У МУЗЕІ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА З КРАЯВІДАМІ ПУШКІНСКІХ МЯСЦІН
20 сакавіка ў музеі адкрылася фотавыстава “Чароўныя мясціны” са збору Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае”.
Яскравасць, глыбіня, насычанасць колераў, ціхая гармонія… Кожны новы дзень у “Міхайлаўскім” непаўторны, кожная пара года на свой лад расквечвае пейзажы незвычайнымі фарбамі.
Аўтар работ – дырэктар Пушкінскага Запаведніка Георгій Мікалаевіч Васілевіч – фатограф-аматар, чалавек, захоплены геніем вялікага паэта, улюбёны ў чароўныя краявіды пушкінскіх мясцін.
Прэзентуючы экспазіцыю, Георгій Мікалаевіч падзяліўся цікавымі фактамі з гісторыі запаведніка, расказаў пра жыццё “пушкінскай літаратурнай краіны” сёння, пра сваё захапленне мастацкай фатаграфіяй, хвіліны натхнення і таямніцы нараджэння “кадра”.
Запрашаем наведаць выставу, каб адчуць хараство “цудоўных імгненняў”, атрымаць асалоду і асаблівы настрой душы!
Выстава будзе дзейнічаць па 27 красавіка 2025 г.

Сёння, 21 сакавіка 2025 года, спаўняецца 185 год з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840 – 1900) – беларускага грамадскага дзеяча, паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Прапануем вам 5 цікавых фактаў пра сям’ю класіка.
А таксама запрашаем азнаёміцца з віртуальнай выставай да юбілею Францішка Багушэвіча.

МАРЫЯ ЧАРНОЎСКАЯ. ПЕРШАЯ З ПЕРШЫХ
лекцыя Змітра Юркевіча
26/03/2025, 19:00
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
🗂Праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы"
Марыя Чарноўская. Без згадкі яе імя не абыходзіцца аніводная энцыклапедыя ці публікацыя, прысвечаныя айчынным этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі народнага тэатра. Яна ўпершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія народныя песні з нотамі і навуковым каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларусаў.
Імя даследчыцы і яе знакамітая публікацыя “Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі” былі вядомыя ў ХІХ-ХХ стст. за межамі нашай краіны, а сёння гэту літаратарку і фалькларыстку мала хто прыгадвае нават на радзіме.
👤Даследчык Зміцер Юркевіч раскрые таямніцы архіўных росшукаў па гісторыі роду Чарноўскіх!
Ш Ч Ы Р А З А П Р А Ш А Е М !

Рубрыка "Беларускія пісьменнікі - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны"
АЛЯКСЕЙ ПЫСІН
паэт, перакладчык
22 сакавіка 1920 – 27 жніўня 1981
✅105 год з дня нараджэння
Сённяшні юбіляр Аляксей Пысін прайшоў усю вайну сувязістам – забяспечваў бесперабойную кабельную сувязь пярэдняга краю з камандаваннем. Яго зброяй была вінтоўка, катушка з провадам і палявы тэлефонны апарат.
Пысін удзельнічаў у баях на пяці франтах: Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх. Двойчы быў цяжка паранены. Дзень Перамогі салдат Пысін сустрэў у Латвіі, на беразе Балтыйскага мора.
🎖Узнагароджаны медалямі, у тым ліку медалём “За адвагу”.

Нягледзячы на тое, што, будучы салдатам, Аляксей Пысін ніколі не браў у рукі пяро (выключэнне - верш “Часавы”), цэнтрам творчасці паэта з’яўляецца вайна.
Асэнсаванне франтавога вопыту паўстае ў цэласную лірычную сістэму ў зборніку “Мае мерыдыяны” (1965). Мерыдыяны аўтара – гэта нялёгкія жыццёвыя дарогі яго лірычнага героя. Паэт піша пра вайну, пра сум маці і ўдоў. Яго хвалююць звычайныя гульні дзяцей, радуюць малюнкі роднай прыроды, абураюць праявы несправядлівасці.
У паказе вайны Аляксей Пысін адзін з першых і самых моцных сярод усіх беларускіх паэтаў. Яго высокая мастацкая культура і маштабнасць мыслення адразу звяртаюць на сябе чытацкую ўвагу.

ПЯЦЬ ПАТРОНАЎ У АБОЙМЕ...
Пяць патронаў у абойме,
Пяць патронаў.
Падымаемся у бой мы
Ў полі роўным.
У патроне кожным - куля,
Дзевяць грамаў.
Не чакай, мая матуля,
Тэлеграмы.
Ні з санбата палявога,
Ні з пагоста.
Ходзіць ціха (бо дарога!..)
Наша пошта.
Цэлы месяц будзе везці
Праз краіну
Спавяшчэнне у канверце,
Быццам міну.
Цэлы месяц будзеш верыць,
Што жыву я,
Скажаш яблыням і вербам:
Ён ваюе...
1963
Пяць патронаў у абойме,
Пяць патронаў.
Падымаемся у бой мы
Ў полі роўным.
У патроне кожным - куля,
Дзевяць грамаў.
Не чакай, мая матуля,
Тэлеграмы.
Ні з санбата палявога,
Ні з пагоста.
Ходзіць ціха (бо дарога!..)
Наша пошта.
Цэлы месяц будзе везці
Праз краіну
Спавяшчэнне у канверце,
Быццам міну.
Цэлы месяц будзеш верыць,
Што жыву я,
Скажаш яблыням і вербам:
Ён ваюе...
1963
ПАЛІМ МЫ МАРШАНСКУЮ МАХОРКУ...
Палім мы маршанскую махорку,
Бачым мы Дняпроўскую граду.
Будзе сёння бой. На тым узгорку,
Можа, я таксама упаду.
Будуць травы над курганам. Будуць
Адлятаць у вырай жураўлі.
Нас, напэўна, ў свеце не забудуць,
Успомняць, што на свеце мы жылі.
...Я гляджу на даўняе курганне,
На траву, на рыжых мурашоў.
Ведайце: калі мяне не стане -
Я ў сваю дывізію пайшоў.
1966
Палім мы маршанскую махорку,
Бачым мы Дняпроўскую граду.
Будзе сёння бой. На тым узгорку,
Можа, я таксама упаду.
Будуць травы над курганам. Будуць
Адлятаць у вырай жураўлі.
Нас, напэўна, ў свеце не забудуць,
Успомняць, што на свеце мы жылі.
...Я гляджу на даўняе курганне,
На траву, на рыжых мурашоў.
Ведайце: калі мяне не стане -
Я ў сваю дывізію пайшоў.
1966
ВЕРА ГАПАНОВІЧ – СЯСТРА ПАЭТА.
ПРЫВІТАННЕ З БЕРАГОЎ ВОЛГІ
лекцыя-экскурсія з Ірынай Мышкавец
04/04/2025, 18:00
📍Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"
Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я" – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – распавядае пра самых блізкіх і родных паэту людзей.
Зусім нядаўна Рыгор Бараховіч, жыхар Ніжняга Ноўгарада, перадаў у фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча на часовае захаванне арыгінальны зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913). Кніга ўнікальная тым, што на ёй ёсць дароўны надпіс аўтара для стрыечнай сястры Веры Іванаўны Гапановіч.
Падчас лекцыі мы бліжэй пазнаёмімся з кузінай паэта Верай Гапановіч і даведаемся:
✅чаму для нас важна месца яе нараджэння і хрышчэння;
✅пра што пісаў ёй старэйшы брат Максіма Вадзім;
✅якой яна была для блізкіх, родных і сяброў;
✅як яна дапамагала ў зборы матэрыялаў пра стрыечнага брата;
✅якія каштоўныя музейныя прадметы, звязаныя з Верай Гапановіч захоўваюцца сёння ў музеі.
☝🏼І, канешне, у вас будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з каштоўным падарункам паэта сястры – зборнікам вершаў “Вянок”.