Верашчака
511 subscribers
7.18K photos
1.14K videos
4 files
1.77K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Звязда
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Ведаеце, калі можна будзе сказаць, што ніякіх праблем з беларускай мовай у нас няма?
Калі не будзе ўзнікаць вось такіх рэакцый на беларускую мову!

Зоя С

Крыніца відэа ў тыкток
#НамПішуць
#АнекдотДня

Прачытаўшы адно з апошніх даследаванняў спадара Міхаіла
https://yangx.top/usparus/762?single
тут жа ўспомніўся немалады навуковы анекдот.

Даследчык Міхаіл злавіў муху, раскрыў далонь и сказаў мусе: "Ляці".
Муха паслухалася і паляцела.
Далей ён зноў злавіў тую ж муху, адарваў ёй крылы і загадаў мусе: "Ляці". На гэты раз муха не паляцела.

З чаго была зроблена выснова: “Орган слыху мухі - крылы, бо ў выніку таго што я адарваў мусе крылы, яна перестала чуць".
#МіфыЛегендыБеларусі

Прыгожая дуброва

У Белавежскай пушчы ёсць урочышча, якое мясцовыя людзі называюць Прыгожая Дуброва. І вось як узнікла гэтая назва.

У даўнія часы тут жыў адзін пастушок. Адкуль, з якой сям’і ён паходзіў — ніхто не ведаў. Наймаўся хлопчык пасвіць каровы. Спыняўся ў заможных гаспадароў, якія плацілі яму хлебам і адзеннем.

Мінулі гады. Вырас пастушок у ладнага дзецюка. Пачаў хадзіць на вячоркі. У скокі з дзяўчатамі не пускаўся, затое вельмі любіў слухаць байкі пра залатыя і разбойніцкія скарбы. Надта ж хацелася маладому пастуху стаць багатым.

Аднойчы хтосьці падказаў яму, што разбагацець можна ў купальскую ноч, калі зацвітае папараць-кветка. Засела ў хлопцавай галаве гэтая падказка. Дзень і ноч ён думаў пра дзівосную папараць-кветку. Ажно гаспадары пачалі наракаць, бо каровы штодня ўбіваліся ў шкоду.

«Як разбагацею, — суцяшаў сябе пастух, — дык адразу з усімі разлічуся…»
Людзі пасмейваліся з дзівака, ніхто з іх не верыў, што папараць сапраўды цвіце. А пастух усё роўна з раніцы і да вечара шукаў па лясных нетрах самы прыгожы папаратнік.

І аднаго дня знайшоў-такі незвычайны папаратнікавы куст. Высокі — у чалавечы рост, з вялізнымі разлапістымі лістамі, што звісалі ўніз, быццам казачны зялёны вэлюм. Доўга, як зачараваны, стаяў пастух каля папаратніка. Апомніўся — ужо хаваецца сонца. І тут ён успомніў, што сёння якраз купальская ноч.

Загнаў дзяцюк статак у вёску, а сам хуценька папраставаў назад у лес. Спяшаецца — ажно спатыкаецца. Не бачыць, што следам за ім увязаўся ляснік, які ў хлопцавай спешцы ўбачыў штосьці нядобрае. Няйнакш на звярыну пасткі паставіў!

Прыбег пастух да вялізнага папаратніка, прысеў непадалёку за вываратнем і чакае. Не ведае, што з другога боку вываратня прытаіўся ляснік са стрэльбай у руках.
Сядзеў-сядзеў хлопец, а потым давай ціхенька насвістваць. Раптам чуе — хтосьці адказвае. Здзіўлены пастух падумаў, што яму прымроілася. А ляснік тым часам яшчэ мацней сціснуў у руках стрэльбу: няйнакш пастух з кімсьці змовіўся!

Зноў некалькі разоў свіснуў хлопец — і заняло ў яго дух. 3 папаратніка паказалася вялізная змяя. Выгнуўшыся на хвасце дугою, яна марудна сунулася да пастуха. Хлопец зусім спалохаўся, але ўбачыў у змяіных лапах паўнюткі гаршчок золата, што ажно зіхацела чырвоным агнём. Дзяцюк падняўся насустрач змяі, каб прыняць ад яе скарб. І тут з-за вываратня грымнуў стрэл…
Гэта стрэліў спалоханы ляснік. Выпрасталася змяя на хвасце, абвілася вакол папаратніка, а потым як шугане агонь!
Калі агонь апаў, нічагутка не засталося: ні папаратніка, ні змяі, ні пастуха з лясніком. А каля вываратня праз гады вырасла прыгожая дуброва. Людзі кажуць, што якраз тут рассыпалася багацце, якое змяя несла пастуху.
#МоваНашаРодная

Прыклады беларускай мовы ў нашым асяроддзі ад падпісчыкаў і НЕпадпісчыкаў!

На гэтай прыемнай ноце і скончым гэты дзень.

Дабранач!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі!
Сучаснай музыкі сёння зранку

У тыкток
#КухняБеларусі

Лазанкі

У беларускай кухні лазанкі  вядомы з ХVІ стагоддзя. Аснова гэтай смачнай стравы – кавалачкі цеста з пшанічнай, жытнёвай або грэцкай мукі, таму беларускія лазанкі і італьянскую лазанню можна лічыць сваякамі.

У Беларусі квадрацікі (трохвугольнікі) з раскатанага крутога цеста варылі і залівалі смажаным салам з цыбуляй, у пост – перамешвалі з цёртым макам або расцёртымі ягадамі.

Акрамя таго, лазанкі запякалі ў гаршчочках з мясам або капустай, тушылі са смятанай.

Для лазанак:
мука
вада
соль і цукар на смак
алей

Для начынкі:
70 г свіной вэнджана-варанай грудзінкі
100 г паляўнічых каўбасак
1 сярэдняя цыбуліна
алей
50-70 г вяршкоў
50 г цёртага цвёрдага сыру

Гатаванне:
Цеста для лазанак падобнае да пельменнага. У прасеянай горкай муцэ зрабіць заглыбленне, дабавіць соль і цукар, крыху алею для эластычнасці і, паступова даліваючы ваду, замясіць цеста, пакуль яно не стане “цвёрдым” і пластычным.

Раскатаць цеста таўшчынёй 1-1,5 мм, нарэзаць ромбамі. Калі ёсць час – даць загатоўкам высахнуць пры пакаёвай тэмпературы, калі часу мала – падсушыць у разагрэтай да 100-120 ºС духоўцы. Лазанкі адварваць у падсоленай вадзе 5-7 мінут.

Тым часам прыгатаваць начынку. Грудзінку нарэзаць кубікамі і абсмажыць, пакуль не пачне вытаплівацца тлушч. Дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, прадаўжаючы пасіраваць да залацістага колеру, пакласці кружочкі каўбасак і смажыць яшчэ 3-4 мінуты.

Да гатовай начынкі дабавіць адварныя лазанкі з невялікай колькасцю вады, у якой яны варыліся, вяршкі і сыр, патушыць, пастаянна памешваючы.

Калі сыр стане цягучым – зняць з пліты, выкласці на талерку і ўпрыгожыць зелянінай.

Лазанкі можна падаць і запечанымі. Для гэтага ў керамічны гаршчочак выкласці слаямі адварныя лазанкі і начынку, дабавіць вяршкі, пасыпаць сырам і паставіць у духоўку падрумяніцца да залацістай скарыначкі.
#АнекдотДня
#ЗробленаЎБеларусі

НЕпадпісчыкі сёння зранку рэкламуюць такі прыгожы дызайн моцнага напою.

Не ведаю, ці нічогавы напой, але калі Бондарава патрабуе тэрмінова вызваць нарад сілавікоў, то значыць "хорошие сапоги, надо брать"(с)

😁
#Падарожжа
#Архітэктура

Гаспадарчы двор "Мураванка Храптовічаў у Шчорсах"

Дадзены комплекс уяўляе з сябе сядзібу з кутнімі вежамі і шэраг маляўнічых хат з цэглы.  Яго заснаваў Іаахім Храптовіч у другой палове XIX стагоддзя.

Нягледзячы на прыгоннае права Іаахім даў сваім сялянам свабоду і адукацыю.  Ён лічыў, што добрыя ўмовы пражывання і добрае харчаванне будзе матываваць людзей да працы. 

У суседніх вёсках нават казалі:»Вось бы жыць, як у Шчорсах".

На гаспадарчым двары Храптовічаў у тыя часы выраблялі сыр па швейцарскіх тэхналогіях, разводзілі жарабцоў. Тут таксама працавалі маслабойня, лесапілка і многае іншае.

Аднак у сувязі з цяжкімі падзеямі ХХ стагоддзя ўсё прыйшло ў заняпад і комплекс закінулі. 

Само прозвішча Храптовічаў звязваюць з рэвалюцыйным падыходам да гаспадаркі ў XIX стагоддзі.