Добры дзень, шаноўныя. Працягваем пісаць пра праекты, што нам сустрэліся.
Разнастайныя праекты 🔍
Дзікая прырода побач │ #прырода
Дзікая прырода Беларусі ў Тэлеграме: назіранне за птушкамі, прыродаахоўныя навіны, розныя цікавосткі і карысныя парады. Апроч Тэлеграм-канала і разнастайных сацсетак у арганізацыі ёсць і ўласны сайт.
Belarus_Finance │ #эканоміка
Канал у Тэлеграме пра фінансы і эканоміку. У ім аўтар дзеліцца навінамі, прагнозамі і даследаваннямі, датычнымі фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама сваім прафесійным меркаваннем на гэты конт.
Mova Futbola │ #спорт
Футбол Беларусі і свету ў Інстаграме. Навіны, аналітыка, прагнозы, інтэрв'ю і эксклюзіўныя праекты па-беларуску.
Нейтрон │ #тэхналогіі
Тэлеграм-канал перакладчыкаў-валанцёраў, дзе яны пішуць пра свае дасягненні і выклікі, з якімі сутыкаюцца. На дадзены момант праца вядзецца над перакладам праграмы ProtonMail.
Малаток │ #відэагульні
Колькі тыдняў таму мы пісалі пра Ютуб-канал Рудзі з аглядамі відэагульняў па-беларуску (дарэчы, ён таксама ёсць і ў Тэлеграме), а нядаўна сустрэлі яшчэ адзін падобны праект. Варта падтрымаць.
#праекты

Нам вельмі спадабалася, з якой хуткасцю змянілася колькасць падпісчыкаў у каналах, што мы апублікавалі апошнім разам, таму сустракайце другую частку па тэме "Маладыя ці малавядомыя праекты".
Разнастайныя праекты 🔍
Жужаль │ #агучка
Даволі новы Ютуб-канал (ці ТыкТок) са сціслымі відэа на розныя тэмы ў беларускай агучцы. Не ведаем, які ў аўтара досвед, але ж гучыць вельмі файна. Шчыра раім.
Пляцоўка | Pliacoŭka │ #спорт
Канал не тое каб маленькі ці малады фармальна, але ж раней аўтарка карысталася ў сваёй працы расейскай мовай. Мы з вялікім задавальненнем святкуем пераход на беларускую, і хочам падтрымаць кожнага, хто гэта робіць. Тэмай публікацый у канале ёсць беларускі баскетбол.
English language in Belarusian │ #замежныя_мовы
Тут, быццам, усё відавочна праз назву канала. Вас пазнаёмяць з лексікай ды правіламі ангельскай мовы, а ў дадатак, усё гэтае па-беларуску. Адразу ж прапануем падобны праект, але датычны польскай мовы — Мова vs Język.
Арт.Кантэкст │ #мастацтва
Вельмі якасны, на наш погляд, праект, прысвечаны беларускай культуры ў сусветным кантэксце. Цытуючы аўтараў, гэта "прастора для абмену ідэямі, думкамі ды ўражаннямі для творцаў і гледачоў". Таксама прапануем падпісацца на Ютуб-канал праекта.
RetroGamerBelarus │ #відэагульні
Пераход на беларускую адбыўся таксама і ў аўтара Ютуб-канала пра відэагульні, чаму мы бязмежна радыя. На новым і, пакуль што, пустым канале плануюцца відэа выключна па-беларуску. У якасці прыклада магчымага кантэнту, дадаём спасылку на ягонае апошняе відэа па-расейску.

Дзень добры, спадарства. Сёння пішам пра навіны беларускага анлайну.
Разнастайныя праекты 🔍
Формула перамогі. Ф1 │ #спорт
Нам даслалі спасылку на першы беларускі Тэлеграм-канал з навінамі мотаспорту і, у прыватнасці, чэмпіянату Формула-1 — дзелімся ёю і з вамі.
Muzyka bielaruskaj │ #музыка
Тэлеграм-канал з рэкамендацыямі і матэрыяламі для выкладчыкаў і аматараў акадэмічнай музыкі ад выкладчыка духавых інструментаў. Таксама раім падтрымаць аўтара і на платформе Youtube.
DUDUK і курлы юніан │ #кіно
З'явіліся адразу два праекты па аматарскім перакладзе серыялаў "Тэорыя Вялікага Выбуху" і "Наш сцяг азначае смерць".
Memensk │ #гумар
Тэлеграм-канал з жартамі і мемамі, які не так даўно перайшоў на беларускую мову, — варта падтрымаць.
Геймерскі Экспэрымэнтальны │ #відэагульні
Новы Youtube-канал для аматараў відэагульняў. Let's Play стрымінг і эксперыменты ў пошуках найлепшага фармату.
Апроч таго, хочам згадаць праект па папулярызацыі беларускай мовы — Забі зяпу, дзякуючы падтрымцы якога, у нас ужо больш за тысячу чытачоў, што істотна і вельмі прыемна.
Аўтары нядаўна змянілі канцэпцыю свайго Тэлеграм-канала і пачалі пісаць кароткія нататкі пра апрацоўванне трывожнасці і стаўленне да сябе. Раім таксама падпісацца на іх Інстаграм і слухаць на ўсіх падкаст-пляцоўках.

Добры дзень, шаноўныя. Тыя, хто сочаць за спортам, ведаюць і без нас, што найбуйнейшы беларускі спартыўны партал нядаўна перайшоў на беларускую мову, а мы ў сваю чаргу хочам параіць вам менш вядомыя ініцыятывы.
Сабралі некалькі праектаў у адзіны спіс.
Найбольшая колькасць сярод іх пра футбол:
Futbol Paŭsiuĺ
Маленькі, але якасны Тэлеграм-канал пра сусветны футбол топавага ўзроўню. Праект, што дакладна варты падтрымкі.
Mova Futbola
Яшчэ адзін падобны праект пра футбол, але на платформе Інстаграм. Тут вас чакаюць навіны, інтэрв'ю і аўтарская аналітыка.
Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе
Аўтар гэтага Тэлеграм-канала піша ўжо ў першую чаргу пра беларускі сегмент футболу, больш за тое пра беларускі жаночы футбол. Аўтар не так даўно перавёў канал на беларускую мову, таксама варта падтрымаць.
Krumkachy
Тэлеграм-канал, прысвечаны аднаму з найвядомейшых беларускіх футбольных клубаў — клубу "Крумкачы".
Belarus football blog
Яшчэ адзін праект, што датычны клуба "Крумкачы", але ў Інстаграме і ў крыху іншым фармаце.
Таксама ёсць і іншыя віды спорту:
Формула перамогі | Ф1
Навіны мотаспорту, а дакладней, чэмпіянату Формула 1 на беларускай мове. Аўтары робяць сапраўды добрую працу і публікуюць некалькі допісаў пра галоўныя падзеі кожны дзень.
Пляцоўка | Pliacoŭka
Тэлеграм-канал пра беларускі і сусветны баскетбол. Яшчэ адзін з шэрага каналаў, што перайшлі на беларускую мову ў апошні час.
Begаныч
Тэлеграм-канал пра беларускі спорт у фармаце блога: аўтар шчыра піша пра што даведаўся сам ці пра тое, што яго хвалюе.
Радыё Аршыца
Гістарычныя звесткі і падтрымка сучасных аршанскіх спартыўных клубаў. Публікацыі галоўным чынам пра футбол і валейбол.
Дзякуем за ўвагу! Пішыце каментарыі, калі ведаеце, хто яшчэ піша пра спорт па-беларуску і пра каго варта распавесці.
#праекты #спорт

Вітаначкі, шаноўныя! На гэтым тыдні выбарам рэдакцыі стаў канал пра аўтаспорт.
💎 Праект тыдня — Формула перамогі | Ф1.
Анонсы і апошнія навіны свету аўтагонак Формула-1.
Тэлеграм-канал з аглядам галоўных падзей чэмпіянату Формула-1. Аўтары штодзённа сочаць за чэмпіянатам і своечасова робяць як сціслыя публікацыі з асноўнымі навінамі, так і разгорнутыя артыкулы па тэме.
У канале вы пабачыце:
‣ Звесткі пра запланаваныя сезоны Формулы-1
‣ Агляд змен у тэхнічных правілах чэмпіянату
‣ Вынікі тэставых сесій
Запрашаем падтрымаць аўтараў!
#абранае #спорт

Вітаначкі, сябры! Вяртаемся да вас з новым спісам YouTube-каналаў на беларускай мове.
Беларускі YouTube ▶️
English з Наталкай │ #замежныя_мовы
Курс ангельскай мовы па-беларуску для школьнікаў пятага класа. Якасныя відэаўрокі паводле падручніка Л.М. Лапіцкай у простай для разумення і запамінання форме.
Толькі наперад │ #спорт
Спартыўнае займальнае шоу на канале «Піліп Беспамылковы». Аўтар удзельнічае ў трыятлонах, займаецца веласпортам і нават спрабуе акіянічную рыбалку на Шры-Ланцы.
Жужаль │ #кіно
Аўтар канала з разнастайнымі відэа ў беларускай агучцы спрабуе новы фармат. Раім да прагляду яго першы відэаролік па ўласным сцэнарыі, з якога вы дазнаецеся пра гісторыю развіцця кінастудыі «Marvel».
Праз Космас │ #тэхналогіі
Таксама новы фармат спрабуе і аўтар падкаста пра космас. У першым відэа па-за межамі падкаста ён расказвае пра касмічны карабель Starship і ракету-паскаральнік Super Heavy.
Wierze w wierszy │ #літаратура
На гэтым канале вы знойдзеце відэа з лірычнымі вершамі беларускіх паэтаў, запісаныя пад меладычную музыку.
Max Ščur │ #музыка
Музычныя хіты і менш вядомыя творы ў беларускім перакладзе і аўтарскім выкананні.
Папярэднія спісы — па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы і восьмы 👈
Калі ласка, падпісвайцеся, глядзіце і матывуйце аўтараў ствараць новы кантэнт.