Верашчака
492 subscribers
7.66K photos
1.23K videos
4 files
1.93K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Увогуле пра адносіны да польскага народа, які адчапіўся ад усяго славянскага свету, аказваецца...ну і зноў пра згуртаваныя саслоўі вакол цара ))
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

І зноў ва ўсім вінаватыя палякі, якія сеялі смуту ў рускім грамадстве. Асабліва сеялі нянавісць паміж саслоўямі, якія дагэтуль жылі мірна і адзін аднаго любілі і шанавалі 😏
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра адносіны ў грамадстве да прыстойнасці і грахоўнасці дзяўчын і нявест 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Галоўную ролю ў распаўсюджанні прапаганды ідэй паўстання аўтар адводзіць касцёлу і ксяндзам. І гэта па сутнасці з'яўляецца праўдай. Вядома, што ў паўстанні 1863 г. падаўляючая большасць удзельнікаў былі каталікамі.

Аднак пры гэтым вядома, што далёка не ўсё каталіцкае духавенства і каталіцкія вернікі падтрымлівалі паўстанне.
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Даўно заўважыў, што ў старых народных песнях часта ўзгадваецца пра раку Дунай. Здаецца, дзе беларусы, а дзе Дунай. Дзе сувязь?

І аўтар робіць здагадку, што песні гэтыя вельмі старажытныя. І маецца на ўвазе, што славяне сюды прыйшлі з берагоў Дуная. Здаецца, існуе такая тэорыя. Гэта, дарэчы, пытанне да І.Марзалюка, які лічыць, што славяне пачалі рассяляцца з Палесся 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Яшчэ пра канфесійнае пытанне ў час паўстання 1863 г.

Прапаганда "Мужыцкай праўды" з пазіцыі таго, што праваслаўная вера нібыта не сапраўдная, а верай продкаў з'яўляецца ўніяцтва хоць і не спрацавала, але мела свае гістарычныя прычыны. Не гледзячы нават на тое, што з часоў уз'яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой прайшло ўжо больш за 20 гадоў.

Часта праваслаўныя крыніцы скардзяцца на тое, што ў тыя часы будаваліся толькі касцёлы, а цэрквы прыходзілі ў заняпад. Тут пагадзіцца можна толькі часткова. Сапраўды, улічваючы, што мясцовыя паны былі каталікамі, то і падтрымлівалі яны касцёлы, гэта лагічна. Але, калі прааналізаваць захаваўшыяся храмы, то можна заўважыць, што ў сярэдзіне XIX ст. храмы ўвогуле не будаваліся асабліва. Будавалі, як цэрквы, так і касцёлы яшчэ ў XVIII ст., потым на пачатку XIX, а потым толькі ў канцы ўжо XIX і на пачатку XX ст.
#ГісторыяБеларусі

12 лютага 1839 года Полацкі царкоўны сабор, падрыхтаваны царскімі ўладамі і ўніяцкім літоўскім епіскапам І. Сямашкам, ануляваў Брэсцкую царкоўную унію 1596 года.

У выніку ў Беларусі ўніяцкая царква была далучана да Рускай праваслаўнай царквы.
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Цікавую ролю А.Кіркор адводзіць для веча ў старажытных беларускіх гарадах. Гэтым інстытутам ён тлумачыць з'яўленне на княжацкіх пасадах нашых гарадоў князёў з паганскімі імёнамі.

Ёсць сумненні, што гэтыя князі былі на самой справе аднаго роду з былымі рускімі князямі, але роля веча сапраўды тут магла вырашаць. Прыклады ў гісторыі тым болей потым былі, калі ў тым жа Полацку пазней не прымалі князя Скіргайлу.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Тут у адным абзацы В.Ратч сам сабе супярэчыць. З аднаго боку прыводзіць жудасныя прыклады адносін паноў да сялян. А з іншага - расказвае пра тое, што паны стваралі школы для сялян і нібыта рабілі выгляд, што клапоцяцца аб сялянах, каб схіліць іх да ўдзелу ў паўстанні і на свой бок.

Сувязі і логікі ў гэтым тэксце няма. Па сутнасці тут прыводзяцца асобныя ўласныя прыклады, якімі рознымі маглі быць паны. Адны - каты, іншыя зацікаўлены былі ў асвеце.

Проста, каб школамі зацягнуць сялян на свой бок, гэта патрэбна было, каб гэтыя школы былі паўсюль. А для гэтага трэба шмат гадоў і шмат сродкаў, настаўнікаў. За год ці два толькі дзеля ўдзелу сялян у паўстанні такое не арганізуеш.

Таму ў дадзеным прыкладзе Ратча для ачарнення паноў і арганізатараў паўстання ўсе сродкі падыходзяць
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Фантастычная версія паходжання вялікіх князёў літоўскіх ад полацкіх князёў 😁 Гэта цікавей нават за літвінізм.

А як лічыце вы?