Forwarded from Чартоўскі добрая кава
Сёння Дзень роднай мовы, таму зрабіла спіс беларускамоўных каналаў, якія маюць дачыненне да кіно:
🍿 Ружовая Купіна - найбуйнейшы канал пра кіно на беларускай мове, усе галоўныя навіны і апдэйты — там. Аўтар канала Аляксей таксама прапануе распавесці пра кіно больш асабіста ў сваім асобным канале
🍿 Кавалачак жыцця — шчыры кінаблог, які падкажа, што паглядзець увечары
🍿 #1 Гікаўскі — канал з навінамі пра кіно, серыялы, тэхналогіі і гульні, ёсць і падкаст
📺 Кінакіпа - вялікае сховішча фільмаў і серыялаў з беларускімі цітрамі або агучкай, ёсць і навінкі, і папулярныя, і малавядомые стужкі
📺 Belmovie - канал з перакладамі кіно і серыялаў — напрыклад, ёсць цітры да The Last of Us, "Дома цмока" і іншых навінак
📺 AniBel - не толькі анімэ і манга на беларускай, але і шматлікія фільмы і серыялы, якія можна знайсці на сайце праекта
📺 Агучка "Кавярня" - аматарская двухгалосая агучка, сярод праектаў — "Футурама" і "Гравіці Фолз"
📺 Гаварун - мультфільмы для дзяцей па-беларуску
📺 Лагодны Цмок - праект, які перакладаў і агучваў анімэ, фільмы і серыялы, зараз, здаецца, на паўзе, але спадзяемся, што вернецца
📺 Čarnavy Pierakład - невялікі канал з аматарскімі перакладамі — пакуль толькі серыял "Сябры"
📺 DUDUK - аматарскі пераклад "Тэорыі вялікага выбуху"
📺 курлы юніан - аматарскі пераклад серыяла "Наш сцяг азначае смерць"
📺 Прытулак - пераклады старых мілых мультфільмаў / серыялаў на беларускую мову
🎬 Паўночнае ззянне - канал фестываля паўночных і балтыйскіх фільмаў з беларускімі каранямі і асобным беларускім конкурсам, а цяпер і дом анлайн-кінатэатра беларускага кіно VODBLISK
🎥 НеДылетант - канал з разборамі серыялаў (YouTube)
🎥 Ciulenia - канал з перакладамі (пакуль толькі Vienna Blood) (YouTube)
🎥 Трэйлеры па-беларуску - канал з перакладамі трэйлераў (YouTube)
🎥 Міла-Гучна - яшчэ трэйлеры (YouTube)
Калі на кагосьці забылася, пішыце ў каменты. Каб не ўмёрла!

Telegram
Ружовая Купіна
Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex
Сувязь: @yesterday_alex
Добры дзень, панове! За апошні час назбіралі шмат кулінарных спасылак, таму вырашылі вярнуцца да гэтай тэмы.
Кулінарыя па-беларуску 🥑
YouTube
‣ Патэльня (таксама ў Тэлеграме)
‣ Смачна I Smačna
‣ Смаката Ад А да Я
‣ Smačna Jeści
‣ Еш, пакуль не запяеш
‣ Berasceiskaya Kuharachka
‣ Кулінарная спадчына Браслаўшчыны
Інстаграм
‣ @alena_branislavauna (таксама ў ТыкТоку)
‣ @sweet_neti
‣ @cudounaya_cukernya
‣ @irene.bread.lady
‣ @healthy.breakfast.every.day (таксама ў Твітэры)
Іншае
‣ Артыкул sojka.io «Беларуская кухня. Вялікі кулінарны гід»
‣ ТыкТок @chernoemoloko_by
‣ Тэлеграм-канал «Што згатуем, то й з'ямо»
‣ Літаратура на knihi.com
‣ Артыкулы па гісторыі кухні ў блогу Verbum N.
Папярэднюю падборку глядзіце па спасылцы 👈
Калі ласка, падтрымлівайце дзейных аўтараў і дзяліцеся гэтым допісам!
#праекты #кулінарыя

Вітаначкі, шаноўныя! На гэтым тыдні выбарам рэдакцыі стаў канал пра аўтаспорт.
💎 Праект тыдня — Формула перамогі | Ф1.
Анонсы і апошнія навіны свету аўтагонак Формула-1.
Тэлеграм-канал з аглядам галоўных падзей чэмпіянату Формула-1. Аўтары штодзённа сочаць за чэмпіянатам і своечасова робяць як сціслыя публікацыі з асноўнымі навінамі, так і разгорнутыя артыкулы па тэме.
У канале вы пабачыце:
‣ Звесткі пра запланаваныя сезоны Формулы-1
‣ Агляд змен у тэхнічных правілах чэмпіянату
‣ Вынікі тэставых сесій
Запрашаем падтрымаць аўтараў!
#абранае #спорт

Дабрыдзень, спадарства! Вашай увазе новы спіс каналаў з беларускага сегменту YouTube.
Беларускі YouTube ▶️
Natatnik │ #спадчына
Праект пра таемную і прыгожую Беларусь. Відэа-падкаст пра вёскі, мястэчкі і закінутыя сядзібы; гісторыю і традыцыйную беларускую культуру — пра тое, чым жылі і жывуць беларусы. Падтрымаць аўтараў можна на платформе Patreon.
Цёмны Лёс │ #размовы
Відэа-падкаст з утульнымі размовамі пра прафесійную дзейнасць беларусаў: навуку, тэхналогіі, распрацоўку камп'ютарных гульняў і шмат іншых тэм. За анонсамі новых выпускаў раім сачыць у Тэлеграм-канале.
Студыя «Раю» │ #дзецям
Адукацыйна-пазнавальныя відэа для дзяцей, насычаныя фальклорнымі сюжэтамі, а таксама адсылкамі да беларускай літаратуры і традыцыйнай творчасці. За дзейнасцю праекта можна сачыць і ў Інстаграме.
Celestial ASMR │ #асмр
Новы і пакуль што незвычайны для беларускай прасторы фармат — YouTube-канал з АСМР-відэа. Першае відэа, што мусіць дапамагчы вам хутка і спакойна заснуць, дасяжнае на канале проста цяпер.
Куфэрак │ #відэагульні
Малады канал, прысвечаны тэме рэтрагеймінгу. Першае відэа — агляд кансолі 2004-га года Nintendo DS.
Maria Kuranets │ #блогі
Беларуска- і польскамоўны влог пра тое, як пераехаць у іншую краіну і пачаць жыццё ў новым месцы з нуля. Але, як і ў большасці лайфстайл-аўтараў, тэмы для відэа нічым не абмежаваныя і часам бываюць нечаканымі.
Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты і пяты 👈
#праекты

Вітаем вас, дарагія чытачы! Мы знайшлі некалькі маладых праектаў, што з'явіліся надоечы, пра іх і хочам распавесці.
Разнастайныя праекты 🔍
Нэтворкінг-чат «Культурны код» │ #культура
Тэлеграм-чат, які быў створаны як працяг ідэі аднайменнага хакатона культурных праектаў. Гэта прастора, што яднае людзей культуры з ІТ-спецыялістамі для рэалізацыі супольных праектаў.
Праектар │ #культура
Серыя афлайн- і анлайн-пітчынгаў для дзеячаў сферы культуры, што ствараюць уласныя праекты і шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі ці любую іншую магчымую падтрымку.
Vodblisk │ #кіно
Анлайн-кінатэатр беларускага кіно ад стваральнікаў кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Новыя ігравыя і дакументальныя стужкі будуць з'яўляцца штомесяц, а першы на платформе фільм — «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча — ужо даступны для прагляду.
Pamyłka Zin │ #навука
Малады незалежны навукова-папулярны часопіс. Першы выпуск цяпер знаходзіцца ў распрацоўцы, а тым часам далучацца да праекта запрашаюць рэдактараў і аўтараў, што пішуць на калянавуковыя тэмы.
Экслібрыс │ #літаратура
Новы літаратурны праект, стваральнікі якога прэзентуюць яго, як мікрамедыя пра літаратуру ў час апакаліпсіса. На дадзены момант былі апублікаваныя некалькі допісаў з кніжнымі парадамі ад вядомых беларусаў.
Не сёння, не ўчора, не заўтра │ #роўнасць
Медыяпраект, прысвечаны правам чалавека, гендарным пытанням, тэмам інклюзіўнасці і роўнасці. Першая серыя публікацый на сайце — гэта некалькі гісторый жыцця ў эміграцыі.
Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў.

Добрага панядзелка, спадарства! Гэтым разам вашай увазе прапануем праект, удзельнікі якога займаюцца сапраўды вялікай справай і патрабуюць дапамогі.
💎 Праект тыдня — Пераклад Ubuntu.
Лакалізацыя аперацыйнай сістэмы Ubuntu на беларускую мову.
Гэта праект па валанцёрскім перакладзе адной з найбольш папулярных аперацыйных сістэм на беларускую мову. На дадзены момант былі інтэграваныя платформы Launchpad i Crowdin для магчымасці зручнай працы над перакладам і перакладзеныя прыблізна 20 адсоткаў існуючых радкоў.
На жаль, актыўных удзельнікаў не хапае, таму любая дапамога будзе карыснай.
Галоўныя спасылкі:
‣ Праект перакладу
‣ Чат перакладчыкаў
‣ Гласарый тэрмінаў
Калі ласка, далучайцеся, калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць дапамагчы.
#абранае #тэхналогіі

Віншуем вас з днём роўнасці, шаноўныя падпісчыцы. Вы — моц!
З нагоды свята зрабілі падборку праектаў пра правы, гендарную роўнасць і фемінізм.
Роўнасць 👭
Бачная
Старонка пра беларусак, пра якіх варта ведаць. Публікацыі пра выдатных жанчын з Беларусі гістарычнай і Беларусі сучаснай, аналітыка і дыскусіі пра сексізм і дыскрымінацыю.
Новыя Рэгіёны
Ініцыятыва, што займаецца асветай па тэмах правоў, фемінізму, гендарнай ідэнтычнасці і інклюзіі. Лекцыі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы ў Беларусі і анлайн.
MediaLab Fem
Адукацыйная платформа для журналістак з Беларусі і Украіны, якая дзейнічае ў галіне жаночага актывізму. Праекты пра жанчын, што змяняюць сваё жыццё, жыццё краіны і жыццё горада да лепшага і робяць свет справядлівым.
Фігуры замоўчвання
Гэты праект — «праект пра жаночае пісьмо на мяжы мастацкага і публіцыстычнага». Тут адбываюцца практыкі свабоднага пісьма, арганізуюцца сустрэчы кніжнага клуба і выдаецца незалежны часопіс.
ДазХіп
Маладое медыя пра гендар і сексуальнасць. Пляцоўка для падтрымкі ЛГБТК+ людзей у Беларусі і за яе межамі. Мерапрыемствы і творчыя практыкі, асабістыя гісторыі і цяжкія ўспаміны людзей з супольнасці. Сачыць за развіццём праекта можна ў Інстаграме і Тэлеграме.
@zorka_adara
Блог на платформе Інстаграм пра жаночае. Фемінізм і асабістыя меркаванні пра жанчын у літаратуры і літаратуру пра жанчын.
Папярэдні спіс па тэме знойдзеце па спасылцы 👈
#праекты #роўнасць

Вітаначкі, даражэнькія! Мы працягваем расказваць вам пра ўсё беларускае. Сустракайце новы спіс YouTube-каналаў на беларускай мове.
Беларускі YouTube ▶️
Міністэрства сепультуры │ #музыка
Тыдзень таму з'явіўся відэапраект музычнага журналіста і крытыка, аўтара Тэлеграм-канала пра беларускую музыку Аляксандра Чарнухі. Першы выпуск на канале прысвечаны творчасці і асобам гурта «Ляпіс Трубецкой». Раім для прагляду.
Cikavinka │ #навука
Малады YouTube-канал з перакладамі папулярна-навуковых відэа і відэа па псіхалогіі. Аўтары працуюць з тэмамі накшталт эмацыянальнага выгарання ці ўплыву бацькоў на дзіцячую псіхіку. Падтрымаць праект можна на платформе Patreon.
Беларускі Калегіюм │ #навука
Гэты праект пазіцыянуе сябе, як нефармальную адукацыйную ўстанову вольную ад ідэалогіі і вертыкальных адносін паміж выкладчыкамі і студэнтамі. Удзельнікам прапануюцца лекцыі і семінары па беларускай гуманістыцы, філасофіі і сацыяльных навуках. А больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на сайце ініцыятывы.
Yuliya spinoza │ #блогі
Відэаблог ілюстратаркі і моўшен-дызайнеркі, а таксама аўтаркі невялічкіх, але вельмі трапных коміксаў. На гэтым канале вас чакаюць відэа па самых розных тэмах: ад падарожжа ў ЗША да беларускіх брэндаў адзення ці асаблівасцяў жыцця ў Польшчы.
Тутэйшы │ #рознае
Мы не здолелі вызначыць, па якіх тэмах плануе ствараць відэа аўтар гэтага канала надалей, але цяпер вы тут знойдзеце як выпускі пра гісторыю Беларусі, так і выпускі з тлумачэннямі галоўных змен у падатковай сістэме. Глядзіце самі.
LadkiAladki │ #дзецям
YouTube-канал «Ладкi-Аладкi» ад каманды стваральнікаў музыкальных анімацыйных фільмаў для дзяцей. Першы праект «Маленькая чэмпіёнка» — мультфільм пра калядныя прыгоды дзяўчынкі Ніны — глядзіце на канале Бэйбус.
Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты і шосты 👈
Калі ласка, падпісвайцеся і дзяліцеся спасылкамі з сябрамі.

Вітаем, панове! На гэтым тыдні ў нас праект для тых, каму па-ранейшаму не стае кантэнту на беларускай мове.
💎 Праект тыдня — Мала кантэнту.
Штодзённыя парады беларускага кантэнту.
Аўтар сочыць за вялікай колькасцю каналаў і ініцыятыў і кожны дзень публікуе падборкі з новымі матэрыяламі: фільмамі, падкастамі, інтэрв'ю.
За мінулы час у канале згадваюцца:
‣ Гутарка пра кнігу «Па што ідзеш, воўча?»;
‣ Серыял «Чарнобыль»;
‣ Разбор творчасці Макса Каржа.
Калі ласка, падпісвайцеся і падтрымлівайце беларускіх аўтараў праглядамі.
#абранае #кантэнт

Дабрыдзень, шаноўнае спадарства! Зноўку прапануем вам спіс каналаў на платформе YouTube.
Беларускі YouTube ▶️
Сігнал і Шум │ #фінансы
Новы падкаст, у якім інвестар і прадпрымальнік размаўляюць пра грошы, стартапы і эканоміку. Аналіз бягучых падзей з дапамогай навуковых падыходаў, а таксама практычнага досведу аўтараў. Дадаткова раім падпісацца на Тэлеграм-канал праекта.
Marika Korshuk │ #блогі
Канал пісьменніцы, аўтаркі вершаў і прозы Марыйкі Коршук. У відэаблогу яна дзеліцца сваёй творчасцю і асабістымі назіраннямі за светам, а таксама запісвае медытацыі.
Placoüka │ #размовы
Канал суполкі аўтараў, што ствараюць відэа- і аўдыёпадкасты, запісваюць стрымы і інтэрв'ю. Розныя фарматы і тэмы ў праектах «Глушылка Бі-бі-сі», «Літаральна» і «Джедайджест». Часткова па-расейску.
ЗамалёЎкі │ #блогі
Влог з разнастайным кантэнтам, большасць відэа ў якім, — гэта вандроўкі па маляўнічых і гістарычных мясцінах Беларусі. Разам з аўтаркай вы пабачыце Косаўскі палац, "мора Герадота", Браслаўскія азёры і шмат іншых лакацый.
Люстэрка │ #дзецям
Канал для маленькіх беларусачак і беларусікаў: мульцікі, пазнавальныя праграмы, вясёлыя беларускія песенькі, а таксама казкі, звычаі і абрады.
Тэлебудка │ #размовы
Два сезоны інтэрв'ю ў на сёння неактыўным, але па-ранейшаму цікавым і якасным відэапраекце журналіста і прадзюсара Сяргея Будкіна.
Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты і сёмы 👈
Калі ласка, падтрымлівайце аўтараў падпіскамі і праглядамі.

Вітаем, даражэнькія! Запрашаем вас падтрымаць супольнасць беларускіх геймераў.
Беларуская мова на платформе Twitch 👾
На стрымінгавай платформе Twitch была створаная прапанова аб дабаўленні беларускай мовы ў спіс моў для трансляцыі.
На дадзены момант у аўтараў няма магчымасці абраць беларускую мову ў наладах сваіх каналаў і гэта значна ўскладняе для карыстальнікаў пошук трансляцый па-беларуску.
Падтрымаць запыт можна па спасылцы 👈, для гэтага патрэбна быць зарэгістраваным на сайце.
Дадаткова хочам адзначыць, што гаворка не ідзе пра поўную лакалізацыю пляцоўкі, а значыць імавернасць поспеху гэтай кампаніі даволі вялікая.
#анонсы #відэагульні

Добры дзень, шаноўнае спадарства! Працягваем тэму геймінгу і кіберспорту.
💎 Праект тыдня — Maincast BY.
Кіберспартыўныя трансляцыі на беларускай мове.
Паводле Тэлеграм-канала пра відэагульні Пойдзем Гуляць, адна з найбуйнейшых кіберспартыўных студый Maincast пачала рабіць трансляцыі на беларускай мове. І першым мерапрыемствам на новаствораным канале ў Twitch 👈 стаў турнір «ESL Pro League Season 17» па гульні Counter-Strike: Global Offensive.
За навінамі беларускага сегмента студыі можна сачыць у Твітэры, а трансляцыі дадаткова запампоўваюцца ў YouTube.
Калі ласка, падтрымайце ініцыятыву і беларускіх каментатараў падпіскамі і праглядамі.
#абранае #відэагульні

Вітаначкі, сябры! Вяртаемся да вас з новым спісам YouTube-каналаў на беларускай мове.
Беларускі YouTube ▶️
English з Наталкай │ #замежныя_мовы
Курс ангельскай мовы па-беларуску для школьнікаў пятага класа. Якасныя відэаўрокі паводле падручніка Л.М. Лапіцкай у простай для разумення і запамінання форме.
Толькі наперад │ #спорт
Спартыўнае займальнае шоу на канале «Піліп Беспамылковы». Аўтар удзельнічае ў трыятлонах, займаецца веласпортам і нават спрабуе акіянічную рыбалку на Шры-Ланцы.
Жужаль │ #кіно
Аўтар канала з разнастайнымі відэа ў беларускай агучцы спрабуе новы фармат. Раім да прагляду яго першы відэаролік па ўласным сцэнарыі, з якога вы дазнаецеся пра гісторыю развіцця кінастудыі «Marvel».
Праз Космас │ #тэхналогіі
Таксама новы фармат спрабуе і аўтар падкаста пра космас. У першым відэа па-за межамі падкаста ён расказвае пра касмічны карабель Starship і ракету-паскаральнік Super Heavy.
Wierze w wierszy │ #літаратура
На гэтым канале вы знойдзеце відэа з лірычнымі вершамі беларускіх паэтаў, запісаныя пад меладычную музыку.
Max Ščur │ #музыка
Музычныя хіты і менш вядомыя творы ў беларускім перакладзе і аўтарскім выкананні.
Папярэднія спісы — па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы і восьмы 👈
Калі ласка, падпісвайцеся, глядзіце і матывуйце аўтараў ствараць новы кантэнт.

Вітаначкі, шаноўныя! Пачынаем гэты тыдзень навінамі кіно.
💎 Праект тыдня — Лагодны Цмок.
Фільмы і серыялы ў аматарскім перакладзе.
Праект, удзельнікі якога першапачаткова займаліся стварэннем субцітраў і агучвалі розныя кінастужкі, змяніў фармат і анансаваў новую платформу 👈 — каталог фільмаў і серыялаў на беларускай мове.
Кожны можа апублікаваць свае работы на сайт, для гэтага перакладчыкаў запрашаюць звяртацца праз Тэлеграм-бот.
Калі ласка, падпісвайцеся і падтрымлівайце беларускія ініцыятывы.
#абранае #кіно

Вітаем вас, шаноўныя чытачы! Прапануем вам некалькі выдатных беларускіх праектаў па розных тэмах.
Разнастайныя праекты 🔍
Літрадыё │ #літаратура
Медыя пра сучасную беларускую літаратуру, у якога нядаўна адбыўся перазапуск. Літаратурная крытыка, урыўкі з творчасці беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў, а таксама падкаст «Адкуль бяруцца кнігі». Сачыць за дзейнасцю праекта можна ў Тэлеграме, Інстаграме і на іншых платформах.
BYWay │ #псіхалогія
Валанцёрскі анлайн-праект па прафарыентацыі і кар'ернаму кансультаванню для падлеткаў. Звярнуцца да спецыялістаў і атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю можназ дапамогай Тэлеграм-бота. Абноўлена: бот у распрацоўцы, пішыце наўпрост да менеджара.
Minecraft Naviny │ #відэагульні
Праект для аматараў гульні Minecraft. Тэлеграм-канал з перакладамі афіцыйных навін і іншымі цікавінкамі ад супольнасці перакладчыкаў гульні на беларускую мову.
Тут і цяпер, там і тады │ #псіхалогія
Канал у Тэлеграме з нататкамі псіхолага. Аўтарка мае псіхалагічную адукацыю і вядзе прафесійную дзейнасць у межах сістэмна-сямейнага падыходу.
Стаіцызм па-беларуску │ #філасофія
Тэлеграм-канал, што прысвечаны філасофіі стаіцызму. Напачатку аўтар плануе публікаваць цытаты філосафаў, пераважна стоікаў, а далей будзе перахадзіць і да больш грунтоўных фарматаў.
Рабіць [не] перарабіць │ #экалогія
Падкаст пра экалогію, смецце і натхняльныя сучасныя тэхналогіі па перапрацоўцы адкідаў, якія ўжо сёння змяняюць нашу рэчаіснасць. Слухаць можна на шматлікіх падкаст-пляцоўках.
Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў.
#праекты
Разнастайныя праекты 🔍
Літрадыё │ #літаратура
Медыя пра сучасную беларускую літаратуру, у якога нядаўна адбыўся перазапуск. Літаратурная крытыка, урыўкі з творчасці беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў, а таксама падкаст «Адкуль бяруцца кнігі». Сачыць за дзейнасцю праекта можна ў Тэлеграме, Інстаграме і на іншых платформах.
BYWay │ #псіхалогія
Валанцёрскі анлайн-праект па прафарыентацыі і кар'ернаму кансультаванню для падлеткаў. Звярнуцца да спецыялістаў і атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю можна
Minecraft Naviny │ #відэагульні
Праект для аматараў гульні Minecraft. Тэлеграм-канал з перакладамі афіцыйных навін і іншымі цікавінкамі ад супольнасці перакладчыкаў гульні на беларускую мову.
Тут і цяпер, там і тады │ #псіхалогія
Канал у Тэлеграме з нататкамі псіхолага. Аўтарка мае псіхалагічную адукацыю і вядзе прафесійную дзейнасць у межах сістэмна-сямейнага падыходу.
Стаіцызм па-беларуску │ #філасофія
Тэлеграм-канал, што прысвечаны філасофіі стаіцызму. Напачатку аўтар плануе публікаваць цытаты філосафаў, пераважна стоікаў, а далей будзе перахадзіць і да больш грунтоўных фарматаў.
Рабіць [не] перарабіць │ #экалогія
Падкаст пра экалогію, смецце і натхняльныя сучасныя тэхналогіі па перапрацоўцы адкідаў, якія ўжо сёння змяняюць нашу рэчаіснасць. Слухаць можна на шматлікіх падкаст-пляцоўках.
Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў.
#праекты
Добры дзень, спадарства! Вітаем вас навінамі камп'ютарных тэхналогій.
💎 Праект тыдня — Беларускі франтэнд.
Тэхнаблог пра франтэнд і праграмаванне ўвогуле.
Гэта сайт з артыкуламі пра распрацоўку праграмнага забеспячэння, што быў створаны ўдзельнікамі суполкі Беларускі франтэнд ды іншая трасца.
Пакуль што большая частка публікацый прысвечаная тэхналогіям для стварэння вэб-сайтаў, але заснавальнікі праекта не плануюць на гэтым спыняцца і запрашаюць далучацца аўтараў па сумежных тэмах: дызайн, бэкэнд, прадуктовы і праектны менеджмент і іншае.
Сайт цяпер у фазе тэсціравання, свае прапановы і заўвагі дасылайце па кантактах.

Добрай пятніцы, шаноўныя! Сустракайце чарговую падборку разнастайных беларускіх праектаў. Спадзяваемся, вы знойдзеце нешта цікавае для сябе.
Разнастайныя праекты 🔍
Taki Šliach │ #псіхалогія
Відэа-падкаст з псіхолагам Ірынай Шумскай і комікам Дзмітрыем Нарышкіным. Нібыта гутарка сяброў, што паспяваюць за сустрэчу абмеркаваць і бягучыя падзеі ў свеце, і Юнгіанскі аналіз, і магчымасць сяброўства паміж жанчынамі і мужчынамі. Раім да прагляду.
Poshuki Kultury │ #афіша
Інстаграм-старонка пра культурнае жыццё ў Беларусі. Афіша з анонсамі лекцый, спектакляў, кінафестываляў і іншых мерапрыемстваў.
Чалавек з Каменнай горкі │ #блогі
Першы праект на беларускай мове ад незалежнай беларускай студыі падкастаў «Камгорка прадакшн». Размовы пра жыццё, іміграцыю, вывучэнне беларускай мовы. Лепей паслухайце самі — у першым выпуску аўтар падрабязна расказвае, пра што будзе гэты падкаст.
Навiны кiберспорту │ #відэагульні
Тэлеграм-канал пра кіберспорт ад вядомых беларускіх стрымераў AHDR3 і razvalpetrovich. Навіны са свету кіберспорту, агляды турніраў і змен у камандах, а таксама рэакцыя аўтараў на падзеі.
Культурны каток │ #агучка
Праект па перакладзе і агучцы кніг і фільмаў. Вас чакаюць аўдыякніга «На заходнім фронце без перамен», кінастужка «Сарваць куш» і іншае. Таксама падпісвайцеся на YouTube-канал.
Belarus With Dzi │ #вандроўкі
Блог з вандроўкамі па Беларусі ў Інстаграме і Твітэры. Тут вы знойдзеце шмат выдатных лакацый для вашых падарожжаў, парады па маршрутах і, вядома ж, асабістыя меркаванні аўтаркі.
Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце.

Вітаем, шаноўныя чытачы! На гэтым тыдні прапануем вам агульнавядомы беларускі праект.
💎 Праект тыдня — Мова нанова ў замежжы.
Курсы беларускай мовы за мяжой.
Старонка на платформе Інстаграм, дзе сабраныя ўсе дзейныя на дадзены момант курсы «Мова Нанова» за мяжой. Выдатны спосаб для беларусаў замежжа пачаць размаўляць па-беларуску.
Заняткі па гарадах:
‣ Варшава
‣ Уроцлаў
‣ Гданьск, Гдыня і Сопат
‣ Беласток
‣ Быдгашч
‣ Торунь
‣ Вільнюс
‣ Рыга
Таксама матэрыялы для навучання даступныя анлайн: на сайце uroki.movananova.by і ў новай праграме Mova 2.0.
#абранае #белмова #замежжа

Добры дзень, сябры! Працягваем пісаць пра беларускія ініцыятывы.
💎 Праект тыдня — Архіварта.
Ініцыятыва па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.
Малады праект, што маецца вырашыць вялікую задачу: сабраць, каталагізаваць і, наколькі гэта магчыма, захаваць аб'екты архітэктурнай і дэкаратыўна-манументальнай спадчыны Беларусі.
Гэта інтэрактыўны партал, што змяшчае інфармацыю пра замкі і манастыры, брамы і скульптуры — ужо больш за дзве тысячы кропак на мапе. Апроч інфармацыі непасрэдна пра культурныя каштоўнасці, тут вы знойдзеце і натхняльныя тэматычныя артыкулы.
На дадзены момант сайт у распрацоўцы, аўтараў можна падтрымаць на платформах Patreon і Boosty. А сачыць за развіццём праекта — у Твітэры.
#абранае #спадчына #архітэктура #гісторыя