This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Нарачы сёння так.
А у вас?
А у вас?
Forwarded from BelAI
Увага ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі!
У галерэі FARBA адбываецца выставачны праект "НейраБеларусь", які паказвае Беларусь вачамі нейрасетак. У экспазіцыі больш за 90 работ, якія спрабуюць адлюстроўваць фрагменты беларускай прыроды, архітэктуры, кухні, міфалогіі, гісторыі і шмат чаго яшчэ.
Кульмінацыяй праекта з'яўляецца імерсіўны фільм "Лічбавая эвалюцыя", які ўяўляе сабою вобразнае пераасэнсаванне свету ідэй і свету матэрыі. Арганізатары таксама падрыхтавалі тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй. Наведвальнікі, якія жадаюць самастойна пазнаёміцца з экспанатамі, могуць скарыстацца бескаштоўным аўдыягідам на беларускай мове
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся
https://www.instagram.com/p/C2CG7F6I9E2/

Forwarded from Матуля Беларусь
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА МАМУ.
❤️Няма лепшага сябра, чым родная матуля.
🌹Маці, што кветка: дзе яна ёсць, там і водар.
🌾Жанчына без дзіцяці, быццам колас без зерня.
🐎Цану дарогі ведае конь, цану праўды – маці.
💧У роднай крынічцы вадзіца чыстая, нібы слёзы матулі.
🌞Пры сонейку цёпла, пры маці добра.
🤲Матчыны рукі заўсёды мяккія.
👩👧👦У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.
🕊Птушка рада вясне, а дзіця маці.
🙏Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.
😊Маміна крыло і ў дарозе цёплае.
🤔Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лондане знялі хлопца ў Apple Vision Pro, які выгульваў робапса.
З днём будучыні
З днём будучыні
Forwarded from Национальный центр современных искусств
З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010).
У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла свой пастаянны адрас у новым будынку па вул. Някрасава, 3, у сценах якога і дагэтуль працягвае стварацца сучаснае мастацтва.
У адной з залаў былых майстэрняў будуць экспанавацца творы выпускнікоў розных гадоў, якія зараз захоўваюцца ў калекцыі НЦСМ: Фёдара Драгуна, Алы Няхайчык і Сяргея Шэмета, Сафіі Піскун. Для шырокага круга гледачоў гэтыя творы будуць прадстаўлены ўпершыню.
НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3
Cep – Ндз, 12:00 – 20:00,
Кошт квіткоў: 9/6/4/3 р.

#МоваНашаРодная
Документальны фільм пра беларускія гаворкі
https://youtu.be/YFxYkhZW2qU?si=IumaiOsg_xpgZWKO

YouTube
Дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі»: як гаворыць краіна
Дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі» створаны камандай праекта «Мова: як гаворыць краіна» https://sp.onliner.by/exponliner/ пераважна з таго матэрыялу, які ў апублікаваныя ў 2019 годзе відэаролікі не ўвайшоў. Сцэнарый быў напісаны кандыдатам філалагічных…
#КазкіДзецям
Снежная Каралева
Гісторыя чацвёртая
Прынц і прынцэса
Ганс Хрысціян Андэрсан
Пераклад Міхася Пазнякова
Снежная Каралева
Гісторыя чацвёртая
Прынц і прынцэса
Ганс Хрысціян Андэрсан
Пераклад Міхася Пазнякова
Як гучаць "Караблі" Дзмітрыя Калдуна на беларускай мове
https://youtu.be/AHQFCP12bGM?si=VqP0QpntpD9_hjWd
https://youtu.be/AHQFCP12bGM?si=VqP0QpntpD9_hjWd
YouTube
Алиса Супронова - Караблi (на белорусском) | Дмитрий Колдун
Сл.: И. Секачева. Муз.: Д. Колдун.
Перевод: Валерия Валентинова (кандидат филологических наук, носитель языка), Алиса Супронова.
Аранжировка: Алиса Супронова.
Я долго выбирала, что исполнить на белорусском, есть много красивых песен) Давно нравятся "Корабли"…

#КухняБеларусі
Бульбяныя клёцкі з малаком
Не асабліва распаўсюджаная і папулярная страва, і гэта не гледзячы на тое, што бульба — гэта гародніна нумар адзін у нашай краіне. Але з ў нас у дзяцінстве такая смаката была адной з любімых.
Для прыгатавання клёцак трэба бульбу натаркаваць на дробнай тарцы і добра адціснуць вадкасць праз тканіну.
Бульбяному соку дайце адстаяцца, вадкасць зліцце, а крухмал дадайце да адціснутай бульбы.
Атрыманую густую масу трэба крыху пасаліць і скачаць шарыкі памерам з вялікі лясны арэх.
Сфармаваныя шарыкі кідаем у падсоленую кіпячую ваду і варым хвілін пяць. Лішак вады зліваем, пакінуўшы столькі, каб яна пакрывала самыя верхнія клёцкі толькі напалову.
Дадаём кароўе масла.
Ну і ўсё, клёцкі гатовыя. Накладаем іх у міску і забельваем малаком.
Смачна есці!

#СучаснаяБеларусь
Факты пра Беларусь
Каляды ў нашай краіне святкуюць двойчы: 25 снежня - каталікі, 7 студзеня - праваслаўныя. Гэта афіцыйныя выхадныя дні ў Беларусі.

#Літаратура
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Яго бацькi былi вясковымi настаўнiкамi.
3 1921 г. Аркадзь вучыцца ў Саматэвiцкай сямiгодцы. “Цiкавiцца вершамi i спрабаваць пiсаць iх сам пачаў з сямi год, а ў 1928 г. ў клiмавiцкай газеце “Наш працаўнiк” быў надрукаваны мой першы верш на беларускай мове”, — успамiнаў паэт у сваёй аўтабiяграфii.
У тым жа 1928 г. вядучы лiтаратурны часопiс Беларусi “Полымя” надрукаваў яго верш “Бывай…”, першы варыянт вядомай песнi “Алеся” на музыку I. Лучанка, якая набыла шырокую папулярнасць, дзякуючы выкананню “Песняроў”.
У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. А ў 1930 г. Аркадзь Куляшоў пераехаў у Мiнск, дзе працягваў вучобу на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. I ў гэтым жа годзе выходзiць першы зборнiк вершаў маладога паэта Росквiт зямлi”.
Узяўшы iмклiвы старт, паэзiя Аркадзя Куляшова набiрала разгон: ён выдае новыя паэтычныя кнiгi, стварае паэмы.
Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на беларускім радыё (1934— 1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1936—1937).
У 1938 г. была надрукавана нiзка вершаў пад назвай “Юнацкi свет”, куды ўвайшлi невялiкая песня-паэма “У зялёнай дубраве”, вершы “Воблака”, “Ранак”, “Млын”, “На сотай вярсце”, “Магiлёўская хмарка”, “Плыла, цалавалася хмара з зямлёй”, “Мая Бесядзь” i iншыя творы, у якiх малады паэт, паводле сцвярджэння крытыкi, нарэшце, знайшоў свой уласны голас.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Аркадзя Куляшова накiравалi ў ваенна-палiтычнае вучылiшча пад Ноўгарадам. 3 лiпеня 1941 года ён працаваў у армейскай газеце “3намя Советов”.
Вялiкай папулярнасцю карысталiся яго вершы i гумарыстычныя творы пра байца Аляксея Пятрова. Пiсаў ён iх на рускай мове. Са снежня 1943 года i да вызвалення Беларусi Аркадзь Куляшоў працаваў у Беларускiм штабе партызанскага руху.
Самым вядомым творам паэта часоў вайны стала лiра-эпiчная паэма “Сцяг брыгады”.
У пасляваенныя гады працаваў рэдактарам газеты “Лiтаратура i мастацтва” (1945-1946) i на кiнастудыi “Беларусьфiльм” (1958-1967). 3начнымi паэтычнымi дасягненнямi ў гэты час сталi цыкл вершаў “3 новай кнiгi”, паэмы “Варшаўскi шлях”, “Хамуцiус”.
Памёр Аркадзь Куляшоў раптоўна 4 лютага 1978 года, знаходзячыся на адпачынку ў Нясвiжы.

Рамонкавы алей лечыць вены
▪️Збярыце свежых кветак рамонка аптэчнага.
▪Вымыйце, атраснуць ад вады і дайце абсохнуць.
❗️Сушыць кветкі не трэба!
▪️Кветкамі запоўніць бутэльку і заліць алеем да плечак.
▪️Паставіць бутэльку ў цёмнае месца і настойваць 40 дзён.
▪️Не забывайце перыядычна падтрасаць бутэльку.
▪Праз 40 дзён працадзіце праз марлю, рэшту адцісніце.
▪️Захоўваць у халадзільніку.
Масла ўціраць штодня ў месцы, дзе пашыраны вены. Рабіць гэта вельмі акуратна і беражліва.
Для больш выяўленага эфекту на ноч можна зрабіць кампрэс. Дапамагае вельмі добрае, карыстацца пажадана штодня.
Разам з лячэбным эфектам алей робіць скуру мяккай, здымае раздражненне, стомленасць і ацёкі.