Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Падарожжа

У людвісарне знайшлося месца і Тадэвушу Касцюшку.

Усім вядомая асоба, асоба знакамітая не толькі ў Беларусі і Польшчы. У Санкт-Пецярбургу нават адна з вуліц названа ў яго гонар.

Пры ўсёй неадназначнасці паўстання, якім ён кіраваў, усё ж асобу Тадэвуша Касцюшкі нельга не паважаць.
#РазважанніПраГісторыю

https://yangx.top/Gigin_Vadim/2235

А давайце разбірацца 😁
1. Калі азнаёміцца з крыніцай, то сапраўды лічбы ўражваюць, асабліва калі параўнаць з сённяшнім днём.
2. Але ў чым унікальнасць, калі такая ж прыкладна статыстыка была па ўсёй Расійскай імперыі?
3. Падобную статыстыку можна назіраць па ўсё Еўропе ў той час.
4. Эканоміка і дэмаграфія, як паказвае практыка, не напрамую звязаныя з сабой рэчы. Зараз у нас эканоміка пастаянна расце, а дэмаграфія?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Адмысловая экскурсійная праграма падчас школьных канікул “Рыцары замкаў Сулы”‼️

Кожны дзень з 28 кастрычніка да 3 лістапада ўключна рады вітаць маленькіх і ўжо дарослых гасцей у нашым княстве 🏰

Наведвальнікаў чакаюць неверагодныя сярэднявечныя прыгоды:
⁃ сустрэча з сапраўдным рыцарам Вялікага княства Сула;
⁃ шлях с выпрабаваннямі;
- урок рыцэрскіх манер і старажытнага танца;
⁃ знаёмства з кавальскай і ваярскай справай;
⁃ урачыстае прысвячэнне ў рыцары маленькіх гасцей🔥

! Вандроўка даступна для арганізаваных гуртоў і таксама для тых, хто прыязджае самастойна.

Кошт для дзяцей і бацькоў 35 бел. рублёў (незалежна ад падпіскі ў сацсетках)

Задача бацькоў падтрымаць дзяцей у выпрабаваннях! А праграму для гэтага, мы падрыхтавалі

😉Прысвяціце адзін дзень школьных канікул тэматычнаму падарожжу!
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Уклад Францішка Багушэвіча ў літаратуру

1. Францішак Багушэвіч даў беларускай літаратуры ўзор аўтарскай сялянскай паэзіі. Да яго беларускамоўныя творы былі альбо ананімныя, альбо напісаныя шляхціцамі пра мужыкоў. Шляхціц жа Багушэвіч для актывізацыі літаратурнага працэсу пісаў ад імя селяніна.

2. Багушэвіч быў аўтарам першай цалкам беларускамоўнай кнігі паэзіі, стварыў першыя беларускія апавяданні «Тралялёначка», «Дзядзіна», «Палясоўшчык». З 1891 года, калі была выдадзена яго першая кніга, пачалі штогод выходзіць кнігі па­-беларуску.

3. Паэт сваёй творчасцю ініцыяваў узнікненне крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

4. У прадмове да «Дудкі беларускай» Багушэвіч падняў статус беларускай мовы ад гаворкі да еўрапейскай мовы, абапіраючыся на звесткі па дэмаграфіі, гісторыі і геаграфіі Беларусі, якія таксама сталі адкрыццём для яго чытачоў.

5. Францішак Багушэвіч вызначыў развіццё беларускай літаратуры на некалькі дзесяцігоддзяў наперад: надзвычайная папулярнасць яго вершаў пра сялян і сялянскае жыццё паказала паэтам наступных пакаленняў запатрабаванасць і важнасць гэтай тэмы.


Больш падрабязна пра творчасць Багушэвіча тут
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

☝️ Навукоўцы гавораць. 

Паводле Ігара Запрудскага, псеўданімы Мацей і Сымон былі абраныя Францішкам Багушэвічам невыпадкова: Мацей выступае як «той, хто гаворыць», а Сымон (у перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы) — як «той, хто чуе».

Так, у другім зборніку «Смык беларускі» паэт зрабіў адсылку да першай кнігі: быццам бы Сымон Рэўка з­пад Барысава, прачытаўшы «Дудку беларускую» Мацея Бурачка, пачуў беларускае слова і таксама стаў пісаць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Яшчэ трэба дадаць, што такое становішча ну ніяк не спрыяе народнаму адзінству, а падобна на распальванне варожасці. Хто будзе адказваць за гэтыя арэлі?
Верашчака
Photo
Пётр Пятроўскі

Нацыяналізм і шавінізм як яго імперыялістычная форма зацыкленыя на тэме нацыянальнай ідэнтычнасці. Прычым яна тут разглядаецца як перманентны і нязменны канструкт. Возьмем да прыкладу польскі шавіністычны нацыяналізм. Ён рэтранслюе існаванне польскай нацыі з часоў Пястаў. Таму для яго ўсе жыхары старой Рэчы Паспалітай палякі. Не было ніякіх там беларусаў. Не. Толькі палякі. Але зразумела, што такі міф, названы прымардыялісцкім, не адпавядае сучаснай навуцы, бо ў дакапіталістычную эпоху сучасных нацый і ідэнтычнасцяў проста кажучы не існавала. Былі саслоўныя таварыствы з прывілеяванымі і непрывілеяванымі саслоўямі. Пераважная большасць жыхароў была непрывілеяванай. Існавала глыбокае сацыяльнае аддаленне паміж арыстакратыяй і астатнімі.
Але ў 19 стагоддзі, у рамантычную эпоху, калі адбылася Французская рэвалюцыя, польскія шавіністы, бачачы рэальныя сацыяльныя і культурныя адрозненні, выдумалі іншую формулу, названую "трыадзіным польскім народам", які складаецца па іх меркаванні з караняжаў (жыхароў былой кароны Польскай), літвінаў ( жыхароў старога ВКЛ) і русінаў (жыхароў сучаснай Украіны). Асаблівым абгрунтаваннем з'яўлялася культурная, палітычная і каштоўнасная сувязь арыстакратыі гэтых земляў, т.зв. культура шляхты Рэчы Паспалітай. Гэтая аргументацыя пасля лягла ў абгрунтаванне Ю. Пілсудскім патрэбы стварэння Польшчы менавіта ў межах Рэчы Паспалітай 1772 года. Маўляў, палякі гэта гістарычны народ высокай культуры, а беларусы, літоўцы і ўкраінцы - гэта плебейская этнічная маса. Нават іх эліты апалячыліся, перайшлі на рэйкі каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай і сталі несці больш "высокую" шляхецка-польскую культуру плебейскім масам. Гэта быў польскі месіянізм на Усход, пакладзены ў аснове шавінізму Пілсудскага. Адсюль жа і з'явілася вайна з Польшчай 1919-1921 гг.
Але меліся і больш радыкальныя формы. Калі шляхецкая культура больш "высокая" і "цывілізаваная", значыць і яе элементы ў Расіі з'яўляюцца светачам развіцця. Адсюль з'явіліся ідэі Трэцяй Расіі, гэта значыць Расіі з польскім цывілізатарскім кампанентам. На фота адна з такіх кніг, якая абапіраецца на арыстакратычныя вытокі Расіі ў польскім дваранстве. У ёй і Гогаль, і Пацёмкін, і Пржэвальскі з Глінкай і Рымскім-Корсакавым з'яўляюцца палякамі. Гэта тыповая праява польскага шавіністычнага нацыяналізму прымардыялісцкага тыпу з каланізатарскім падтэкстам.

Аўтарскі тэкст тут
Forwarded from Звязда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пётр Пятроўскі

А зараз паглядзім, чым якасна адрозніваліся погляды беларускага руху ад польскага шавіністычнага нацыяналізму

Возьмем да прыкладу Францішка Багушэвіча. Выхадзец са шляхецкай каталіцкай сям'і татарскага паходжання, выхаваны, што было звычайна для арыстакрата-католіка ў культуры Рэчы Паспалітай абодвух народаў. А што тут казаць, калі да 1864 года, г.зн. да таго часу, як Багушэвічу было ўжо 24 гады, царскія ўлады ў Віленскай адукацыйнай акрузе вось ужо больш за 70 гадоў арганізавалі паўсюдна толькі  польскамоўную адукацыю. Кадры настаўнікаў былі ў асноўным польскамоўнымі, бо польская мова і культура лічыліся царскімі ўладамі арыстакратычнымі, высокімі, цывілізаванымі, якія заслугоўваюць таго, каб выкарыстоўвацца ў адукацыі, навуцы, справаводстве. А вось беларуская мова плебейскай, нізкай, "непрыдатнай" для гэтых мэт. Спробы ўкараніць у навучальны працэс беларускую мову ў 1862 годзе праваліліся. Нават пасля студзеньскага паўстання польскамоўная прэса пры царызме развівалася. Хаця па колькасці пісьменных беларускія губерні былі ў аўтсайдэрах еўрапейскай часткі імперыі. Адукацыя была недаступная для большасці. А тут яшчэ ўдарыў аграрны крызіс 1880-х гг.
І ў гэтай сітуацыі, вярнуўшыся з Чарнігаўскай губерні Багушэвіч становіцца на жорстка сацыяльныя рэйкі салідарнасці з простым народам. Пазней, у 1908 г. у справах судовай палаты Санкт-Пецярбурга аб узбуджэнні судовага пераследу супраць ужо памерлага на той момант Ф. Багушэвіча дакладна агаворваюцца прычыны. І гэтымі прычынамі з'яўляюцца не яго шляхецкае паходжанне, ад якога ён па факце адрокся і ставіўся негатыўна і грэбліва, а менавіта крытыка з яго боку ўсёй арыстакратыі (панаў і г.д), але таксама буржуазіі.

Фактычна мы бачым у яго тры моманты: крытыка пана і арыстакратыі ў цэлым, крытыка царызму як сістэмы, якая абслугоўвае арыстакратыю, крытыка буржуазіі. Уся яна будуецца на ўсведамленні несправядлівасці "адваротнай інтарэсам сялянскай масы", калі цытаваць справавода па справе Ф. Багушэвіча графа Галавіна.

Гэта значыць, мы бачым глыбокі сацыялістычны складнік: адмова ад саслоўнасці і арыстакратызму і недапушчэнне капіталізму. І адно і другое радыкальна супрацьпастаўлена шавінізму і нацыяналізму, бо мае ў цэнтры каштоўнасць справядлівасці без шляхты і дваран, без буржуазіі. У гэтым яе фундамэнтальная розніца. Тут не стаіць пытанне ідэнтычнасці і паходжання. Беларусам можа быць чалавек любой нацыянальнай ідэнтычнасці і веравызнання, хто падзяляе каштоўнасці беларускага сацыялізму. Тут стаіць пытанне каштоўнаснага выбару.
https://yangx.top/piatrouski/7408?single
#АнекдотДня

Мне здаецца, што трэба рубрыку адкрываць #ЧасАхерыцельныхГісторый 😁😁😁
Forwarded from Літархіў
Прыспеў час з чалавечым глупствам лічыцца як з рэальнай сілай.

Фрыдрых Ніцшэ

#цытата
#МіфыЛегендыБеларусі

Заклятая магіла волата

У ваколіцах Полацка, расказвалі, у даўнія часы бесперапынна ішлі войны. І засталося паданне, што частка нейкага разбітага войска, баючыся, каб яго нарабаванае багацце не трапіла ў рукі непрыяцеля, золата і серабро, якое мела пры сабе, закапала ў зямлю на ўзгорку, а наверх паклалі дзікі камень.
Ён павінен быў паказваць тое месца, калі б хто-кольвек з іх вярнуўся, каб адшукаць схаваныя скарбы.
Але прайшлі сотні гадоў, а камень ляжаў на тым самым месцы, а пад ім некранутыя скарбы.

Слухаючы такія размовы, колькі полацкіх хлопцаў дамовіліся пайсці ноччу на той узгорак, здабыць скарбы і падзяліць між сабой пароўну. Тады, калі ўсе спалі, узяўшы патрэбнае прыладдзе, выйшлі за горад.
Ноч была пагодная, неба ўсеяна зоркамі, а поўны месяц свяціў у вышыні. Ішлі ціха і асцярожна, каб іх ніхто не спаткаў на дарозе. Мінулі касцёл святога Ксаверыя, дзе спачываюць прахі манахаў і тутэйшых людзей, чулі, як адгукаліся галасы вартаўнікоў у Спасе, звярнулі з дарогі і пайшлі ўсцяж ракі аж да патрэбнага месца.
Узышлі на ўзгорак, знайшлі той дзікі камень. Палова яго была ў зямлі, а верхняя частка пакрытая сухім мохам. Акапалі яго кругом, супольна вынялі з таго месца і глыбока ў зямлю ўваткнулі жалезную рапіру. І тады вострым канцом яна ўпёрлася нібы ў нейкую бляху. Тут напэўна скарб — і пачалі раскопваць зямлю.
Працавалі доўга, часта пробавалі рапірай,— скарб ляжаў неглыбока, але колькі ні капалі, зямля ізноў асыпалася з усіх бакоў і напаўняла яму. Нейкі час стаялі ў здзіўленні, ім здалося, што скарб закляты, засыпаецца пяском і не хоча дацца ім у рукі.
Калі параіліся між сабою, што рабіць далей, на ўсходзе з'явілася чорная хмара, якая закрыла ўсё неба, і месяц схаваўся ў густых аблоках. Зрабілася так цёмна, што яны ледзь бачылі адзін аднаго, і пайшоў ціхі дожджык.
— Работа лепей пойдзе, калі пясок крыху намокне,— сказаў адзін з іх.— А болей не трацьма дарэмна часу.

Падбадзёрваючы сябе, дружна пачалі ізноў капаць і выкапалі цяпер такую доўгую і шырокую яму, якая ўжо лёгка не магла засыпацца.
Рыдлёўкі слізганулі па жалезу.
— Кацёл, кацёл з грашамі! — радасна закрычалі яны.
Толькі калі акапалі вакол і хацелі падняць з зямлі, убачылі, што гэта быў важкі жалезны панцыр; пакрываў ён грудзі шкілета, у якога пры боку ляжаў меч, а на чэрапе быў жалезны шышак. Сталі яны ў здзіўленні і глядзелі, як недарэчна падманула іх надзея.
Тады адзін смялейшы кажа:
— Пакінем гэты шкілет, а зброю возьмем сабе, няхай застанецца яна хоць памяткай аб нашай начной працы.
Толькі яны намерыліся так зрабіць, як раптам бліскавіца асвяціла ўзгорак, і бачаць: стаіць агромністы асілак у жалезным панцыры і трымае востры меч над іх галовамі.
Трывога праняла іх сэрцы, грымоты ўзрушылі зямлю, і асілак прамовіў:
— Нікчэмныя! Золату і серабру прадалі ўсе пачуцці вашы, толькі ў багацце ўклалі свае надзеі, не ўшанавалі прах волата, які з годнасцю скончыў тут жыццё...
Загрымела ў аблоках, і асілак знік з іх вачэй...

Пры святле бліскавіцы ізноў убачылі перад сабой засыпаную пяском яму, і падалося ім, што на тым месцы зямля някранута была...