Літаратурны музей
154 subscribers
1.73K photos
16 videos
174 links
г.Мінск, вул.Багдановіча, 13
加入频道
Адрыналінавыя ўсплёскі і нечаканыя павароты, мноства незабыўных момантаў і трапныя фотакадры прынёс камандзе Літаратурнага музея другі дзень рэспубліканскай спартакіяды.
Наперадзе - дзень трэці, заключны, выніковы. Удача, прыйдзі! 🙏
Чакаем, рыхтуемся, сустрэнемся заўтра!
#выстава #дзіцячая_кніга
👫Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая інтэрактыўная літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Цудоўны свет дзіцячай кнігі”.
На выставе прадстаўлены:
📖дзіцячая мастацкая літаратура даваеннага і пасляваеннага часоў з фондаў музея;
📖ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў знакамітай беларускай мастачкі і педагога;
📖мастацкія працы вучняў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г.Мінска” і дзіцячыя малюнкі, прадастаўленыя выдавецтвам «Адукацыя i выхаванне».
💥Адметнасцю выставы з’яўляецца інтэрактыўная карта “Азбука гарадоў” – цікавая і пазнавальная гульня-падарожжа па краіне, якая знаёміць дзяцей і дарослых з гісторыяй беларускіх гарадоў. Пасля сканавання QR–кодаў карыстальнікам адкрываюцца кароткія відэа-расповяды пра тыя ці іншыя гарады.
Відэакантэнт да выставы прадастаўлены Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм".
Выстава разлічана на дзіцячую школьную і сямейную аўдыторыю.
🙂Шчыра запрашаем!
#Дзень_абароны_дзяцей #інтэрактыўная_праграма
1 чэрвеня а 11-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную праграму “Дзяцінства незабыўны час”, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Першы дзень лета – не толькі свята дзяцінства, але і час нагадаць аб неабходнасці захавання і павагі правоў дзіцяці.
Падчас мерапрыемства вы пазнаёміцеся з цікавымі момантамі дзяцінства і юнацтва Петруся Броўкі, даведаецеся пра яго цярністы і павучальны жыццёвы шлях, які паказвае, што ў свеце ўсё магчыма!

Уваход вольны!

Чакаем па адрасе: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Тэл.: +375 (17) 342-09-81.
#Адам_Міцкевіч #Завоссе #вольны_уваход
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да рэспубліканскай акцыі ВАНДРУЙ. АДЧУЙ. НАТХНЯЙСЯ па папулярызацыі ўнутранага турызму.
З 7 па 12 чэрвеня 2022 г. у філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» абвяшчаюцца дні адчыненых дзвярэй: з 15:00 да 17:00 усім жадаючым будзе дадзена магчымасць вольнага ўваходу і бясплатнага ўдзелу ў міні-экскурсіях па экспазіцыі музея.
Запрашаем скарыстацца магчымасцю і наведаць месца, дзе нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч!
Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў вы зможаце адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст. Інтэр'ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа вам, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта.

Адрас філіяла: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Завоссе.
Тэл. +375 (29) 147-08-53.
#Міжнародны_дзень_абароны_дзяцей
🌺Літаратурны музей віншуе ўсіх з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Мы шчыра любім нашых маленькіх шумных і дапытлівых наведвальнікаў.
Яны напаўняюць асаблівым сэнсам музейныя будні, натхняюць нас на новыя цікавыя праекты, не даюць адстаць у часе, стымулююць рухацца наперад!
Спадзяемся, што падчас нашых сустрэч - на дзіцячых праграмах, музейных занятках, экскурсіях, творчых майстэрнях - "кветачкам жыцця" дастае нашай увагі і цяпла, што яны адчуваюць нашую прыязнасць і падтрымку.
Прынамсі, мы шмат для гэтага робім і будзем старацца яшчэ лепш!
#выстава
3 чэрвеня 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выніковай выставы мастацкай майстэрні PLOT пад назвай “Маршрут перабудаваны”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Увазе наведвальнікаў будуць прапанаваны мастацкія працы выхаванцаў майстэрні ў цікавым разрэзе: побач з фінальнымі варыянтамі твораў будуць экспанавацца іх першапачатковыя эскізы. Такім чынам наведвальнікі змогуць прасачыць развіццё, а часам і нечаканую трансфармацыю творчай задумы юных мастакоў.
Падчас мерапрыемства кожны прысутны таксама зможа паспрабаваць сябе ў ролі мастака і, магчыма, раскрыць свае схаваныя таленты.
Зацікаўленых чакаем 3 чэрвеня ў 17:30 па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.
Выстава будзе дзейнічаць па 31 жніўня 2022 г.
Уваход – вольны.
Тэл.: +375 (17) 363-56-21.
#Выстава дзіцячых мастацкіх работ
“Горды, моцны птах” - гэта прэзентацыя вынікаў мастацкага пленэру ўдзельнікаў арт-майстэрні “Залаты птах” (кір. – Юлія Шаціла), праведзенага ў 2022 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Юныя творцы самастойна абіралі ў музеі лакацыю для малявання і экспанаты, якія ім найбольш спадабаліся.
Творчы эксперымент па асваенні музейнай прасторы, звязанай з імем самага маладога класіка беларускай літаратуры, прызнаны паспяховым і юнымі мастакамі, і музейнымі супрацоўнікамі!

Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Тэл.: +375 (17) 363-07-61
#канцэрт_класічнай_музыкі
11 чэрвеня 2022 г. а 19-й гадзіне рады запрасіць вас у Літаратурны музей Максіма Багдановіча на выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” з праграмай “Музыка летняга вечара”.

Для вас прагучаць творы Ф.Крэйслера, Э.Ізаі, Дж.Расіні, П.Сарасатэ, І.Фралова, А.Вiвальдзi, А.П’яцолы.

Выканаўцы: лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі, Алеся Носава, Эла Іванова, Марыя Доўжык, Максім Забара, Вікторыя Янушкевіч, Кірыл Целяпнёў, Андрэй Іваноў, Канстанцін Дарашэнка, Юлія Ражкоўская, Аляксей Карчэўскі, Сяргей Багачоў.

Вас таксама чакае беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Квіток – 10 рублёў (можна набыць анлайн https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/317560 або ў касе музея).

Тэл. +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07-61.
#Кушлянскі_фэст - традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца штогод у Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча "Кушляны" ў гонар славутага Песняра.
☝️Пакуль рыхтуецца праграма, дзелімся папярэдняй інфармацыяй.
🔆Фэст пройдзе 18 чэрвеня.
🔆Уваход вольны.
🔆Прадугледжана магчымасць трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем. Кошт - 30 рублёў. Браніраванне месцаў па тэл. +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
#Кушлянскі_фэст #трансфер
Сябры, 18 чэрвеня 2022 года адбудзецца “Кушлянскі фэст”. Гэта традыцыйнае літаратурна-музычнае свята ў гонар нацыянальнага паэта Беларусі Францішка Багушэвіча.
👍🏻Добрая навіна - сёлета на фестываль будзе вольны ўваход!
Калі ласка, прыязджайце самі, бярыце родных, запрашайце сяброў.
Пачатак а 11-й.
Будзем вельмі чакаць вас па адрасе Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в.Кушляны, Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

У каго няма магчымасці даехаць уласным транспартам, запрашаем у падарожжа разам з намі!
Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
У праграме фэсту: экскурсіі па музеі-сядзібе, выставы, тэатралізаваныя пастаноўкі, літаратурныя квізы, музычна-паэтычныя выступленні, спевы, танцы, майстар-класы, музейныя заняткі і гульні, а таксама мноства іншых актыўнасцей і прыемнасцей.
Падрабязнасці – хутка.
#Кушлянскі_фэст
Кушлянскія краявіды - самыя чароўныя і гаючыя. Як жа хораша тут улетку!
Акурат пад "Кушлянскі фэст" ля сядзібы збіраюцца зацвісці півоні🌸🌸🌸