Верашчака
483 subscribers
8.52K photos
1.39K videos
5 files
2.19K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#звязда
Трапічныя ліўні пасярод лета, якія затоплівалі беларускія гарады, здараліся і 100 гадоў таму. Апісанне залевы ў Барысаве з газеты "Звезда" №128 1927 года.
#АнекдотДня

Сказ аб тым, як былая кантрабандыстка, хранічная тунеядка, экс-камуністка і экс-кандыдатка, студэнтка 2 курса філфака БДПУ ім.Танка правяла рэвізію адукацыйнай праграмы па беларускай літаратуры 🤦🏻‍♀️

Паважаны Андрэй Іванавіч, як адмін "Верашчакі", я лічу, што пакінуць такую ініцыятыву без увагі проста немагчыма! Вольга Бондарава адным пастом заткнула за пояс усіх навукоўцаў, даследчыкаў, аўтараў праграм і Міністэрства адукацыі! Цяпер можна ўсіх распускаць за ненадабнасцю! Вольга прыйдзе - парадак навядзе! 😁

https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/36987
Верашчака
#АнекдотДня Сказ аб тым, як былая кантрабандыстка, хранічная тунеядка, экс-камуністка і экс-кандыдатка, студэнтка 2 курса філфака БДПУ ім.Танка правяла рэвізію адукацыйнай праграмы па беларускай літаратуры 🤦🏻‍♀️ Паважаны Андрэй Іванавіч, як адмін "Верашчакі"…
#ДумкіЎслых

Мне цікава, як гэты чалавек пасля атрымання дыплома прыйдзе дзяцей вучыць беларускай мове і літаратуры.

Бондарава вучыцца на бюджэце, значыць адпрацоўка будзе абавязкова. Уяўляеце ўзровень будучага настаўніка!!!

Зоя С
У лістападзе 1939 года ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета адбылася прэм’ера першага беларускага нацыянальнага балета «Салавей» М. Я. Крошнера паводле твора Змітрака Бядулі

Ю.Чурко ў кнізе «Беларускі балетны ТЭАТР» ёміста характарызуе галоўнае дасягненне балета «Салавей»:
... «герой балета ўпершыню загаварыў на сваёй нацыянальнай мове, і мова гэтая магла выказаць самыя складаныя чалавечыя пачуцці, расказаць пра самыя тонкія рухі душы».

У вялікай ступені гэта было і заслугай кампазітара М. Крошнера: балет быў насычаны народнымі мелодыямі, танцамі, гульнямі, але пры гэтым не ператварыўся ў просты набор узораў беларускага фальклору.

Балетам "Салавей" была закладзена аснова для ўсяго далейшага развіцця жанравага напрамку нацыянальнага беларускага балета: Гэта высокамастацкі твор, які валодае ўсімі прыкметамі вялікага балетнага мастацтва, з па-майстэрску выпісанымі партыямі галоўных герояў, яркімі вобразамі, сінтэзам класічнай і народнай традыцый і суцэльнай драматургіяй.
#НамПішуць

Падпісчык даслаў у чат:

Палітолаг Вадзім Баравік на СТБ «Па сутнасці»:

«Давайце называць правільна, ніякай «Молдавии» няма, і «Белоруссии» няма. Малдова, Беларусь, Туркменістан. Тады вы будзеце сябе паважаць.

У нас дзяўчынкі правільна Галкіну гаварылі: няма такой краіны «Белоруссия», ёсць Беларусь. Я хачу ўсе краіны называць па Канстытуцыі. З гэтага пачынаецца павага і цэнтраімклівыя сілы».

Вось. А хтосьці даказвае - якая розніца, калі нават у класіфікатары краінаў так.
Вчера попался на глаза опус некоего блогера из Гомеля Андрея Корнеева. Как журналист государственного СМИ, более того, отвечающий за освещение белорусско-российской повестки, хочу публично обратиться к МВД Беларуси и к Генеральной прокуратуре: сколько дел заведено в стране, где преступлением признано общение на русском языке, кого и куда посадили? Были ли в Беларуси в последнее время случаи убийств людей по причине их общения на русском языке. Если были, почему скрываются такие резонансные случаи: кто преступники, кто жертвы? Считаю, позиция правоохранителей в данном случае должна быть озвучена публично. А предоставленная информация проверена тщательно.
#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову

..."Акадэмія навук, якая павінна быць цэнтрам беларускай навукі, не карыстаецца беларускай моваю, не выдае на ёй работ, не праводзіць паседжанняў.

Тое, што ў Акадэміі існуюць інстытуты мовы і літаратуры, яшчэ справы не рашае. У нас дасюль не распрацавана беларуская тэрміналогія па ўсіх галінах навукі, а гэта дало б магчымасць пісаць па-беларуску навуковыя працы і выкладаць па-беларуску спецыяльныя дысцыпліны. Няўжо ж навуковая работа, калі яна ўдалая і цікавая, што-небудзь страціць ад таго, што будзе напісана па-беларуску! Наадварот, яе будуць перакладаць і пашыраць на многіх мовах свету, як гэта робіцца з творамі лепшых літаратараў.

Могуць сказаць, што, стаўшы на такі шлях, распужаеш з Акадэміі вучоных, ураджэнцаў іншых рэспублік, якія не валодаюць мовай. Не, ніхто не збіраецца саджаць за азбуку паважаных і сур’ёзных людзей. Аднак, жывучы ў Беларусі, і ім бы не грэх навучыцца хоць бы чытаць газету. Большасць жа нашых вучоных – беларусы, і мову яны ведаюць, але ёю не карыстаюцца. У іх адрас і накіраваны гэты папрок. Бо хіба ж можа быць сур’ёзнае развіццё навукі, калі вучоныя не хочуць паважаць мовы народа, на зямлі якога яны працуюць."

Я. Колас
25.05.1956
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Далей пазнаёмімся з дзейнасцю вядомага філолага, грамадска-палітычнага і царкоўнага дзеяча тых часоў, Мялеція Сматрыцкага.

Цікава, як Сматрыцкі атрымліваў адукацыю. Ён нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і і пачатковую адукацыю атрымліваў у праваслаўнай акадэміі. У юнацкім узросце ён вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Ну а на пачатку свайго дарослага жыцця ўвогуле вучыўся ў Германіі ў розных пратэстантскіх універсітэтах.

Аўтар лічыць, што менавіта гэтая адукацыйная салянка зрабіла Сматрыцкага не цвёрдым у сваёй веры.

Але тым не менш Мялецій Сматрыцкі стаў Полацкім архіепіскапам.

Будзе працяг...
⭐️ Шыльду ў гонар Васіля Быкава хочуць усталяваць у Горадні

Мемарыяльную шыльду на доме па вул. Вялікая Траецкая, 28 дзе жыў Васіль Быкаў пад час гарадзенскага побыту прапануюць усталяваць жыхары Гродна. 👍

❗️Збіраць подпісы будуць да 24 лістапада, пасля петыцыю накіруюць у гарвыканкам.

Як лічыце, гарадзенцы маюць рацыю?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская мова ў сэрцы маладога пакалення праз беларускія песні...

Спявае Ілья Шынкарэнка
Мне здаецца, што "тэрмін захоўвання" на шаладках - лішняя інфармацыя.
Дзе такое бывае, каб шакалад захоўваўся!?

🎨 Малюнак Alison Friend
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Той выпадак, калі надпісы на ўпакоўцы лепш за якія карцінкі!

Перац - непыл
Сумесь перцаў - многанемала
Праправа для крылак - з'еўпаляцеў

Ды і прыправы харошыя, перац тэрмаядзерны проста, сумесь духмяная. Як бачу такія прыправы, то выбіраю менавіта іх. Галоўнае што без солі і ўсялякіх дадаткаў.