mova.how
1.4K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
加入频道
Дзень добры! Прапануем вам найбольш прыкметныя праекты з тых, што з'явіліся ў нашым спісе за апошні час.

Разнастайныя праекты 🔍

Мова#белмова
Пашырэнне для браўзераў Chrome і Firefox, якое аўтаматычна перакладае вэб-старонкі з рускай на беларускую мову. Падтрымлівае беларускую лацінку і кірыліцу.

Дапаможнік для вывучэньня й адраджэньня беларускае мовы#белмова
Зборнік матэрыялаў, прызначаны для ўсіх, хто любіць беларускую мову і хоча ведаць яе як мага лепш. Складаецца з чатырох частак, якія змяшчаюць спіс крыніц для пошуку інфармацыі, тыповыя памылкі, а таксама асвятляюць тэмы правапісу і вымаўлення.

Менскі ўрбаністычны#урбаністыка
Тэлеграм-канал Менскай урбаністычнай платформы — каманды маладых архітэктараў і даследнікаў у галіне ўрбаністыкі. Платформа існуе ўжо доўгі час, але камунікацыя была дагэтуль па-расейску.

Лагодны Цмок#кіно
Праект, які займаецца перакладам ды агучваннем фільмаў, сэрыялаў і анімэ на беларускую мову. Як піша каманда, гэта працяг праекта Кукумба, што больш не існуе. А спіс усіх перакладаў вы знойдзеце па спасылцы.

Lacinka#праграмы
Раскладка клавіятуры з беларускай лацінкай для платформ Windows і Mac.

#праекты
Дабрыдзень, панове. Зрабілі новы спіс выбітных праектаў для вас.

Разнастайныя праекты 🔍

Smačnaja Mova#кулінарыя
Старонка на платформе Інстаграм з рэцэптамі страў па-беларуску. Тут вас чакаюць кулінарныя хітрыкі, аўтарскія фота і "смачныя" цікавосткі.

Belmovie#кіно
З'явіўся новы канал з серыяламі па-беларуску. Праца вядзецца над некалькімі серыяламі адначасова, а ўсе існуючыя пераклады дасяжныя для прагляду па спасылцы.
Апроч таго, у іншага падобнага праекта Лагодны Цмок, пра які мы пісалі раней, цяпер ёсць уласны сайт.

Цікавыя факты#рознае
Назва праекта кажа сама за сябе. Прапануем вам Тэлеграм-канал са сціслымі допісамі на розныя тэмы па-беларуску.

šukańnie#культура
Інстаграм-старонка пра культуру і быт беларускіх вёсак вачыма гарадской супольнасці. Як пішуць самі аўтары: "Шуканне — гэта няспынны пошук забытага, але ж такога блізкага нам беларусам мінулага, пра якое істотна памятаць."

Згуляем?#настолкі
Тэлеграм-канал з перакладамі настольных гульняў на беларускую мову. На сёння аўтары прапануюць вам згуляць у "Мачу Лішчы", што ёсць перакладам настольнай гульні "Мачи Коро" на беларускую.

#праекты
Вітаем, шаноўныя. Публікуем працяг спіса праектаў, датычных навукі і тэхналогій. Першую частку глядзіце ў колішнім допісе.

Тэхнавука#падкасты
Падкаст і Тэлеграм-канал для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій.

Першы Гікаўскі#падкасты
Падкаст і таксама Тэлеграм-канал па "гікаўскіх" тэмах: кінаіндустрыя, гульні, тэхналогіі і навука.

Жужаль#кіно
Youtube-канал і ТыкТок з агучкай відэа на беларускую. Аўтар пакуль аддае перавагу адукацыйнаму кантэнту і адказвае сваімі відэа на пытанні кшталту "Навошта патрэбныя камяні на чыгуначных пуцях?" або "Ці можам мы пабудаваць базу на Месяцы?".

Пра тэхналогіі і не толькі#тэхналогіі
Відэа-рубрыка кампаніі "Будзьма Беларусамі" пра рознае тэхналагічнае і сучаснае.

Беларускі Міждысцыплінарны Семінар#навука
Тэлеграм-канал з анонсамі Zoom-вебінараў ад прадстаўнікоў беларускай акадэмічнай супольнасці. Прэзентацыі і абмеркаванне навуковых даследаванняў беларусаў у любых дысцыплінах на беларускай, расейскай ці ангельскай мове.

Цёмны Лёс#падкасты
Падкаст з калянавуковым, акадэмічным ды тэхнічным кантэнтам ад вядомага беларускім праграмістам АйЦіБарады. Першыя выпускі ўжо запісаныя і будуць неўзабаве публікавацца, а жадаючых паўдзельнічаць у наступных запрашаюць запоўніць форму па спасылцы.

#праекты
Дзень добры, спадарства. Сёння пішам пра навіны беларускага анлайну.

Разнастайныя праекты 🔍

Формула перамогі. Ф1#спорт
Нам даслалі спасылку на першы беларускі Тэлеграм-канал з навінамі мотаспорту і, у прыватнасці, чэмпіянату Формула-1 — дзелімся ёю і з вамі.

Muzyka bielaruskaj#музыка
Тэлеграм-канал з рэкамендацыямі і матэрыяламі для выкладчыкаў і аматараў акадэмічнай музыкі ад выкладчыка духавых інструментаў. Таксама раім падтрымаць аўтара і на платформе Youtube.

DUDUK і курлы юніан#кіно
З'явіліся адразу два праекты па аматарскім перакладзе серыялаў "Тэорыя Вялікага Выбуху" і "Наш сцяг азначае смерць".

Memensk#гумар
Тэлеграм-канал з жартамі і мемамі, які не так даўно перайшоў на беларускую мову, — варта падтрымаць.

Геймерскі Экспэрымэнтальны#відэагульні
Новы Youtube-канал для аматараў відэагульняў. Let's Play стрымінг і эксперыменты ў пошуках найлепшага фармату.

Апроч таго, хочам згадаць праект па папулярызацыі беларускай мовы — Забі зяпу, дзякуючы падтрымцы якога, у нас ужо больш за тысячу чытачоў, што істотна і вельмі прыемна.
Аўтары нядаўна змянілі канцэпцыю свайго Тэлеграм-канала і пачалі пісаць кароткія нататкі пра апрацоўванне трывожнасці і стаўленне да сябе. Раім таксама падпісацца на іх Інстаграм і слухаць на ўсіх падкаст-пляцоўках.

#праекты
Вітаначкі! Зычым вам добрых выхадных і раім некалькі Тэлеграм-каналаў, што з'явіліся за апошні час.

Разнастайныя праекты 🔍

Мала кантэнту#кантэнт
Тэлеграм-канал, мэта якога, — прасоўванне беларускага кантэнту. Падпісвайцеся, калі ў вас раз-пораз узнікае праблема выбару таго, што паслухаць і пачытаць у вольны час на беларускай мове, ці вы папросту хочаце больш пільна сачыць за беларускамоўнай анлайн-прасторай.

Хочаш пра кіно распавяду?#кіно
Канал па тэме кіно, які ў фармаце блога вядзе адзін з аўтараў праекта «Ружовая Купіна». Раім аматарам кінематографа і ўсім, каго цікавяць чужыя меркаванні пра той ці іншы фільм.

Arte et humanitate#мастацтва
Чытачоў гэтага маладога Тэлеграм-канала чакае нон-фікшн кантэнт на беларускай мове па тэме мастацтва, у першую чаргу еўрапейскага. Аўтары плануюць пісаць пра жывапіс, літаратуру, музыку, тэатр і любую іншую дзейнасць, у якой ёсць элемент творчасці.

Беларускі фронтэнд і іншая трасца#тэхналогіі
Ініцыятыва, што, хутчэй за ўсё, прыдасца пачаткоўцам у камп'ютарных тэхналогіях. Аўтар дзеліцца ўласным досведам па распрацоўцы франтэнду — праграм, якія звычайна працуюць у браўзеры, ці, кажучы спрошчана, сайтаў. Ладзіць эфіры і дасылае карысныя матэрыялы ў Тэлеграме.

Alovak#падкасты
Тэлеграм-канал анлайн-часопіса пра творчасць і творчых людзей «ALOVAK». Стваральнікі часопіса знаёмяць чытачоў з творчасцю ва ўсіх яе праявах, размаўляюць з таленавітымі людзьмі Беларусі і публікуюць парады прафесіяналаў. У Тэлеграме плануюць дзяліцца прыгажосцю ад беларускіх творцаў і ілюстрацыямі кніг беларускіх выдавецтваў.

Rok Vožyk | Рок і Беларусь#музыка
Тэлеграм-канал для тых, хто цікавіцца музыкай, а дакладней музыкай у стылі рок. Аўтары абяцаюць, што цікава будзе ўсім: ад блюзменаў да фанатаў GG Allin, і запрашаюць далучацца да свайго канала і суполкі.

#праекты
Добры дзень, панове. Нядаўна з'явіўся добры праект, з якім хочам вас сёння пазнаёміць.

💎 Праект тыдня — Кавярня.
Аматарскія пераклад і агучка серыялаў на беларускую мову.

Паводле саміх стваральнікаў ідэя ў тым, каб забяспечыць магчымасць спажываць сучасны кантэнт па-беларуску для найшырэйшага кола гледачоў. Акурат таму яны намагаюцца рабіць якасна і працуюць над вядомымі серыяламі.

Пераклады выходзяць даволі хутка: на сёння ўжо ёсць некалькі серый аднаго з найбуйнейшых анімэ-тайтлаў "Нарута", а падпісчыкі на платформе Патрэон могуць паглядзець пераклад першай серыі мультсерыяла "Гравіці Фолз".

#абранае #кіно
Вітаем, сябры! У нас для вас тры маладыя каналы з беларускай YouTube прасторы.

Беларускі YouTube ▶️

Янахімічыла | Janachimičyła#навука
Беларуска, доктар хімічных навук, простай мовай расказвае пра звычайныя і ў той жа час складаныя рэчы. Калі вас цікавіць, якія хімічныя і фізічныя працэсы адбываюцца, калі вы запарваеце каву раніцай, то гэты канал дакладна для вас.

ЗубраМатыка#навука
Аўтар канала прафесійна займаецца выкладаннем матэматыкі, з ідэямі і законамі якой і плануе знаёміць гледачоў. Расказвае ў першую чаргу тое, што цікава яму самому. Упэўненыя, што будзе цікава і вам.

НеДылетант#кіно
Канал пра сусветны кінематограф ад яго аматаркі. Глыбокі і падрабязны разбор найлепшых ці папросту цікавых момантаў у фільмах і серыялах. Асабістае меркаванне дасведчанага ў тэме гледача і, канечне, шмат спойлераў.

Падпісвайцеся, калі ласачка, і пішыце каментарыі, каб дапамагчы аўтарам.

#праекты
Добры дзень, даражэнькія! Вяртаемся да вас з чарговай падборкай маладых ці малавядомых беларускіх праектаў.

Разнастайныя праекты 🔍

panstandup#гумар
Беларускія стэндап-комікі, што апошні час ладзяць канцэрты галоўным чынам у Еўропе, пачалі выкладаць частку сваіх выступаў у адмысловым YouTube-канале. Абавязкова для прагляду аматарам стэндапа.

Не Пераблытай!#белмова
Моўны праект з прыгожымі ілюстрацыямі, які растлумачыць вам у чым розніца паміж зоркай і знічкай, кісцю і пэндзлем, а таксама жалобай і скаргай.

знікла на пачытаць#літаратура
Блог пра літаратуру ў Тэлеграме. Аўтарка шмат чытае і дзеліцца сваімі разважаннямі пра прачытанае. Таксама робіць тэматычныя падборкі літаратуры і раіць свае ўлюбёныя творы.

Hey, Moon!#літаратура
Яшчэ адзін літаратурны блог у Тэлеграме на беларускай мове. Аўтарка якога таксама піша пра свае любімыя творы і аўтараў беларускай і сусветнай літаратуры, публікуе разгорнутыя водгукі і дае парады сваім падпісчыкам.

Кавалачак жыцця#кіно
Чымсьці падобны да папярэдніх праект — тэматычны блог у Тэлеграме. Але гэтым разам ён прысвечаны кінематографу. Аўтарка не з'яўляецца прафесійным крытыкам, а папросту піша ўласныя думкі пра тое, што глядзела ці плануе паглядзець сама.

MARA Games - Відэагульні#відэагульні
Не паспелі мы напісаць пра росквіт беларускамоўнай геймерскай прасторы, як з'явіўся яшчэ адзін праект пра відэагульні. Тэлеграм-канал з аглядамі гульняў і публікацыямі пра геймдэв індустрыю агулам.

Далучайцеся.

#праекты
Вітанкі, шаноўныя! Знайшлі некалькі новых беларускіх праектаў для вас.

Разнастайныя праекты 🔍

Дыхай вольна#падкасты
Новы праект ад ініцыятывы Забі Зяпу. Падкаст з медытацыямі, дзе вы даведаецеся пра асноўныя практыкі дыхання і паслаблення. Дапаможа пераадолець трывогу і стаць больш уважлівымі да сябе, сваіх пачуццяў і цела.

Posłuchaj, to do ciebie #музыка
Тэлеграм-канал, у якім пра польскую музычную прастору і сваіх улюбёных выканаўцаў піша стваральнік партала Ultra Music.

кніжны пылок#падкасты
Праект ад кнігалюбаў і для кнігалюбаў. У Тэлеграм-канале знойдзеце аўтарскія нататкі пра чытанне і развагі наконт, а на падкаст пляцоўках — аднайменны падкаст.

krz#тэхналогіі
Асабісты блог у Тэлеграме пра жыццё і айці ў ім. Пераважна пра дызайн і праектаванне інтэрфейсаў.

Новы свет#мастацтва
Праект, што за мэту ставіць падтрымку мастацтва, шукае новых творцаў. Пляцоўка, дзе кожны можа апублікаваць свае творы, — добры спосаб для маладых мастакоў знайсці сваю першую аўдыторыю.

Чартоўскі добрая кава#кіно
Новы праект у шэрагу кінаблогаў. У Тэлеграм-канале ёсць усё неабходнае: навінкі кінематографу, агляды трэйлераў і нават анонсы фестываляў і тэматычных кінапраглядаў.

Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце беларускае.

#праекты
Вітаначкі, сябры! Натрапілі на добры спіс праектаў па тэме #кіно. Дзелімся ім з вамі, бо самі лепей і не зрабілі б.

Кіно па-беларуску 👇
Вітаем вас, дарагія чытачы! Мы знайшлі некалькі маладых праектаў, што з'явіліся надоечы, пра іх і хочам распавесці.

Разнастайныя праекты 🔍

Нэтворкінг-чат «Культурны код» #культура
Тэлеграм-чат, які быў створаны як працяг ідэі аднайменнага хакатона культурных праектаў. Гэта прастора, што яднае людзей культуры з ІТ-спецыялістамі для рэалізацыі супольных праектаў.

Праектар#культура
Серыя афлайн- і анлайн-пітчынгаў для дзеячаў сферы культуры, што ствараюць уласныя праекты і шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі ці любую іншую магчымую падтрымку.

Vodblisk#кіно
Анлайн-кінатэатр беларускага кіно ад стваральнікаў кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Новыя ігравыя і дакументальныя стужкі будуць з'яўляцца штомесяц, а першы на платформе фільм — «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча — ужо даступны для прагляду.

Pamyłka Zin#навука
Малады незалежны навукова-папулярны часопіс. Першы выпуск цяпер знаходзіцца ў распрацоўцы, а тым часам далучацца да праекта запрашаюць рэдактараў і аўтараў, што пішуць на калянавуковыя тэмы.

Экслібрыс#літаратура
Новы літаратурны праект, стваральнікі якога прэзентуюць яго, як мікрамедыя пра літаратуру ў час апакаліпсіса. На дадзены момант былі апублікаваныя некалькі допісаў з кніжнымі парадамі ад вядомых беларусаў.

Не сёння, не ўчора, не заўтра #роўнасць
Медыяпраект, прысвечаны правам чалавека, гендарным пытанням, тэмам інклюзіўнасці і роўнасці. Першая серыя публікацый на сайце — гэта некалькі гісторый жыцця ў эміграцыі.

Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў.

#праекты
Вітаначкі, сябры! Вяртаемся да вас з новым спісам YouTube-каналаў на беларускай мове.

Беларускі YouTube ▶️

English з Наталкай#замежныя_мовы
Курс ангельскай мовы па-беларуску для школьнікаў пятага класа. Якасныя відэаўрокі паводле падручніка Л.М. Лапіцкай у простай для разумення і запамінання форме.

Толькі наперад #спорт
Спартыўнае займальнае шоу на канале «Піліп Беспамылковы». Аўтар удзельнічае ў трыятлонах, займаецца веласпортам і нават спрабуе акіянічную рыбалку на Шры-Ланцы.

Жужаль#кіно
Аўтар канала з разнастайнымі відэа ў беларускай агучцы спрабуе новы фармат. Раім да прагляду яго першы відэаролік па ўласным сцэнарыі, з якога вы дазнаецеся пра гісторыю развіцця кінастудыі «Marvel».

Праз Космас#тэхналогіі
Таксама новы фармат спрабуе і аўтар падкаста пра космас. У першым відэа па-за межамі падкаста ён расказвае пра касмічны карабель Starship і ракету-паскаральнік Super Heavy.

Wierze w wierszy#літаратура
На гэтым канале вы знойдзеце відэа з лірычнымі вершамі беларускіх паэтаў, запісаныя пад меладычную музыку.

Max Ščur#музыка
Музычныя хіты і менш вядомыя творы ў беларускім перакладзе і аўтарскім выкананні.

Папярэднія спісы — па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы і восьмы 👈

Калі ласка, падпісвайцеся, глядзіце і матывуйце аўтараў ствараць новы кантэнт.

#праекты