Верашчака
481 subscribers
8.62K photos
1.4K videos
5 files
2.21K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Са святам!

Дарагія калегі! Віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры Беларусі. Час выбраў нас для высакароднай працы на карысць Айчыны. А вы абралі сваёй прафесіяй тую, што нясе людзям асвету, гармонію, радасць.

Наша нацыянальная культура і ёсць сапраўдны абярэг душы народа. Яна сілкуецца гаючай крыніцай памяці аб традыцыях продкаў. У кантэксце штодзённасці вы годна развіваеце яе патэнцыял і ў рэгіёнах, і ў сталіцы рэспублікі.

Ваш прафесійны вопыт запатрабаваны рознымі пакаленнямі суайчыннікаў. Пра гэта сведчыць у тым ліку кожная памятная дата або падзея, якія святкуюцца грамадствам.

Сёлета мы жывём пад знакам 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Працаўнікі сферы з усёй шчырасцю і самаадданасцю звяртаюцца да людзей праз сваю творчасць, каб распавесці аб неўміручасці подзвігу народа.

Дзяржава забяспечыла нацыянальнай культуры вялікія перспектывы для далейшага стваральнага шляху. Няхай гэты шлях адзінства з краінай застаецца светлым ды плённым.

Моцнага вам здароўя, мірнага неба, ладу — кожнай сям’і. Са святам!

✍️ Анатолій МАРКЕВІЧ, Мiністр культуры Рэспублікі Беларусь
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Паходжанне ў часы ВКЛ і РП мела вельмі важнае значэнне, калі не галоўнае. Для нас гэта зараз гучыць дзіка, а ў тыя часы важна было, каб нават духавенства мела шляхецкае паходжанне.

Яшчэ адзначым, што ўніятам у першыя гады іх дзейнасці дапамагалі езуіты, у тым ліку ў адукацыі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

Часам выпадае пачуць, што беларусам не абавязкова ведаць беларускую мову. Можна ж і без яе абысціся.

Ці так гэта? Ці будзе беларус беларусам без сваёй мовы?

Даследванні шматлікіх вучоных-лінгвістаў сведчаць аб тым, што ўяўленне чалавека пра свет абумоўлены мовай, на якой фарміруюцца ягоныя думкі.
То бок, культура грамадства, яго светапогляд і каштоўнасці напрамую залежаць ад таго, на якой мове пазнаецца свет яго людзьмі.

Страціўшы родную мову мы страцім і наш беларускі свет, мы ўжо па-іншаму будзем бачыць з'явы, нейкія вымярэнні, у нас будзе іншае ўспрыманне гэтага света.

Так лічыць навука. А як лічаце вы?

Крыніца відэа
#НамПішуць

Меркаванні падпісчыка:

Маё меркаванне такое, калі ты лічыш сябе беларусам, то вельмі пажадана родную беларускую мову ведаць і імкнуцца размаўляць на ёй, а таксама папулярызаваць яе ў сваім асяродзі. Але пры гэтым я абсалютна супраціў навязвання беларускай мовы пад прымусам ці ўціскам. Людзі напэўна не здарма кажуць, што сілком мілы не будзеш.
Свірскі касцёл 13 кастрычніка 2024 годзе і на малюнку Язэпа Драздовіча 1924 года

Дакладны ракурс сёння перадаць цяжка з-за вялікай колькасці дрэў, якія закрываюць сабой касцёл Святога Мікалая

І якраз у гэты дзень, 13 кастрычніка 1888 года, у засценку Пунькі Дзісенскага павета нарадзіўся выдатны беларускі мастак, Язэп Нарцызавіч Драздовіч

#сучаснасцьvsмінуласць
Птушка на асфальце – як дапамагчы

Восенню асабліва шмат птушак б’ецца аб будынкі і шыбы. Ляцяць маладыя лясныя птушкі, якія ніколі не бачылі гарадоў. Большасць такіх знаёмстваў заканчваецца смерцю птушак, але калі птушка яшчэ жывая:

1️⃣ Акуратна ловім яе, каб ёй не нашкодзіць. Калі ўцякае, можна накінуць на яе шалік, кашулю ці нешта іншае з тонкай тканіны.
2️⃣ Садзім птушку ў каробку з крышкай.
3️⃣ Прытрымліваемся правіла “Тры Ц”: ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы.
4️⃣ Калі птушка не атрымала сур’ёзных траўм, то праз некалькі дзясяткаў хвілін ці некалькі гадзін яна ажывіцца, будзе спрабаваць выбрацца са скрыні і рэагаваць на цябе. Тады птушку можна выпускаць. Лепш за ўсё каля кустоў падалей ад будынкаў.

Ні ў якім разе:

не паіць
не карміць
самім не ўпраўляць канцавіны
не падкідваць пры выпуску

☝️ Усё гэта небяспечна для яе!

Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл, папрасіць дапамогі ў чаце "Ціў-Ціў" t.me/ptushkachat.

Захавай сабе памятку і падзяліся з сябрамі!

📷 На фота Андрэя Чыбіса малінаўка, якая сутыкнулася з шыбай.
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Прынцэса на гарошыне

Ханс Крысціян Андэрсэн

Пераклад Уладзіміра Ліпскага
Audio
Ну і для прыемнага вячэрняга адпачынку прыгожая песня для вас ад Андрэя Усанава
#ДумкіЎслых

Апошнім часам я не асабліва трыгеру ад дзейнасці "абшчэственных ідыётаў актывістаў", бо яны ўжо больш смех вызываюць, спрабуючы супраціўляцца працэсам, якія адбываюцца ў краіне. Выглядае гэта дакладна, як у байцы "Жаба ў каляіне". Але сённяшнія высеры пасты Вольгі Бондаравай па выніках наведвання Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прымусілі ўсё ж выказацца.

Я не магу сказаць, як гэта правільна зрабіць, па якіх законах прымусіць яе закрыць пашчу, але чытаць такое дзярмо ў бок падобнага месца, знакавага для кожнага беларуса - гэта проста абраза пачуццяў кожнага нармальнага грамадзяніна!

Як сабе хочаце, толькі не звяртаць на гэта ўвагі, рабіць выгляд, што нічога такога, аргуменціруючы тым, што Бондарава хворы на галаву чалавек - проста знявага да ўсіх астатніх грамадзян.
Хворых на галаву ў вышэйшыя установы адукацыі не прымаюць! Таму дадзеная грамадзянка з'яўляецца дзеяздольнай і да адказнасць можа быць прыцягнута нараўне з іншымі!

А я паназіраю як наш маналіт, у складзе палітолагаў, філосафаў і журналістаў адрэагіруе на разнос экспазіцыі музея былой кантрабандысткай. Очынь інцярэсна.

Зоя С
#НамПішуць

Меркаванні падпісчыка:

Цяжка змаўчаць
У нас зараз складваецца нейкая вельмі прыкрая карціна, калі невук, які аб шмат якіх рэчах мае вельмі паверхнявыя веды, калі не сказаць болей, словамі Булгакава дазваляе сабе " з развязнасцю зусім невыноснай падаваць нейкія парады касмічнага маштабу і касмічнай жа дурасці".

Магчыма, спецыялістам у адпаведнай галіне аховы здароўя трэба прааналізаваць гэтую пісаніну і зрабіць адпаведныя вывады?

Ці можа спатрэбіцца дапамога спецыялістаў з ГУБАЗіК, каб ўсё ж унармаваць паводзіны гэтай экзальтыраванай асобы.

https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/36042
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем! Вясёлага панядзелка вам усім!

Гляджу на гэтыя танцы і хочацца пажадаць нашым прыгожым беларусачкам добрых хлопцаў знайсці сабе! Такія яны слаўныя ў хустачках, аж тварыкі свецяцца, здаецца
Forwarded from Белпосцінг
Сёння пагаворым пра напоі 🍻

Спрадвечным напоем нашых продкаў быў мёд. Ферментаваны водны раствор мёду, які рабіўся ў бочках, меў каля 12 градусаў мацунку. Ён лёгка вырабляўся ў хатніх умовах.
Бортніцтвам займаліся для медаварэння, а воск, яго пабочны прадукт, ішоў на выраб свечак і на экспарт. Ячменнае піва, як і мёд, было вядома з часоў язычніцтва. Яно, як і піўны мёд, выраблялася ў хатніх умовах. Ячмень прарошчвалі на солад.
Потым яго малолі ў жорнах. З мукі рабілася закваска (сусла), з якой і варылі піва ў катлах. Атрымліваўся нефільтрованы, мутны напой. Такое піва хутка псавалася, таму адразу ішло ў дзела. Яго мацунак, як і зараз, складаў каля 5 градусаў.
Можна меркаваць, што на беларускіх землях продаж алкагольных напояў у корчмах пачаўся ў ХІ ст., калі таргоўцы іх засноўвалі і эксплуатавалі. Відавочна, што яны абслугоўвалі жыхароў гарадоў і ўдзельнікаў транзітнай таргоўлі на валоках.
Паводле Устаўной граматы смаленскага князя Расціслава Мсціслававіча 1150 г., корчмы былі ў Копысі. І ўжо тады меліся саладоўні, а мясцовы князь рабіў спробы ўзяць таргоўлю алкагалем пад свой кантроль. Як толькі гарадамі авалодалі князі, карчмары пачалі плаціць падатак.
У ВКЛ корчмы існавалі ў гарадах ад самага пачатку ўтварэння дзяржавы.

Крыніца: Захар Шыбека "Піцейны гандаль Вялікага Княства Літоўскага і ўдзел у ім габрэяў (канец XІV ст. – 1572 г.)"
14 красавіка - Дзень маці

Не забудзьце сёння павіншаваць сваіх матуль. Ім так мала трэба для шчасця! Проста ведаць, што ў дзяцей усё добра і што яны не забываюць пра свой родны дом!

Тэлефануйце прама зараз, не адкладвайце на потым!
Верашчака
14 красавіка - Дзень маці Не забудзьце сёння павіншаваць сваіх матуль. Ім так мала трэба для шчасця! Проста ведаць, што ў дзяцей усё добра і што яны не забываюць пра свой родны дом! Тэлефануйце прама зараз, не адкладвайце на потым!
#Літаратура

Рукі маці

Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба спякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.
Пража нямала
З іх выпіла ў ночы бяссонныя
Свежасці ранняй.
Колькі яны запалілі світанняў,
Зораў над намі.
Колькі сягоння на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.
Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце
I ў сэрцы.

Максім Танк
#ПобытБеларусі

Праваслаўны свет святкуе Пакровы Прасвятой Багародзіцы

Штогод 14 кастрычніка адзначаецца адно з самых шанаваных свят сярод вернікаў – Пакровы Прасвятой Багародзіцы – традыцыйнае свята праваслаўнай царквы. Каталіцкая царква гэты дзень не святкуе.

Паданне пра Пакровы
У дзень Пакроваў прынята ўспамінаць падзею, якая адбылася ў 910 годзе ў Канстанцінопалі. Гісторыя сведчыць, што ў Влахернскім храме з’явілася Божая Маці з амафорам – элементам царкоўнага адзення. Божая Маці накрыла сваім амафорам людзей – у знак заступніцтва і абароны.
Святкаванне гэтага дня бярэ свой пачатак ў Візантыі – яго ўсталяванне адносяць да 1165 года і прыпісваюць князю Багалюбскаму.

Як адзначаюць Пакровы
Галоўнае правіла, якое варта выконваць на Пакровы – паход у царкву на святочнае богаслужэнне. У гэты дзень вернікі моляцца і просяць аб заступніцтве Божую Маці. Лічыцца, што на Пакровы кожная малітва будзе пачута.