Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.68K photos
213 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
​​‼️ Тэрмінова: Ратуйма зубра! ‼️

Да 25 кастрычніка ідзе грамадскае абмеркаванне лёсу зубра! Могуць дазволіць адстрэл самых моцных волатаў... 😥

🆘 Напішы каментар у іх абарону: https://forumpravo.by/forums/npa.aspx?forum=15&topic=15742

Каб каментар быў абгрунтаваны, пачытай артыкул нашага эксперта Аляксандра Каштальяна ptushki.org/news/693266.html.

Фота Мікалая Чэркаса.
Што ты ведаеш пра "чырванакніжнага" барсука? 🦡

Вось некалькі цікавых фактаў пра пушыстага звярка:
⚖️ Барсукі могуць важыць да 24 кг.
📏 І вырасці да метра ў даўжыню!
🌿 Яны ўсёедныя і ядуць дробных сысуноў, яйкі, чарвякоў і расліны.
🏠 Яны жывуць пад зямлёй вялікімі сямейнымі групамі.
💩 Памеры нары барсука могуць дасягаць 250 квадратных метраў! Калі нара вялікай плошчы, то даволі часта мае прыбіральню! У норах меншага памеру туалет на двары, у асобнай яміне недалёка ад увахода.
​​🍁🐦 Восень – выдатны час для назірання за птушкамі! Акрамя звыклых нам відаў, можна сустрэць рэдкіх птушыных мігрантаў. Прыйшоў час цёпла апрануцца і рушыць у парк, да возера, у лес, каб нацешыцца птушкамі, краявідамі, гукамі і фарбамі сезона! 🍂

🤗 А падзяліцца сваімі ўражаннямі ты заўсёды можаш у каментарах, фотаздымкі дасылай у наш чацік "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

На фота сур'ёзны палявы верабей, аўтар – Вольга Жмура.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Апошняя беларуская скапа адляцела зімаваць у Афрыку – значыць, прыйшоў час падвесці вынікі працы Рабочай групы па сокалападобных і совападобных па яе захаванні ў гэтым сезоне.

📍Колькі гнёздаў даследавалі, колькі птушанят закальцавалі, як ахоўвалі месцы гнездавання – чытай на ptushki.org/news/693249.html.

Відэа: Дзяніс Кіцель.
Панядзелак – вельмі цяжкі дзень, але кулічок упэўнены, што ўсё атрымаецца!✊🏻

Глядзі, як ён мэтанакіравана рухаецца наперад! 🙋

📷 На фота вялікі грыцук (большой веретенник), аўтар – Павел Новікаў.
​​🔥 Неверагодная навіна! Новы від для Беларусі – бурая пячураўка (бурая пеночка) – адзначаны на Гарадзеншчыне!

👏🏻 Яе пачулі, убачылі і нават сфатаграфавалі Юрый Шашэнька, Вольга Лукшыц, Дзяніс Кіцель і Дзмітрый Вінчэўскі. Сябры, віншуем! 🎉

Бурая пячураўка насяляе Цэнтральную і Усходнюю Азію. Звычайна зімуе на поўдзень ад гнездавога арэалу ў Бангладэш і Індакітаі. Але ўсё часцей у свеце сібірскія і нават далёкаўсходнія віды вераб’іных птушак рэгіструюць далёка на захад ад іх асноўных шляхоў міграцыі.

👉🏻 Гісторыя адкрыцця новага віду па спасылцы birdwatch.by/news/15639
📷 Фота пячураўкі – Юрый Шашэнька.
Вас заўважылі! 😅 Сойка крадзе арэхі з кармушкі. ☺️

📷 Фота Валерыя Пясецкага з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
Хочаш даведацца, якія птушкі пяюць у кустах, ці баліць у дзятла галава, якая сава носіць штаны, а якія птушкі маюць зачосы? 🐦😄

Стань бліжэй да прыроды, не выходзячы з дому! 💥 Школа бёрдвочара перанесена ў дыстанцыйны фармат! 100 відаў птушак, 8 анлайн-лекцый, па жаданні – 2 экскурсіі з арнітолагам.

🦉Запісвайся ў Школу бёрдвочара – і хутка ты ўбачыш, як многа самых розных птушак вакол цябе birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-school/. ❤️
Павел Лычкоўскі працягвае ўражваць нас сваімі фотаздымкамі! Як атмасферна! 🖤😮
Крумкач (вОрон) у заказніку "Выганашчанскі".

👉 Гэта буйная птушка з размахам крылаў да 150 см. Сілуэтам падобная да грака ці шэрай вароны, але добра апазнаецца дзякуючы характэрнаму крыку "крук-крук" ці "крум", які і вызначыў беларускую назву віду.

📷 Цэлая фотасерыя ў нашым чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
Птушаня кнігаўкі (чибиса) зычыць добрых выходных. 🤗☀️ А ты не забудзься паставіць яму падабайку.❤️

Абавязкова паназірай за птушкамі на гэтых выходных!😊

📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota, аўтар – Наталля Стэфаненка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нягледзячы на тое, што ініцыятыва "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" заканчваецца, пошукі не спыняюцца.☝🏻 Мы, вядома, не кінем гэтых незвычайных звяркоў, іх носікі, вушкі і вочкі і будзем далей іх ахоўваць. 🤗❤️

Мы падрыхтавалі патрэбныя дакументы для перадачы пад ахову амаль 100 месцаў пражывання палятухі і рабога сусліка. Цяпер адміністрацыі раёнаў павінны прыняць гэтыя ахоўныя дакументы, а землекарыстальнікі – узяць месцы пражывання супергрызуноў пад ахову.

👉 Мы шукаем і захоўваем гэтых звяркоў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
🦇Кажаны могуць жыць як у гарадах, так і ў старых лясах: там яны арандуюць "кватэры" у дуплах ці пад карой дрэў.

Еўрапейская шыракавушка – адзін з самых рэдкіх відаў кажаноў ва ўсёй Еўропе. Замест дуплаў яна аддае перавагу расколінам ці адпластаванням кары. 🌲 Пасля начнога палявання шыракавушка можа не вярнуцца на тое ж месца і "арандуе" ўжо новае жыллё. Так робяць усе кажаны, звычайна ў іх цэлая сетка кватэр, найчасцей у адным раёне.😯

Кажаноў мы вывучаем у межах Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы. Кальцуем, а таксама ўмацоўваем на іх перадатчыкі, якія дапамагаюць даведацца, як далёка ад месца днёўкі адлятаюць кажаны ды ў якіх менавіта дрэвах і колькі асобін жыве.
😮 Пардва (белая куропатка) усё ж пакуль засталася на тэрыторыі Беларусі!
Від вымірае, ён уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

☝🏻Пардву не бачылі ў Беларусі 7 гадоў, але цяпер у нас ёсць сведчанні, што яна яшчэ жыве ў нашай краіне. Дзяніс Лагун сфатаграфаваў мёртвую птушку ў заказніку "Ельня", яе забіў драпежнік. Але мы не публікуем гэтых фотаздымкаў з этычных меркаванняў.

Пардва – настолькі рэдкая птушка, што нават пачуць яе голас – вялікі поспех.

📷 Фота ілюстрацыйнае, аўтар – Markus Varesvuo.
Усім, хто сумаваў па фотабёрдынгу: 7 лістапада – час новага чэмпіянату!🙋‍♀️

Запрашаем гэтую суботу правесці сярод птушак з фотаапаратамі ў руках. Птушкі – выдатныя фотамадэлі: акрамя сваёй прыгажосці яны часам дораць цікавыя сюжэты і нечаканыя ракурсы.

Падавай заяўку ptushki.org/news/693581.html і лаві птушак у аб’ектыў! 📷😉
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Палятуха трапіла на фотапастку ўдзень – нарэшце! 😍

Амаль год таму мы знялі першае відэа з гэтым "чырванакніжным" грызуном для нашай краіны. Але ўсе кадры з ім былі начныя. Цяпер жа палятуха трапіла ў аб’ектыў аўтаматычнай фотакамеры ў светлы час сутак.

😊 Толькі паглядзі на гэтага рэдкага і вельмі цікавага звярка!

👉🏻 Відэа знята ў межах ініцыятывы АПБ "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
⚡️⚡️Неверагодная навіна і неверагодны падарунак у год глушца для гэтай птушкі!

‼️ Уведзены мараторый на здабычу глушца ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на 5 гадоў – фактычна забаронена паляванне на заходнееўрапейскі падвід глушца! У Беларусі іх засталося каля 500 асобінаў.

Глушэц прымае віншаванні! #птушкагода

📷 Чароўны фотаздымак ад Паўла Лычкоўскага birdwatch.by/gallery/palych/petukh-s-zolotym-khvostom
Колеры! 😍
Вось так выглядае восень для бёрдвочаркі Анастасіі Сяргеевай – зялёная жаўна і залатое лісце.🐦🍂 Мы зайздросцім такому віду з акна! 💛
Ням! 😋 Амялушкі (свиристели) бясконца любяць ягады! ❤️
Гэтыя аматары рабіны з'яўляюцца ў гарадах і мястэчках неяк раптоўна. І знаёмыя дрэвы разам робяцца голымі, без сваіх пунсовых гронак.

Прарэдзіўшы ўраджай у паўночных раёнах Беларусі, амялушкі зрушваюцца на поўдзень, дзе ахвотна ядуць і ягады амялы – адсюль і беларуская назва гэтай птушкі.😄

📷 Аўтар фота – Markus Varesvuo.
Ёсць добрыя навіны і для рабых суслікаў! 2 калоніі гэтых прыгожых звяркоў у Капыльскім раёне ўзяты пад ахову! 👏🏻🤗

Гэтыя калоніі ўдалося знайсці дзякуючы ініцыятыве АПБ "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі

📷 Фота: Аляксандр Вінчэўскі (АПБ).
Хлеб для птушак – заўсёды шкода!
#птушкажарт
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чым частаваць птушак? 👇🏻

Самы ўніверсальны корм – несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка. Смачна, карысна, даступна! 😋 Разнастаіць меню можна насеннем рапсу, лёну, гарбузовымі семкамі, арахісам, кавалачкамі яблыка ды ягадамі. Калі хочаш зрабіць асаблівы падарунак для сініц і дзятлаў, прычапі на галінку кавалак несалёнага нясмажанага сала. 👍

А вось Валер Пясецкі зрабіў кармушку з какоса з самымі рознымі прысмакамі для птушак.
Хочаш убачыць майстар-клас па вырабе такой кармушкі? Стаў + ! 🤗