mova.how
1.4K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- [email protected]
加入频道
Пачынаем публікаваць хронікі абнаўленняў у спісе беларускамоўных праектаў на сайце mova.how.

Разнастайныя праекты 🔍

Краіна казак#дзецям
Кніжкі, песенкі, казкі і іншае для дзетак па-беларуску.

Хадановіч | Chadanovič#літаратура
Ютуб-канал пра літаратуру беларускага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Скарбонка Гульняў#дзецям
Гульні, якія дапамогуць дзецям пачаць чытаць і размаўляць па-беларуску і, увогуле, паспрыяюць агульнаму развіццю.

Менскі велашпацыр#вандроўкі
Велаэкскурсіі па Менску і Беларусі з прафесійнымі гідамі.

#праекты
Дабрыдзень, спадарства! Вашай увазе новы спіс каналаў з беларускага сегменту YouTube.

Беларускі YouTube ▶️

Natatnik#спадчына
Праект пра таемную і прыгожую Беларусь. Відэа-падкаст пра вёскі, мястэчкі і закінутыя сядзібы; гісторыю і традыцыйную беларускую культуру — пра тое, чым жылі і жывуць беларусы. Падтрымаць аўтараў можна на платформе Patreon.

Цёмны Лёс #размовы
Відэа-падкаст з утульнымі размовамі пра прафесійную дзейнасць беларусаў: навуку, тэхналогіі, распрацоўку камп'ютарных гульняў і шмат іншых тэм. За анонсамі новых выпускаў раім сачыць у Тэлеграм-канале.

Студыя «Раю»#дзецям
Адукацыйна-пазнавальныя відэа для дзяцей, насычаныя фальклорнымі сюжэтамі, а таксама адсылкамі да беларускай літаратуры і традыцыйнай творчасці. За дзейнасцю праекта можна сачыць і ў Інстаграме.

Celestial ASMR #асмр
Новы і пакуль што незвычайны для беларускай прасторы фармат — YouTube-канал з АСМР-відэа. Першае відэа, што мусіць дапамагчы вам хутка і спакойна заснуць, дасяжнае на канале проста цяпер.

Куфэрак#відэагульні
Малады канал, прысвечаны тэме рэтрагеймінгу. Першае відэа — агляд кансолі 2004-га года Nintendo DS.

Maria Kuranets #блогі
Беларуска- і польскамоўны влог пра тое, як пераехаць у іншую краіну і пачаць жыццё ў новым месцы з нуля. Але, як і ў большасці лайфстайл-аўтараў, тэмы для відэа нічым не абмежаваныя і часам бываюць нечаканымі.

Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты і пяты 👈

#праекты
Вітаначкі, даражэнькія! Мы працягваем расказваць вам пра ўсё беларускае. Сустракайце новы спіс YouTube-каналаў на беларускай мове.

Беларускі YouTube ▶️

Міністэрства сепультуры#музыка
Тыдзень таму з'явіўся відэапраект музычнага журналіста і крытыка, аўтара Тэлеграм-канала пра беларускую музыку Аляксандра Чарнухі. Першы выпуск на канале прысвечаны творчасці і асобам гурта «Ляпіс Трубецкой». Раім для прагляду.

Cikavinka#навука
Малады YouTube-канал з перакладамі папулярна-навуковых відэа і відэа па псіхалогіі. Аўтары працуюць з тэмамі накшталт эмацыянальнага выгарання ці ўплыву бацькоў на дзіцячую псіхіку. Падтрымаць праект можна на платформе Patreon.

Беларускі Калегіюм#навука
Гэты праект пазіцыянуе сябе, як нефармальную адукацыйную ўстанову вольную ад ідэалогіі і вертыкальных адносін паміж выкладчыкамі і студэнтамі. Удзельнікам прапануюцца лекцыі і семінары па беларускай гуманістыцы, філасофіі і сацыяльных навуках. А больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на сайце ініцыятывы.

Yuliya spinoza#блогі
Відэаблог ілюстратаркі і моўшен-дызайнеркі, а таксама аўтаркі невялічкіх, але вельмі трапных коміксаў. На гэтым канале вас чакаюць відэа па самых розных тэмах: ад падарожжа ў ЗША да беларускіх брэндаў адзення ці асаблівасцяў жыцця ў Польшчы.

Тутэйшы #рознае
Мы не здолелі вызначыць, па якіх тэмах плануе ствараць відэа аўтар гэтага канала надалей, але цяпер вы тут знойдзеце як выпускі пра гісторыю Беларусі, так і выпускі з тлумачэннямі галоўных змен у падатковай сістэме. Глядзіце самі.

LadkiAladki#дзецям
YouTube-канал «Ладкi-Аладкi» ад каманды стваральнікаў музыкальных анімацыйных фільмаў для дзяцей. Першы праект «Маленькая чэмпіёнка» — мультфільм пра калядныя прыгоды дзяўчынкі Ніны — глядзіце на канале Бэйбус.

Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты і шосты 👈

Калі ласка, падпісвайцеся і дзяліцеся спасылкамі з сябрамі.

#праекты
Дабрыдзень, шаноўнае спадарства! Зноўку прапануем вам спіс каналаў на платформе YouTube.

Беларускі YouTube ▶️

Сігнал і Шум #фінансы
Новы падкаст, у якім інвестар і прадпрымальнік размаўляюць пра грошы, стартапы і эканоміку. Аналіз бягучых падзей з дапамогай навуковых падыходаў, а таксама практычнага досведу аўтараў. Дадаткова раім падпісацца на Тэлеграм-канал праекта.

Marika Korshuk #блогі
Канал пісьменніцы, аўтаркі вершаў і прозы Марыйкі Коршук. У відэаблогу яна дзеліцца сваёй творчасцю і асабістымі назіраннямі за светам, а таксама запісвае медытацыі.

Placoüka #размовы
Канал суполкі аўтараў, што ствараюць відэа- і аўдыёпадкасты, запісваюць стрымы і інтэрв'ю. Розныя фарматы і тэмы ў праектах «Глушылка Бі-бі-сі», «Літаральна» і «Джедайджест». Часткова па-расейску.

ЗамалёЎкі#блогі
Влог з разнастайным кантэнтам, большасць відэа ў якім, — гэта вандроўкі па маляўнічых і гістарычных мясцінах Беларусі. Разам з аўтаркай вы пабачыце Косаўскі палац, "мора Герадота", Браслаўскія азёры і шмат іншых лакацый.

Люстэрка#дзецям
Канал для маленькіх беларусачак і беларусікаў: мульцікі, пазнавальныя праграмы, вясёлыя беларускія песенькі, а таксама казкі, звычаі і абрады.

Тэлебудка#размовы
Два сезоны інтэрв'ю ў на сёння неактыўным, але па-ранейшаму цікавым і якасным відэапраекце журналіста і прадзюсара Сяргея Будкіна.

Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты і сёмы 👈

Калі ласка, падтрымлівайце аўтараў падпіскамі і праглядамі.

#праекты