💥 Сустракай птушку 2021 года ў Беларусі – леляка (обыкновенного козодоя)!
Яго абралі галасаваннем сябры нашай арганізацыі на З’ездзе АПБ.
🐦 Што гэта за птах, чым ён адметны і што яму пагражае – чытай па спасылцы ➡️ ptushki.org/news/693707.html

⚡️Вось гэта восень! Яшчэ адзін новы для Беларусі від птушак адзначылі пад Наваградкам – шэрага жаўрука (серого жаворонка)! 👏🏻
Назіранне новага для краіны віду зрабілі Наталля Капорыкава, Юры Шашэнька і Генадзь Ардзюк. Віншуем! 🎉
Шэры жаўрук – паўднёвы від, найбліжэйшыя ад нас гняздуюцца ў азоўскіх і саратаўскіх стэпах. Гэта адзін з самых маленькіх па памеры жаўрукоў.
📷 Фота: Юры Шашэнька.

Шукаем фатографаў у экспедыцыю! 📷
🐺 Калі ты цікавішся дзікай прыродай і маеш свабодны час, падавай заяўку на ўдзел у адловах ваўка. Рэдкія фотаздымкі драпежніка для цябе і добрай справы па захаванні ваўка як віду.
📍Падрабязней тут: http://vouk.by/post/shukaem-fatografa-yaki-maryc-znyac-vaka
Фотаздымак ад Александра Пекача.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🦉Барадатая кугакаўка (бородатая неясыть) выклікае трапятанне...
Седзячы на купіне або дрэве, кугакаўка падпільноўвае здабычу. 👀 Палюе пераважна на дробных грызуноў, часам на вавёрак і дробных птушак. Робіць гэта ў прыцемках, зрэдку днём, аблятаючы адкрытыя ўчасткі балот, рачныя поймы і лясныя высечкі.
📷 Гэтую рэдкую "чырванакніжную" птушку атрымалася зняць Раману Чалею ў Пружанскім раёне.
👉🏻 Калі ты таксама хочаш дзяліцца сваімі фотаздымкамі і відэа птушак для нашых публікацый – далучайся: @ptushkafota!

🐦 Зімародкі манагамныя, хоць сярод самцоў сустракаюцца такія, якія заводзяць некалькі сем'яў. Каб стаць парай, самец падае самцы злоўленую рыбку. Калі самка прыме дарунак, то прапанова прынята. 💞
☝🏻Пара ствараецца толькі на цёплую пару года. Узімку зімародкі разлятаюцца и жывуць асобна, але ўвесну вяртаюцца да старога гнязда, дзе пара зноўку яднаецца.
#птушыныяцікавосткі

🤗🐦 Яшчэ не сустракаў(ла) шчыгела? З гэтай прыгожай птушкай прасцей за ўсё пазнаёміцца якраз увосень ці ўзімку. Пусткі па ўскраінах гарадоў з зараснікамі чартапалоху – улюбёныя месцы шчыглоў.
😋 Іх любімы корм у гэты час – насенне пустазелля: дзядоўніку, чартапалоху, лопуху, асоту, васілька, цыкорыя, дзьмухаўца і шмат якіх іншых. Чародка шчыглоў, якая корміцца на кусце чартапалоху – гэта вельмі прыгожа! 😍
📷 Аўтар фота – Вольга Жмура.

Якая прыгажосць і свабода! ❤️ Лебедзь-шыпун пралятае над Волмай.
Многія захапляюцца хараством лебедзяў і любяць пачаставаць птушку батонам. Але гэтага рабіць нельга: хлеб і батон ім шкодныя. 🥖🙅♂️ Лепш проста назірай за птушкамі ў натуральных умовах!
📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі", аўтар – Раман Чалей.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца сваімі фотаздымкамі птушак для нашых публікацый – далучайся @ptushkafota!

Ты ўжо ведаеш, што лебедзяў і качак не варта частаваць хлебам і батонам.
А ці ведаюць пра гэта твае сябры і суседзі?🤔
Мы падрыхтавалі плакат, які ты можаш раздрукаваць і павесіць у сваім пад’ездзе, двары ці каля вадаёму.
Раздрукаваць яго можна на звычайным аркушы А4 або фарматам А3.
У файле 2 старонкі – адна з карцінкамі, другая без, каб было эканомней друкаваць дома.
Давай клапаціцца пра птушак разам! 🙏🏻
Пампуй плакат тут: https://ptushki.org/wp-content/uploads/693764/Ne-kormi-utok_Raspechataj-plakat.pdf
Дзяліся ў сяброўскіх чатах😉.

Шуляк-карагольчык (Перепелятник) – адна з самых дробных нашых драпежных птушак. Даўжыня цела ўсяго 30-40 см. Самкі, як і ў іншых птушак-драпежнікаў, большыя за самцоў.
Цяпер лёгка можна адрозніць маладых: у іх афарбоўцы больш карычневых адценняў, а не шэрых, як у дарослых.
Шуляк-карагольчык – драпежнік-арнітафаг. 96% рацыёну складаюць птушкі і толькі 4 – мышападобныя грызуны.
У халодны час карагольчыкі качуюць і часцей сустракаюцца ў населеных пунктах, дзе болей птушак, на якіх можна паляваць.
На фота Віталя Некрашэвіча – дарослы самец шуляка-карагольчыка.
Факты пра птушак жывуць у канале па хэштэгу #птушыныяцікавосткі 😉

❗️ЛЕБЕДЗІ НЕ ЗЛЯЦЕЛІ Ў ВЫРАЙ? НЕ ПАНІКУЙ! 😉
✔️Многія вадаплаўныя застаюцца на зімоўку.
✔️Лебедзі не скалеюць ад холаду: у іх вельмі тоўсты слой тлушчу.
✔️Калі лебедзь не рухаецца, ён проста эканоміць энергію – не спрабуй яго разварушыць!
✔️Не кармі вадаплаўных птушак – не адвучвай іх шукаць корм самастойна.
✔️Хлеб і батон небяспечныя: даюць адчуванне сытасці, але не даюць энергіі і вітамінаў.
✔️Калі лебедзю стане некамфортна, ён лёгка пераляціць на новае месца, нават за сто кіламетраў.
✔️Не турбуй птушак – проста назірай за імі!
❗️Увага: калі ў лебедзя траўма, паведамі пра гэта ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных справах або міліцыю.
🙏🏻Перадай памятку сябрам!
Фота лебедзя-шыпуна на вадасховішчы Дразды ў Мінску зрабіла Кацярына Букас.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі здымкамі птушак, далучайся да чату t.me/ptushkafota.

💥Новы набор! Школа бёрдвочара — гэта:
⠀
🐦 знаёмства з больш 100 відамі самых распаўсюджаных птушак Беларусі - з іх выглядам, паводзінамі, галасамі, цікавымі фактамі;
⠀
🐦 новыя веды (і захапленне!) у кампаніі аднадумцаў;
⠀
🐦 добры антыдэпрысант у трывожны час;
⠀
🐦 выдатны падарунак сябрам і блізкім;
⠀
🐦 бяспечны анлайн фармат.
⠀
⚡️Спяшайся патрапіць сам_а і раскажы сябрам, яшчэ ёсць некалькі вольных месцаў 😉.
⠀
Падрабязнасці і форма для запісу па спасылцы 👉🏻 http://
birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-school/
📷 Аўтар фота вялікай сініцы — Вольга Котава.

Задуменны таўстадзюб 😍 (дубонос).
⠀
Сваёй дзюбай ён можа раскалоць нават цвёрдыя костачкі вішні і алычы!😯
⠀
Блізкія родзічы таўстадзюба — гілі (снегири), зелянушкі і шчыглы. Яны таксама любяць есці насенне і плады ў цвёрдай абалонцы, але да таўстадзюба па моцы ім далёка. 💪🏻
⠀
📸 Фота — Вольга Котава.

На фота 1:
Anonymous Quiz
4%
Крумкач (ворон)
6%
Грак (грач)
89%
Шэрая варона (серая ворона)
1%
Чорны дрозд (черный дрозд)
На фота 2:
Anonymous Quiz
81%
Крумкач (ворон)
2%
Каўка (галка)
14%
Грак (грач)
3%
Чорны дрозд (черный дрозд)