Верашчака
511 subscribers
7.18K photos
1.14K videos
4 files
1.77K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня


Вадзім Францавіч, некаторыя пішуць "сиюта", "пропогандист", "варешка", "эмплуа"...
(Больш прыкдадаў тут @sidovocab)

Не хочаце абмеркаваць? Чаму Вы абмяжоўваеце сябе толькі "молдОванами" и "белАрусами"? 😁
#АнекдотДня

У мяне дэжавю!

Помніце, у 20-ым некаторыя скачвалі дадатак на тэлефон, каб вызначаць і байкаціраваць беларускія тавары? ))

І толькі ў Колі Белага бліснула нейкая здагадка. Усё ж даўняя размова яго з таварышам маёрам не прайшла бесслядоўна 😁
#АнекдотДня

Сказ аб тым, як былая кантрабандыстка, хранічная тунеядка, экс-камуністка і экс-кандыдатка, студэнтка 2 курса філфака БДПУ ім.Танка правяла рэвізію адукацыйнай праграмы па беларускай літаратуры 🤦🏻‍♀️

Паважаны Андрэй Іванавіч, як адмін "Верашчакі", я лічу, што пакінуць такую ініцыятыву без увагі проста немагчыма! Вольга Бондарава адным пастом заткнула за пояс усіх навукоўцаў, даследчыкаў, аўтараў праграм і Міністэрства адукацыі! Цяпер можна ўсіх распускаць за ненадабнасцю! Вольга прыйдзе - парадак навядзе! 😁

https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/36987
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць
#АнекдотДня

Прачытаўшы адно з апошніх даследаванняў спадара Міхаіла
https://yangx.top/usparus/762?single
тут жа ўспомніўся немалады навуковы анекдот.

Даследчык Міхаіл злавіў муху, раскрыў далонь и сказаў мусе: "Ляці".
Муха паслухалася і паляцела.
Далей ён зноў злавіў тую ж муху, адарваў ёй крылы і загадаў мусе: "Ляці". На гэты раз муха не паляцела.

З чаго была зроблена выснова: “Орган слыху мухі - крылы, бо ў выніку таго што я адарваў мусе крылы, яна перестала чуць".
#АнекдотДня
#ЗробленаЎБеларусі

НЕпадпісчыкі сёння зранку рэкламуюць такі прыгожы дызайн моцнага напою.

Не ведаю, ці нічогавы напой, але калі Бондарава патрабуе тэрмінова вызваць нарад сілавікоў, то значыць "хорошие сапоги, надо брать"(с)

😁
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АнекдотДня

Аспірант Юспа вырашыў навучыць акадэмікаў веданню гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Ён не паспеў яшчэ прачытаць уводзіны, а у яго узнікла шмат пытанняў да 5 томнага выдання. 😂

Я мяркую, трэба быць больш сціплым паважаны Міхаіл і перад тым як ставіць пытанні да акадэмікаў ўсё ж прачытаць хоць пару тамоў.
#АнекдотДня
#ХвілінкаГумару

Старарускія шчы як прыкмета ісламізацыі і радыкалізму.

Навіны радыкалізму ад Вольгі Бондаравай. 🥴😁😜

-------
Спадарства, гатуйце і ўжывайце стравы беларускай кухні разам з каналам Верашчака #КухняБеларусі , а то хто яго ведае, што там у іхніх шчах прытаілася!
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня

https://yangx.top/AzarenokCTV/40509

Паважанае спадарства! Не будзьце як Рыгор! Не паліце грошы дзеля хайпа і праглядаў, а лепш перавядзіце іх тым, хто чакае нашай падтрымкі і дапамогі.
Напрыклад, на лячэнне і рэабілітацыю хворых дзетак. Для іх кожны даляр і кожны рубель - крок да надзеі.

Зоя С.
#АнекдотДня
#ХвілінкаГумару

Вольга Бондарава прызывае тэрмінова забараніць ружовыя панамкі і выдаць усім ружовыя аблавухі за кошт КПБ!

Нам патрэбны традыцыйныя каштоўнасці і а нейкія там завазныя панамы!

Калі ты праўда патрыёт - ты ў аблавусе круглы год!

Не хочаш атрымаць па вуху - насі ты, братка, аблавуху!
#АнекдотДня

Девочки на нормальном русском....

Мусіць Гарык толькі "ненормальный русский" да гэтага чуў і таму ад нармальнага проста аслупянеў.

Спадарства, абірайце беларускую мову як сродак зносін, не шакіруйце Гарыка! 😁
#ДумкіЎслых

🔥 Вобразы Кастуся Каліноўскага і Графа Мураўёва апошнім часам не даюць супакою пэўнай плыні нашага грамадства, якое мы называем "булкахрусты", або аматары адраджэння Расійскай імперыі і прызнання Беларусі як яе заходніх губерняў.

👉 На днях доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Аляксандравіч Марзалюк даў разгорнутую і падрабязную параўнальную ацэнку гэтых асоб з апорай на гістарычныя дакументы і дзяржаўную ідэалогію РБ.

👉 Аднак у булкахрустаў ад гэтага выступлення пачалося хрусценне сківіц, патніца, сып у інтымных месцах і шэраг іншых хвораў. Па гэтай прычыне яны паспяшылі здаць выдаць свае аналізы наконт выступлення Марзалюка.

👉 Гэта было смешна, бо аналіз правяла былая кантрабандыста, а цяпер студэнтка другога курса і былы камерсант-махляр, а цяпер блогер-аналітык.

Наш падпісчык звярнуў увагу на гэтыя аналізы
Сачыце далей, мы апублікуем яго меркаванні пад хэштэгам #АнекдотДня
#АнекдотДня
#НамПішуць
#ДумкіЎслых

Ці чыталі вы гэты скажам... опус ад "сябра" Бондаравай?
https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/38438

Я так чытаў і гэтак чытаў...
Як не чытай — нейкая шызафрэнічная бздура, трызненне чалавека які не здольны праслухаць 50 хвіліннае выступленне і што-небудзь зразумець.

Так і хочацца сказаць словамі прафесара Прэабражэнскага.
Кто на ком стоял?

https://youtu.be/e-qDHM0slB0?si=YGywrxc7yZqcbGtb
#АнекдотДня
#ДумкіЎслых
#НамПішуць

Сёння прачытаў даўно чаканы разгляд Юспы выступлення Ігара Аляксандравіча Марзалюка ажно у двух частках.
https://yangx.top/usparus/942

У адрозненне ад Сапегаўны з сябрамі наш сябра Міхаіл выступленне праглядзеў і нават зразумеў пра што была размова.

Хаця Сапегаўну Юспа і пахваліў за яе разгляд выступлення, але гэта больш падобна на прыказку "Варона хваліць пеўня за тое што ён хваліць варону". А па сутнасці ў самім па сабе разглядзе фактычна толькі прэтэнзіі да таго што вобраз Мураўёва ў выкладанні Марзалюка выйшаў не на столькі светлы як жадаюць "булкахрусты", што аказваецца і на іх "сонцы" дастаткова чорных плямаў, хатя у цэлым колер не такі ужо і чорны, а скарэй шэры. Гэта ж дарэчы можна сказаць і аб Каліноўскім.

Ну а далей, у другой частцы, распавядаецца старая песня пра адсутнасць мовы і самаідэнтыфікацыі ў беларусаў, якая была дрэнная шляхта і добрыя рускія памешчыкі. Адным словам, тое за што мы "любім" Міхаіла.

Вось такая рэцэнзія на рэцэнзію атрымалася.
У беларусафобаў падгарае і мы гэтаму іх стану рады.
#МоваНашаРодная
#АнекдотДня

Коратка пра інтэрнэт і беларускую мову 😁

Калі ў вас здараюцца падобныя непаразуменні - кідайце нам. Пасмяёмся разам 😁
#АнекдотДня

Вольга Бондарава недзе пачула слова "неоязычество" і вырашыла выйсці на шлях барацьбы з ім аб'явіўшы Каляды выдумкай заходніх спецслужбаў а само святкаванне іх - нэаязычніцкімі абрадамі.

Божухна, зберажы Беларусь ад гэтых даўбаё.... актывістаў.
Па мне, то змагары такой херні дакладна не тварылі, як гэтыя вар'яты!
Рыгор, супакой ужо сваё войска, гэта ты іх падняў у атаку, а цяпер яны спыніцца не могуць.

Зоя С