mova.how
1.4K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
加入频道
Дабрыдзень, спадарства! Шчыра ўдзячныя кожнаму за прапановы, нам сапраўды прыемна бачыць зваротную сувязь.

Ужо на наступным тыдні плануем пачаць адказваць на запыты, а пакуль зрабілі вам на выхадныя падборку відэа з беларускага Youtube.

Глядзіце, стаўце падабайкі ды пашырайце родны кантэнт.

1. Тэлебудка — "Мецэнат Бераговіч. Бізнес, турма, Forbes, Падароск і мільён на белкульт"
Павел Бераговіч, паспяховы еўрапейскі бізнесмен, расказвае Сяргею Будкіну пра жыццё і свой удзел у развіцці беларускай культуры ў праекце "Тэлебудка".

2. Danelius — "Самы беларускі горад Польшчы"
Агляд найбольш беларускага горада Польшчы з пункту гледжання ўрбаністыкі. За навінамі праекта раім сачыць у Тэлеграм-канале "Беларускі ўрбанізм".

3. Суполка пісьменнікаў — "Аляксей Шэін"
Гутарка-інтэрв'ю з пісьменнікам, аўтарам падлеткавага фэнтэзі "Сем камянёў", Аляксеем Шэіным у літаратурным відэапраекце "Кантэкст" (першы сезон, другі сезон).

4. Рудзі — "Disco Elysium. Купляць ці не?"
Відэа для аматараў відэагульняў. Без спойлераў пра ролевую гульню, хіт 2019 года — "Disco Elysium", у праекце "Рудзі".

5. Vanya in Japan — "НЕ старажытны Кіёта"
У гэтым відэа з беларускага трэвэл-блога пра Японію няма храмаў, замкаў, гейш і кімано, бо гаворка ідзе пра менавіта сучасны складнік старажытнай сталіцы краіны — горада Кіёта.

6. Будзьма Беларусамі! — "Што такое NFT?"
Чарговы выпуск з цыкла "Пра тэхналогіі і не толькі", у якім аўтар распавядае пра найноўшыя тэхналогіі ды сцісла тлумачыць, што ёсць чым.

Прыемнага прагляду!

#гледзіва
Дабрыдзень, сябры. Зноўку прапануем вам некалькі Youtube-відэа па-беларуску, каб бавіць час на выхадных і наступным тыдні. Мінулы спіс — па спасылцы.

1. 20 пытанняў ксяндзу пра секс: кантрацэпцыя, аборты, касцюм манашкі ў секс-гульнях, ЛГБТК+ і цэлібат
Шчырая размова пра секс з ксяндзом Вячаславам Барокам у падкасце «Паўгадзіны кардыё». Часткова па-расейску.

2. Art.Context. Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч
Гутарка вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра творчасць, досвед жыцця ў міграцыі і стаўленне заходніх еўрапейцаў да беларускай творчасці.

3. ХТО такія беларусы? Гісторыя за 5 хвілін
Гістарычнае відэа ў рубрыцы "Гісторыя за 5 хвілін", у якім доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч распавядае пра стварэнне беларускай нацыі. Насамрэч, раім прагледзець серыю відэа цалкам — даходліва і займальна.

4. Як нішчылі беларускую мову
Зміцер Гурневіч тлумачыць, чаму і як беларуская мова апынулася ў сённяшнім становішчы і ці можна казаць, што "так исторически сложилось".

5. RADZIVA PRUDOK. Андрусь Горват. Купалаўцы.
Гісторыя стварэння і бэкстэйдж спектакля «Радзіва Прудок» па творы журналіста Андруся Горвата. Непасрэдна спектакль дасяжны для спонсараў тэатра "Купалаўцы" на аднайменным Youtube-канале. Часткова па-расейску.

Прыемнага прагляду!

#гледзіва