Вітаем! Гэта канал каталога сучаснага кантэнту на беларускай мове mova.how.
Тут мы пішам пра найлепшыя і найноўшыя з праектаў, а таксама дзелімся навінамі і планамі па развіццю сайта.
Каб скантактавацца з намі, напішыце ў чат-бот альбо скарыстайцеся формай зваротнай сувязі ці дашліце ліст на электронную пошту [email protected].
Таксама знойдзеце нас у сацсетках:
‣ Twitter;
‣ Facebook;
‣ Instagram;
‣ Mastodon.
Тэгі для хуткага пошуку пуьлікацый:
#навіны — навіны сайта mova.how;
#праекты — спісы праектаў;
#абранае — выбар рэдакцыі;
#анонсы — анонсы мерапрыемстваў

Найлепшы спосаб пачаць размаўляць па-беларуску — гэта... пачаць размаўляць па-беларуску.
Таму першым допісам звяртаем вашу ўвагу на праекты, прысвечаныя менавіта гутарцы.
Вольная мова
Анлайн-платформа для абмеркавання самых розных тэм па-беларуску. Праект быў прыпынены ў сувязі з пачаткам вайны ва Ўкраіне, але зараз яго стваральнікі вырашылі працягваць працу.
Сябры
Яшчэ адзін размоўны клуб для беларусаў свету ў сацыяльнай сетцы Clubhouse. За тэмамі і анонсамі гутарак прапануем сачыць у тэлеграм-канале па спасылцы.
Курс гутарковай мовы
Гэта другі набор на 3-месячны анлайн курс пісьменніка Аляксея Шэіна, які стартуе 28.04.2022. Больш інфармацыі і форма для запісу — па спасылцы.
Курсы Мова Нанова
Напэўна, самыя вядомыя курсы беларускай мовы ў Беларусі. На жаль, арганізацыя была ліквідавана ў 2021 годзе, але курсы працягваюцца за мяжой. Заняткі дакладна праводзяцца ва Уроцлаве, Варшаве, Вільні, а хутчэй за ўсё і ў іншых лакацыях (напішыце да нас, калі ведаеце, дзе яшчэ, і мы дададзім іх у спіс).
#праекты #белмова

Пачынаем публікаваць хронікі абнаўленняў у спісе беларускамоўных праектаў на сайце mova.how.
Разнастайныя праекты 🔍
Краіна казак │ #дзецям
Кніжкі, песенкі, казкі і іншае для дзетак па-беларуску.
Хадановіч | Chadanovič │ #літаратура
Ютуб-канал пра літаратуру беларускага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.
Скарбонка Гульняў │ #дзецям
Гульні, якія дапамогуць дзецям пачаць чытаць і размаўляць па-беларуску і, увогуле, паспрыяюць агульнаму развіццю.
Менскі велашпацыр │ #вандроўкі
Велаэкскурсіі па Менску і Беларусі з прафесійнымі гідамі.
#праекты

Добры дзень, спадарства!
Вельмі прыемна бачыць, як расце колькасць падпісчыкаў у канале і праглядаў на сайце, — спадзяемся быць вам карыснымі.
Праз высокі ўзровень зацікаўленнасці мы пашыраем каманду і патрошку пачынаем працу над наступнай і больш зручнай версіей сайта. А каб праект развіваўся ў добрым кірунку, просім вас прайсці невялічкую апытанку ў вольны час, бо праца немагчыма без зваротнай сувязі.
Анкета (літаральна 5 пытанняў) — па спасылцы.
Дзякуй!
#навіны

Вітаем, сябры! Дзелімся з вамі хронікай абнаўленняў за мінулы тыдзень. Cёння звернем ўвагу на праекты, якія з'явіліся не вельмі даўно і якім патрэбна падтрымка.
Разнастайныя праекты 🔍
#1 Гікаўскі │ #тэхналогіі
Канал, у якім абмяркоўваюцца апошнія навіны са свету кіно, тэхналогій і гульняў па-беларуску. Апроч таго, тыдзень таму выйшаў першы выпуск падкаста на тыя ж тэмы.
Беларускі геймер │ #відэагульні
Трошкі маладзейшы канал, які ў пэўным сэнсе падобны, але ж прысвечаны больш вузкай тэматыцы — навінам відэагульняў.
Бачу ўпершыню │ #музыка
Канал маладога беларускамоўнага гурта з аднайменнай назвай. Першыя трэкі "Менск вясной" і "Ты" ужо з'явіліся на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.
Беларускамоўныя сцікеры │ #стыкеры
Канал, у якім публікуюцца аўтарскія стыкеры на беларускай мове. Выявы можна выкарыстоўваць, як ёсць, ці ствараць стыкерпакі. Дарэчы, больш стыкерпакаў для Тэлеграма можна знайсці ў катэгорыі "Разнастайнае" на сайце.
Спадар Бульба │ #літаратура
Канал, прысвечаны беларускай паэзii. З яго дапамогай можна пазнаёміцца з творчасцю беларускіх паэтаў i паэтак.
Звяртайцеся да нас, калі ведаеце, якія яшчэ праекты з'явіліся ў апошні час.

Сёння прапануем некалькі праектаў, з дапамогай якіх вы зможаце паступова знаёміцца з беларускай лексікай і яе асаблівасцямі.
Каналы ў Тэлеграме:
—
Мова са Свабодай
Тэлеграм-канал Радыё Свабода, прысвечаны менавіта вывучэнню беларускай мовы. Відэа і падкасты, артыкулы на сайце радыё, а таксама розныя цікавыя рэчы пра Беларусь у кантэксце мовы. Адзін з лепшых праектаў пра беларускую мову, па нашым меркаванні.
Мова Дэталёва
Канал моўных курсаў "Мова Нанова" у Тэлеграме. Допісы пра беларускую лексіку, граматыку і правапіс, а таксама анонсы анлайн і афлайн заняткаў.
Мода На Мову
У гэтым Тэлеграм-канале вы знойдзеце беларускія фразеалагізмы і цытаты, сучасную лексіку, а таксама навіны, звязаныя з беларускай мовай.
Старонкі ў Інстаграме:
—
Лёгкая мова
Калі вы не ведаеце, як выглядаюць локшына, хабар і імбрык, то гэта старонка для вас. Аўтары ставяць за мэту паляпшэнне слоўнікавага запаса сваіх падпісчыкаў і ствараюць розныя праекты дзеля ажыцяўлення гэтага — як анлайн, так і афлайн.
Мова паступова
Падобная ідэя — у іншым увасабленні. На гэтай Інстаграм-старонцы публікуюцца карткі з рознымі беларускімі словамі і іх тлумачэннем.
Topmova
Старонка ў Інстаграме, зноўку прысвечаная вывучэнню беларускай мовы. Падпісвайцеся, каб бачыць у сваёй стужцы словы па-беларуску, вершы і разбор тыповых моўных памылак.
Яшчэ больш праектаў шукайце на сайце mova.how.
Дзякуй за ўвагу!

Forwarded from Забі зяпу
У Інстаграме мы сабралі асноўныя правілы клясычнага правапісу, а тут дзелімся з вамі карыснымі матар'яламі для яго вывучэньня :)
1. Граматыка Тарашкевіча — спасылка адразу на ўсе выданьні для тых, хто хоча даведацца, як адбывалася натуральнае ўнармаваньне нашае мовы да рэформы 1933 г.
2. Беларускі клясычны правапіс 2005 — збор правілаў, сучасная нармалізацыя. Аўтары: Ю.Бушлякоў, З.Саўка, В.Вячорка, З.Санько. Калі вам нехта даказвае, што «тарашкевіца» ня мае аніякіх сучасных нарматыўных дакумэнтаў, то ён пэўна хлусіць 😉
3. Тут у трэцяй частцы ёмка напісана пра асаблівасьці клясычнага правапісу, галоўныя й цяпер мала вядомыя адметы беларускае мовы, а таксама параўнаньне правапісаў.
4. Клясычны правапіс — слоўнік з «БКП-2005». Калі вы ня ведаеце, як правільна напісаць слова, то зьвяртайцеся акурат да яго. Карыстацца ім вельмі лёгка: спачатку абіраеце першую літару слова, потым — другую. Слоўнік зьмяшчае 5123 артыкулы, таму ўсё патрэбнае дакладна ў ім знойдзеце :)
5. Для таго каб хутка пераўтварыць афіцыйны правапіс у клясычны, а таксама праверыць сябе, вельмі раім карыстацца Тарашкевізатарам gooseob.github.io. Ён зроблены паводле «БКП-2005», хуткі, зручны, а яшчэ прыгожы. Праз тое, што ўсе выпадкі праграмай нельга прадугледзець, варта самім сачыць за без/бяз і не/ня. 9,5/10
Шырока вядомым Тарашкевізатарам baltoslav.eu трэба карыстацца надзвычай пільна й асьцярожна, бо ў ім багата хібаў. 5/10
6. На канале Супэр Мова праз #тарашкевіца можна знайсьці шмат тэарэтычнага матар'ялу, а праз #тарашкевіца + #тэст — яшчэ й практыкаваньні, якія дапамогуць вам найхутчэй засвоіць кажную тэму :)
7. Пра «зьмякчэньне зычных гукаў» нядаўна расказваў Тутэйшы Шляхціч, рабіў цікавыя заданьні й тлумачыў памылкі. Вельмі карысна! Усе допісы шукайце праз #тарашкевіца
Калі вы ведаеце іншыя жаролы для вывучэньня клясычнага правапісу, то, калі ласка, падзяліцеся імі ў камэнтарох ☀️

Вітаем! Дзелімся спасылкамі для тых, каму не хапае спасылак, — ініцыятывамі, якія таксама шукаюць беларускамоўны кантэнт у сеціве.
Knizhnia
Старонка ў Інстаграме, дзе публікуюцца сайты, каналы і сацсеткі з матэрыяламі па-беларуску. Тут знойдзеце допісы пра фолк-музыкаў, часопісы, вандроўкі і шмат іншага.
Сейбіты беларушчыны
Даволі вялікі каталог беларускамоўных крыніц у Тэлеграме. Крышку незвычайны фармат навігацыі, але шмат цікавага знутры.
Беларускі інтэрнэт
Суполка ў Фэйсбуку для распаўсюджвання і абмеркавання беларускамоўнага сегменту інтэрнэта. Апроч суполкі аўтары ствараюць тэматычныя спісы спасылак, на сёння існуюць Беларускамоўны Фэйсбук і Беларускамоўны Ютуб.
Блакіт
Сайт, на якім знойдзеце, што глядзець, чытаць і слухаць на беларускай мове. Спасылак пакуль не шмат, але спадзяемся, што аўтар працягвае працу.
Ведаеце больш падобных праектаў — скантактуйцеся з намі :)
#праекты #кантэнт

Дзень добры! Прапануем вам найбольш прыкметныя праекты з тых, што з'явіліся ў нашым спісе за апошні час.
Разнастайныя праекты 🔍
Мова│ #белмова
Пашырэнне для браўзераў Chrome і Firefox, якое аўтаматычна перакладае вэб-старонкі з рускай на беларускую мову. Падтрымлівае беларускую лацінку і кірыліцу.
Дапаможнік для вывучэньня й адраджэньня беларускае мовы│ #белмова
Зборнік матэрыялаў, прызначаны для ўсіх, хто любіць беларускую мову і хоча ведаць яе як мага лепш. Складаецца з чатырох частак, якія змяшчаюць спіс крыніц для пошуку інфармацыі, тыповыя памылкі, а таксама асвятляюць тэмы правапісу і вымаўлення.
Менскі ўрбаністычны│ #урбаністыка
Тэлеграм-канал Менскай урбаністычнай платформы — каманды маладых архітэктараў і даследнікаў у галіне ўрбаністыкі. Платформа існуе ўжо доўгі час, але камунікацыя была дагэтуль па-расейску.
Лагодны Цмок│ #кіно
Праект, які займаецца перакладам ды агучваннем фільмаў, сэрыялаў і анімэ на беларускую мову. Як піша каманда, гэта працяг праекта Кукумба, што больш не існуе. А спіс усіх перакладаў вы знойдзеце па спасылцы.
Lacinka │ #праграмы
Раскладка клавіятуры з беларускай лацінкай для платформ Windows і Mac.

Вітаем, панове. Сёння параім некалькі беларускамоўных ініцыятыў, да якіх варта далучыцца.
1. Менская урбаністычная платформа прапануе індывідуальныя кансультацыі дваровым супольнасцям і актывістам. Эксперты дапамогуць вам стварыць сучаснае азеляненне ў двары, пераабсталяваць дзіцячую пляцоўку ці наладзіць экалагічныя адносіны ў суседскай супольнасці.
Збор заявак працягнецца да 12 чэрвеня.
2. Моладзевы савет “РАДА” запрашае моладзь на анлайн-інтэнсіў па блогінгу RADAblogging. Ментарская падтрымка і доступ да навучальных заняткаў ад экспертаў у тэмах асабістага брэнда, прасоўвання блога і стварэння візуала. Для тых, у каго ёсць толькі ідэя ўласнага блога ці хто ўжо мае блог і хоча яго развіваць.
Дэдлайн падачы заявак – 29 траўня ўключна.
3. Ігар Случак і Аліна Нагорная запрашаюць на анлайн курс "Акадэмія Ў". Вы разбярэцеся ў моўнай палітыцы, навучыцеся прасоўваць змены ў заканадаўства і дасылаць 5 зваротаў за хвіліну.
Колькасць месцаў абмежаваная, а запіс па спасылцы.
4. У дадатак ініцыятыва "Умовы Мовы" прапануе інструкцыю для прасоўвання беларускай мовы на спажывецкім рынку. Зварот для вас напіша Тэлеграм-бот, і застанецца толькі адаслаць ліст да вытворцы.
5. Сэрвіс анлайн-гутарак "Вольная Мова" запрашае да свайго аднайменнага клуба. Клуб – гэта закрытая прастора для актыўных удзельнікаў "Вольнай Мовы", у межах якой будуць суполкі па інтарэсах, эксклюзіўныя сустрэчы з цікавымі людзьмі, офлайн спатканні і яшчэ больш гутарак.
Каб патрапіць у клуб, трэба наведаць 5 гутарак на платформе.
Пішыце каментары, калі мы кагосьці прамінулі.
#анонсы