Літаратурны музей
155 subscribers
1.75K photos
16 videos
174 links
г.Мінск, вул.Багдановіча, 13
加入频道
#Адам_Міцкевіч #Завоссе #вольны_уваход
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да рэспубліканскай акцыі ВАНДРУЙ. АДЧУЙ. НАТХНЯЙСЯ па папулярызацыі ўнутранага турызму.
З 7 па 12 чэрвеня 2022 г. у філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» абвяшчаюцца дні адчыненых дзвярэй: з 15:00 да 17:00 усім жадаючым будзе дадзена магчымасць вольнага ўваходу і бясплатнага ўдзелу ў міні-экскурсіях па экспазіцыі музея.
Запрашаем скарыстацца магчымасцю і наведаць месца, дзе нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч!
Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў вы зможаце адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст. Інтэр'ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа вам, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта.

Адрас філіяла: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Завоссе.
Тэл. +375 (29) 147-08-53.
#фестываль #Завоссе #Адам_Міцкевіч

🍁ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ🍁
літаратурна-музычны фестываль

📅24/09/2022, 12:00-16:00

📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” (в.Завоссе, Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

У апошнюю суботу верасня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры - Музеі-сядзібе Міцкевічаў "Завоссе" - пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.

Завоссе – месца, добра знаёмае беларусам, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю. Нягледзячы на сваё аддаленае становішча і невялікія памеры, вёска Завоссе вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. А ўсё таму, што тут нарадзіўся геніяльны паэт Адам Міцкевіч. Светлы цень нашага земляка, яго слава і справа і сёння служаць гонарам беларускага народа, прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Як і штогод, у межах свята рыхтуецца насычаная праграма. Гасцей свята чакаюць займальныя лекцыі, цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы.

🔥Таксама ў праграме - інтэрактыўная пляцоўка гістарычнай анімацыі ад рэканструктара Юрыя Усціновіча, паэтычны канцэрт-пачастунак на словы Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай, выступленне фолк-рок гурта “Тутэйшая шляхта”. Завершыцца праграма выступленнем арт-гурта “Беларусы”.

Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.

Падрабязная праграма - хутка!

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Уваход на фестываль вольны! (для тых, хто дабіраецца ўласным транспартам)

Трансфер Мінск-Завоссе-Мінск – 25 BYN. Пры замове ад 10 месцаў – 20 BYN. Папярэдняе браніраванне месцаў: +375(17) 363-94-65, +375(17) 363-56-21.

Квіткі можна набыць
анлайн або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.
#Завоссе #фестываль #Адам_Міцкевіч

24 верасня на сядзібе "Завоссе", якая ўзгадавала нашага славутага на ўвесь свет земляка Адама Міцкевіча, прайшоў фестываль "Восень у Завоссі".
Толькі ўзнёслыя пачуцці ды салодкія ўспаміны засталіся ад сустрэчы з Паэтам, выступоўцамі і вамі, дарагія сябры - усімі, хто быў на нашым свяце і пакінуў там "душы часціцу"...

Спадзяемся, узаемна 🙂

Усім дзякуем!🙏
#Адам_Міцкевіч #юбілей

АДАМ МІЦКЕВІЧ. ВЫТОКІ.
аўтарская канцэртная праграма

27/01/2023, 18:30

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Запрашаем на аўтарскую канцэртную праграму «
Адам Міцкевіч. Вытокі.», створаную да пачатку святкавання юбілейнага, 225-га, года з дня нараджэння паэта.

Канцэртную праграму складуць музычныя творы К.Ельскага, І.С.Баха, М.Грушвіцкага, М.Ельскага, а таксама песні С.Манюшкі на словы А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, Ю.Корсака, Т.Зана і інш.

Выканаўцы: Галіна Сакольнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана), Святлена Немагай, музыказнаўца, піяністка, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна), Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).

Жыццё кожнага чалавека пачынаецца з маленства: першых слоў, першых крокаў, першых вобразаў, што назаўжды застаюцца ў памяці. Жыццё генія – не выключэнне. Лёс такога геніяльнага творцы як Адам Міцкевіч скрозь пранізана сімваламі і вобразамі. Адкуль вытокі яго выключнага таленту? Бясконцыя далягляды, што адкрываліся позірку хлапчука-гімназіста з валоў Наваградскага замка... Казкі, пачутыя ад старога слугі Блажэя... Вобразы Віліі, Нёмана, Свіцязі, ахутаныя легендамі... Каханне... Сяброўства... Усё гэта стала той крыніцай, што сілкавала паэзію Міцкевіча і нараджала шэдэўры.

Запрашаем разам распачаць святкаванне юбілею вялікага творцы!

Квіткі:
14 рублёў. Можна набыць анлайн або перад пачаткам мерапрыемства ў касе музея.

г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
+375 17 363 56 21
#Адам_Міцкевіч #Міхайлаўскае

2 чэрвеня 2023 года ў Дзяржаўным музеі-запаведніку А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Пушкінскія Горы, Пскоўская вобласць) адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы "Дзяды" Адама Міцкевіча: гісторыя душы...", прысвечанай 225-годдзю са дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Выстава была прэзентавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры ў межах дзейнічаючага паміж музеямі пагаднення аб супрацоўніцтве, з нагоды адкрыцця Дзён Пушкінскай паэзіі і рускай культуры.

Экспанаванне выставы працягнецца ў Пушкінскім Запаведніку да 2 ліпеня 2023 года.