ПРАГРАМА:
🎵19:00. Выступленне ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Ці лёгка быць віртуозам?”. Прагучаць кампазіцыі Генрыха Веняўскага, Пабла Сарасатэ, Каміля Сэн-Санса, Марыса Равеля.
🎵21:00. Канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля”, якую для вас правядзе знакаміты музыка і майстар народных інструментаў Алесь Лось (пры ўдзеле спявачкі Алесі Сівохінай).
🎵23:00. Гурт "Кудмень" - традыцыйныя песні Беларускага Палесся.
🎵00:00. Анімацыйная праграма ад студыі “Беларусьфільм”: псіхадэлічныя мультфільмы часоў перабудовы, нацыянальныя традыцыі выцінанкі ў айчыннай анімацыі, жыццяпіс славутых дзеячоў беларускай культуры.
🎵02:00. Завяршэнне праграмы.
Акрамя таго, цягам мерапрыемства вас чакаюць квэсты і майстар-класы, конкурсы і прызы.
Запрашаем!
Квіток – 10 рублёў.
Квіткі можна набыць анлайн ці праз касу музея.
Увага! Пасля 00:00 квіткі можна будзе набыць толькі анлайн.
Больш інфармацыі аб удзельніках і праграме мерапрыемства можна атрымаць па тэлефонах +375(29)850-73-27, +375(17)363-07-61, +375(17)355-22-95, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

#Ноч_Музеяў #Месца_Моцы
21 мая 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дарослых і дзяцей на вялікую інтэрактыўную праграму “Гульня ў літары, або Дайсці да Месца Моцы”.
Толькі ў музейную ноч у Траецкім прадмесці, у будынку музея, лакалізуецца загадкавае Месца Моцы. Шанс трапіць туды атрымае кожны наведвальнік, але ці кожны адолее цярністы шлях?
А шлях той будзе пралягаць праз свет беларускіх літар, слоў і твораў, у якіх і крыецца ўся моц і святло душы чалавечай. Як скарынаўскія наборшчыкі, збіраючы літарку да літаркі, наведвальнікі мусяць прайсці пакручастымі пуцявінамі літаратуры ў самых розных яе ўвасабленнях. Толькі пасля таго, як яны ўрэшце дабяруцца да вытокаў, ім адчыніць свае дзверы самая сакральная лакацыя музея – Месца Моцы.
Падарожнічаючы па музейных залах, здабываючы запаветныя літары, вандроўнікі набудуць каштоўныя веды і карысныя ўменні, незабыўныя ўражанні і новыя знаёмствы, цудоўны настрой і мноства іншых скарбаў.

На шляху да Месца Моцы дарослых і дзяцей чакаюць літаратурныя квэсты і мовазнаўчыя гульні, тэатральныя пастаноўкі і творчыя сустрэчы, музычныя выступленні і мастацкія праграмы. А таксама - выставы, экскурсіі, майстар-класы, зоны для фота і рэлаксу. І яшчэ – сюрпрызы і падарункі кожнаму!
Запрашаем у дарогу! Бярыце дзяцей, сяброў, каханых ці выпадковых знаёмых і прыходзьце на Багдановіча, 13.
🎟10 руб. – дарослы, 5 руб. – дзіцячы (да 12 гадоў), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/317208 або праз касу музея.
❗️Кожны дарослы наведвальнік атрымае зніжку на квіток 50%, правільна адказаўшы на ўваходзе на кантрольнае пытанне-пароль.
❗️Будзе дзейнічаць адзіны квіток коштам 15 рублёў на наведванне двух музеяў – Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (гэта мы) і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (гэта наш філіял, знаходзіцца побач).
📍г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.
📞+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.

24afisha.by
Покупка билетов в кино, театр, цирк, на тренинг, квиз, концерт - купить или забронировать. Расписание сеансов, цены. Акции. Скидки. Промокоды
#ноч_музеяў
18:00–19:30 “Літаратурны квіз” для дзяцей ад Н.Галко
18:00–18:30 Адкрыццё выставы “Цудоўны свет дзіцячай кнігі”
18:00–22:20 Квэст “Таямніцы экспазіцый”
18:30–19:00 Музычна-пластычная фантазія “Казкі дзядзькі Якуба” (ТЮГ)
18:30–20:30 Майстар-клас “Ствараем вобраз беларуса ў суаўтарстве з Рэпіным” ад мастачкі М.Эрэнбург
19:00–19:30 Прэзентацыя кнігі Ул. Ліпскага “Я тут жыву”. Гульнявая праграма для дзяцей з удзелам пісьменніка
19:00–22:20 Праца лакацыі “Месца Моцы”
19:00, 20:30 Куратарская экскурсія І.Князевай па выставе «А Вы не из Витебска?..» да 135-годдзя М. Шагала
19:30–20:30 Сустрэча з рэжысёрам фільма “Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць” З.Катовіч. Паказ фільма
19:30–20:30 Мовазнаўчая гульня “Загадкі дзеда Кандрата”
19:30–20:30 Майстар-клас для дзяцей і дарослых ад мастачкі А.Аракчэевай
20:30–22:00 “Літаратурны квіз” для дарослых ад Н.Галко
21:00–22:20 Мастацкая праграма Дарожка” фальклорнага гурта “Этнасуполка”
22:30–23:00 Выступленне спявачкі LEAR
У праграме магчымы нязначныя змяненні.

#Міжнародны_дзень_музеяў
Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў – дзень, калі свет узгадвае пра важнасць захавання культуры і гісторыі. Таленавітыя, неабыякавыя, апантаныя супрацоўнікі музейных інстытуцый з гонарам нясуць сваю высакародную гуманістычную, асветніцкую місію. Іх стваральная праца, энтузіазм і велізарны ўнёсак у справу захавання духоўных і матэрыяльных скарбаў Радзімы варты самага высокага прызнання і самай шчырай удзячнасці.
🌺Жадаем шаноўным калегам натхнення і плёну, творчых поспехаў і новых дасягненняў, здароўя, міру і дабрабыту!
З Міжнародным днём музеяў, сябры!

#конкурс
21 мая 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў анлайн-відэаконкурсу “Чатаю на мове – ганаруся Бацькаўшчынай!”, арганізаванага сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА «Беларускі фонд міру» і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
У конкурсе ўзялі удзел больш за 50 навучэнцаў устаноў адукацыі сеткі Школ міру г. Мінска. Хлопчыкі і дзяўчынкі прадставілі свае відэаролікі, у якіх яны чытаюць творы беларускіх аўтараў на роднай мове.
Пераможцы абіраліся на падставе анлайн-галасавання сярод падпісантаў музея ў яго акаунце Instagram. Лепшыя з лепшых атрымалі дыпломы пераможцаў і памятныя падарункі ад арганізатараў конкурсу. Астатнім рабятам уручылі дыпломы ўдзельнікаў.
Арганізатары конкурсу шчыра павіншавалі пераможцаў і падзякавалі ўсім канкурсантам, адзінадушна адзначыўшы іх артыстызм і высокае чытальніцкае майстэрства, мастацкую выразнасць прадстаўленых творчых работ.

#майстар_клас #лезгінка
24 мая 2022 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур запрашаюць на майстар-клас па каўказскіх танцах. Пачатак а 18-й гадзіне.
Гэта чарговае мерапрыемства, якое ладзяць музей і РЦНК у межах сумеснага праекта “Пад адзіным небам Беларусі”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.
Мерапрыемствы праекта знаёмяць наведвальнікаў музея з культурай дыяспар розных нацыянальнасцей. Гэтым разам ім прапануюць дакрануцца да культуры Азербайджана.
У праграме – майстар-клас па лезгінцы школы каўказскіх танцаў “Одлар” (кір. – Д.Закірзадэ), выступленне ансамбля азербайджанскага танца «Сары Гялін» (кір. – А.Касойкіна).
Для гасцей мерапрыемства будзе арганізавана тэматычная фотазона.
Мерапрыемства праводзіцца з удзелам МГА “Кангрэс Азербайджанскіх абшчын у Беларусі” і Посольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Запрашаем усіх жадаючых!
Квіткі: 10 р.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул.Багдановіча, 7а).

#дзень_памяці #Максім_Багдановіч
25 мая 1917 г. скончыўся зямны шлях і пачалося жыццё вечнае ў Максіма Багдановіча, аднаго з самых выбітных беларускіх творцаў. І амаль адразу пачаўся збор матэрыялаў, прысвечаных генію, правядзенне мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці слыннага сына беларускай зямлі.
25 мая 2022 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у праграме “Захавальнікі памяці”, якая дазволіць гасцям іншымі вачыма паглядзець на асноўную экспазіцыю, даведацца пра галоўных фондаўтваральнікаў, а таксама зазірнуць у “святая святых” – фонды музея.

#дзень_памяці #Максім_Багдановіч #Ракуцёўшчына
У філіяле “Фальварак Ракуцёўшчына” 25 мая 2022 года ўшануюць памяць Максіма Багдановіча. Тут пройдзе мерапрыемства пад назвай “А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю”. Пачатак а 12-й гадзіне.
Праграма:
11:30-14:00 - плэнер вучняў мастацкай школы г.Маладзечна;
12:00-12:30 - ускладанне кветак каля помніка ў “Максімавым садзе”;
13:00-13:30 - літаратурная імпрэза “А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю”;
13.30-14.30 - выступленне мясцовых творцаў, акцыя “Чытаем вершы Максіма Багдановіча разам”.
Запрашаем далучыцца прыхільнікаў творчасці паэта і ўсіх жадаючых!
Адрас: 222321, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына.
Праезд цягніком Мінск-Маладзечна да станцыі Уша.
Музей працуе з 9:00 да 18:00.
Экспазіцыя працуе з 10:00 да 17:00 (каса да 16:30).
Тэл.: +375 17 670-26-41.

«Фальварак Ракуцёўшчына» - адзін з філіялаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, які знаходзіцца ў маляўнічай вёсачцы Ракуцёўшчына паблізу Краснага, на Маладзечаншчыне. Менавіта тут, у фальварку дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўскага, летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч, адзін з самых яскравых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, геніяльны паэт, празаік, майстар перакладу, бліскучы крытык і публіцыст, глыбокі вучоны-даследчык. Гэты фальварак стаў сімвалічным месцам вяртання Максіма Багдановіча на Бацькаўшчыну.
#дзень_памяці #Максім_Багдановіч
🥀Сёння, у дзень памяці паэта Максіма Багдановіча, да яго помніка ў Мінску ўсклалі кветкі.
Цырымонія прайшла з удзелам супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прадстаўнікоў іншых музеяў і грамадскасці, а таксама вучнёўскай моладзі.
Цягам дня мерапрыемствы па ўшанаванні памяці паэта працягнуцца.
У 15:00 і 16:00 запрашаем далучыцца да тэматычных экскурсій "Захавальнікі памяці", якія пройдуць у музеі паэта па адрасе вул.М.Багдановіча, 7а.
Папярэдні запіс па тэл.+375 (17) 363 07 61.

#выстава #Марк_Шагал
Да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала працу літаратурна-мастацкая выстава “А Вы не из Витебска?..”.
На выставе прадстаўлены маляванкі, выкананыя мастачкамі з розных куткоў Віцебшчыны і Міншчыны па матывах творчасці Шагала. Гэтыя сюжэты падказаныя паэтыкай мастака і іншых творчых ператварэнняў. Літаратурная частка выставы прадстаўлена тэматычнай падборкай кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і шагалаўскімі ілюстрацыямі да “Мёртвых душ”.
Выстава працуе з 21 мая па 30 чэрвеня 2022 г.
Уваходны квіток: 1,5-3 руб.
Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 (17) 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Каманда Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры на адкрыцці XV рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры.
Настрой бадзёры, намеры сур'ёзныя! 👍
Настрой бадзёры, намеры сур'ёзныя! 👍