mova.how
1.4K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
加入频道
Вітаем, сябры! Дзелімся з вамі хронікай абнаўленняў за мінулы тыдзень. Cёння звернем ўвагу на праекты, якія з'явіліся не вельмі даўно і якім патрэбна падтрымка.

Разнастайныя праекты 🔍

#1 Гікаўскі#тэхналогіі
Канал, у якім абмяркоўваюцца апошнія навіны са свету кіно, тэхналогій і гульняў па-беларуску. Апроч таго, тыдзень таму выйшаў першы выпуск падкаста на тыя ж тэмы.

Беларускі геймер#відэагульні
Трошкі маладзейшы канал, які ў пэўным сэнсе падобны, але ж прысвечаны больш вузкай тэматыцы — навінам відэагульняў.

Бачу ўпершыню#музыка
Канал маладога беларускамоўнага гурта з аднайменнай назвай. Першыя трэкі "Менск вясной" і "Ты" ужо з'явіліся на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.

Беларускамоўныя сцікеры#стыкеры
Канал, у якім публікуюцца аўтарскія стыкеры на беларускай мове. Выявы можна выкарыстоўваць, як ёсць, ці ствараць стыкерпакі. Дарэчы, больш стыкерпакаў для Тэлеграма можна знайсці ў катэгорыі "Разнастайнае" на сайце.

Спадар Бульба#літаратура
Канал, прысвечаны беларускай паэзii. З яго дапамогай можна пазнаёміцца з творчасцю беларускіх паэтаў i паэтак.

Звяртайцеся да нас, калі ведаеце, якія яшчэ праекты з'явіліся ў апошні час.

#праекты
Працягваем пісаць пра цікавосткі апошняга часу.

Разнастайныя праекты 🔍

Ведай і барані свае правы!#правы
Дзесяць відэа, у якіх вам сцісла і папулярна распавядуць пра гісторыю, тэорыю і асноўныя механізмы правоў чалавека.

Рудзі#відэагульні
Малады ютуб-канал з аглядамі відэагульняў па-беларуску. Аўтар робіць якасны кантэнт, якога ў гэтай прасторы даўно не хапала.
Таксама нагадваем, што пра навіны гульняў можна чытаць у канале Беларускі геймер.

Вёскі Беларусі#спадчына
Канал пра беларускія вёскі ў Тэлеграме. Размовы з мясцовымі, розныя гісторыі з падарожжаў, а таксама прыгожыя фота і відэа.

Перапёлка#музыка
Тэлеграм-канал, дзе вы знойдзеце аўтарскія плэйлісты з музыкай на беларускай мове. Тут ёсць калядныя песні, музыка да Дня Волі і нават песні пра Кастуся Каліноўскага.

Пакрысе#белмова
Інстаграм-старонка, якая пакрыху будзе набліжаць вас да лепшага валодання мовай. Вядзе акаўнт дыпламаваная філалагіня, што размаўляе па-беларуску ўжо амаль 20 гадоў. Акрамя гэтай старонкі, яна стварае моўныя гульні на сайце wordwall.

#праекты
Прывітанне. Чарговы тыдзень — чарговы спіс праектаў для вас.

Разнастайныя праекты 🔍

Go to Belarus#вандроўкі
У праекта "Go to Belarus" партала 34travel.me цяпер ёсць і беларускамоўная версія. Гайды, маршруты, славутасці, парады і ідэі для падарожжаў па родных мясцінах на роднай мове.

Будзьма разам!#падзеі
Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” стварыла Тэлеграм-бот, які дапаможа даведацца пра беларускія мерапрыемствы, што ладзяцца ў пэўным горадзе, краіне ці па ўсім свеце.

Belgaming#відэагульні
Даволі малады Тэлеграм-канал па тэме відэагульняў. Аўтары абяцаюць дзяліцца мемамі і навінамі індустрыі.

Vanya in Japan#влогі
Відэаблог пра Японію на платформе Youtube. Паездкі і шпацыры па краіне, а таксама тэматычныя размоўныя ролікі. Відэа выходзяць па серадах 1 раз на два тыдні.

sekktor#мастацтва
Тэлеграм-канал з анонсамі прафесійных і адукацыйных праграм на любы густ: рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў і воркшопы — для беларускіх творцаў і культменеджараў.

КнігТок#літаратура
Аматарскія скарочаныя пераклады лепшых сусветных кніг па самаразвіццю ў Тэлеграме.

#праекты
Добры дзень, шаноўныя. Працягваем пісаць пра праекты, што нам сустрэліся.

Разнастайныя праекты 🔍

Дзікая прырода побач#прырода
Дзікая прырода Беларусі ў Тэлеграме: назіранне за птушкамі, прыродаахоўныя навіны, розныя цікавосткі і карысныя парады. Апроч Тэлеграм-канала і разнастайных сацсетак у арганізацыі ёсць і ўласны сайт.

Belarus_Finance#эканоміка
Канал у Тэлеграме пра фінансы і эканоміку. У ім аўтар дзеліцца навінамі, прагнозамі і даследаваннямі, датычнымі фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама сваім прафесійным меркаваннем на гэты конт.

Mova Futbola#спорт
Футбол Беларусі і свету ў Інстаграме. Навіны, аналітыка, прагнозы, інтэрв'ю і эксклюзіўныя праекты па-беларуску.

Нейтрон#тэхналогіі
Тэлеграм-канал перакладчыкаў-валанцёраў, дзе яны пішуць пра свае дасягненні і выклікі, з якімі сутыкаюцца. На дадзены момант праца вядзецца над перакладам праграмы ProtonMail.

Малаток#відэагульні
Колькі тыдняў таму мы пісалі пра Ютуб-канал Рудзі з аглядамі відэагульняў па-беларуску (дарэчы, ён таксама ёсць і ў Тэлеграме), а нядаўна сустрэлі яшчэ адзін падобны праект. Варта падтрымаць.

#праекты
Нам вельмі спадабалася, з якой хуткасцю змянілася колькасць падпісчыкаў у каналах, што мы апублікавалі апошнім разам, таму сустракайце другую частку па тэме "Маладыя ці малавядомыя праекты".

Разнастайныя праекты 🔍

Жужаль#агучка
Даволі новы Ютуб-канал (ці ТыкТок) са сціслымі відэа на розныя тэмы ў беларускай агучцы. Не ведаем, які ў аўтара досвед, але ж гучыць вельмі файна. Шчыра раім.

Пляцоўка | Pliacoŭka#спорт
Канал не тое каб маленькі ці малады фармальна, але ж раней аўтарка карысталася ў сваёй працы расейскай мовай. Мы з вялікім задавальненнем святкуем пераход на беларускую, і хочам падтрымаць кожнага, хто гэта робіць. Тэмай публікацый у канале ёсць беларускі баскетбол.

English language in Belarusian#замежныя_мовы
Тут, быццам, усё відавочна праз назву канала. Вас пазнаёмяць з лексікай ды правіламі ангельскай мовы, а ў дадатак, усё гэтае па-беларуску. Адразу ж прапануем падобны праект, але датычны польскай мовы — Мова vs Język.

Арт.Кантэкст#мастацтва
Вельмі якасны, на наш погляд, праект, прысвечаны беларускай культуры ў сусветным кантэксце. Цытуючы аўтараў, гэта "прастора для абмену ідэямі, думкамі ды ўражаннямі для творцаў і гледачоў". Таксама прапануем падпісацца на Ютуб-канал праекта.

RetroGamerBelarus#відэагульні
Пераход на беларускую адбыўся таксама і ў аўтара Ютуб-канала пра відэагульні, чаму мы бязмежна радыя. На новым і, пакуль што, пустым канале плануюцца відэа выключна па-беларуску. У якасці прыклада магчымага кантэнту, дадаём спасылку на ягонае апошняе відэа па-расейску.

#праекты
Дзень добры, спадарства. Сёння пішам пра навіны беларускага анлайну.

Разнастайныя праекты 🔍

Формула перамогі. Ф1#спорт
Нам даслалі спасылку на першы беларускі Тэлеграм-канал з навінамі мотаспорту і, у прыватнасці, чэмпіянату Формула-1 — дзелімся ёю і з вамі.

Muzyka bielaruskaj#музыка
Тэлеграм-канал з рэкамендацыямі і матэрыяламі для выкладчыкаў і аматараў акадэмічнай музыкі ад выкладчыка духавых інструментаў. Таксама раім падтрымаць аўтара і на платформе Youtube.

DUDUK і курлы юніан#кіно
З'явіліся адразу два праекты па аматарскім перакладзе серыялаў "Тэорыя Вялікага Выбуху" і "Наш сцяг азначае смерць".

Memensk#гумар
Тэлеграм-канал з жартамі і мемамі, які не так даўно перайшоў на беларускую мову, — варта падтрымаць.

Геймерскі Экспэрымэнтальны#відэагульні
Новы Youtube-канал для аматараў відэагульняў. Let's Play стрымінг і эксперыменты ў пошуках найлепшага фармату.

Апроч таго, хочам згадаць праект па папулярызацыі беларускай мовы — Забі зяпу, дзякуючы падтрымцы якога, у нас ужо больш за тысячу чытачоў, што істотна і вельмі прыемна.
Аўтары нядаўна змянілі канцэпцыю свайго Тэлеграм-канала і пачалі пісаць кароткія нататкі пра апрацоўванне трывожнасці і стаўленне да сябе. Раім таксама падпісацца на іх Інстаграм і слухаць на ўсіх падкаст-пляцоўках.

#праекты
Вітаем, сябры. Прыемна бачыць, як у апошні час актыўна пашыраецца беларускамоўная геймерская прастора. Пра яе і хочам вам расказаць гэтым вечарам пятніцы.

Вашай увазе некалькі праектаў, звязаных з камп'ютарнымі гульнямі.

ms_bahiema
Let's play канал на платформе Twitch. Там можна назіраць і каментаваць праходжанне такіх гульняў, як Skyrim, Dragon Age і Syberia 3. Каб не прапусціць стрымы, раім падпісацца на Твітэр аўтаркі, дзе вы яшчэ зможаце паўплываць на выбар гульняў для наступных відэа.

VR па-беларуску
Гульнявы канал на платформе YouTube, што прысвечаны гульням у віртуальнай рэальнасці. Сачыць за анонсамі можна ў Твітэры. Апроч таго, час ад часу у Twitch адбываюцца стрымы, не звязаныя з VR-гульнямі.

Yinwille
Яшчэ адзін беларускі Twitch акаўнт. Часцей за ўсё аўтарка гуляе ў Genshin Impact, але таксама трапляюцца стрымы па гульнях накшталт Skyrim ці Mass Effect 3. Інфармацыю пра запланаваныя відэа знойдзеце таксама ў Твітэры, а запісы саміх эфіраў у YouTube-канале.

RaptorLee17
Найбольш малады з тых Twitch-каналаў, пра якія мы ведаем. Аўтар часам бывае маўклівы, а гуляе звычайна ў Genshin Impact і Assassin's Creed Origins.

Геймэрскі Экспэрымэнтальны
І апошні з каналаў нашай падборкі, які калектыўна робяць на платформе YouTube ужо згаданыя вышэй Yinwille і GomZik, а таксама вядомыя беларускім геймерам Рудзі і Малаток.


З каментарыяў даведаліся пра яшчэ адзін канал — дадаём яго ў падборку.

Kudłatyj Błazan
YouTube-канал стваральніка праекта Прышпільныя Коміксы, дзе ён раз-пораз гуляе ў Heroes of Might and Magic IV, Alien Swarm ды Enter the Gungeon.

#праекты #відэагульні
Добры дзень, даражэнькія! Вяртаемся да вас з чарговай падборкай маладых ці малавядомых беларускіх праектаў.

Разнастайныя праекты 🔍

panstandup#гумар
Беларускія стэндап-комікі, што апошні час ладзяць канцэрты галоўным чынам у Еўропе, пачалі выкладаць частку сваіх выступаў у адмысловым YouTube-канале. Абавязкова для прагляду аматарам стэндапа.

Не Пераблытай!#белмова
Моўны праект з прыгожымі ілюстрацыямі, які растлумачыць вам у чым розніца паміж зоркай і знічкай, кісцю і пэндзлем, а таксама жалобай і скаргай.

знікла на пачытаць#літаратура
Блог пра літаратуру ў Тэлеграме. Аўтарка шмат чытае і дзеліцца сваімі разважаннямі пра прачытанае. Таксама робіць тэматычныя падборкі літаратуры і раіць свае ўлюбёныя творы.

Hey, Moon!#літаратура
Яшчэ адзін літаратурны блог у Тэлеграме на беларускай мове. Аўтарка якога таксама піша пра свае любімыя творы і аўтараў беларускай і сусветнай літаратуры, публікуе разгорнутыя водгукі і дае парады сваім падпісчыкам.

Кавалачак жыцця#кіно
Чымсьці падобны да папярэдніх праект — тэматычны блог у Тэлеграме. Але гэтым разам ён прысвечаны кінематографу. Аўтарка не з'яўляецца прафесійным крытыкам, а папросту піша ўласныя думкі пра тое, што глядзела ці плануе паглядзець сама.

MARA Games - Відэагульні#відэагульні
Не паспелі мы напісаць пра росквіт беларускамоўнай геймерскай прасторы, як з'явіўся яшчэ адзін праект пра відэагульні. Тэлеграм-канал з аглядамі гульняў і публікацыямі пра геймдэв індустрыю агулам.

Далучайцеся.

#праекты
Вітанкі! Вашай увазе штотыднёвы праект на наш выбар.

💎 Праект тыдня — Skyrim па-беларуску.
Лакалізацыя гульні The Elder Scrolls V: Skyrim, Anniversary Edition.

Суполка беларускіх геймераў пэўны час займаецца ініцыятывай па перакладзе гульні Skyrim на беларускую мову. І колькі дзён таму яны нарэшце зрабілі анонс: дэмаверсія перакладу гатовая для карыстання.

Спампаваць лакалізацыю можна з Nexus Mods ці Google Drive.

#абранае #відэагульні #пераклады
Добрай серады, сябры! Нас вельмі радуе беларускі YouTube, дзе працягваюць адзін за адным з'яўляцца новыя каналы. Сабралі некалькі ў спіс, няхай яны парадуюць і вас.

Беларускі YouTube ▶️

Belgaming#відэагульні
Перадусім забаўляльны кантэнт па тэме відэагульняў, які раней быў у Тэлеграме, а цяпер даступны яшчэ і ў відэафармаце.

40 staronak#літаратура
Разнастайныя відэа выключна пра літаратуру: знаёмствы з аўтарамі, парады, спісы прачытанага і іншае.

Letucieńnica z zaplečnikam#блогі
Відэаблог у першую чаргу пра падарожжы. Тут убачыце найлепшыя месцы Чарнагорыі, даведаецеся, як зрабіць візу ў Грузіі, ці адправіцеся разам з аўтаркай на вакацыі ў Італію.

Спадарыня Лена#блогі
Яшчэ адзін аўтарскі влог. Падобны фармат — іншыя тэмы.

Смаката Ад А да Я#кулінарыя
Сямейны кулінарны відэапраект: бацька з сынам разам гатуюць розныя беларускія стравы.

Кропкі над іі#маркетынг
Прасоўванне брэндаў, трэнды вядзення сацсетак, парады для блогераў — SMM і маркетынг агулам праз уласны прафесійны досвед.

Калі ласка, падпісвайцеся на каналы і дзяліцеся гэтым допісам. Пашырайце беларускае!

Папярэдні спіс па спасылцы 👈

#праекты
Вітаем, даражэнькія! Перад тым як канчаткова сысці ў святочны адпачынак сабралі для вас яшчэ некалькі маладых беларускіх YouTube-каналаў.

Беларускі YouTube ▶️

Ёга-справы#фітнес
Трэнер па ёзе з васьмігадовым досведам выкладання расказвае і паказвае, чым ёсць аштанга ёга. Прапанаваныя практыкі разлічаныя на розныя ўзроўні, але перадусім зацікавяць пачаткоўцаў.

Салігорскі Крафтавічок#алкаголь
Канал з дэгустацыямі крафтавага алкаголю і шчырымі размовамі. Сярод гасцей ужо адзначыліся рэп-музыка Zeman і журналіст Зміцер Панкавец.

Aliaksei Lazarau#відэагульні
Новы гулец на полі беларускіх геймерскіх каналаў. На сёння на канале знойдзеце агляды Total War: Warhammer 3 і Mass Effect Legendary Edition.

Fuchsia#блогі
Асабісты блог, большасць кантэнту ў якім звязаная з роварамі. Тут вы зможаце паглядзець на зімовую Варшаву вачыма велакур'ера.

Тры Лайдакі#агучка
Разнастайныя забаўляльныя відэа ў беларускай агучцы. Пачалі аўтары з перакладу серыі відэа з надакучлівым апельсінам.

Belarusachka#блогі
Яшчэ адзін відэаблог, дзе апошнія відэа прысвечаныя тэме кінематографа. Вас чакаюць агляд серыяла Wednesday, а таксама падборка фільмаў на Каляды.

Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы і другі 👈

#праекты
Вітаначкі! Вось ужо і новы тыдзень, а гэта значыць — і новая парада праекта ад нас.

💎 Праект тыдня — Пойдзем гуляць!.
Тэлеграм-канал пра
відэагульні і кіберспорт.

Аўтарка шмат гадоў працавала ў беларускім кіберспорце, арганізоўвала турніры па Hearthstone, Dota 2 і Overwatch, таму дакладна ведае пра што цікавае можна распавесці.

Тут вы даведаецеся пра кіберспартыўныя арганізацыі, што існуюць у Беларусі, паразважаеце над праблемамі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў індустрыі і дазнаецеся, дзе знайсці трансляцыі турніраў на беларускай мове.

Далучайцеся!

#абранае #відэагульні
Добры дзень! За апошні час з'явілася шмат новых беларускіх праектаў, пра якія мы яшчэ не паспелі тут расказаць. Прапануем вам некалькі з іх.

Разнастайныя праекты 🔍

Радыё CityDog#падкасты
Уласны праект на беларускай мове распачаў партал CityDog. Некаторыя іх артыкулы цяпер дасяжныя і на падкаст-пляцоўках у аўдыёфармаце. Гісторыі пра Мінск, Беларусь і беларусаў ва ўсім свеце.

Усё пра ўсё#тэхналогіі
Канал пра найноўшыя тэхналогіі ў Тэлеграме. Тэхналагічныя і навуковыя навіны, а таксама публікацыі пра відэагульні і тэхніку.

Збройны чын#зброя
Напэўна, першы Тэлеграм-канал на ваенную тэму па-беларуску. Гістарычная і сучасная зброя, фатаграфіі і апісанне разнастайных ваенных канфліктаў і г.д. Частка допісаў у канале прысвечаная вайне ва Украіне.

Хатка трыдэшнічка#тэхналогіі
Блог пачынаючай 3D-мастачкі. Дакладна будзе цікавым для тых, хто таксама толькі знаёміцца з мадэлямі і рухавікамі і намагаецца зрабіць першыя працы для свайго партфоліа.

Gamebro#відэагульні
Малады блог пра відэагульні ў Тэлеграме. Выглядае так, што аўтар пакуль спрабуе знайсці свой стыль, але аматарам прапануем паглядзець і падтрымаць ужо зараз.

Radziva “metamemny zakutok”#гумар
Новы Тэлеграм-канал у амаль што бясконцым ужо спісе праектаў з мемамі па-беларуску. Нам часам смешна, паглядзіце і вы, ці прыйдзецца аўтарскі гумар вам даспадобы.

Калі ласка, падпісвайцеся і пашырайце беларускае!

#праекты
Дабрыдзень, спадарства! Вашай увазе новы спіс каналаў з беларускага сегменту YouTube.

Беларускі YouTube ▶️

Natatnik#спадчына
Праект пра таемную і прыгожую Беларусь. Відэа-падкаст пра вёскі, мястэчкі і закінутыя сядзібы; гісторыю і традыцыйную беларускую культуру — пра тое, чым жылі і жывуць беларусы. Падтрымаць аўтараў можна на платформе Patreon.

Цёмны Лёс #размовы
Відэа-падкаст з утульнымі размовамі пра прафесійную дзейнасць беларусаў: навуку, тэхналогіі, распрацоўку камп'ютарных гульняў і шмат іншых тэм. За анонсамі новых выпускаў раім сачыць у Тэлеграм-канале.

Студыя «Раю»#дзецям
Адукацыйна-пазнавальныя відэа для дзяцей, насычаныя фальклорнымі сюжэтамі, а таксама адсылкамі да беларускай літаратуры і традыцыйнай творчасці. За дзейнасцю праекта можна сачыць і ў Інстаграме.

Celestial ASMR #асмр
Новы і пакуль што незвычайны для беларускай прасторы фармат — YouTube-канал з АСМР-відэа. Першае відэа, што мусіць дапамагчы вам хутка і спакойна заснуць, дасяжнае на канале проста цяпер.

Куфэрак#відэагульні
Малады канал, прысвечаны тэме рэтрагеймінгу. Першае відэа — агляд кансолі 2004-га года Nintendo DS.

Maria Kuranets #блогі
Беларуска- і польскамоўны влог пра тое, як пераехаць у іншую краіну і пачаць жыццё ў новым месцы з нуля. Але, як і ў большасці лайфстайл-аўтараў, тэмы для відэа нічым не абмежаваныя і часам бываюць нечаканымі.

Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты і пяты 👈

#праекты