Верашчака
517 subscribers
7.13K photos
1.13K videos
4 files
1.76K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Прыбарская крыніца

Жыў калісьці ў гэтай мясцовасці (паміж Цяхціном і Прыбарам) пан. І была ў таго пана дачка. Прыгожая і адзіная ў панскай сям’і. Ведама, бацька яе вельмі шкадаваў і шанаваў.

Усяму прыходзіць свой час. Пакахала панская дачка маладога хлопца. Бацьку дзяўчыны ён вельмі не спадабаўся. Забараніў пан строга ім сустракацца.
Але што для закаханых забарона? Калі кахаеш, усе перашкоды адолееш.
Вось і вырашылі яны ўцячы, каб жыць-пажываць разам.

Калі пан даведаўся пра іх змову, дачка ўжо ехала ў карэце са сваім каханым.
Бацька пракляў сваю дачку. І ў гэты самы момант, калі ён прамаўляў апошнія словы праклёну, зямля расступілася, і карэта пайшла пад зямлю.

На тым месцы ўтварылася крыніца: паміж вёскамі Цяхцін і Прыбар, каля лесу на лузе. І колькі было непагадзі, засухі, але тая крыніца, як жывая, заўсёды б’е ключом.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
#ДумкіЎслых

Рыгору мусіць крыўдна стала ад напісанага.  Толькі гэта праўда і за свае словы я гатова адказаць.
А вось ці гатовы Рыгор у вочы людзям сказаць тое, што піша? Хаця на прыкладзе з Сабчак мы ўсё бачылі.

А пытанне застаецца адкрытым: "Чаму нашы журналісты і палітолагі ніяк не перашкаджаюць суполцы актывістак разнасіць па расійскіх рэсурсах фэйкі пра дэрусіфікацыю Беларусі?"

Расіяне гэта бачаць, падалякі ўсялякія бачаць, а нашым усё добра. Супадзенне ці можа не? 🤔

Зоя С

https://yangx.top/AzarenokCTV/39170
https://yangx.top/AzarenokCTV/39170

Мы згодныя!
Толькі спачатку, Рыгор, удакладні, хто такія адраджэнцы. Адраджэнне - справа то добрая па сутнасці 😏
Але ж пакуль толькі адно бла-бла-бла, так, Рыгор?
Верашчака
#ДумкіЎслых Рыгору мусіць крыўдна стала ад напісанага.  Толькі гэта праўда і за свае словы я гатова адказаць. А вось ці гатовы Рыгор у вочы людзям сказаць тое, што піша? Хаця на прыкладзе з Сабчак мы ўсё бачылі. А пытанне застаецца адкрытым: "Чаму нашы…
#НамПішуць

Ад падпісчыка:

Рыгор не жадае прызнацца , што яго рыторыка такая самая што і ў актывістак. Тыя самыя заходнерусісцкія мантры пра злых беларусаў "адраджэнцаў", "нацыяналістаў " і "моўнікаў".
#КухняБеларусі

Скрылькі

Самае смачнае ў гэтай страве – гэта булён, які ўтвараецца на дне саганка. У яго варта мачаць кожную скрыльку (нарэзаную лустамі свініну і бульбу) і закусваць усё гэта маласольнымі агуркамі.

Прадукты:

Бульба-10 шт.
Свініна-300 гр. (з праслойкай сала)
Кіслае малако- 500 мл
Лаўровы ліст-5 шт.
Кроп - 1 пучок
Цыбуля -4 шт. (маладая з пер'ем)
Соль-па смаку
Перац-па смаку

Гатаванне:

Бульбу вымыць і пачысціць. Нарэзаць вялікімі кружочкамі і пакласці пластамі ў гаршчок.

Перакласці бульбу тонкімі лустачкамі свініны.

У асобным посудзе змяшаць кіслае малако з дробна нарэзаным кропам, цыбуляй, лаўровым лістом і соллю.

Заліць кісляком бульбу з мясам, накрыць вечкам і тушыць у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў каля гадзіны.

Смачна есці!
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Сафійскі сабор у Полацку

Прыблізную дату пабудовы полацкага Сафійскага сабора гісторыкі вызначаюць паміж 1044 і 1060 гадамі. Гэта быў першы каменны храм на тэрыторыі Беларусі.
Пабудаваны як сімвал магутнасці княжацкай улады, сабор на правым беразе Заходняй Дзвіны выглядаў велічна і ўрачыста.

Сёння ад храма XI стагоддзя застаўся старажытны падмурак, часткі апсіды, слупоў і сцен. Убачыць усё гэта, а таксама фрагменты мура і фрэскавыя роспісы XI стагоддзя, пачуць шматлікія гісторыі пра Сафію можна ў дзеючым пры храме музеі

А калі слухаць арган, то ў канцэртнай зале Сафійскага сабора — нездарма ж ён носіць статус аднаго з лепшых у Еўропе. З таго часу, як у 1985 годзе ў храме з'явіўся арган, збудаваны па індывідуальнай замове чэшскай фірмай Rieger Kloss, у канцэртнай зале штогод даюць каля 300 канцэртаў. А вясной знатакі гучання клавішна-духавога інструмента з'язджаюцца ў Сафійскі сабор для ўдзелу ў фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.
#МоваНашаРодная

Учора ў каментарах зачапіліся за слова "АРЭЛІ" і я вырашыла пакапаць інфармацыю пра гэта слова, бо асабіста я сустракаю яго толькі ў літаратурнай мове, у нас такое прыстасаванне для гушкання называлі "гушкалка"

Што я знайшла пра гэта слова чытайце ніжэй. Нездарма я яго не чула ў простай гаворцы нашай мясцовасці, у літаратурную мову яно прыйшло нядаўна.

👉 Дарэчы, пішыце, як у вашай мясцовасці называлі арэлі?
#МоваНашаРодная

АРЭЛІ

Крыніца матэрыялу

Назва арэлі поруч з найменнямі качэлігушкалкакалыскакалыханка і нават гутарэлі – ад дыялектнага гутáцьгутáшыць і змешчаная ў «Расійска-беларускім слоўніку» (1928), ужываецца ў беларускай мове толькі ў множным ліку. Яна абазначае прыстасаванне з укапаных у зямлю слупоў і прымацаванай зверху перакладзіны, да якой на жэрдках, металічных кольцах, скураных рамянях ці вяроўках падвешвалі шырокую дошку, на яе станавіліся (садзіліся) і гушкаліся.
Іншым разам арэлі вешалі да столі ў хаце, за бэльку ў пунi ці хляве або за высокі сук на дрэве.

Першапачаткова гушканне на арэлях у еўрапейскіх народаў мела сакральны сэнс: каб хутка раслі пасевы, каб засцерагчыся ад розных бедаў (таго, хто гойдаецца вышэй за ўcix, улетку не будуць кусаць камары) і нават каб зацяжарыць у бліжэйшы час.

Напрыклад, у Грэцыі да нашых дзён захаваўся звычай майстраваць арэлі ля дома маладых у першы тыдзень пасля вяселля.
На Беларусі і Украіне пашыраны звычай гушкацца на арэлях на Вялікдзень і Купалле.

Упершыню слоўка арэлі было зафіксавана ў помніках рускага права ХІІІ ст. Таму сваім яно з’яўляецца для беларусаў, расіян, украінцаў. На поўначы Расіі ім называюць і качэлі, і нават шыбеніцу («виселицу»).

Найбольш верагоднай крыніцай утварэння лічыцца нямецкае Riegel (перакладзіна, засаўка). Не выключана сувязь і з галандскім raa (рэя – рухомы папярочны круглы брус на мачце, да якога мацуецца парус).

У нас арэлямі ў ХІХ ст. называлі «качэлі на вісячых вяроўках» (слоўнік І. Насовіча).
У адным са слоўнікаў 20-х гг. ХХ ст. адзначалася: «Калыску вешаюць на вяроўках, а арэлі на аглоблях, і ўнізе маецца толькі адна папярэчка, на якой можна нагамі стаяць».

У першыя тры пасляваенныя дзесяцігоддзі беларускія слоўнікі змяшчалі толькі «качэлі». Слова арэлі было залічана ў разрад правінцыялізмаў: у 1934 г. такое меркаванне выказаў Я. Колас у артыкуле «Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах», у 1962 г. – Я. Камароўскі. У 1969 г.
У. Юрэвіч у артыкуле «Самабытнае слова» сцвярджаў, што арэлі вядомы толькі гродзенцам і палешукам. Акрамя гэтага немалаважным фактарам, на думку Я. Рапановіча, стала пісьмо настаўнікаў-віцяблян, якія ў сваім водзыве на «Буквар» Н.І. Снітко ў 1964 г. пісалі: «…трэба апусціць тэкст «Арэлі», бо дзеці не ведаюць, што гэта такое».
Нашы цэннасці_20241108_225515_0000.pdf
1.9 MB
Ластоўскі - як сацыяльны філосаф

8 лістапада 1883 года нарадзіўся знакаміты беларускі гісторык, публіцыст і пісьменнік В. Ластоўскі. Сярод яго незлічоных навукова-публіцыстычных прац, варта вылучыць выдадзены ў 1919г. артыкул «Нашы цэннасці», у якім ён паспрабаваў філасофскі асэнсаваць і растлумачыць паняцце нацыі.
Нацыя, паводле Ластоўскага - гэта гістарычная супольнасць, якая атрымоўвае сваю цэльнасць з дапамогай агульных каштоўнасцяў. Іх, аўтар падзяляе на дзве групы: матэрыяльныя(дзяржаўнасць, войска, выканаўчыя органы і іншыя органы ўлады) і маральныя(прыватнаўсталяваныя інстытуцыянальныя і індывідуальныя каштоўнасці). Інстытуцыянальныя каштоўнасці разам з маральнымі нормамі маюць арганізацыйныя формы, да якіх ён прылічае царкву, пачуццё нацыянальнай годнасці і культурныя звычаі. Да асаблівай групы аўтар адносіць ідэальныя каштоўнасці, гэта: гісторыя, традыцыі і ідэалы народа. Галоўнымі элементамі нацыянальнай супольнасці беларусаў ёсць мова, звычаі, пачуццё агульнасці, гісторыя і традыцыі.


#філасофія
Верашчака
Нашы цэннасці_20241108_225515_0000.pdf
Цікава, што, для Ластоўскага, дзяржава як матэрыяльная каштоўнасць ёсць істотным фактарам фармавання і развіцця нацыі, але пры наяўнасці досыць высокай ступені аўтаноміі ў нацыянальнай супольнасці (інакш кажучы, пры высокім узроўні аўтаноміі грамадзянскай супольнасці) ён дапускаў магчымасьць намнажэння духоўнага патэнцыялу народа па-за нацыянальнай дзяржавы.

Хочацца падкрэсліць, што, асабіста для мяне, прыкметнай асаблівасцю разважанняў Ластоўскага застаецца яго пэўная сістэмнасць:
1. Нацыя.
2. Матэрыяльныя, духоўныя і ідэальныя каштоўнасці.
3. Інстытуцыянальныя каштоўнасці.
4. Арганізацыйныя формы (што ствараюцца грамадскасцю).

Усё гэта нагадвае нейкую сумесь сацыяльна-філасофской логікі Арыстотэля (аналіз, расчапленне цэлага грамадства на яго неабходныя складнікі, логікі прапарцыянальных, гарманічных узаемаадносін у грамадстве), а таксама логіку мыслення Гобса (які, як вядома, шмат чаго пераняў і пашырыў ідэі Арыстотэля), з яго цялесным Левіяфанам. Ва ўяўленні Ластоўскага, нацыя, як цэльная супольнасць (як цэлае) ёсць арганічнаю, а жывой яна становіцца з дапамогай нацыянальных ідэалаў. Цэльнасць і дабрабыт нацыі, такім чынам, ёсць пэўнай формаю ажыццяўлення сацыяльнай гармоніі, а яна, дазваляе нацыі жыць незелажна, што ў сваю чаргу, прадугледжвае Ластоўскім ўсеагульнае шчасце і дабрабыт. То бок, тут Ластоўскі выступае як эклектык напрацаванай стагоддзямі традыцыі логікі мыслення Арыстотэля, а гэтак-жа сучаснай для яго сацыялогіі XIX-XXст., з грунтам на мысленне Дзюркейма, незвычайнага сацыяльнага тэорэтыка-функцыяналіста, які адводзіў маралі, як духоўнага складніка грамадства (у Ластоўскага падобную нарматыўную функцыю выконваюць нацыянальныя ідэалы), важнае месца.

#беларуская_думка
#філасофія
#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову

"У чым жа прычына сягонняшняга становішча з мовай?


У пэўны час – ці трэба тлумачыць, калі і чаму гэта было? – вялікая група інтэлігенцыі перастала карыстацца сваёю мовай.
Абазвацца па-беларуску тады – значыла зарабіць ярлык нацыяналіста.

Прашу разумець мяне правільна. Партыя вяла справядлівую барацьбу з буржуазным нацыяналізмам, ускрываючы сутнсць і карэнні гэтага зла. Я маю на ўвазе іншае, а іменна – тыя нездаровыя абставіны, у выніку якіх значная колькасць партыйнай і савецкай інтэлігенцыі рэспублікі была бязвінна рэпрэсіраваны.

Дык вось, баючыся быць пакаранымі без віны, людзі пакідалі гаварыць па-беларуску, а потым, натуральна, пакрысе і забывалі мову.
Гэтак было са старэйшымі.

Моладзь, падрастаючы, пачала ўжо нігілістычна адносіцца да мовы: нашто яе вывучаць, калі яна не мае практычнага прыстасавання, не ўжываецца для выкладання, для перапіскі, не гучыць на сходах.

На жаль не было зроблена ніякіх крокаў, каб паправіць гэты крэн ад свае мовы. Вымушаны выпадковымі і нездаровымі абставінамі адыход інтэлігенцыі ад беларускай мовы пачаў няправільна разумецца як наогул нелюбоў да яе народу, нежаданне ёю карыстацца.
З гэтага неразумення і вынікла тое, што ўжыванне беларускай мовы паступова змяншалася.

Ці не выступаю я такім яынам супраць ужывання і пашырэння рускай мовы?

Руская мова – гэта шырокая брама ў культуру рускага народа, народаў нашай Радзімы і ўсяго свету. У маладосці мяне выхоўвалі Пушкін і Крылоў, Дабралюбаў і Чарнышэўскі, у сталыя гады – Ленін, Горкі і савецкая літаратура. Мільёны маладзейшых людзей нашай рэспублікі назавуць гэтых самых настаўнікаў.

Руская мова – родная нам, яна – неад’емнае багацце беларусаў. Кожны з нас абавязаны добра ведаць рускую мову, яна павінна давацца дзіцяці змалку, выкладацца лепей, чым цяпер. Бо, няма чаго граху таіць, сапраўднага ведання рускай мовы ў рэспубліцы няма, яна перакручваецца і калечыцца, і гэта мне таксама рупіць і баліць, як перакручванне і калечанне мовы беларускай.

Я.Колас
25.05.1956
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цудоўная навіна!

📯Парк сярэднявечнай гісторыі “Вялікае княства Сула” сумесна з Беларускім дзяржаўным заслужаным харэаграфічным ансамблем “Харошкі” у месяц народзін беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, запускае тэатралізаваную імпрэзу “Дзікае паляванне ў Суле” па матывах твораў аўтара.

Прэм’ера адбудзецца ўжо ў нядзелю 10 лістапада ў 15:00!

☎️ Запіс на праграму па тэлефонах +375296281898
+375445445451
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ пра адукацыю ў XVII ст. У Рэчы Паспалітай і Маскоўскім царстве.

Кіеўскія манастыры дапамагалі распаўсюджваць адукацыю ў Маскоўскім царстве.

У самой Рэчы Паспалітай, як бачым, з высокай якасцю адукацыі вылучаюць езуіцкія школы, потым праваслаўныя, уніятскія паставілі на апошняе месца, не гледзячы на тое, што ўніятам павінны былі дапамагаць самі езуіты.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У хлопца яшчэ зусім мала падпісчыкаў. Можа ў каго з'явіцца жаданне падтрымаць яго, даю спасылку https://www.tiktok.com/@ilyahka.krahka?_t=8rDrzVkrI7c&_r=1

Прыемна чуць ад моладзі пра іх жаданне размаўляць па-беларуску. Пакуль ёсць такія хлопцы і дзяўчаты, ёсць і надзея на будучыню!