Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.68K photos
214 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Любімы ласунак рабых суслікаў – трава і дзьмухаўцы. 😋 Глядзі, як яны смачна ядуць.😊🌱

Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​Гэта самае мілае, што мы калі-небудзь бачылі! Маленькія беларускія сусляняткі выходзяць з нор.😇

Нясвіжскі раён, фота: Аляксандр Вінчэўскі (АПБ)

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​Маленькае сусляня ласуецца хрушчом.😋

Нясвіжскі раён, фота: Аляксандр Вінчэўскі (АПБ).

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​Калі гаворка заходзіць пра харчаванне хамякоў, звычайна ўсе ўяўляюць яго з набітымі збожжам шчокамі. 🐹

Але на самой справе, звычайны хамяк – усёедны звярок. У яго рацыён уваходзіць як раслінная, так і жывёльная ежа.

Увесну і ўлетку – у сезон размнажэння – хамякі харчуюцца зялёнымі часткамі раслін і беспазваночнымі. Перад зімоўкай звяркі пераходзяць на высокаэнергетычны корм – доля насення, караняплодаў, пазваночных жывёл павялічваецца. Але нават пры такім рацыёне, паводле літаратурных дадзеных, зерне пшаніцы складае толькі 5%.☝🏻

Асноўны корм – зерне кукурузы, якое яны знаходзяць на зямлі пасля збору ўраджаю (да 20%). Крыху менш у харчаванні (15-18%) займаюць канюшына, клубні бульбы, слімакі, жукі, матылі.

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем дзікіх хамякоў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​Рабы суслік правільна чхае, у локаць! 😅😅

Нясвіжскі раён, фота: Аляксандр Вінчэўскі (АПБ).

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​ Звычайны хамяк, якога мы спрабуем знайсці ў Беларусі, атрымаў новы глабальны статус. Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў прызнаў гэты від крытычна пагражальным, гэта значыць, ён на мяжы поўнага знікнення. 😔

Але мы будзем спрабаваць зрабіць усё, каб такі лёс не напаткаў хамяка!
Калі табе вядомая хоць адна жылая нара звычайнага хамяка, калі ласка, паведамі нам на адрас [email protected]

👉🏻 Мы шукаем дзікіх хамякоў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі

Фота - Богдан Моренец, Украіна.
​​Жніво!🌾 Гэты год для многіх аматараў смакаты – пасеваў пшаніцы, што праз дарогу, – можна сказаць, атрымаўся. 😋

Цікава, што не ўсе суслікі з азартам бегаюць на суседняе поле па тоўстыя каласкі. Многія па-ранейшаму аддаюць перавагу зеляніне і зусім ігнаруюць збожжавыя.🌱

📷 Дзякуй за фота Сяргею Шакалу.

☝🏻Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​Эх, вавёрка-палятуха, не чужая, нашая! ❤️

Але гэта вельмі рэдкі звярок – устойлівая папуляцыя ў Беларусі існуе толькі ў межах усходняй часткі Гарадоцкага і паўночна-ўсходняй часткі Віцебскага раёна.

❗️Калі ты ведаеш пра іншыя месцы, дзе жыве палятуха, паведамі нам праз электронную пошту [email protected]. Вельмі важна знайсці гэтыя тэрыторыі і перадаць пад ахову, каб яны не трапілі пад высечку.

Аўтар фота – Rainar Kurbel (Эстонія).

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем палятух у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​😴 Суслікі сыходзяць у зімовую спячку ў канцы верасня - пачатку кастрычніка. І цяпер яны выкарыстоўваюць апошнія сонечныя дні для папаўнення сваіх тлушчавых запасаў перад хуткімі халадамі.

За час зімовай спячкі вага сусліка змяншаецца амаль удвая.☝️ Cуслік, які не ад'еўся за лета, рызыкуе не прачнуцца. Таму травы трэба з'есці шмат!🌱

📷 Нясвіжскі раён, фота: Сяргей Зуёнак (АПБ).

Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 Дзікая прырода не перастае здзіўляць! Глядзі другую серыю серыяла "Палятуха і яе лясныя суседзі"! 😅

Убачыць у прыродзе вавёрку-палятуху – вялікі поспех. Гэты "чырванакніжны" начны звярок зусім не хоча паказвацца на вочы чалавеку. Знайсці яе дапамагаюць фотапасткі. Але на відэа "засвяцілася" не толькі яна, але яшчэ мноства іншых жывёл.

📷 Фотапасткі ўсталёўвалі Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч.

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем палятух у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нягледзячы на тое, што ініцыятыва "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" заканчваецца, пошукі не спыняюцца.☝🏻 Мы, вядома, не кінем гэтых незвычайных звяркоў, іх носікі, вушкі і вочкі і будзем далей іх ахоўваць. 🤗❤️

Мы падрыхтавалі патрэбныя дакументы для перадачы пад ахову амаль 100 месцаў пражывання палятухі і рабога сусліка. Цяпер адміністрацыі раёнаў павінны прыняць гэтыя ахоўныя дакументы, а землекарыстальнікі – узяць месцы пражывання супергрызуноў пад ахову.

👉 Мы шукаем і захоўваем гэтых звяркоў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Палятуха трапіла на фотапастку ўдзень – нарэшце! 😍

Амаль год таму мы знялі першае відэа з гэтым "чырванакніжным" грызуном для нашай краіны. Але ўсе кадры з ім былі начныя. Цяпер жа палятуха трапіла ў аб’ектыў аўтаматычнай фотакамеры ў светлы час сутак.

😊 Толькі паглядзі на гэтага рэдкага і вельмі цікавага звярка!

👉🏻 Відэа знята ў межах ініцыятывы АПБ "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Ёсць добрыя навіны і для рабых суслікаў! 2 калоніі гэтых прыгожых звяркоў у Капыльскім раёне ўзяты пад ахову! 👏🏻🤗

Гэтыя калоніі ўдалося знайсці дзякуючы ініцыятыве АПБ "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі

📷 Фота: Аляксандр Вінчэўскі (АПБ).