#ГісторыяБеларусі
#Архітэктура
На першым здымку намаляваны Казьма-Дзям'янаўскі спуск у Мінску.
Тут можна ўбачыць неверагодна вузкую і звілістую вуліцу якая нагадвае зверху літару s. Пасля вайны вуліца была знесена з-за моцных пашкоджанняў.
На другім здымку можна ўбачыць як гэтае месца выглядае цяпер.
Шкада, што хутчэй за ўсё Мінску ў бліжэйшы час не відаць рэгенерацыі гістарычнага цэнтра і ўласна вуліцу як і нямігу ў найбліжэйшай будучыні аднаўляць не будуць.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Верашчака" на шпацыры ў сталіцы.
Як сабе хочаце, але Праспект - самае прыгожае месца Мінска

#СучаснаяБеларусь
Тры кавярні з Мінска ўвайшлі ў прэстыжны рэйтынг the World's 100 Best Coffee Shop, які вызначае лепшыя ўстановы для аматараў кавы па ўсім свеце. Гэта выдатная навіна для ўсіх знатакоў духмянага напою.
У спіс трапілі кавярня "Место" на пр.Незалежнасці, а таксама "Зерно", у якой тры філіялы ў сталіцы. Таксама ў рэйтынг увайшла Kitchen Coffee Roasters, размешчаная на вул. Кастрычніцкай
Аўтары праекта падкрэсліваюць, што ў рэйтынгу ўлічваецца не толькі якасць кавы, але і атмасфера ўстановы, узровень абслугоўвання, а таксама прафесіяналізм барыста.
Вынікі галасавання будуць падведзены праз месяц, калі стануць вядомыя імёны пераможцаў.
Галасаванне праходзіць як сярод звычайных спажыўцоў, так і сярод прафесійных экспертаў. Пры гэтым меркаванні наведвальнікаў складаюць 30% агульнага выніку, а 70% гэта ацэнкі спецыялістаў, сярод якіх вядомыя бариста і знаўцы кавы.
Канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя на адмысловай цырымоніі і прадстаўленыя ў падрабязнай справаздачы арганізатараў.

Forwarded from Onlíner па-беларуску
Што ў беларускай мове абазначае слова «смуга́»?
(Дадатковая інфармацыя з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)

Anonymous Quiz
1%
тое, што і смага
4%
рэшткі вогнішча
87%
дымка, туман
8%
позняя восень
Forwarded from Адвечная думка
«Праз разнастайнасць моў для нас адкрываюцца багацце свету i разнастайнасць таго, што мы спазнаём у iм, i чалавечае быццё робiцца для нас шырэйшым, паколькi мовы ў выразных i дзейсных рысах даюць нам розныя спосабы мыслення i ўспрымання.
Мова ўвасабляе асновы культуры: яе прадукт і структурныя элементы, умовы развiцця. I натуральныя (французская, беларуская i iнш.), i штучныя (мова навукi, умоўныя сiгналы, знакі, сiмвалы), i другасныя (камунiкатыўныя структуры – мiф, рэлiгiя, мастацтва) мовы – спецыфiчны знакавы спосаб фiксацыi, захавання, перапрацоўкi i трансляцыi культурнай iнфармацыi.»
А. Л. Смолік, Л. К. Кухто
«Культуралогія: тэорыя культуры» 2007г.
#культуралогія
#урыўкі

#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову
"Другое. Такія ўстановы, як Міністэрства культуры, Міністэрства асветы, могуць і павінны весці сваю работу па-беларуску.
Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намеснікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжанні, пісаць, дык можна мець пэўнасць, што справа пойдзе на лад.
Само сабой зразумела, што ніякай цяжкасці не складзе і карыстанне мовай у творчых арганізацыях мастакоў, кампазітараў, у тэатрах.
Укараненне мовы ў Акадэміі зробіць уплыў на ўкараненне яе ў навучальных установах. Выкладанне самой мовы і асноўных прадметаў на ёй справа не цяжкая. Кадры ёсць, падручнікі ёсць – трэба толькі паваротлівасць Міністэрства.
Вядома, што колькасць беларускіх школ павінна быць павялічана і ўмовы ў іх павінны баць добрымі.
Я не майстар рабіць прапановы, іх трэба пашырыць і паглыбіць. Аб усім гэтым неабходна добра і ўважліва памеркаваць. ЦК знойдзе адпаведныя метады і сродкі.
Пачаў жа я гэтую гаворку таму, што адчуваю гэта сваім абавязкам перад партыяй і народам."
Я.Колас
25.05.1956

#ДумкіЎслых
Ну а тут Рыгор мае рацыю. Рашэнне аб развале СССР было прынята ў Маскве і ў нас не было варыянтаў, як будаваць сваю ўласную суверэнную дзяржаву!
І мы справіліся з гэтай справай. І наш Прэзідэнт паабяцаў народу, што Беларусь застанецца самастойнай суверэннай краінай! І ніхто больш нас не зможа кінуць або вышвырнуць!
А каму не падабаецца, могуць скардзіцца ў Гаагу і Лігу сэксуальных меншасцей!
Зоя С

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
І яшчэ раз сустракаем згадку пра Радзівілаў, слуцкіх, і іх стаўленне да праваслаўнай царквы.
Не ў першы раз у кнізе ўзгадваецца і род Агінскіх, таксама як абаронца правоў праваслаўнай царквы.

Forwarded from Беларусь 4 Витебск l НОВОСТИ ВИТЕБСКА 🎥
"ВЕДАЙ МОВУ" з Беларусь 4 Віцебск. Як перакладаецца слова "шпацыраваць"?
Anonymous Quiz
3%
Громко кашлять
5%
Ругаться с кем-то
79%
Прогуливаться на свежем воздухе
11%
Закатывать банки
3%
Делиться секретом
#ПобытБеларусаў
Пра традыцыю пераноса свячы і пра жыццё сыхозячых вёсак
В.Глыбаўка Гомельская вобласць
https://youtu.be/NCO8fKUJtK0?si=LgXVouDzWRXw3tC8

YouTube
Апошнія жыхары. Гісторыя пра перанос свячы, вёска Глыбаўка
Гэтым разам мы на Гомельшчыне. Заехалі ў вёску Глыбаўка і паслухалі мясцовыя гісторыі пра абрад пераносу свячы.
Падтрымаць нас:
https://www.patreon.com/natatnik
Падпішыцеся на нас:
https://www.instagram.com/natatnik/
https://tiktok.com/@UCXr0oIwQM-2Mwofdh9HNPtg…
Падтрымаць нас:
https://www.patreon.com/natatnik
Падпішыцеся на нас:
https://www.instagram.com/natatnik/
https://tiktok.com/@UCXr0oIwQM-2Mwofdh9HNPtg…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Ведаеце, калі можна будзе сказаць, што ніякіх праблем з беларускай мовай у нас няма?
Калі не будзе ўзнікаць вось такіх рэакцый на беларускую мову!
Зоя С
Крыніца відэа ў тыкток

#НамПішуць
#АнекдотДня
Прачытаўшы адно з апошніх даследаванняў спадара Міхаіла
https://yangx.top/usparus/762?single
тут жа ўспомніўся немалады навуковы анекдот.
Даследчык Міхаіл злавіў муху, раскрыў далонь и сказаў мусе: "Ляці".
Муха паслухалася і паляцела.
Далей ён зноў злавіў тую ж муху, адарваў ёй крылы і загадаў мусе: "Ляці". На гэты раз муха не паляцела.
З чаго была зроблена выснова: “Орган слыху мухі - крылы, бо ў выніку таго што я адарваў мусе крылы, яна перестала чуць".

Telegram
Михаил Юспа
#МіфыЛегендыБеларусі
Прыгожая дуброва
У Белавежскай пушчы ёсць урочышча, якое мясцовыя людзі называюць Прыгожая Дуброва. І вось як узнікла гэтая назва.
У даўнія часы тут жыў адзін пастушок. Адкуль, з якой сям’і ён паходзіў — ніхто не ведаў. Наймаўся хлопчык пасвіць каровы. Спыняўся ў заможных гаспадароў, якія плацілі яму хлебам і адзеннем.
Мінулі гады. Вырас пастушок у ладнага дзецюка. Пачаў хадзіць на вячоркі. У скокі з дзяўчатамі не пускаўся, затое вельмі любіў слухаць байкі пра залатыя і разбойніцкія скарбы. Надта ж хацелася маладому пастуху стаць багатым.
Аднойчы хтосьці падказаў яму, што разбагацець можна ў купальскую ноч, калі зацвітае папараць-кветка. Засела ў хлопцавай галаве гэтая падказка. Дзень і ноч ён думаў пра дзівосную папараць-кветку. Ажно гаспадары пачалі наракаць, бо каровы штодня ўбіваліся ў шкоду.
«Як разбагацею, — суцяшаў сябе пастух, — дык адразу з усімі разлічуся…»
Людзі пасмейваліся з дзівака, ніхто з іх не верыў, што папараць сапраўды цвіце. А пастух усё роўна з раніцы і да вечара шукаў па лясных нетрах самы прыгожы папаратнік.
І аднаго дня знайшоў-такі незвычайны папаратнікавы куст. Высокі — у чалавечы рост, з вялізнымі разлапістымі лістамі, што звісалі ўніз, быццам казачны зялёны вэлюм. Доўга, як зачараваны, стаяў пастух каля папаратніка. Апомніўся — ужо хаваецца сонца. І тут ён успомніў, што сёння якраз купальская ноч.
Загнаў дзяцюк статак у вёску, а сам хуценька папраставаў назад у лес. Спяшаецца — ажно спатыкаецца. Не бачыць, што следам за ім увязаўся ляснік, які ў хлопцавай спешцы ўбачыў штосьці нядобрае. Няйнакш на звярыну пасткі паставіў!
Прыбег пастух да вялізнага папаратніка, прысеў непадалёку за вываратнем і чакае. Не ведае, што з другога боку вываратня прытаіўся ляснік са стрэльбай у руках.
Сядзеў-сядзеў хлопец, а потым давай ціхенька насвістваць. Раптам чуе — хтосьці адказвае. Здзіўлены пастух падумаў, што яму прымроілася. А ляснік тым часам яшчэ мацней сціснуў у руках стрэльбу: няйнакш пастух з кімсьці змовіўся!
Зноў некалькі разоў свіснуў хлопец — і заняло ў яго дух. 3 папаратніка паказалася вялізная змяя. Выгнуўшыся на хвасце дугою, яна марудна сунулася да пастуха. Хлопец зусім спалохаўся, але ўбачыў у змяіных лапах паўнюткі гаршчок золата, што ажно зіхацела чырвоным агнём. Дзяцюк падняўся насустрач змяі, каб прыняць ад яе скарб. І тут з-за вываратня грымнуў стрэл…
Гэта стрэліў спалоханы ляснік. Выпрасталася змяя на хвасце, абвілася вакол папаратніка, а потым як шугане агонь!
Калі агонь апаў, нічагутка не засталося: ні папаратніка, ні змяі, ні пастуха з лясніком. А каля вываратня праз гады вырасла прыгожая дуброва. Людзі кажуць, што якраз тут рассыпалася багацце, якое змяя несла пастуху.