Верашчака
513 subscribers
7.14K photos
1.13K videos
4 files
1.76K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ пра адукацыю ў XVII ст. У Рэчы Паспалітай і Маскоўскім царстве.

Кіеўскія манастыры дапамагалі распаўсюджваць адукацыю ў Маскоўскім царстве.

У самой Рэчы Паспалітай, як бачым, з высокай якасцю адукацыі вылучаюць езуіцкія школы, потым праваслаўныя, уніятскія паставілі на апошняе месца, не гледзячы на тое, што ўніятам павінны былі дапамагаць самі езуіты.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Звернем увагу на моўнае пытанне ў першай палове XVII ст.

Як бачым, кнігі друкаваліся як на польскай, так і на рускай (заходнерускай, значыцца старабеларускай) мовах. У прыведзеных фрагментах з кнігі не згадваецца пра друкаванне ўніяцкіх кніг, але можна лагічна зрабіць выснову, што ўніяцкія кнігі таксама друкаваліся на абодвух мовах.

Пры гэтым яшчэ ўзгадваецца, што польская мова была зразумелая для праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Выкажу здагадку, што да сярэдзіны XVII ст. у РП усталявалася пэўнае двухмоўе, нешта накшталт таго, як сёння ў нас з рускай і беларускай мовамі. Толькі ў тыя часы на бытавым узроўні роўнасці моў было больш, здаецца. Да польскай больш схіляліся тады шляхта, магнаты, духавенства, мяшчане, да рускай (старабеларускай і стараўкраінскай) - сяляне, праваслаўная шляхта, казакі.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ раз сустракаем згадку пра Радзівілаў, слуцкіх, і іх стаўленне да праваслаўнай царквы.

Не ў першы раз у кнізе ўзгадваецца і род Агінскіх, таксама як абаронца правоў праваслаўнай царквы.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

З гэтых урыўкаў з кнігі бачым, што праваслаўныя таксама нападалі на ўніятаў, у тым ліку на вышэйшае духавенства. І гэта пры тым, што новы кароль РП значна палепшыў умовы для праваслаўных.

Чаму так адбывалася, даведаемся ў наступны раз. Бо прычыны для гэтага дакладна былі....
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не гледзячы на пастановы караля вярнуць забраныя ўніятамі цэрквы праваслаўным, вяртаць іх прыходзілася сілай, уніяты іх не аддавалі, аказвалі супраціўленне, звярталіся да мясцовых судоў, якія выносілі заўсёды прысуды на карысць уніятаў.

Як такое магло быць? І чаму? У кнізе пра гэта не згадваецца. У галаву напрошваецца толькі адзін варыянт. Ўніятам так дапамагалі езуіты хутчэй за ўсё. Упэўнены, што яны непасрэдна самі давалі такія прамыя саветы ўніятам - не гледзячы на пастановы караля і сеймаў, любым коштам нічога не аддаваць праваслаўным, а там як-небудзь разбярэмся.

У выніку дайшло ўсё да таго, што кароль і сейм абавязалі судовыя справы паміж уніятамі і праваслаўнымі разглядаць на сеймах і там іх зацвярджаць.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Тут Мітрапаліт Макарый у сваёй кнізе ўзгадвае пра праваслаўных казнадзеяў (прапаведнікаў). Яны пачалі дзейнічаць у РП па прыкладу каталіцкіх і, мабыць, пратэстантскіх прапаведнікаў.

Атрымліваецца, што праваслаўныя ў тыя часы шмат чаго капіравалі ад католікаў - і метады распаўсюджвання веры, і навучальныя ўстановы. І гэта пры тым, што духавенства абодвух канфесій ставіліся адна да другой варожа.

Можна адзначыць, што канкурэнцыя паміж рознымі канфесіямі ў РП спрыяла агульнаму развіццю адукацыі і асветы.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Чым бліжэй да сярэдзіны XVII ст., тым часцей будзем узгадваць пра казакоў, як абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.

Калі вы ўважліва чыталі мінулыя ўрыўкі з кнігі, то маглі заўважыць, што ўніяты больш актыўна дзейнічалі на сучасных беларускіх землях і на Валыні.

У гэтым тэксце параўноўваецца становішча праваслаўных на беларускіх землях (Вільня, Полацк) і на ўкраінскіх. Гэта розніца і паўплывала на далейшую гісторыю нашых народаў, якая адбілася ў рэшце рэшт на фарміраванні нашых нацыянальнасцей у будучыні.

Пра гэта мы яшчэ не раз узгадаем пазней.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адной з галоўных мэт уніятаў у сваёй дзейнасці была мэта мець сваіх сенатараў у сейме. І памятаем, як нічога ў іх не атрымлівалася ў гэтай безнадзейнай справе. І толькі ў 1624 г. у іх атрымалася заняць тры месцы ў Сейме.

Але ў 1646 г., дзякуючы новаму каралю, у сейме было ўжо і як мінімум тры праваслаўных сенатары, вядомыя прозвішчы абаронцаў праваслаўя ў РП - Аляксандр Агінскі, мінскі ваявода, Адам Кісель, кіеўскі кашталян, Багдан Статкевіч, навагрудскі кашталян.

Узгадваецца тут яшчэ і адна з галоўных прычын распаўсюджвання ўніі. Гэта пераход праваслаўнай знаці ў унію і каталіцтва (у каталіцтва значна больш). Аўтар называе гэта здрадай. І часта ў нас таксама можна чуць такую думку.

А як лічыце вы?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)
Мне здаецца, што гэта быў з большага асабісты выбар знаці. У каталіцтве і польскасці яны бачылі пэўны прэстыж, магчымасць зблізіцца з Еўропай, у рэшце рэшт шляхецкія вольнасці. Гэты працэс можна параўнаць з XX ст., калі беларусы, пераязджаючы ў гарады, адракліся ад роднай мовы на карысць рускай, як больш перспектыўнай, культурнай, навуковай.

Мы ж за гэта не можам вінаваціць народ і называць гэтых людзей здраднікамі. У такія ўмовы ён трапіў. Таму чаму мы павінны лічыць здраднікамі нашых продкаў з шляхты?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)

Пункт а) таксама адпавядае і асабістым мэтам Хмяльніцкага і саміх казакоў.

Пункт б) - ніводнай мэце, толькі асабістай гетмана.

Пункт в) - часткова мэце #2. Паны аддавалі свае землі ў арэнду габрэям, якія жорстка эксплуатавалі сялян.

Пункт г) - адкладзеная мэта #2.
Пункт д) - мэце #2.
Пункт е) - мэце #2.

Якія высновы тут можна зрабіць?
1) Антыфеадальнай барацьбы мы тут не бачым. Казакі не прапанавалі народу і сялянам ніякай альтэрнатывы па гэтаму пытанню.
2) Больш за ўсё абаронена правоў саміх казакоў і праваслаўнай шляхты, часткова - праваслаўнай царквы
3) Усе патрабаванні тычацца толькі ўкраінскіх зямель. Беларускае насельніцтва ВКЛ, атрымоўваецца, Хмяльніцкі выкарыстаў ў сваёй барацьбе ў тактычных мэтах - не даць ударыць войску ВКЛ з тылу. Такі расклад вызначыў у далейшым розныя шляхі станаўлення і фарміравання ўкраінскага і беларускага народаў.
4) Гэтыя гістарычныя падзеі + Валынскія падзеі 1943 г. зрабілі палякаў і ўкраінцаў заклятымі ворагамі, што можна назіраць і зараз.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

1649-ы год. Прыгнечаныя і забітыя праваслаўныя манахі і духавенства запрашаюцца ў Маскву для адукацыі і асветы мясцовага духавенства 😏
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Уз'яднанне ўкраінскага і рускага народаў. Пераяслаўская рада. Багдан Хмяльніцкі. Такой мы ведаем гісторыю таго перыяду з савецкіх падручнікаў.

Прыгнёт праваслаўнай царквы і праваслаўных у Рэчы Паспалітай.

І што мы тут бачым? Нешта праваслаўнае духавенства было не ў захапленні ад перспектывы ўз'яднання па агучанных у тэксце прычынах....
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Эпізод з гісторыі вайны Рэчы Паспалітай з Масквой 1654-1667 гг.

Зварот архімандрыта Слуцкага Троіцкага манастыра Феадосія Васілевіча, які вясной 1655 года знаходзіўся ў стане войска Радзівіла, якое аблажыла Магілёў, да жыхароў горада, якія перайшлі на бок Масквы.

Што тут цікавага. Як гэтыя нашы землі ў тыя часы называлі сучаснікі - Літоўскі край, Літва.
#МоваНашаРодная
#ЗУспамінаў
#РазважанніПраГісторыю

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.

Пра русіфікацыю , вачамі "паляка":

"Вместе с постепенным уничтожением унии шло и обруcение страны. Администрация и судопроизводство подчинились общему своду законов, а учебный Виленский округ был переименован в Белорусский с местопребыванием попечителя в Витебске. Учителя были почти все переменены вновь приехавшими из Московского университета и из Петербургского педагогического института. В числе первых резко выдались пред прочими братья Чистяковы, Василий и Михаил Борисовичи, как честные люди и опытные педагоги. Они только и были достойными преемниками своих предшественников и нисколько не походили потом на присылаемых обрусителей."


Па сутнасці адзначым, што на беларускіх землях апалячванне змянілася русіфікацыяй.
#ЗУспамінаў
#РазважанніПраГісторыю


З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.

Пра паўстанне 1831 г., вачамі "паляка":

"Между тем, в конце 30 года вспыхнуло восстание в Варшаве, и полки один за другим потянулись чрез Витебск на запад. Генерал-губернатор кн. Хованский издал прокламацию к жителям Витебской и Могилевской губернии. В ней, между прочим, было сказано, что эти жители всегда были преданы России и верно служили ей, и потому он надеется, что они окажутся теперь и пребудут впредь такими же. Трудно определить, сколько правды было в этих словах и сколько проку в этих надеждах. Солидарности-то между помещиками польского происхождения и белорусскими крестьянами не было никакой, и последним жутко было жить на свете в настоящую минуту. Как и прежде при польском правлении Конституция 3 мая их не коснулась, и они про нее не слыхали, но жалованные русские помещики и их управляющие довели крепостное право до nec plus ultra46, до таких пределов, про какие полякам прежде и не снилось. Более надежды можно было полагать на инертность забитого и отупленного состояния крестьян и на то, что польские помещики все без исключения были тарговичане и боялись каких бы то ни было либеральных идей хуже огня. Среди белорусского народа тогда не могло быть никаких революционных движений. Иное дело там, где народонаселение было смешанное, например, с латышами, которые помнили прежнюю свою жизнь и не могли еще позабыть тех притеснений, которым они подвергались при каждом движении русских войск, начиная с древнейшего похода Меньшикова и особенно Шереметьева при Петре Великом, с тогдашними фуражировками, набором клеперов и «чухонских девок». И в самом деле, в Динабургском уезде были вспышки, но не более как вспышки, и вдобавок нисколько не страшные и вполне ничтожные. 
Я твердо помню причитание белорусской крестьянки над колыбелью сына: 
«Авой, авой, дзяцюк ты мой! Не на радосць, не к счасцью ты родзився!»  


Як бачым, сялянам беларускіх губерній была незразумелай гэта барацьба, і яны яе не падтрымалі.

А што паны, што новыя рускія дваране ў адносінах да сялян былі па сутнасці аднолькавымі.
#ЗУспамінаў
#РазважанніПраГісторыю

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.

Пра становішча ў грамадстве перад паўстаннем 1831 г., вачамі "паляка":

"Мазурки и краковяки сочинялись на польском языке, вновь же явившиеся русские и даже белорусские песенки (а их было немало) распевались на готовые уже народные мотивы. Народности мирно сближались. Русские барышни играли на фортепьянах краковяки и мазурки, польские панны восхищались «Лучинушкой», любовались «Калинушкой». Солдатских песен только не пел никто, и русская молодежь стыдилась их. Старики, смотря на это, самодовольно улыбались; морщились, но молчали одни только доробковичи: им неприятно было сближение с белорусским народом. Тридцатый и особенно следующие за ним годы все это разбили, как говорится, в пух и в прах."

Пра сяброўства народаў ) раней аўтар апісваў дзейнасць Віленскага ўнівэрсытэту, яго кружкі, моладзь, дэмакратычныя ідэі, як выкладчыкі і моладзь стараліся пісаць творы, народныя, пра народ, распаўсюджваліся ідэі народніцтва. Узгадвае ён і пра Міцкевіча:

"Надобно ещё заметить, что первая любовь его к девице Марии Верещако, долго его вдохновлявшая, возникла и укрепилась пением с нею белорусских песенок".

Дарабковічы - гэта новыя дваране ў 19 ст., з хрышчоных яўрэяў і магнацкіх слуг, якія набылі ці купілі ў паноў маенткі тым ці іншым чынам.
#РазважанніПраГісторыю
#ЯМыКаласы
#ГісторыяБеларусі

Ігар Аляксандравіч Марзалюк пра вобразы Каліноўскага і Мураўёва ў гісторыі Беларусі.

Вельмі трапная і актуальная тэма на фоне таго, што зараз адбываецца ў інфармацыйнай прасторы. Даўно трэба было кропкі над "І" расставіць, а то ўсялякія Дзюкавы, Гігіны і іншыя аматары імперыі і белага руху якіх толькі міфаў не напрыдумлялі. І гэта не дзіўна, бо Каліноўскі, як барацьбіт за сацыяльную справядлівасць польскага, літоўскага, беларускага, украінскага і рускага народаў ім як хлуд у адным месцы!

Выступленне даўгаватае, але вартае таго, каб паслухаць да канца!

https://youtu.be/Tm3goFTD-qc?si=UafX2SRrGzuiSaZB
#ЗУспамінаў
#РазважанніПраГісторыю

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб жыцці ў ссылцы ў Сібіры.

Пра тунгусаў і беларусаў...і іншыя народы:

"  Тунгусы – это северные испанцы и по цвету кожи и волос, и по статности фигуры. Один только контур лица изобличает родство их с китайцами, монголами, маньчурами и японцами; но как во всей восточной России, начиная с Костромы, а тем более в Сибири, таких лиц очень много в каждом городе и в каждом селе, и все они называются русскими, то впечатление, произведенное тунгусским контуром, по привычке к нему, теряет всякую поразительность. Это какая-то упругая раса. Социальная обстановка ее стократ хуже обстановки мужичка, даже во время крепостничества, а взгляните на тунгуса, только что вышедшего из тайги, и на литографию, изданную Мицкевичем в Париже, представляющую белорусского горемыку. В первом – бодрость и ум пробиваются из глаз и из движений, тогда как во втором видно одно только идиотическое отупление"


Як вам такое параўнанне? 😁😁😁
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#РазважанніПраГісторыю

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Пачынаем серыю кароткіх расказаў пра вядомых і значных для беларусаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.

Альгерд Абуховіч - паэт, "мужыцкі" пісьменнік, перакладчык. Пісаў на беларускай мове. Яго працы друкаваліся ў "Гомане". У яго гонар названа вуліца ў Слуцку. Меў творчыя стасункі з Ф.Багушэвічам.

Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа - публіцыст, рэвалюцыянер (удзельнік паўстання 1830-31 гг., удзельнік рэвалюцыі 1848 г. у Прусіі, камандаваў сялянскім атрадам). У 1863 г. узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім павеце. Абвясціў вызваленне сялян ад павіннасцей і бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду і роўнасць. Быў расстраляны ў Магілёве.

Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка - уваходзіў у склад групоўкі «белых», але прапагандаваў неабходнасць стварэння сельскіх школ і бібліятэк для беларускага, польскага і літоўскага насельніцтва, якое пражывала ў Віленскай губерні. У 1862 г. арганізаваў у Варшаве выданне беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў».

Працяг будзе...
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

У кнізе "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя сустракаем першыя згадванні пра Сімяона Полацкага. На што тут можна звярнуць увагу.
1. Быў бы Сімяон Полацкі тым, кім мы яго ведаем, без яго біяграфіі, адукацыі, якую ён атрымаў як у Кіеўска-Магілянскай акадэміі, так і ў езуіцкай ВНУ?
2. Вядома, што яшчэ ў XVII ст. на беларускіх землях даволі паспяхова праваслаўныя змагаліся з распаўсюджваннем уніі. Але ў XVIII ст. мы бачым, што да 80% нашага насельніцтва стала ўніятамі. Як так магло атрымацца? Магчыма, адной з прычын было тое, што вядомыя і адукаваныя праваслаўныя дзеячы з'язджалі ў Маскву, як той жа Сімяон Полацкі.