Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Верашчака
#НамПішуць Даслаў падпісчык. Агулам 10кг рыбы сёння дастаў. Выдатны ўлоў, віншуем! А як вы правялі свой дзень? Хваліцеся!
#НамПішуць

У каго рыбалка, у каго ціхае паляванне ...
Нашы падпісчыкі з карысцю правялі выхадны дзень на свежым паветры, малайцы!

Набраліся сіл перад новым працоўным тыднем!
#НамПішуць

🔥 Паглядзіце, якія цудоўныя папяровыя макатачкі знайшлі нашы падпісчыкі!

Як можна такое купіць не ўсім наборам? Толькі так, усю серыю разам! 😁

👉 Дасылайце нам свае цікавосткі пра Беларусь і наш беларускі свет.
Можна пісаць у бот канала, або ў прыват @zoya_sereda
#НамПішуць

Яшчэ трэба дадаць, што такое становішча ну ніяк не спрыяе народнаму адзінству, а падобна на распальванне варожасці. Хто будзе адказваць за гэтыя арэлі?
#НамПішуць

Недалекий Юспа считает, что "Варяница пробует встроиться в текущий дискурс и набрать баллы на теме расширения применения белорусского языка, раскручиваемой змагарским сообществом" ...
https://yangx.top/usparus/604

Наивный чукотский мальчик, Администрация Президента в лице Дмитрия Крутого озвучила новый нарратив который довели до чиновников. "В Республике Беларусь наметилась тенденция к возрастающему запросу на обучение на белорусском языке".

Попытки этому противостоять приведут к результату описанному у К. Крапивы в басне "Жаба ў каляіне". 👇
#НамПішуць

Меркаванні падпісчыка

Калі суседзі так любяць ад усяго савецкага адмаўляцца — то трэба і адмаўляцца ад усяго) а не выбарча — гэта мы пакінем, а ад гэтага адмовімся.

А калі сурʼёзна, так, гэта вялізны ўдар, страта, для нашага народа. Па сутнасьці адкінулі наша разьвіцьцё, як народа, на шмат дзясяткаў гадоў. Пакуль нарадзіліся падобныя навучальныя і культурныя цэнтры, падобнага ўзроўню школы, пакуль зьявіліся падобнага ўзроўню друкарні, і гэтак далей — разьвіцьцё нас, як нацыі, было адкінута на дзясяткі гадоў.

✒️ Рабі пільна, і тут будзе Вільня.

✒️Чаго стаіш, як курва віленская?

✒️ Я за сьвіньнёю — а яна Вільню мінула.

✒️ Языком у Вільні, а галавою за печчу.

✒️ За рубель жабу ў Вільню пагоніць.

✒️ Гэткая гавэнда і да Вільні давядзе.
#НамПішуць

Меркаванні падпісчыка:

Маё меркаванне такое, калі ты лічыш сябе беларусам, то вельмі пажадана родную беларускую мову ведаць і імкнуцца размаўляць на ёй, а таксама папулярызаваць яе ў сваім асяродзі. Але пры гэтым я абсалютна супраціў навязвання беларускай мовы пад прымусам ці ўціскам. Людзі напэўна не здарма кажуць, што сілком мілы не будзеш.
#НамПішуць

Меркаванні падпісчыка:

Цяжка змаўчаць
У нас зараз складваецца нейкая вельмі прыкрая карціна, калі невук, які аб шмат якіх рэчах мае вельмі паверхнявыя веды, калі не сказаць болей, словамі Булгакава дазваляе сабе " з развязнасцю зусім невыноснай падаваць нейкія парады касмічнага маштабу і касмічнай жа дурасці".

Магчыма, спецыялістам у адпаведнай галіне аховы здароўя трэба прааналізаваць гэтую пісаніну і зрабіць адпаведныя вывады?

Ці можа спатрэбіцца дапамога спецыялістаў з ГУБАЗіК, каб ўсё ж унармаваць паводзіны гэтай экзальтыраванай асобы.

https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/36042
#НамПішуць

Беларускі свет на муралх у Слуцку

Дзякуй падпісчыкам за дасланыя фотаздымкі!

Калі ў вас ёсць чым падзяліцца з Верашчакай - дасылайце нам у бот, у каментары, або ў прыват @zoya_sereda
#НамПішуць


Уся Беларусь у адным фота))
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Тут яшчэ можна дадаць, што "Гоман" выдаваўся ва ўмовах цэнзуры Расійскай Імперыі, у Санкт-Пецярбургу, дзе беларусы вучыліся ў расійскіх універсітэтах на рускай мове. Ды яшчэ ва ўмовах, калі беларусаў не лічылі асобнай нацыянальнасцю і тым больш аб асобна дзяржаўнасці размовы не было. Таму з "Гоманам" усё лагічна.

А вось з часопісам "Гісторыя і грамадазнаўства" застаецца пытанне. Часопіс у незалежнай Беларусі, калі ўсім светам прызнаныя і беларуская мова, і дзяржава, і беларуская нацыянальнасць, перакладаюць з беларускай на рускую мову.

З аднаго боку, можна згадзіцца з Дзермантам, што гэта для Саюзнай дзяржавы і ўсё такое. Але тэндэнцыі з нашай мовай і так не вельмі спрыяльныя ў нас

https://yangx.top/Gigin_Vadim/2351
#НамПішуць
#ДумкіЎслых

✒️ Аляксей і Пётр нешта загуляліся ў раздачу ярлыкоў - нацыяналісты, традыцыяналісты, капіталісты...камуністы? Так можна дагуляцца да таго, што самі застануцца ў меншасці, а вакол розныя "-істы".

Вораг - гэта той, хто здрадзіў радзіме і працуе супраць нашай дзяржавы, і зараз не мае значэння, які ён "-іст". І наадварот, калі нацыяналіст ці капіталіст працуе на інтарэсы нашай дзяржавы, саюза, то што з ім рабіць?

Прабачце, сацыялізму ў нас пакуль няма, у нас дзяржкапіталізм і сацыяльна-арыянтаваная дзяржава, але гэта яшчэ не сацыялізм. І сацыялізм нам адным не пабудаваць. Для гэтага яшчэ патрэбна, каб і нашыя суседзі да сацыялізму імкнуліся, і ў першую чаргу Расія.

Так што вось гэтыя цікавыя гульні Дзерманта па навешванню розных ярлыкоў ні да чаго добрага не прывядуць, гэта гульні не на адзінства, а на раз'яднанне...
Ніхто не супраць сацыялістычных ідэй, упэўнены. Чаму да гэтых ідэй не прывабіць нацыяналіста ці нават капіталіста? Ім няма месца ў вашым сацыялістычным грамадстве?
#НамПішуць

Асенняй прыгажосці нам ад падпісчыкаў

Мядзельскі пляж на возеры Мястра
#НамПішуць

Падпісчыкі падзяліся
Белпошта выпусціла вось такія цудоўныя маркі пра беларускія святы і абрады.
#НамПішуць

Слушнае пытанне ад падпісчыка: 👇

А почему у молодежного общественного объединения сайт на русском языке и нет возможности перевести на бел🤭?
Там была такая Виктория Павлович, она интересно в курсе?)
Верашчака
#ДумкіЎслых #МоваНашаРодная Учора на перадачы было паднята цікавае пытанне аб тым, што такое беларуская мова для людзей. Гэта сродак выпендрыцца і прыцягнуць увагу да сябе або гэта свядомы выбар чалавека і праяўленне патрыятызму? Для мяне сама пастаноўка…
#НамПішуць

Разважанні падпісчыка (аўтарская граматыка і лексіка захаваны)

Кхм-кхм. Устаўлю свае 5 10 капеек

Такое пытаньне ўзьнікае з-за таго, што беларусы як народ вельмі руссіфіцыраваны. Для іх, русская хаворка — першая засвоенная, якую яны чуюць ад нараджэньня ў вялікіх гарадах ад амаль усіх. Беларускую-ж мову, яны чуюць толькі на занятках ці ад нямногіх яеных насіцелей. Таму, у іхняй галаве падасазнана выстрайваецца такая схема — раз я ня чую беларускую мову кожны дзень, значыць колькасьць тых, для каго яна родная ці проста свая — мінімальная. Такі чалавек думае: "скарэй за ўсё, для тых нямногіх беларускамоўных, русская — таксама родная, проста яны "прытвараюцца" беларускамоўнымі." Чалавек проста ня хоча прызнаваць, што для кагось, першай засвоеннай можа быць беларуская ("У нас все говорят по-русски. Я за свою жизнь ни разу не встречала белорусскоязычных. Тем более, белорусскоязычных от рождения не существует..." — знаёма?)

Прычына гэтага і ў тым, што людзям часта цяжка паверыць у існаваньне чорных лебедзей, калі яны ўсё жыцьцё бачылі толькі белых...

Акрамя таго, сваю долю ва ўзьнікненьне такога пытаньня зьдзелалі палітычныя аппазіцыённыя дзеячы. Яны выкарыстоўвалі/-юць бел. мову як палітычны інструмент, што русскахаворныя заўважаюць. І таму, яны ня хочуць лічыць, што бел. мова — гэта для кагось проста сродак каммунікацыі ("Задача белорусскоязычных — показать, что они отличаются от русских. Больше ничего они из себя не представляют, позёры..." — знаёмыя фразачкі?). І дагэтуль можна сустрэць многіх людзей, якія перайшлі на бел. мову ў 2020 ці 2022 гадах па палітычных прычынах (а дагэтуль яна ім была да фені).

Аўтар @ChaWorKA
#НамПішуць

Падпісчык даслаў у чат:

Палітолаг Вадзім Баравік на СТБ «Па сутнасці»:

«Давайце называць правільна, ніякай «Молдавии» няма, і «Белоруссии» няма. Малдова, Беларусь, Туркменістан. Тады вы будзеце сябе паважаць.

У нас дзяўчынкі правільна Галкіну гаварылі: няма такой краіны «Белоруссия», ёсць Беларусь. Я хачу ўсе краіны называць па Канстытуцыі. З гэтага пачынаецца павага і цэнтраімклівыя сілы».

Вось. А хтосьці даказвае - якая розніца, калі нават у класіфікатары краінаў так.
#НамПішуць

Во, сёння ў краме ўбачыў такі алей, Палескі....зроблена ў Самарскай вобласці ))

👉 Той самы прыклад, калі суседзі больш паважаюць беларусаў, чым яны самі.
І тут дарэчна будзе яшчэ раз перачытаць урывак з ліста Я.Коласа пра стан
беларускай мовы https://yangx.top/verashchaka_by/9061