Верашчака
480 subscribers
8.65K photos
1.4K videos
5 files
2.22K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ДумкіЎслых

Была ў Мінску, сфатаграфавала шыльды і надпісы каб паказаць, што ніякай дэрусіфікацыяй нават не пахне і ў візуальнай інфармацыйнай прасторы пераважае руская мова.
А потым падумала, што а ці не за шмат увагі будзе нашым абшчэственным вар'ятам, каб яшчэ апраўдвацца перад імі за пару дзясяткаў беларускамоўных надпісаў!?

Мы - беларусы! Мы маем права пісаць і чытаць па-беларуску і ні перад кім за гэта не апраўдвацца!

А каму не падабаецца.... Могуць скардзіцца хоць у Гаагу, хоць у Лігу сэксуальных меншасцей!

Зоя С
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!

З новымі сіламі ў новы тыдзень!

Крыніца відэа ў тыкток
#КухняБеларусі

 Свініна "Верашчака"

500 г свініны з праслойкамі сала
1-2 цыбуліны
1 шклянка хлебнага квасу
соль, перац, лаўровы ліст.

Свініну нарэзаць, пасаліць, паперчыць, абсмажыць з абодвух бакоў.

На сале, якое вытапілася, абсмажыць дробна парэзаную цыбулю.

Мяса з цыбуляй перакласці ў саганок, заліць хлебным квасам і патушыць на невялікім агні 10 хвілін.

Падаць з бульбяным пюрэ або блінамі.
#ГісторыяБеларусі
#Архітэктура

На першым здымку намаляваны Казьма-Дзям'янаўскі спуск у Мінску. 

Тут можна ўбачыць неверагодна вузкую і звілістую вуліцу якая нагадвае зверху літару s.  Пасля вайны вуліца была знесена з-за моцных пашкоджанняў. 

На другім здымку можна ўбачыць як гэтае месца выглядае цяпер. 

Шкада, што хутчэй за ўсё Мінску ў бліжэйшы час не відаць рэгенерацыі гістарычнага цэнтра і ўласна вуліцу як і нямігу ў найбліжэйшай будучыні аднаўляць не будуць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Верашчака" на шпацыры ў сталіцы.
Як сабе хочаце, але Праспект - самае прыгожае месца Мінска
#СучаснаяБеларусь

Тры кавярні з Мінска ўвайшлі ў прэстыжны рэйтынг the World's 100 Best Coffee Shop, які вызначае лепшыя ўстановы для аматараў кавы па ўсім свеце. Гэта выдатная навіна для ўсіх знатакоў духмянага напою.

У спіс трапілі кавярня "Место" на пр.Незалежнасці, а таксама "Зерно", у якой тры філіялы ў сталіцы. Таксама ў рэйтынг увайшла Kitchen Coffee Roasters, размешчаная на вул. Кастрычніцкай

Аўтары праекта падкрэсліваюць, што ў рэйтынгу ўлічваецца не толькі якасць кавы, але і атмасфера ўстановы, узровень абслугоўвання, а таксама прафесіяналізм барыста.

Вынікі галасавання будуць падведзены праз месяц, калі стануць вядомыя імёны пераможцаў.

Галасаванне праходзіць як сярод звычайных спажыўцоў, так і сярод прафесійных экспертаў. Пры гэтым меркаванні наведвальнікаў складаюць 30% агульнага выніку, а 70% гэта ацэнкі спецыялістаў, сярод якіх вядомыя бариста і знаўцы кавы.

Канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя на адмысловай цырымоніі і прадстаўленыя ў падрабязнай справаздачы арганізатараў.
Што ў беларускай мове абазначае слова «смуга́»?

(Дадатковая інфармацыя з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
1%
тое, што і смага
4%
рэшткі вогнішча
87%
дымка, туман
8%
позняя восень
«Праз разнастайнасць моў для нас адкрываюцца багацце свету i разнастайнасць таго, што мы спазнаём у iм, i чалавечае быццё робiцца для нас шырэйшым, паколькi мовы ў выразных i дзейсных рысах даюць нам розныя спосабы мыслення i ўспрымання.

Мова ўвасабляе асновы культуры: яе прадукт і структурныя элементы, умовы развiцця. I натуральныя (французская, беларуская i iнш.), i штучныя (мова навукi, умоўныя сiгналы, знакі, сiмвалы), i другасныя (камунiкатыўныя структуры – мiф, рэлiгiя, мастацтва) мовы – спецыфiчны знакавы спосаб фiксацыi, захавання, перапрацоўкi i трансляцыi культурнай iнфармацыi


А. Л. Смолік, Л. К. Кухто
«Культуралогія: тэорыя культуры» 2007г.

#культуралогія
#урыўкі
Forwarded from Звязда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову

"Другое. Такія ўстановы, як Міністэрства культуры, Міністэрства асветы, могуць і павінны весці сваю работу па-беларуску.

Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намеснікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжанні, пісаць, дык можна мець пэўнасць, што справа пойдзе на лад.

Само сабой зразумела, што ніякай цяжкасці не складзе і карыстанне мовай у творчых арганізацыях мастакоў, кампазітараў, у тэатрах.

Укараненне мовы ў Акадэміі зробіць уплыў на ўкараненне яе ў навучальных установах. Выкладанне самой мовы і асноўных прадметаў на ёй справа не цяжкая. Кадры ёсць, падручнікі ёсць – трэба толькі паваротлівасць Міністэрства.

Вядома, што колькасць беларускіх школ павінна быць павялічана і ўмовы ў іх павінны баць добрымі.

Я не майстар рабіць прапановы, іх трэба пашырыць і паглыбіць. Аб усім гэтым неабходна добра і ўважліва памеркаваць. ЦК знойдзе адпаведныя метады і сродкі.

Пачаў жа я гэтую гаворку таму, што адчуваю гэта сваім абавязкам перад партыяй і народам."

Я.Колас
25.05.1956
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Ну а тут Рыгор мае рацыю. Рашэнне аб развале СССР было прынята ў Маскве і ў нас не было варыянтаў, як будаваць сваю ўласную суверэнную дзяржаву!

І мы справіліся з гэтай справай. І наш Прэзідэнт паабяцаў народу, што Беларусь застанецца самастойнай суверэннай краінай! І ніхто больш нас не зможа кінуць або вышвырнуць!

А каму не падабаецца, могуць скардзіцца ў Гаагу і Лігу сэксуальных меншасцей!

Зоя С
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ раз сустракаем згадку пра Радзівілаў, слуцкіх, і іх стаўленне да праваслаўнай царквы.

Не ў першы раз у кнізе ўзгадваецца і род Агінскіх, таксама як абаронца правоў праваслаўнай царквы.
Forwarded from Звязда