Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.68K photos
214 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Ці даводзілася табе чуць крык шэрай кугакаўкі? 🤔🦉
Гэта зачараванне!

Можаш праверыць, пазваніўшы ёй на мабільны😉📞:
+37544 500 66 10.

Завесці птушкам “сімкі” мы змаглі дзякуючы кампаніі А1 Беларусь, а саму ідэю для нас распрацавала ініцыятыва Крэатон.

Фота В. Кашчэева.
❗️Шмат птушак падчас міграцыі сутыкаюцца з шыбамі ❗️
Але гэта можна прадухіліць!

🏪Можна павесіць звонку шнуры (лепш браць парашутны шнур) на адлегласці 10 см адзін ад другога. Гэта не псуе віду з акна, затое робіць шкло заўважным.

🏘А можна ўпрыгожыць шыбы яркімі налепкамі любых форм. Галоўнае, каб паміж імі была адлегласць 10-15 см.

❗️Калі птушка ўсё ж наляцела на шыбу і ляжыць нерухома, можа быць, яна толькі аглушаная. Пакладзі птушку ў цёмную скрынку на гадзіну, і калі яна ачуняе – выпусці на волю.

💚Дзяліся допісам, каб іншыя ведалі, што рабіць, каб уратаваць птушак ад траўм і гібелі! Падрабязнасці чытай тут 👇🏻
Якія сакрэты хавае сыч-сіпель?🤔😅

1. Сыч-сіпель (домовый сыч) – самы буйны і крыклівы з трох нашых відаў сычоў.
2. Удзень любіць сядзець на ўваходзе ў сваё сховішча і сачыць за тым, што адбываецца 👀.
У выпадку небяспекі хутка хаваецца ўнутры.
3. Часцей за ўсё для гнездавання абірае адтуліны ў плітах перакрыцця трансфарматараў на жывёлагадоўчых фермах. Там ловіць грызуноў і буйных насякомых.
4. Уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Фота Рамана Чалея, Пружанскі раён.

#птушыныяцікавосткі
Як ты ставішся да з'яўлення жартаўлівых пастоў у нашым канале?🤔😅 #птушкажарт
💫 Малое цельца, ды гарачае сэрца!

Палявы верабейка з сардэчкам на шчочцы перадае прамяні любові ўсім беларусам😊.

Фотаздымак – Валерый Пясецкі.
​​Вось і вынікі кармлення вадаплаўных птушак хлебам і батонам. У гэтых лебедзяў-шыпуноў з Брэста парушэнне развіцця сустава, якое называецца «крыло анёла» (angel wing). 😥😥

Развіваецца, калі ў ежы зашмат вугляводаў і бракуе вітамінаў D, E, марганцу. Гэтае парушэнне не лечыцца, з часам птушка траціць здольнасць да палёту, і звычайна гэта прыводзіць да заўчаснай смерці. 😶

Калі ласка, не кармі птушак хлебам. 🙏 Лебедзі, качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё пры ўмове, што будуць харчавацца натуральнай ежай: воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі – а не тым, што кідаюць ім людзі, кіруючыся самымі добрымі памкненнямі.

📍Раскажы аб гэтым сябрам і родным, каб яны таксама не нашкодзілі птушкам.

📷 Фота: Алена Нічыпарук, Яўген Місіюк.
​​👀 🐦 Назіраем усім светам за птушкамі 17-18 кастрычніка – далучайся да Глабальнага птушынага ўік-энду! ptushki.org/news/693074.html

Каля 25 000 чалавек паспрабуюць усталяваць міравой рэкорд па назіранні самай вялікай колькасці птушак у пік міграцыі. Удзельнічай усёй сям'ёй!

Што трэба рабіць, каб паўдзельнічаць?
1. Завядзі сабе бясплатны акаўнт на ebird.org ці спампуй мабільны дадатак у Play Market або App Store.
2. Назірай за птушкамі 17-18 кастрычніка і дзяліся на eBird, каго бачыў(ла) і каго чуў(ла).

🙋‍♀️ Паставім сусветны рэкорд разам! #globalbirdweekend #globalbirding
​​Віншуем усіх мам са святам!💝

Дзякуй вам за штодзённую працу, бескарыслівую любоў. Шчыра зычым вам моцнага здароўя і дабра. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода, любоў і мір! 👪

Не забудзься сёння патэлефанаваць сваёй матулі. 📱🤗
​​Пакажы ўнікальнасць Палесся – удзельнічай у ФОТАКОНКУРСЕ! 📸

💚 Гэты рэгіён багаты некранутай прыродай, рэдкімі відамі і разнастайнай культурнай ды гістарычнай спадчынай. Мы хочам, каб дзякуючы конкурсу ўся Еўропа звярнула ўвагу на цуды і важнасць Палесся.

Ёсць цудоўныя здымкі прыродных ці культурных з’яў? Далучайся да ўдзелу! Правілы конкурсу глядзі па спасылцы ptushki.org/news/693095.html

📷 💫Чароўнае фота з Турава ад Сяргея Зуёнка (АПБ).
Таксама любіш перакусваць на ляту, як гэты сокал-кабец (чеглок)? 😁

Маладая птушка злавіла страказу і з'ела яе ў палёце – гэты круты кадр зрабіў у Любанскім раёне Мікалай Варабей. 👍

📷 Больш фота тут: https://birdwatch.by/gallery/apus/na-perakus
Учора мы правялі першую анлайнавую “Ноч кажаноў”! 🦇

Глядзі відэазапіс лекцыі youtu.be/4389oV9kN24 і даведвайся шмат цікавага пра рукакрылых. 👩‍💻 Анлайн дае магчымасць паслухаць цудоўных спікераў, якіх інакш мы б не пачулі!

🗣Сваімі ведамі падзяліліся:
🔹Алена Гадлеўская (Украіна, Інстытут заалогіі імя Шмальгаўзэна).
🔹Сурэн Газаран (Германія, EUROBATS).
🔹Аляксей Шпак (Беларусь, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах).

🤗 Слухай лекцыю і дзяліся з сябрамі!
Не частуй вадаплаўных птушках хлебам, гэта нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. 🙅‍♀️ А таксама раскажы сваім блізкім і знаёмым, чаму нельга гэтага рабіць. ☝🏻⚠️

1. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастаткова энергіі і вітамінаў.

2. Качкі з радасцю прымаюць корм ад чалавека: так прасцей, і не трэба шукаць корм самім. У выніку качанятам цяжка навучыцца распазнаваць і здабываць сабе прыродны корм.

3. Хлеб можа прывесці да атлусцення, што замінае качкам лётаць і ратавацца ад драпежнікаў.

4. У месцах, дзе лёгка здабываць ежу, вадаплаўныя птушкі адкладваюць больш яек, што прыводзіць да перанаселенасці. Гэта ўскладняе пошук больш здаровай ежы і павялічвае імавернасць канфліктаў за тэрыторыю. Акрамя таго, у вялікіх чародах могуць хутка распаўсюджвацца хваробы.

5. Калі птушкам кідаюць зашмат хлеба, не ўвесь ён з’ядаецца. Намоклы хлеб, гніючы, стварае смурод. Вялікая забруджанасць можа прывесці да знікнення рыбы, амфібій, ракападобных.
А ты назіраеш за міграцыяй вялікіх арляцоў анлайн? У нас тут новыя рэкорды ptushki.org/news/693115.html!

📍Самец Баравец з Чарнобыльскай зоны пачаў міграваць 9 верасня, а 28 верасня ўжо быў у мяжы Паўднёвага Судану. Такога імклівага пералёту вялікага арляца ў Афрыку пакуль яшчэ ні разу не адзначалася. 🚀

📍А вось адлёт самкі Жданы з Беларусі 9 кастрычніка стаў самой позняй вядомай датай адлёту беларускіх вялікіх арляцоў за ўсю гісторыю іх вывучэння! 😮

📷 Фота: Zbigniew Jaszcz www.facebook.com/crazyforraptors
У эфіры рубрыка #птушыныяцікавосткі і яе новы герой – чорнагаловы шчыгел.🐦❤️

1. Шчыгел жыве на ўсёй тэрыторыі Беларусі круглы год.

2. Паводле дадзеных кальцавання, некаторыя шчыглы дажываюць да 14 гадоў! 😮

3. Самцы і самкі амаль не адрозніваюцца. У самкі чырвоная пляма на галаве трохі меншая, чым у самца.

4. Гняздо ў выглядзе акуратнай місачкі з моху і лішайнікаў, павуціння будуе толькі самка.

5. У кладцы 4–5 яек. За красавік-чэрвень пара паспявае вывесці 2 вывадкі.

6. Завостраная моцная дзюба дапамагае шчыглу даставаць насенне з калючых кошыкаў лопуху, чартапалоху і асоту.😋

7. Шчыгел лічыцца адным з найлепшых спевакоў. У ягоных звонкіх песнях спецыялісты вылучаюць больш за 20 варыяцый. Пазвані яму – ён з задавальненнем табе паспявае +37544 500-66-16.🎶

📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota, аўтар – Юлія Алтунюва.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Арнітолаг і сябра АПБ Павел Пінчук апошнія 20 гадоў вывучае тэндэнцыі ў колькасці і разнастайнасці птушак у цэнтры Палесся. Ён адзін са шматлікіх самаадданых экспертаў, якія складаюць каманду праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў".

💚 Палессе – Амазонія Еўропы: гэта найбуйнейшы некрануты поймавы рэгіён, ён прасціраецца скрозь межы Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі.

☝️ Каманда праекта працуе на плошчы 5,8 мільёнаў гектараў, каб пашырыць ахоўныя зоны і палепшыць кіраванне імі, аднавіць парушаныя месцы пражывання і вырастання, развіць альтэрнатыўныя крыніцы даходу для мясцовых жыхароў і павысіць дасведчанасць і веды пра важнасць раёна.

Больш пра Паўла, Тураўскую станцыю кальцавання і даследванні ў нашым артыкуле ➡️ ptushki.org/news/693155.html
Валер Пясецкі ўжо адкрыў сезон падкормкі дробных птушак. Вось такія прыгажуні прылятаюць да яго на кармушку – вялікая сініца і чубатая сініца.🐦😍

А ты плануеш падкормліваць птушак узімку?

📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
​​⚡️Звычайная гага на Мінскім моры! Ого! 😯

Гэтыя марскія качкі гняздуюць вакол Палярнага кола на марскіх узбярэжжах і ў тундры ад Паўночнай Еўропы да Чукоткі і Берынгава мора. Часам залятаюць на поўдзень ад гнездавога арэалу, у Беларусі адзначаюцца вельмі рэдка падчас міграцыі і зімоўкі.

Адзначылі Генадзь Ардзюк, Наталля Капорыкава, віншуем! 👏🏻
🦉У Міёрах (Мёрах) пройдзе Школа бёрдвочараў – жыхароў раёна пазнаёмяць з сотняй беларускіх птушак і навучаць іх вызначаць у дзікай прыродзе. Далучайся! Заняткі бясплатныя. 🆓 ptushki.org/news/693239.html

Школа складаецца з заняткаў у класе і двух практычных птушыных экскурсій. 🕊 Заняткі пачынаюцца з 12 лістапада, іх будзе праводзіць арнітолаг Анастасія Кузьмянкова.

📍Каб запісацца ў Школу, запоўні форму docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeWCTZLQQe8rBZnDUaLm8YNYCcjiFSntWmSzzwiwyA-dtDqvQ/viewform. Улічвай, што колькасць месцаў абмежаваная.

👉🏻 Школа бёрдвочараў пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

📷 На фота вушатая сава, аўтар – Аляксандра Кудзінава, @ptushkafota.
Амялушкі спрачаюцца, хто наступны будзе купацца ў ваннай. 😅❤️

📷 Гэта цудоўнае фота зрабіў Markus Varesvuo www.facebook.com/markus.varesvuo.
А якая з сінічак ты сёння ўранку? 😅

📷 1 фота: Уладзімір Бондар, birdwatch.by/gallery/arktous/krutoi-paren-bolsaa-sinica. 2-9 фота: pixabay.com