Верашчака
486 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Пакрысе
Як жа я цешуся, калі ўзнікае новы і цікавы праект для вывучэння беларускае мовы! Зірніце, якая цудоўная праграмка паўстала дзякуючы @mova_by!

Шмат словаў, шмат тэмаў, шмат розных практыкаванняў, якія дазволяць замацаваць новую лексіку! Цудоўны спосаб, каб пачаць!

Гартайце карткі і ўсталёўвайце сабе на айфон ці андроід!
#Падарожжа

Мемарыяльная капліца ў Лясной 🦅

Менавіта тут, 28 верасня 1708 года, рускія войскі пад камандаваннем Пятра I нанеслі магутны ўдар па корпусе генерала Левенгаўпта.

📍Размяшчэнне: Магілёўская вобласць, Слаўгарадскі раён, аграгарадок Лясная, вуліца Кульшы Анатоля Аркадзьевіча, 2.

28 верасня 1708 года корпус Левенгаўпта (16 тысяч шведаў) ішоў да Карла XII. Пётр I з меншымі сіламі разбіў іх: 8-10 тысяч шведаў загінула, рускіх - каля тысячы. Шведы пазбавіліся рэзерваў, што аслабіла Карла перад Палтавай.

Да 200-годдзя (1908) пабудавалі капліцу ў стылі рускага мадэрна (арх. Гаген): залацістыя сцены, іконы-пано, шацёр з купалам. Побач - манумент-арол (скульптар А. Обер) над шведскім сцягам і мармуровы абеліск над брацкай магілай.

Пётр назваў бітву "Маці Палтаўскай" - яна дала рускім дух і час.

Праязджаючы па Магілёўшчыне, сюды сапраўды варта заехаць, каб убачыць месца, дзе вырашаўся лёс паўночнай Еўропы.

Крыніца
🔥 Інфармацыя на сайце Кадастравага агенства зменена!

Сёння пра гэта паведаміў супрацоўнік арганізацыі праз тэлефонны званок. Вось і добра, нам быў важны вынік.

Зробім наш беларускі свет лепшым агульнымі намаганнямі!

Ваша "Верашчака"

Нагадаю аб чым ідзе размова 👇
https://yangx.top/verashchaka_by/12183
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Тут робіцца вельмі важная выснова. У той час, як у Заходняй Еўропе аджывалі рыцарскія традыцыі, гэтыя ж традыцыі добра прыжываліся ў Польшчы і ВКЛ. Па сутнасці Польшча і ВКЛ станавіліся еўрапейскімі спажыўцамі, а не стваральнікамі, прадметаў раскошы.

Не адукацыя, а раскоша, не вытворчасць, а спажывецтва (у Нідэрландах у XVI ст. адбылася ўжо першая буржуазная рэвалюцыя) - гэта тое, што актуальна і ў наш час...
#рабочий
Міжваенныя газеты БССР не мелі практыкі жартаваць на 1 красавіка (прынамсі, такіх прыкладаў я пакуль не знаходзіў). Яны хутчэй наадварот купляліся на першакрасавіцкія жарты замежных газет - напрыклад, менская газета "Рабочий" ў красавіку 1929 года на поўным сур’ёзе заявіла пра знос Эйфелевай вежы ў Парыжы, які прайшоў "исключительно быстро". Праўда, потым прыйшлося даваць абвяржэнне і пісаць, што пра знос вежы пажартавалі нямецкія газеты.
Заметкі знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#СучаснаяБеларусь

⭐️ "Сад вершаў" з'явіцца ў Мінску

Зона адпачынку з назвай "Сад вершаў" будзе арганізаваная на 43 неўладкаваных цяпер гетарах у межах вуліц Алібегава, Брыля, Сапегі і праспекта Дзяржынскага.

Апроч зялёнай зоны, сцежак, лаваў
плануецца ўсталяванне інфармацыйных стэндаў з "інфармацыйным напаўненнем пра беларускіх пісьменнікаў". 🔥🔥🔥

Што з гэтага выйдзе хутка можна будзе паглядзець - працы распачынаюцца ў 2 квартале 2025 г. і першыя вынікі горадабудаўнікі абяцаюць паказаць ужо гэтым летам.
Карціну Марка Шагала прадалi за $4,4 мільёна на аўкцыёне ў Ганконгу

«Вясновыя кветкі» сталі самым дарагім лотам вячэрняга аўкцыёну сучаснага мастацтва, які прайшоў 29 сакавіка ў Ганконгу. Таргі арганізаваў аўкцыённы дом Sotheby's.

Карціну, напісаную ў 1930 годзе, ацанілі ў дыяпазоне ад $2,8 млн да $3,6 млн. За права валодання палатном змагаліся два калекцыянеры, якія прысутнічалі ў зале. Аўкцыён доўжыўся крыху менш за дзве хвіліны і завяршыўся на адзнацы ў $3,6 млн, аднак з улікам камісіі пакупніку прыйшлося выкласці $4,43 млн.
Forwarded from Жывапіс
Вой жа мне гэта сучаснае мастацтва😄😉

"Заблыталіся ў мастацтве". Канец XX ст. Сэ Юсу.

#жывапіс #Юсу #Yousu #Кітай
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Так выглядалі Горкі ў XIX ст.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Вы ведалі, што ў Расіі быў рэгіён з афіцыйным статусам беларускай мовы?

Крыніца відэа ў тыкток
Диалекты славянских языков по Зализняку 1988. А. А. Зализняк знаменитый исследователь берестяных грамот предложил свою модель формирования славянских языков.

Все славянские языки вышли из диалектов единого праславянского языка по мере географо-хронологического удаления носителей языка друг от друга.

Что интересно, беларуского языка там нет, как нет и... русского языка. И украинского. Когда формировались чешские и словацкие диалекты, на землях финно-угорских и балтских племен славяне только осваивали огромные просторы.

Так появился ЮЖНОКРЫВИЧСКИЙ диалект. Это крайняя зона расселения славян 9 века (территория Подвинья и среднего Понеманья). На севере кривичи говорили все ещё на балтских языках с незначительной асимиляцией славянских слов.

Это к вопросу кто на каком языке говорил в то время когда никакой церковнославянской письменности небыло (года этак до 1050).

На основе в том числе южнокривичского диалекта и произойдёт позже формирование беларуского языка. С редуцированием, с дзэканьем.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Перад вамі Маргарыт Іаана Залатавуста (Астрог, 1595).

⚜️ Склад першага друкаванага зборніка Слоў Іаана Залатавуста ўзыходзіць да зборнікаў устойлівага складу: шэсць Слоў аб неспасціжным, супраць анамеяў, шэсць Слоў на іудзеяў, шэсць Слоў аб серафімах, пяць Слоў пра багатага і Лазара, тры Словы пра Давіда і Саўла, тры словы пра Іова.

⚜️ Для форзацаў выкарыстана папера канца XVIII - пачатку XIX ст. Верхні форзац з суцэльнага ліста паперы блакітнага колеру. Ніжні - некалькіх пластоў макулатурнай паперы: верхні пласт з блакітнай паперы надарваны, пад ім віднеюцца лісты (верагодна, яшчэ 2-3 пласта) з паперы жаўтаватага адцення з рукапіснымі запісамі гаспадарчага характару (чорныя і карычневыя чарнілы, розныя почырку) (XVIII ст.) на верхнім пласце форзаца (з блакітнай паперы) след сіняй фарбы, скарыстанай для афармлення абрэза.

⚜️ Маргарыт Іаана Залатавуста 1595 года выдання захоўваецца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.