#МоваНашаРодная
Прыклады беларускай мовы ў нашым асяроддзі ад падпісчыкаў і НЕпадпісчыкаў!
На гэтай прыемнай ноце і скончым гэты дзень.
Дабранач!

#ДумкіЎслых
А на мой погляд, тупасць - гэта цягаць цытаты з каналаў "Царский крест", "Сыны монархии", "Царъград" і выдаваць іх за погляды Фёдара Міхайлавіча! 😁
Зоя С
https://yangx.top/AzarenokCTV/39322

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Кроме подлости национализм это всегда ещё и беспросветная тупость
«И что же, где бы ни случилась беда революционная, то нужно всем народам, ясно знать: анархию нельзя ничем вылечить, кроме, как Монархией, естественным жребием нации. Лишь одна Монархия может…

#КухняБеларусі
Лазанкі
У беларускай кухні лазанкі вядомы з ХVІ стагоддзя. Аснова гэтай смачнай стравы – кавалачкі цеста з пшанічнай, жытнёвай або грэцкай мукі, таму беларускія лазанкі і італьянскую лазанню можна лічыць сваякамі.
У Беларусі квадрацікі (трохвугольнікі) з раскатанага крутога цеста варылі і залівалі смажаным салам з цыбуляй, у пост – перамешвалі з цёртым макам або расцёртымі ягадамі.
Акрамя таго, лазанкі запякалі ў гаршчочках з мясам або капустай, тушылі са смятанай.
Для лазанак:
мука
вада
соль і цукар на смак
алей
Для начынкі:
70 г свіной вэнджана-варанай грудзінкі
100 г паляўнічых каўбасак
1 сярэдняя цыбуліна
алей
50-70 г вяршкоў
50 г цёртага цвёрдага сыру
Гатаванне:
Цеста для лазанак падобнае да пельменнага. У прасеянай горкай муцэ зрабіць заглыбленне, дабавіць соль і цукар, крыху алею для эластычнасці і, паступова даліваючы ваду, замясіць цеста, пакуль яно не стане “цвёрдым” і пластычным.
Раскатаць цеста таўшчынёй 1-1,5 мм, нарэзаць ромбамі. Калі ёсць час – даць загатоўкам высахнуць пры пакаёвай тэмпературы, калі часу мала – падсушыць у разагрэтай да 100-120 ºС духоўцы. Лазанкі адварваць у падсоленай вадзе 5-7 мінут.
Тым часам прыгатаваць начынку. Грудзінку нарэзаць кубікамі і абсмажыць, пакуль не пачне вытаплівацца тлушч. Дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, прадаўжаючы пасіраваць да залацістага колеру, пакласці кружочкі каўбасак і смажыць яшчэ 3-4 мінуты.
Да гатовай начынкі дабавіць адварныя лазанкі з невялікай колькасцю вады, у якой яны варыліся, вяршкі і сыр, патушыць, пастаянна памешваючы.
Калі сыр стане цягучым – зняць з пліты, выкласці на талерку і ўпрыгожыць зелянінай.
Лазанкі можна падаць і запечанымі. Для гэтага ў керамічны гаршчочак выкласці слаямі адварныя лазанкі і начынку, дабавіць вяршкі, пасыпаць сырам і паставіць у духоўку падрумяніцца да залацістай скарыначкі.

#АнекдотДня
#ЗробленаЎБеларусі
НЕпадпісчыкі сёння зранку рэкламуюць такі прыгожы дызайн моцнага напою.
Не ведаю, ці нічогавы напой, але калі Бондарава патрабуе тэрмінова вызваць нарад сілавікоў, то значыць "хорошие сапоги, надо брать"(с)
😁

#Падарожжа
#Архітэктура
Гаспадарчы двор "Мураванка Храптовічаў у Шчорсах"
Дадзены комплекс уяўляе з сябе сядзібу з кутнімі вежамі і шэраг маляўнічых хат з цэглы. Яго заснаваў Іаахім Храптовіч у другой палове XIX стагоддзя.
Нягледзячы на прыгоннае права Іаахім даў сваім сялянам свабоду і адукацыю. Ён лічыў, што добрыя ўмовы пражывання і добрае харчаванне будзе матываваць людзей да працы.
У суседніх вёсках нават казалі:»Вось бы жыць, як у Шчорсах".
На гаспадарчым двары Храптовічаў у тыя часы выраблялі сыр па швейцарскіх тэхналогіях, разводзілі жарабцоў. Тут таксама працавалі маслабойня, лесапілка і многае іншае.
Аднак у сувязі з цяжкімі падзеямі ХХ стагоддзя ўсё прыйшло ў заняпад і комплекс закінулі.
Само прозвішча Храптовічаў звязваюць з рэвалюцыйным падыходам да гаспадаркі ў XIX стагоддзі.

Forwarded from Prošča | Прошча
Балоты — гэта галоўная адметнасьць ландшапту Беларусі і яны адыгралі вялікую ролю ў нашае гісторыі. Нажаль, у савецкія часы прыроду не шанавалі і зараз багнаў у разы два-тры меней, а раней яны складалі амаль 70-80% тэрыторыі сучаснай Беларусі і гэта не магло не адбіцца на мове, бо захавалася вельмі шмат назваў відаў багнаў, вось некалькі прыкладаў:
Багна - балота без расьліннасьці, нагадвае проста бруд;
імшар - мохавае балота;
алёс - травяністае балота сярод лесу;
твань - топкая мясцовасьць, самая безнадзейная багна;
тракеня - топкае мейсца, дзе правальваюцца жывёлы;
цякмо - крынічнае балота або топкае мейсца пасярод балота дзе стаіць вада
блуша - мохавае балота для пракладкі сьценаў
шарэц - балота з шэрым мохам
Таксама ё словы: пеля, клон, лом, сігла, дзягна, вязь, дыхлінка, мрай, нажма, нетра

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
З гэтых урыўкаў з кнігі бачым, што праваслаўныя таксама нападалі на ўніятаў, у тым ліку на вышэйшае духавенства. І гэта пры тым, што новы кароль РП значна палепшыў умовы для праваслаўных.
Чаму так адбывалася, даведаемся ў наступны раз. Бо прычыны для гэтага дакладна былі....

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Для тых, хто цікавіцуа нейрасеткамі, магчыма тут будзе нешта важнае і патрэбнае.
Але я апублікавала гэта відэа для тых, хто ўсё яшчэ мяркуе, быццам беларуская мова - мова культуры і простай гаворкі, а для навукі яна не падыходзіць. Цікава было б атрымаць дакладны спіс, якая мова годная для навукі, а якая не і хто так вырашыў?)))
Ну а для мяне слухаць гучанне роднай мовы - проста рэлакс!
Таму і вы слухайце і атрымлівайце асалоду!
Акаунт у тыкток