#Адам_Міцкевіч #Завоссе #вольны_уваход
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да рэспубліканскай акцыі ВАНДРУЙ. АДЧУЙ. НАТХНЯЙСЯ па папулярызацыі ўнутранага турызму.
З 7 па 12 чэрвеня 2022 г. у філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» абвяшчаюцца дні адчыненых дзвярэй: з 15:00 да 17:00 усім жадаючым будзе дадзена магчымасць вольнага ўваходу і бясплатнага ўдзелу ў міні-экскурсіях па экспазіцыі музея.
Запрашаем скарыстацца магчымасцю і наведаць месца, дзе нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч!
Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў вы зможаце адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст. Інтэр'ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа вам, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта.
Адрас філіяла: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Завоссе.
Тэл. +375 (29) 147-08-53.

#фестываль #Завоссе #Адам_Міцкевіч
🍁ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ🍁
літаратурна-музычны фестываль
📅24/09/2022, 12:00-16:00
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” (в.Завоссе, Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)
У апошнюю суботу верасня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры - Музеі-сядзібе Міцкевічаў "Завоссе" - пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.
Завоссе – месца, добра знаёмае беларусам, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю. Нягледзячы на сваё аддаленае становішча і невялікія памеры, вёска Завоссе вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. А ўсё таму, што тут нарадзіўся геніяльны паэт Адам Міцкевіч. Светлы цень нашага земляка, яго слава і справа і сёння служаць гонарам беларускага народа, прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.
Як і штогод, у межах свята рыхтуецца насычаная праграма. Гасцей свята чакаюць займальныя лекцыі, цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы.
🔥Таксама ў праграме - інтэрактыўная пляцоўка гістарычнай анімацыі ад рэканструктара Юрыя Усціновіча, паэтычны канцэрт-пачастунак на словы Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай, выступленне фолк-рок гурта “Тутэйшая шляхта”. Завершыцца праграма выступленнем арт-гурта “Беларусы”.
Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.
Падрабязная праграма - хутка!
Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Уваход на фестываль вольны! (для тых, хто дабіраецца ўласным транспартам)
Трансфер Мінск-Завоссе-Мінск – 25 BYN. Пры замове ад 10 месцаў – 20 BYN. Папярэдняе браніраванне месцаў: +375(17) 363-94-65, +375(17) 363-56-21.
Квіткі можна набыць анлайн або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

#фестываль #Завоссе
АРТ-ГРУПА "БЕЛАРУСЫ" на фестывалі "Восень у Завоссі"
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Аксамітны бас, мужны барытон і бляск трох тэнараў чакаюць гасцей фестывалю “Восень у Завоссі”. Бо ў Міцкевічавы мясціны завітае арт-група “Беларусы”!
Калектыў, у якім змяшаліся жанры і стылі, мовы і вобразы, акадэмічнае майстэрства і юнацкае “хуліганства”, нацыянальны гонар і касмапалітызм.
У рэпертуары калектыву разам з беларускай і рускай песняй гучаць заварожваючыя “Bessame mucho” і “Luna”, гарачае “Аргентынскае танга” і рамантычны “Вальс пад небам Парыжа”, мелодыі Фрэнка Сінатры і Моцарта, рок-н-рол і руска-цыганскія рамансы, кампазіцыі з савецкіх кінафільмаў і аўтарскія песні.
“Беларусы” – гэта ўнікальныя галасы, лепшыя песні, сапраўднае мужчынскае шматгалоссе ў цікавых апрацоўках, толькі жывы гук і добры настрой!
🕰Выступленне гурта пачнецца а 15-й гадзіне (галоўная сцэна).
Праграма свята цалкам

ФОЛК-РОК ГУРТ "ТУТЭЙШАЯ ШЛЯХТА"
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Яшчэ адным музычным госцем фестывалю "Восень у Завоссі" стане гурт "Тутэйшая шляхта"!
"Тутэйшая шляхта" - народны фальклорны ансамбль БДУ з 30-гадовай гісторыяй. Выконвае народныя і аўтарскія песні на словы айчынных класікаў розных эпох: ад ВКЛ да сучаснасці. Грае ў стылях "фолк-рок", "сімфа-рок" і "ампір". Мае некалькі студыйных альбомаў, дзясятак кліпаў і каля паўсотні запісаных трэкаў. Ансамбль вылучаецца багатым вакальна-інструментальным складнікам, шляхецкімі канцэртнымі строямі і сваім фірмовым гучаннем, які атрымаў саманазву "сармацкі рок".
Вакальна-інструментальныя творы эпохі Адама Міцкевіча ў жывым выкананні, шляхецкія строі, народныя інструменты, спалучэнне лірычнасці і драйву - вось што зробіць настрой і атмасферу фэсту ўжо ў самым яго пачатку!
🕰 Выступленне гурта пачнецца ў 12:50 (галоўная сцэна).
Уся праграма

КАНЦЭРТ “СВЕТАЧ ВЕКУ ЗАЛАТОГА”
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Песні на словы Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў будуць гучаць падчас фестывалю "Восень у Завоссі" ў сядзібным доме Міцкевічаў у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай (фартэпіяна).
У дадатак да чароўных спеваў і цікавых расповядаў слухачоў чакае яшчэ і вытанчаны пачастунак ад музычных госцяў!
🕰Галіна Сакольнік і Святлена Немагай запрашаюць на сустрэчу ў 13:45 (сядзібны дом).

#фестываль #Завоссе #рэканструкцыя
ГІСТАРЫЧНАЯ АНІМАЦЫЯ
ад рэканструктара Юрыя Усціновіча
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Адным з самых захапляльных і відовішчных момантаў фестывалю "Восень у Завоссі" ў мінулым годзе стала гістарычная анімацыя ад вядомага рэканструктара Юрыя Усціновіча. Натуральна, што сёлета мы зноў запрасілі Юрыя ажывіць колькі старонак гісторыі, зладзіць для нас шляхецкія гульні, дазволіць пакідаць сякеру і пастраляць з лука.
🕰Юрый Усціновіч пачынае ў 13:30 і запрашае ўсіх ахвочых на сваю гістарычную пляцоўку (лакацыя каля свіронка).
Нам абяцана:
🏹гістарычная анімацыя
🏹майстар-клас па шабельным фехтаванні
🏹расповед “Асаблівасці паўсядзённага жыцця шляхціча”
🏹шляхецкія гульні.
Уся праграма
Пра фестываль

#Завоссе #фестываль #сувеніры
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Гасцей фестываля "Восень у Завоссі" чакаюць сімпатычныя сувеніры! Штосьці можна набыць, штосьці зарабіць, а штосьці стварыць уласнаруч!
Майстар-класы па вырабе сувеніраў будуць праходзіць з 12:30 да 16:00. Лакацыя - абора.
Выраб памятнай манеты "Завоссе" - з 12:30 да 16:00. Лакацыя - свіронак.

#Завоссе #фестываль #Адам_Міцкевіч
24 верасня на сядзібе "Завоссе", якая ўзгадавала нашага славутага на ўвесь свет земляка Адама Міцкевіча, прайшоў фестываль "Восень у Завоссі".
Толькі ўзнёслыя пачуцці ды салодкія ўспаміны засталіся ад сустрэчы з Паэтам, выступоўцамі і вамі, дарагія сябры - усімі, хто быў на нашым свяце і пакінуў там "душы часціцу"...
Спадзяемся, узаемна 🙂
Усім дзякуем!🙏

https://youtu.be/IKlXzSKo7i4
#фестываль #Завоссе #рэпартаж
Пра фестываль "Восень у Завоссі", які прайшоў у мінулую суботу на радзіме Адама Міцкевіча, глядзіце ў сюжэце "Беларусь 4. Брэст".

YouTube
«ОСЕНЬ В ЗАОСЬЕ»
Традиционный литературно-музыкальный фестиваль "Осень в Заосье" состоялся в музее-усадьбе Адама Мицкевича. Увлекательные лекции и экскурсии, выступления литераторов, библиотечная площадка, художественный пленэр, выставки, квесты, игры и мастер-классы –программа…