Літаратурны музей
154 subscribers
1.73K photos
16 videos
174 links
г.Мінск, вул.Багдановіча, 13
加入频道
#куратарская_экскурсія
18 чэрвеня 2022 г. а 17-й запрашаем на экскурсію па літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным”.
Выстава ладзіцца ў межах сумеснага праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўнага музея Л.М.Талстога (г.Масква). Экскурсію правядзе куратар праекта – Паліна Мікалаеўна Саўген.

Ілля Рэпін стварыў шэраг партрэтаў Льва Талстога, якія сталі кананічнымі і трывала ўвайшлі ў масавую свядомасць некалькіх пакаленняў. Як бліскучыя мастацкія рашэнні Рэпіна сталі «мемамі» ўжо пры жыцці пісьменніка? Як Рэпін удзельнічаў у стварэнні папулярнага іміджа Талстога? Экспазіцыя спрабуе дэканструіраваць міф пра Талстога і адказаць на пытанне, якая роля ў яго стварэнні належыць Рэпіну.
Экспазіцыя таксама дае магчымасць убачыць сувязь Льва Талстога і Іллі Рэпіна з Беларуссю. Ілля Рэпін стварыў на Беларусі шэраг мастацкіх прац, якія ўвайшлі ў скарбонку сусветнага выяўленчага мастацтва.
Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Кошт: уваходны квіток (1,5 – 3 руб.) + экскурсія (6 руб.).
Выстава будзе дзейнічаць па 26 чэрвеня 2022 года.
Папярэдні запіс па тэл.: +375 (17) 395-44-47.
КУШЛЯНСКІ ФЭСТ
18/06/2022
11:00-15:00

У праграме:
🔆экскурсіі па музеі-сядзібе ад Алеся Жамойціна;
🔆музычная праграма ад этна-праекта Патрыцыі Свіцінай (БДУКіМ);
🔆літаратурны квіз са “Скарбонкай гульняў” ад Наталлі Галко;
🔆творчыя сустрэчы з Віктарам Шніпам і Інай Фраловай (Саюз пісьменнікаў Беларусі);
🔆пазнавальна-забаўляльная праграма ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (майстар-класы, гульні, забавы);
🔆прэзентацыя дзіцячых работ па выніках конкурсу “Усім будзе чутна: ад краю да краю”;
🔆інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова” (Смаргонская раённая бібліятэка);
🔆народны тэатр лялек “Батлейка” (філіял “Залескі Дом культуры” Смаргонскага раённага цэнтра культуры);
🔆народны ансамбль песні “Вечарынка” (філіял “Жодзішкаўскі Дом культуры” Смаргонскага раённага цэнтра культуры);
🔆узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага);
🔆праграма народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу” (Смаргонскі раённы цэнтр культуры)
Таксама вас чакаюць: кірмаш майстроў Смаргоншчыны, прысмакі ад “Смаргонскай карчомкі”, духмяная габрата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”, сувеніры ды незабыўная атмасфера летняга свята.

✔️Уваход на фестываль вольны!
✔️Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).
✔️Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.
✔️Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
🔆Сябры, а мы нагадваем, што на "Кушлянскі фэст" на 18 чэрвеня адкрыта браніраванне месцаў у аўтобусе.
Трансфер Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем каштуе 30 руб.
Калі з вамі малыя дзеці, якім не патрабуецца асобнае месца, за іх плаціць не трэба.
Ад'езд 18/06/2022 прыкладна ў 8:30. Больш дакладна паведамім пазней.

🚌Каб забраніраваць месца ў аўтобусе, неабходна:
1️⃣напісаць нам паведамленне або патэлефанаваць +375 17 363-94-65, +375 17 363-56-21;
2️⃣да 17/06/2022 выкупіць квіткі ў касе Літаратурнага музея па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 (каса працуе з 10:00 да 18:30);
3️⃣або набыць квіткі анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/grodno/events/performances/317662 і зноў жа паведаміць нам аб гэтым, каб пераканацца, што мы Вас улічылі і зарэзервавалі месца ля акенца😊

🚗Калі ёсць магчымасць даехаць уласным транспартам, то квіткі набываць не трэба, бо ўваход на фестываль вольны.

На сувязі! Да сустрэчы!
БЫКАЎСКІЯ ДНІ-2022
у філіяле "Музей-дача Васіля Быкава"

🏡Па традыцыі штогод з 19 па 22 чэрвеня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Музей-дача Васіля Быкава" адзначаюцца дні памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Сёлета зноў рады запрасіць усіх прыхільнікаў творчасці Васіля Уладзіміравіча на “Быкаўскія дні”, якія пройдуць на яго лецішчы ў фармаце літаратурна-мастацкага пленэру.
Што такое літаратурны пленэр? Як і ў выяўленчым мастацтве, гэта творчая праца з навакольным светам на адкрытай прасторы. Сутнасць – пабачыць мастацкую гісторыю ў паўсядзённасці, адшукаць персанажаў сярод знаёмых ці выпадковых мінакоў, стварыць тэксты і напоўніць іх уласнай інтанацыяй і… проста радавацца момантам свабоднай творчасці.
📔Вынікам жа калектыўнай стваральнай працы стане эксклюзіўная рукатворная арт-кніга “Народзіны пісьменніка” – з вокладкай ды ілюстрацыямі. Выданне стане сімвалічным падарункам славутаму земляку з нагоды яго дня нараджэння і зойме годнае месца ў экспазіцыі музея.
☕️Ну і, вядома, імпрэза не абыйдзецца без гарбаты на свежым паветры.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых, незалежна ад узросту, у Музей-дачу Васіля Быкава па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. Дачная, 62.

📆Пачатак імпрэзы 19 чэрвеня 2022 г. у 14:00.
📆22 чэрвеня працягваем тварыць з 12:00 да 18:00.

🚌Праезд: ад станцыі метро “Пушкінская” да прыпынку “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы”:
аўтобус № 219 (11:46, 12:51, 14:47, 16:43; субота–нядзеля: 12:51, 16:43)
аўтобус № 419 (13:50, 15:22)
маршрутка № 1419 (11:05, 13:35, 14:45, 15:35, 16:35)

📞+375 (029) 811-21-85.
#літаратурнае_падарожжа
1.1.1 (Броўка – Быкаў – Барадулін)
25/06/2022

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае ў Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну

“1.1.1” – штогадовы праект-падарожжа, прымеркаваны да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечаны тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужанымі званнямі народных – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Падрабязнасці тут - http://bellitmuseum.by/news_/litaraturnae-padarozhzha-na-ushachchynu-1-1-1/
#Кузьма_Чорны #Цімкавічы
25 чэрвеня 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”, прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага.
Мерапрыемства ў гонар пісьменніка пройдзе на яго радзіме ў в.Цімкавічы Капыльскага раёна і ў такім значным маштабе разгорнецца ўпершыню.
Святочнае дзеянне будзе адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках, асноўнай з каторых стане Літаратурны музей Кузьмы Чорнага.

Час правядзення: 14:00 – 19:00.

Праграму чытайце тут http://bellitmuseum.by/news_/zaprashaem-na-czimka

Уваход на фестываль вольны!

Кошт трансферу Мінск-Цімкавічы-Мінск – 30 руб. (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю). Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы
https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/317758 або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
#кушлянскі_фэст
Учора ў Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча "Кушляны" прайшло традыцыйнае літаратурна-музычнае свята "Кушлянскі фэст", якое папраўдзе можа прэтэндаваць на статус нацыянальнага брэнду!