Верашчака
492 subscribers
7.66K photos
1.23K videos
4 files
1.93K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Браніслаў Шварцэ – дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я гады. Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян Гродзенскай губерні, стварыў Беластоцкую рэвалюцыйную арганізацыю і кіраваў ёй. Прыхільнік апоры паўстання на народныя масы, на рэвалюцыйны саюз з рускім і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітацыйнай літаратуры на беларускай мове («Гутарка старога дзеда» і інш.). 3 ліпеня 1862 г. член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідараў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К. Каліноўскага.

Вале́нцій Пятро́віч Швыко́ўскі - маршалак пружанскі, удзельнік паўстання 1863 года, мецэнат. У вёсцы Дабучын існавала створаная ўладальнікам школа для навучання сялянскіх дзетак. У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганняў да паскарэння культурнага развіцця Пружаны і паляпшэння дабрабыту жыхароў края: арганізацыі ў горадзе грамадскай бібліятэкі, коннай пошты і правядзення праз Пружану паштовага тракту.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Францішак Уладзіслававіч Юндзіл – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Польшчы. Прымкнуў да Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, быў у коле прыхільнікаў і аднадумцаў К. Каліноўскага. Падтрымаў Каліноўскага, які ўзяў курс на дасягненне самастойнасці і раўнапраўя ва ўзаемадачыненнях Літоўскага правінцыяльнага камітэта і Цэнтральнага нацыянальнага камітэта у Варшаве, за прадастаўленне Літве і Беларусі права на самавызначэнне. Сумесна з Каліноўскім адстойваў палітычную суверэннасць Літвы і Беларусі. Паўплываў на В. Урублеўскага, які, па ўспамінах Б. Шварцэ, «дазволіў адцягнуць сябе гродзенскаму Юндзілу і перастаў падпарадкоўвацца Варшаве…».

На гэтым мы завяршаем апавяданне пра вядомых удзельнікаў паўстання 1863 года. Вы самі ўсё чыталі і можаце зрабіць свае высновы.

👉 Што тычыцца розных прапагандыстаў, журналістаў, балаболаў у розных чатах, "ідэйных" гісторыкаў, якія ачарняюць удзельнікаў паўстання, прыніжаюць іх значэнне для беларусаў і Беларусі, то ўсе яны разам нават і блізка не зрабілі для беларусаў і Беларусі таго, што зрабіў для беларусаў кожны з пералічаных намі ўдзельнікаў паўстання 1863 года.

*Прачытаць пра ўдзельнікаў паўстання можна па хэштэгу #Паўстанне1863 на нашым канале https://yangx.top/verashchaka_by
#ЛюдзіБеларусі
#Архітэктура

18 студзеня 1882 года нарадзіўся (м. Бельск Гродзенскай губерні) Іосіф Рыгоравіч Лангбард

Беларускі савецкі архітэктар, педагог.

У пачатку 1930-х Лангбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі. Першым праектам, рэалізаваным архітэктарам у Мінску, стала будаўніцтва каля 40 драўляных павільёнаў для Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі.

Пасля гэтага яго запрашаюць да праектавання забудовы цэнтральнай часткі горада. Лангбард прапануе макеты трох будынкаў: Дома ўраду, Тэатра оперы і балету і Дома Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў).

Праект Дома ўраду быў падрыхтаваны і зацверджаны ў 1929 годзе, а з 1930 да 1934 года ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. І. Леніну, распрацаваны Лангбардам разам з Ленінградскім скульптарам М. Манізерам.

За гэты ансамбль Іосіф Лангбард атрымаў званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
#ЛюдзіБеларусі

🎶 20 студзеня 1892 года нарадзіўся (в. Шакуны, цяпер у Пружанскім раёне) Рыгор Раманавіч Шырма.

Беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, музычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Стваральнік і кіраўнік прафесійных і аматарскіх харавых калектываў.

Займаўся культурна-асветніцкай і літаратурна-публіцыстычнай дзейнасцю.

У 1926—1937 гадах быў сакратаром Галоўнага ўпраўлення Таварыства беларускай школы. Арганізатар, выдавец і аўтар друкаванага органа таварыства часопіса "Беларускi летапiс".

Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень, выдаў шэраг фальклорных зборнікаў.

У 1940 годзе арганізаваў і да 1970-га ўзначальваў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Рэспублікі Беларусь, якая з 1978 г. носіць яго імя. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Больш падрабязна чытайце тут
#ЛюдзіБеларусі

📚21 студзеня 1818 года нарадзіўся Адам Ганоры Кіркор, беларускі этнограф, гісторык, археолаг, публіцыст, выдавец, член-карэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства, член Рускага геаграфічнага таварыства.

Праводзіў археалагічныя, этнаграфічныя, краязнаўчыя даследаванні ў Віленскай і Мінскай губернях. Вывучыў больш за 1 тысячу курганоў.

Ён быў і выдаўцом, і архівістам, і мастацтвазнаўцам — словам, таленавітай шматграннай асобай.

Толькі вось супрацоўніцтва Кіркора з крывавым рэжымам Мураўёва падарвалі яго маральны аўтарытэт. Але ў сваіх працах ён быў цвёрдым і верным вызначаным прынцыпам і поглядам. Тут яго не маглі збіць з панталыку ідэалагічныя пастулаты.

Ён быў сапраўдным патрыётам Беларусі, называючы яе старажытным найменнем Літва, і лічыў сябе літвінам. «Я — літвін, ніколі не знішчыць ува мне гэтага пачуцця. Я люблю сваю радзіму з усім натхненнем юнака, з усім самаадрачэннем мужа».

Больш падрабязна пра Адама Кіркора тут
#ЛюдзіБеларусі

24 студзеня 1904 года нарадзіўся (в. Шутовічы, цяпер у Смаргонскім раёне) Янка Шутовіч (Іван Іосіфавіч Шутовіч)

Беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец, кнігавыдавец.

У 1935–1939 гадах быў выдаўцом і адказным рэдактарам літаратурна-навуковага часопіса «Калоссе», дзе друкаваліся творы М. Танка, В. Таўлая, Я. Драздовіча і інш.

Кіраваў міжарганізацыйным сакратарыятам па справах беларускіх школ на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пісаў артыкулы па пытаннях беларускай мовы, захавання помнікаў беларускай культуры.

Выявіў у архіве рукапіс рамана М. Гарэцкага «Віленскія камунары».
#ЛюдзіБеларусі

📚25 студзеня 1869 года нарадзіўся Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фалькларыст.

Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах.

У паэзіі быў паслядоўнікам Францішка Багушэвіча.

Асноўная частка творчасці паэта — беларускія вершы.

Друкаваў таксама народныя песні, этнаграфічныя матэрыялы.

Праца Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў (165 песень і 37 загадак)» была надрукаваная ў часопісе Кракаўскай акадэміі навук.

Больш падрабязна чытайма тут 👇
https://zviazda.by/be/news/20190129/1548794624-budziu-ad-snu-byaspamyactva
#ЛюдзіБеларусі

Леанід Мартынавіч Дайнэка нарадзіўся 28 студзеня 1940 г. у в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-ну Магілёўскай вобл. — памёр 21 жніўня 2019 г.

📌 Скончыў журфак БДУ, працаваў у "Маладосці" і "Мастацкай літаратуры". Дэбютаваў вершамі ў 1961 г.

📌 Аўтар кніг: «Галасы», «Бераг чакання», «Начныя тэлеграмы», «Мая вясна саракавая», «Вечнае імгненне», «Сняжынкі над агнём» вершы і паэмы. Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца», раманаў «Людзі і маланкі» і інш.

📌 Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І. Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей — за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».
#ЛюдзіБеларусі

29 студзеня 1878 года нарадзіўся (г. Мінск) Уладзімір Іванавіч Самойла, беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.

Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску.
Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук».

Пры яго садзейнічанні ў газеце «Северо-Западный край» 28 мая 1905 года быў апублікаваны на беларускай мове верш Я. Купалы «Мужык» — першае выступленне паэта ў друку.
#СучаснаяБеларусь
#ЛюдзіБеларусі

🔥 Конкурс на помнік Валянціну Таўлаю завершаны

Падвялі вынікі адкрытага конкурсу на стварэнне помніка паэту Валянціну Таўлаю (1914-1947) у Лідзе.

Паводле рашэння журы яго аўтарам будзе скульптар Сяргей Логвін. Яго эскіз перамог сярод васьмі іншых праектаў.👍👍👍

Сяргей Логвін вядомы як аўтар і суаўтар помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах і Льву Сапегу ў Слоніме.🔥🔥🔥

❗️Адкрыццё новага помніка прымеркавана да сёлетняга Дня беларускага пісьменства.