mova.how
1.4K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
加入频道
Працягваем пісаць пра цікавосткі апошняга часу.

Разнастайныя праекты 🔍

Ведай і барані свае правы!#правы
Дзесяць відэа, у якіх вам сцісла і папулярна распавядуць пра гісторыю, тэорыю і асноўныя механізмы правоў чалавека.

Рудзі#відэагульні
Малады ютуб-канал з аглядамі відэагульняў па-беларуску. Аўтар робіць якасны кантэнт, якога ў гэтай прасторы даўно не хапала.
Таксама нагадваем, што пра навіны гульняў можна чытаць у канале Беларускі геймер.

Вёскі Беларусі#спадчына
Канал пра беларускія вёскі ў Тэлеграме. Размовы з мясцовымі, розныя гісторыі з падарожжаў, а таксама прыгожыя фота і відэа.

Перапёлка#музыка
Тэлеграм-канал, дзе вы знойдзеце аўтарскія плэйлісты з музыкай на беларускай мове. Тут ёсць калядныя песні, музыка да Дня Волі і нават песні пра Кастуся Каліноўскага.

Пакрысе#белмова
Інстаграм-старонка, якая пакрыху будзе набліжаць вас да лепшага валодання мовай. Вядзе акаўнт дыпламаваная філалагіня, што размаўляе па-беларуску ўжо амаль 20 гадоў. Акрамя гэтай старонкі, яна стварае моўныя гульні на сайце wordwall.

#праекты
Прывітанне, спадарства! Вырашылі дапамагчы вам зрабіць ваш Тэлеграм больш беларускім.

Таму, па-першае, трымайце спасылку, каб змяніць мову ў праграме. Дастаткова ўсяго толькі перайсці па ёй, і мова ў наладах аўтаматычна пераключыцца на беларускую.

А па-другое, сабралі крыху стыкераў па-беларуску:
• Альтэрнатыўны музей
• 34mag.net
• Беларускія дзеячы
• Беларускія дзеячы ч.2
• Niszciak
• Вітаньне-развітаньне
• чарговы дзень у цырку
• беларускія мемы для душы
• Жыўнасць спецыфічная
• Перасека
• Вый над балотамі
kupala
Кастусёк
• няхай будзе
• cultkids_mova
Птушкі свабоды

Яшчэ больш стыкераў знойдзеце на mova.how ці ў Тэлеграм-канале Беларускія налепкі. Таксама пішыце ў каментарах, калі бачылі іншыя добрыя калекцыі, якіх у нас пакуль няма, будзем вельмі ўдзячныя.

#праекты #стыкеры
Вітанкі, сябры. Пачынаем гэты тыдзень допісам пра падкасты па-беларуску.

Вы, верагодна, бачылі і ўжо, мабыць, слухалі Белліт¹ і Так склалася гістарычна, таму мы вырашылі прапанаваць вам штосьці меней папулярнае, але якаснае і цікавае.

Глыбінны народ
Гэта падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны, якія ў іх праблемы і ў чым яны, наадварот, крутыя. Эканоміка, спорт, навука ды іншыя тэмы ў размовах з экспертамі пра Беларусь.

Малус
Падкаст, у якім прафесійныя акторы агучваюць апавяданні і літаратурныя тэксты пісьменніка Кірыла Стаселькі. Захапляльныя і атмасферныя пастаноўкі ды чытанні. Больш інфармацыі ў Тэлеграм-канале аўтара.

VANDRA
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Гутаркі пра прыроду, лакальны турызм і людзей да яго датычных. Напрыклад, у апошніх эпізодах аўтар абмяркоўвае з гасцямі Будслаўскі касцёл, Палессе і габрэйскую спадчыну Беларусі.

Ружовы падкаст
Падкаст Тэлеграм-канала Ружовая купіна, у якім рэдактар Аляксей распавядае пра якасць праектаў Марвел, што выйшлі летась, дзеліцца сваімі ўражаннямі ад фільма "Доктар Стрэнж у Мультысусвеце Вар'яцтва" і серыяла "Месяцовы Рыцар" — карацей, гэта падкаст пра кіно і каля таго.

Тутэйшы Шляхціч
Падкаст, прысвечаны асаблівасцям класічнага правапісу, ці, дакладней, Тарашкевіцы. Вы даведаецеся, што такое няканне, як адбываецца змякчэнне гукаў і чаму ўвогуле ў беларускай мове існуе некалькі правапісаў.

Беларускія Байкі
Знаёмства з мясцінамі, асобамі і прадметамі ўнікальнымі, як спосаб даведацца больш пра Беларусь — у маналогах Алеся Калбаскі, прафесара ЕГУ да яго ўнучкі. Сачыць за навінамі падкаста можна ў Тэлеграм-канале.

Больш спасылак, як і заўсёды, знойдзеце ў нас на сайце, а таксама падпісвайцеся на Тэлеграм-канал Беларускія падкасты з навінамі і звесткамі пра падкасты.

_
¹ Тэлеграм-канал падкаста Белліт на дадзены момант не належыць аўтарцы, таму не раім да яго далучацца.

#праекты #падкасты
Прывітанне. Чарговы тыдзень — чарговы спіс праектаў для вас.

Разнастайныя праекты 🔍

Go to Belarus#вандроўкі
У праекта "Go to Belarus" партала 34travel.me цяпер ёсць і беларускамоўная версія. Гайды, маршруты, славутасці, парады і ідэі для падарожжаў па родных мясцінах на роднай мове.

Будзьма разам!#падзеі
Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” стварыла Тэлеграм-бот, які дапаможа даведацца пра беларускія мерапрыемствы, што ладзяцца ў пэўным горадзе, краіне ці па ўсім свеце.

Belgaming#відэагульні
Даволі малады Тэлеграм-канал па тэме відэагульняў. Аўтары абяцаюць дзяліцца мемамі і навінамі індустрыі.

Vanya in Japan#влогі
Відэаблог пра Японію на платформе Youtube. Паездкі і шпацыры па краіне, а таксама тэматычныя размоўныя ролікі. Відэа выходзяць па серадах 1 раз на два тыдні.

sekktor#мастацтва
Тэлеграм-канал з анонсамі прафесійных і адукацыйных праграм на любы густ: рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў і воркшопы — для беларускіх творцаў і культменеджараў.

КнігТок#літаратура
Аматарскія скарочаныя пераклады лепшых сусветных кніг па самаразвіццю ў Тэлеграме.

#праекты
Добры дзень, шаноўныя. Працягваем пісаць пра праекты, што нам сустрэліся.

Разнастайныя праекты 🔍

Дзікая прырода побач#прырода
Дзікая прырода Беларусі ў Тэлеграме: назіранне за птушкамі, прыродаахоўныя навіны, розныя цікавосткі і карысныя парады. Апроч Тэлеграм-канала і разнастайных сацсетак у арганізацыі ёсць і ўласны сайт.

Belarus_Finance#эканоміка
Канал у Тэлеграме пра фінансы і эканоміку. У ім аўтар дзеліцца навінамі, прагнозамі і даследаваннямі, датычнымі фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама сваім прафесійным меркаваннем на гэты конт.

Mova Futbola#спорт
Футбол Беларусі і свету ў Інстаграме. Навіны, аналітыка, прагнозы, інтэрв'ю і эксклюзіўныя праекты па-беларуску.

Нейтрон#тэхналогіі
Тэлеграм-канал перакладчыкаў-валанцёраў, дзе яны пішуць пра свае дасягненні і выклікі, з якімі сутыкаюцца. На дадзены момант праца вядзецца над перакладам праграмы ProtonMail.

Малаток#відэагульні
Колькі тыдняў таму мы пісалі пра Ютуб-канал Рудзі з аглядамі відэагульняў па-беларуску (дарэчы, ён таксама ёсць і ў Тэлеграме), а нядаўна сустрэлі яшчэ адзін падобны праект. Варта падтрымаць.

#праекты
Дабрыдзень, панове. Зрабілі новы спіс выбітных праектаў для вас.

Разнастайныя праекты 🔍

Smačnaja Mova#кулінарыя
Старонка на платформе Інстаграм з рэцэптамі страў па-беларуску. Тут вас чакаюць кулінарныя хітрыкі, аўтарскія фота і "смачныя" цікавосткі.

Belmovie#кіно
З'явіўся новы канал з серыяламі па-беларуску. Праца вядзецца над некалькімі серыяламі адначасова, а ўсе існуючыя пераклады дасяжныя для прагляду па спасылцы.
Апроч таго, у іншага падобнага праекта Лагодны Цмок, пра які мы пісалі раней, цяпер ёсць уласны сайт.

Цікавыя факты#рознае
Назва праекта кажа сама за сябе. Прапануем вам Тэлеграм-канал са сціслымі допісамі на розныя тэмы па-беларуску.

šukańnie#культура
Інстаграм-старонка пра культуру і быт беларускіх вёсак вачыма гарадской супольнасці. Як пішуць самі аўтары: "Шуканне — гэта няспынны пошук забытага, але ж такога блізкага нам беларусам мінулага, пра якое істотна памятаць."

Згуляем?#настолкі
Тэлеграм-канал з перакладамі настольных гульняў на беларускую мову. На сёння аўтары прапануюць вам згуляць у "Мачу Лішчы", што ёсць перакладам настольнай гульні "Мачи Коро" на беларускую.

#праекты
Добрага панядзелка, сябры ды сяброўкі! Некалькі слоў пра навіны беларускай анлайн-прасторы.

1. Аўтар відэакастаў "АйТиБорода" і "Тёмный Лес" вырашыў распачаць працу над беларускамоўным кантэнтам ды шукае ўдзельнікаў для свайго новага праекта "Цёмны Лёс" — на Ютубе ўжо ёсць адпаведны канал.

2. Выйшаў першы эпізод другога сезону падкаста Гісторыя беларускага сэксу ад праекта Альтэрнатыўны Музей, і, наколькі мы зразумелі, другі сезон будзе цалкам па-беларуску. Падкаст распавядае пра эротыку ў беларускім фальклоры і развенчвае міф аб бязгрэшнасці нашых продкаў.

3. У супольнасці беларусаў Японіі з'явіўся кніжны клуб "Чытальня", дзе яны разам чытаюць кнігі беларускіх аўтараў, а пасля сустракаюцца анлайн, каб абмеркаваць прачытанае. Сустрэчы праходзяць на платформе Зум кожны апошні чацвер месяца.

4. У канала пра відэагульні Беларускі геймер цяпер ёсць сервер на платформе Discord, які можа стаць для вас добрым спосабам гуляць ды адначасова практыкаваць беларускую мову.

5. Усё больш і больш матэрыялаў менавіта па-беларуску з'яўляецца на Ютуб-канале читать не перечитать. Напрыклад, там вы зможаце праслухаць першую частку Гары Потэра. А за навінамі падкаста раім сачыць у Тэлеграм-канале.

#анонсы
Прывітанне, даражэнькія! Зычым вам выдатных выхадных і прапануем падборку каналаў з жартамі ды мемамі для добрага настрою.

Знайшлі некалькі старонак у Інстаграме:
Беларускія мэмы
Беларускі Гумар
Мемы па-беларуску

І шмат каналаў у Тэлеграме на любы густ:
Па-беларуску
цяп ляп
Мемасы пад сярпом тваім
эсмінец яксана
Белліт і мемы
Belgaming
Мэмы па-беларуску

Больш розных спасылак па тэме знойдзеце на старонцы Разнастайнае на mova.how.

#праекты #гумар
Дарэчы, у нас цяпер ёсць старонка ў Твітары.

Спадзяемся не дубляваць кантэнт паўсюль, а пісаць там штосьці ўнікальнае. Таму падпісвайцеся і распаўсюджвайце, калі цікава.

#навіны
Добры дзень, спадарства. Спадзяемся, тыдзень пачынаецца для вас добра, і хочам параіць некалькі анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў, што адбудуцца неўзабаве.

1. Zoom-семінар "Топ-5 памылак у вымаўленні па-беларуску" з выкладчыкам і пісьменнікам Аляксеем Шэіным, шматгадовым аўтарам і вядоўцам курсаў беларускай мовы. Мерапрыемства бясплатнае, але патрэбна рэгістрацыя. Далучайцеся 12 ліпеня, 20:00 па мінскім часе.

2. Лекцыя на платформе Zoom "Этнічныя меншасці Беларусі: Гісторыя з'яўлення і рассялення" з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Сцяпанам Захаркевічам. Рэгістрацыя — па спасылцы. Адбудзецца лекцыя 21 ліпеня а 19-ай гадзіне па мінскім часе.

3. Анлайн-летнік для дзяцей 10-14 год «Палескія рабінзоны».
У праграме актыўнасці, скіраваныя на вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі, а таксама той мясцовасці, дзе дзеці жывуць зараз; цікавыя забавы, гульні, прыгоды, індывідуальныя і супольныя міні-праекты і шмат чаго іншага. Дэдлайн рэгістрацыі15 ліпеня.

4. Музычнае мерапрыемства "Фестываль Абуджаных, Tutaka 2022". Фестываль, наўпроставы нашчадак «Басовішча», адбудзецца 15-га і 16-га ліпеня ва ўрочышчы Барык ля Гарадка (Польшча). Вас чакаюць майстар-класы, спектаклі, лекцыі і, канечне, музыка і танцы. Сярод удзельнікаў фестывалю Volski, Shuma, J:MORS і іншыя. Уваход вольны. Больш інфармацыі на старонцы ў Фэйсбуку.

5. Культурніцкая ініцыятыва "Дні беларускай культуры". Актыўнасці ў розных краінах стартавалі 7 ліпеня і будуць працягвацца яшчэ некалькі тыдняў. Мерапрыемствы ўсяго свету зручна сабраныя на сайце belarusis.art.

Таксама нагадваем вам пра Тэлеграм-бот "Будзьма разам!" — найлепшы спосаб даведацца пра імпрэзы беларусаў і для беларусаў.

#анонсы
Вітаем, шаноўныя падпісчыкі! На сайце за апошні час было шмат змен: мы перарабілі існуючыя катэгорыі і вылучылі новыя, таксама дадалі вялікую колькасць новых праектаў. І хочам падзяліцца з вамі некаторымі з іх.

Разнастайныя праекты 🔍

Салавейка#белмова
Тэлеграм-канал з глыбокім і якасным кантэнтам для вывучэння беларускай мовы. Вас чакаюць тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні для найлепшага засвойвання матэрыялу.

Застой і перабудова#гісторыя
Інстаграм-старонка з выдатнымі архіўнымі фотаздымкамі Беларусі ў перыяд 1970-х гадоў і пазней.

Мапа станаўлення Беларусі#гісторыя
Прыгожы інтэрактыўны вэб-сайт з інфармацыяй пра істотныя перыяды ў гісторыі Беларусі. Праглядаць яго прапануем на настольным камп'ютары.

Беларускі ўрбанізм#урбаністыка
Аўтарскае меркаванне і досвед па тэме беларускага і памежнага горадабудаўніцтва ў тэкставых допісах у Тэлеграме і Youtube-відэа.

#праекты
Добры дзень, спадарства! Сёння знаёмім вас з некалькімі маладымі ці малавядомымі Тэлеграм-каналамі, бо лічым, што падтрымка для іх асабліва важная на першых кроках.

Разнастайныя праекты 🔍

А мяне намалюеце?#мастацтва
Канал, які дапаможа вам паглыбіцца ў тэму беларускага выяўленчага мастацтва. Таксама нагадваем пра канал ЖываPEACE (Жывапіс), аўтар якога ставіць падобныя мэты.

Шэпт вадзяніцы#роўнасць
Пра фемінізм па-беларуску. Тэлеграм-канал, прысвечаны фемінізму і звязанымі з гэтай тэмай пытаннямі. Тэарэтычныя тэксты, даследаванні і гісторыі жанчын, якімі можна натхняцца.

маўчыць балота#літаратура
Калі вы ўжо праслухалі ўсе выпускі падкаста Белліт пад піва, то вам, напэўна, спадабаецца і гэты Тэлеграм-канал. Нататкі па тэме беларускай літаратуры ў даволі несур'ёзным фармаце.

Psychologist Helen Kožan#псіхалогія
Аўтарскія разважанні па дзвюх тэмах адначасова: мастацтва і псіхалогія. Большасць публікацый дубліруецца па-беларуску і па-расейску.

#belmus | Беларуская музыка#музыка
Тэлеграм-канал з анонсамі беларускіх выканаўцаў. Часткова на расейскай, але ж гэта ўсё роўна добры спосаб даведацца пра навіны беларускай музыкі.

Lidl Беларусь рэцэпты / Беларуская кухня#кулінарыя
У гэтым канале публікуюцца пераклады рэцэптаў знакамітай еўрапейскай фірмы Lidl з польскай на беларускую мову, а таксама стравы беларускай кухні.

#праекты
Вітаем, сябры. Пакуль мы збіраем для вас новы спіс праектаў, хочам каб вы паўдзельнічалі ў прасоўванні беларускай мовы.

Нядаўна выпадкова даведаліся ў Твітары пра праграму Vocal Image, якую ствараюць беларусы, але ж падтрымкі беларускай мовы ў якой няма (што, на жаль, звычайная справа).

Кіраўнік кампаніі кажа, што праз запыты карыстальнікаў яны дадалі ўкраінскую, і калі будуць падобныя патрабаванні ад беларусаў, то зробяць лакалізацыю і на беларускую.

Таму прапануем найбольш актыўным нашым чытачам пакінуць водгук на аплікацыю, у якім прыгадаць пра неабходнасць, прынамсі, перакладу яе інтэрфейсу на беларускую мову, але лепей і дадавання паўнавартаснай падтрымкі.

Пакінуць водгук можна па спасылках (трэба спачатку ўсталяваць праграму):
- Android;
- Apple.

Дзякуем і спадзяваемся, што вы, як і мы, лічыце такія невялічкія ініцыятывы карыснымі.
Нам вельмі спадабалася, з якой хуткасцю змянілася колькасць падпісчыкаў у каналах, што мы апублікавалі апошнім разам, таму сустракайце другую частку па тэме "Маладыя ці малавядомыя праекты".

Разнастайныя праекты 🔍

Жужаль#агучка
Даволі новы Ютуб-канал (ці ТыкТок) са сціслымі відэа на розныя тэмы ў беларускай агучцы. Не ведаем, які ў аўтара досвед, але ж гучыць вельмі файна. Шчыра раім.

Пляцоўка | Pliacoŭka#спорт
Канал не тое каб маленькі ці малады фармальна, але ж раней аўтарка карысталася ў сваёй працы расейскай мовай. Мы з вялікім задавальненнем святкуем пераход на беларускую, і хочам падтрымаць кожнага, хто гэта робіць. Тэмай публікацый у канале ёсць беларускі баскетбол.

English language in Belarusian#замежныя_мовы
Тут, быццам, усё відавочна праз назву канала. Вас пазнаёмяць з лексікай ды правіламі ангельскай мовы, а ў дадатак, усё гэтае па-беларуску. Адразу ж прапануем падобны праект, але датычны польскай мовы — Мова vs Język.

Арт.Кантэкст#мастацтва
Вельмі якасны, на наш погляд, праект, прысвечаны беларускай культуры ў сусветным кантэксце. Цытуючы аўтараў, гэта "прастора для абмену ідэямі, думкамі ды ўражаннямі для творцаў і гледачоў". Таксама прапануем падпісацца на Ютуб-канал праекта.

RetroGamerBelarus#відэагульні
Пераход на беларускую адбыўся таксама і ў аўтара Ютуб-канала пра відэагульні, чаму мы бязмежна радыя. На новым і, пакуль што, пустым канале плануюцца відэа выключна па-беларуску. У якасці прыклада магчымага кантэнту, дадаём спасылку на ягонае апошняе відэа па-расейску.

#праекты
Сябры, а ў якіх галінах ці па якіх тэмах вам не дастае матэрыялаў па-беларуску?

Паспрабуем знайсці.
Дабрыдзень, спадарства! Шчыра ўдзячныя кожнаму за прапановы, нам сапраўды прыемна бачыць зваротную сувязь.

Ужо на наступным тыдні плануем пачаць адказваць на запыты, а пакуль зрабілі вам на выхадныя падборку відэа з беларускага Youtube.

Глядзіце, стаўце падабайкі ды пашырайце родны кантэнт.

1. Тэлебудка — "Мецэнат Бераговіч. Бізнес, турма, Forbes, Падароск і мільён на белкульт"
Павел Бераговіч, паспяховы еўрапейскі бізнесмен, расказвае Сяргею Будкіну пра жыццё і свой удзел у развіцці беларускай культуры ў праекце "Тэлебудка".

2. Danelius — "Самы беларускі горад Польшчы"
Агляд найбольш беларускага горада Польшчы з пункту гледжання ўрбаністыкі. За навінамі праекта раім сачыць у Тэлеграм-канале "Беларускі ўрбанізм".

3. Суполка пісьменнікаў — "Аляксей Шэін"
Гутарка-інтэрв'ю з пісьменнікам, аўтарам падлеткавага фэнтэзі "Сем камянёў", Аляксеем Шэіным у літаратурным відэапраекце "Кантэкст" (першы сезон, другі сезон).

4. Рудзі — "Disco Elysium. Купляць ці не?"
Відэа для аматараў відэагульняў. Без спойлераў пра ролевую гульню, хіт 2019 года — "Disco Elysium", у праекце "Рудзі".

5. Vanya in Japan — "НЕ старажытны Кіёта"
У гэтым відэа з беларускага трэвэл-блога пра Японію няма храмаў, замкаў, гейш і кімано, бо гаворка ідзе пра менавіта сучасны складнік старажытнай сталіцы краіны — горада Кіёта.

6. Будзьма Беларусамі! — "Што такое NFT?"
Чарговы выпуск з цыкла "Пра тэхналогіі і не толькі", у якім аўтар распавядае пра найноўшыя тэхналогіі ды сцісла тлумачыць, што ёсць чым.

Прыемнага прагляду!

#гледзіва
Добры дзень, шаноўныя! Як і абяцалі, пачынаем час ад часу рабіць тэматычныя допісы па тых тэмах, што выклікаюць у вас найбольшую зацікаўленасць.

Пачнём з пытання, адказ на якое атрымалася знайсці прасцей за ўсё — гэта харчаванне і рэцэпты.

Кулінарыя па-беларуску 🥑

Артыкулы і відэа
Харчаванне і рэцэпты на сайце "Слушна"
Рэцэпты ў рубрыцы "Гатуем з «Будзьма!»"
Рубрыка "Рэцэпты Кухараў" на The Village (найстарэйшыя допісы па-беларуску)
Youtube-канал "BelarusKitchen"
Кулінарна-мастацкая стужка «Гісторыя беларускай страўні»

Каналы ў Тэлеграме
Greenmom in the kitchen (таксама ў Інстаграме)
Багацьцё беларускай кухні й яе сяброў і далёкіх суседзяў
Кулінарыя па-беларуску (неактыўны, але захавалася шмат цікавага)

Старонкі ў Інстаграме
@kurapatka
@smachnaya_mova
@alesia_foodblog
@mari_garbuzik
@hodny_keks

На старонцы "Разнастайнае" глядзіце спіс цалкам. Смачна есці!

#праекты #кулінарыя
Вітанкі! Пераходзім да тэмы, што мела найбольшую колькасць запытаў у нашай апытанцы, — сёння распавядзём пра папулярныя навуку ды тэхналогіі.

Зорка Венера#навука
Новы праект у беларускай анлайн-прасторы — Тэлеграм-канал, прысвечаны касмічнай тэматыцы. Аўтар абяцае пісаць пра навуковыя адкрыцці і цікавыя факты, SpaceX і марсаходы, далёкія зоркі і іншыя таямніцы нашага сусвету.

Лінейная (аг | рэг) рэсія#навука
Тэлеграм-канал, дзе вас чакаюць статыстычны аналіз, тэорыя імавернасцей і вузкаспецыялізаваныя аспекты навуковай метадалогіі; даследаванні, публікацыі і аналіз іх на прадмет якасці — і ўсё гэтае ў кантэксце штодзённага жыцця.

cybulinka.#навука
Сусветная навука папулярнай мовай у Тэлеграме. Адначасна забаўляльны ды адукацыйны кантэнт па-беларуску.

Vengurakonstant#тэхналогіі
Перакладныя тэксты пра распрацоўку праграмнага забеспячэння. На сёння ёсць адзіная публікацыя — "Сумоўе па JavaScript. 300+ пытаньняў для Junior, Middle, Senior".

Пра IT і не толькі.#тэхналогіі
Рознае пра інфармацыйныя тэхналогіі, то бок камп'ютары, апаратнае і праграмнае забеспячэнне і звязаныя з гэтым выклікі.

Для адной публікацыі матэрыялаў атрымалася зашмат, заўтра чакайце другую частку :)

#праекты
Вітаем, шаноўныя. Публікуем працяг спіса праектаў, датычных навукі і тэхналогій. Першую частку глядзіце ў колішнім допісе.

Тэхнавука#падкасты
Падкаст і Тэлеграм-канал для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій.

Першы Гікаўскі#падкасты
Падкаст і таксама Тэлеграм-канал па "гікаўскіх" тэмах: кінаіндустрыя, гульні, тэхналогіі і навука.

Жужаль#кіно
Youtube-канал і ТыкТок з агучкай відэа на беларускую. Аўтар пакуль аддае перавагу адукацыйнаму кантэнту і адказвае сваімі відэа на пытанні кшталту "Навошта патрэбныя камяні на чыгуначных пуцях?" або "Ці можам мы пабудаваць базу на Месяцы?".

Пра тэхналогіі і не толькі#тэхналогіі
Відэа-рубрыка кампаніі "Будзьма Беларусамі" пра рознае тэхналагічнае і сучаснае.

Беларускі Міждысцыплінарны Семінар#навука
Тэлеграм-канал з анонсамі Zoom-вебінараў ад прадстаўнікоў беларускай акадэмічнай супольнасці. Прэзентацыі і абмеркаванне навуковых даследаванняў беларусаў у любых дысцыплінах на беларускай, расейскай ці ангельскай мове.

Цёмны Лёс#падкасты
Падкаст з калянавуковым, акадэмічным ды тэхнічным кантэнтам ад вядомага беларускім праграмістам АйЦіБарады. Першыя выпускі ўжо запісаныя і будуць неўзабаве публікавацца, а жадаючых паўдзельнічаць у наступных запрашаюць запоўніць форму па спасылцы.

#праекты
Дабрыдзень, сябры. Зноўку прапануем вам некалькі Youtube-відэа па-беларуску, каб бавіць час на выхадных і наступным тыдні. Мінулы спіс — па спасылцы.

1. 20 пытанняў ксяндзу пра секс: кантрацэпцыя, аборты, касцюм манашкі ў секс-гульнях, ЛГБТК+ і цэлібат
Шчырая размова пра секс з ксяндзом Вячаславам Барокам у падкасце «Паўгадзіны кардыё». Часткова па-расейску.

2. Art.Context. Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч
Гутарка вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра творчасць, досвед жыцця ў міграцыі і стаўленне заходніх еўрапейцаў да беларускай творчасці.

3. ХТО такія беларусы? Гісторыя за 5 хвілін
Гістарычнае відэа ў рубрыцы "Гісторыя за 5 хвілін", у якім доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч распавядае пра стварэнне беларускай нацыі. Насамрэч, раім прагледзець серыю відэа цалкам — даходліва і займальна.

4. Як нішчылі беларускую мову
Зміцер Гурневіч тлумачыць, чаму і як беларуская мова апынулася ў сённяшнім становішчы і ці можна казаць, што "так исторически сложилось".

5. RADZIVA PRUDOK. Андрусь Горват. Купалаўцы.
Гісторыя стварэння і бэкстэйдж спектакля «Радзіва Прудок» па творы журналіста Андруся Горвата. Непасрэдна спектакль дасяжны для спонсараў тэатра "Купалаўцы" на аднайменным Youtube-канале. Часткова па-расейску.

Прыемнага прагляду!

#гледзіва
Вітаем, даражэнькія. 3-га верасня адбудзецца файнае мерапрыемства па падтрымцы беларускай мовы — Агульная дыктоўка.

Прапануем вам паўдзельнічаць :)

Каб узяць удзел у дыктоўцы трэба:
1. Зарэгістравацца на сайце (зойме літаральна некалькі хвілін);
2. Напісаць дыктант (анлайн ці ў Lidbeer DVOR у Менску);
3. Дадаць сваю работу ў асабісты кабінет.

За кожную выкананую работу арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка. Больш падрабязна — на сайце dyktouka.lidskae.by.

Далучайцеся і запрашайце сяброў!

#анонсы