Forwarded from Prošča | Прошча
Балоты — гэта галоўная адметнасьць ландшапту Беларусі і яны адыгралі вялікую ролю ў нашае гісторыі. Нажаль, у савецкія часы прыроду не шанавалі і зараз багнаў у разы два-тры меней, а раней яны складалі амаль 70-80% тэрыторыі сучаснай Беларусі і гэта не магло не адбіцца на мове, бо захавалася вельмі шмат назваў відаў багнаў, вось некалькі прыкладаў:
Багна - балота без расьліннасьці, нагадвае проста бруд;
імшар - мохавае балота;
алёс - травяністае балота сярод лесу;
твань - топкая мясцовасьць, самая безнадзейная багна;
тракеня - топкае мейсца, дзе правальваюцца жывёлы;
цякмо - крынічнае балота або топкае мейсца пасярод балота дзе стаіць вада
блуша - мохавае балота для пракладкі сьценаў
шарэц - балота з шэрым мохам
Таксама ё словы: пеля, клон, лом, сігла, дзягна, вязь, дыхлінка, мрай, нажма, нетра

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
З гэтых урыўкаў з кнігі бачым, што праваслаўныя таксама нападалі на ўніятаў, у тым ліку на вышэйшае духавенства. І гэта пры тым, што новы кароль РП значна палепшыў умовы для праваслаўных.
Чаму так адбывалася, даведаемся ў наступны раз. Бо прычыны для гэтага дакладна былі....

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Для тых, хто цікавіцуа нейрасеткамі, магчыма тут будзе нешта важнае і патрэбнае.
Але я апублікавала гэта відэа для тых, хто ўсё яшчэ мяркуе, быццам беларуская мова - мова культуры і простай гаворкі, а для навукі яна не падыходзіць. Цікава было б атрымаць дакладны спіс, якая мова годная для навукі, а якая не і хто так вырашыў?)))
Ну а для мяне слухаць гучанне роднай мовы - проста рэлакс!
Таму і вы слухайце і атрымлівайце асалоду!
Акаунт у тыкток

Forwarded from papury.bel | кнігі на беларускай мове
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пісьменніца Надзея Ясмінска расказвае пра новую казачную гісторыю "Як Меша знайшоў хвост" з цудоўнымі ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік
Шукайце, калі ласка, у кнігарні "Параграф 45" па адрасе Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45
А таксама на маркетплейсах
wildberries | oz.by | biblio.by | alfavit.eu

Хачу паспрабаваць правесці эфір у ТыкТок.
1. Там ніколі не праводзіла яшчэ
2. Хачу на беларускай мове паразмаўляць, а то ніводнай сацыяльнай сеткі беларускамоўнай не маю. Сорам нейкі!
3. Будзе ў вас магчымасць адміна Верашчакі паглядзець. А то некаторым падаецца, што я мужык з рагамі і хвастом або нацыяналіст з Пагоняй на ілбе)))
Калі маеце жаданне, то залятайце! Праўда, я чыста патрындзець. Пра сябе, пра сваю творчасць ну і так, адкажу на пытанні, калі будуць.
Пачну ў 20.40 (калі атрымаецца, бо ў тыктоку я лох)))
Спасылка тут https://www.tiktok.com/@zoya_sereda?_t=8rKzuuFWVHk&_r=1
Зоя С

TikTok
zoya_sereda в TikTok
@zoya_sereda Подписчики: 3511, подписки: 65, лайки: 39.7k — zoya_sereda создает классные короткие видеоролики
#МіфыЛегендыБеларусі
Расамаха
Старыя людзі расказвалі, што калісьці у лесе вадзіліся звяры Расамахі. Мабыць, яны памыляліся, бо я сваімі вачыма бачыў Расамаху. Не звер гэта, а нечысць, падобная на жанчыну з распушчанымі валасамі. Кожная пры жыцці забіла сваё дзіцятка, а сама ўтапілася.
Касілі мы з дзецюкамі каля ракі. Знайшлі сухі грудок, пакінулі там торбы з харчамі і ўляглі ў работу. Рана добра касіць — трава расяная, мяккая… Пакуль паднялося сонейка, ладны кавалак скасілі.
Пабег я на грудок па біклагу з квасам. Гляджу — хтосьці пашкамутаў нашы торбы, а біклагу нават на алешыну павесіў. Сабака ці які-небудзь лясны звер такое не ўчыніў бы. Замёр, прыслухоўваюся. Ажно чую — зусім блізенька плача дзіця. Я — да яго, а яно — далей. Я за лазу,а дзіцятка ў траву. Шукаю ў траве,а малое ўжо дзесьці каля ракі. «Што за ліха?» — думаю сам сабе. Вось дык хітрыкі, але ж і я не ўломак. Пайшоў нібыта да грудка, а потым паціху, на пальчыках, павярнуў зноў да ракі. Там якраз бабравіна была. Падкраўся, гляджу, а на бабровай хатцы жанчына сядзіць і трымае на руках маленькае дзіцятка. «Мусіць, яно плакала…» — падумаў я і цікую далей.
Жанчына тым часам паклала дзіцятка на голле і пачала расчэсваць зялёным шчупаковым грэбнем распушчаныя валасы. Я стаю і дзіўлюся: хто яна такая і чаму сядзіць на бабровай хатцы? Толькі так падумаў — зноў закугакала дзіця. Жанчына перастала расчэсвацца. Паклала малое сабе на нагу і люляе.
Дзецюкі, з якімі я касіў, таксама пачулі, што дзесьці плача дзіця. Спяшаюцца ў наш бок. Пачула Расамаха людзей, схапіла немаўлятка і шабултых у ваду, аж бурбалкі пайшлі.
Прыбеглі дзецюкі. Пытаюцца ў мяне, ці не бачыў я тут дзіця. А я маўчаў, бо усё роўна не павераць. Павярнулі усе разам на сенажаць, каб папалуднаваць. Прыходзім на грудок, а нашы торбы зноў хтосьці параскідаў. Перахрысціўся я перад абедам, і больш Расамаха нас у той дзень не трывожыла.

Forwarded from Матуля Беларусь
НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ.
12 лістапада 1623 г.
гадавіна з пачатку
Віцебскага паўстання.
Некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі уніяцкага архіяпіскапа Іазафата Кунцэвіча і забілі яго. Збілі уніяцкіх святароў, слуг Кунцэвіча. Некаторыя з паўстанцаў і іх кіраўнік Сцяпан Пасіёра, уцяклі.
Віцебск пазбавілі магдэбургскага права і некаторых прывілеяў.
Іазафат Кунцэвіч быў далучаны да ліку пакутнікаў.
У 1867 Папа Рымскі Пій Дзявяты назваў Кунцэвіча святым.
#ViktarKaval

Верашчака
НАША ВЕРА. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ. 12 лістапада 1623 г. гадавіна з пачатку Віцебскага паўстання. Некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі уніяцкага архіяпіскапа Іазафата Кунцэвіча і забілі яго. Збілі уніяцкіх святароў, слуг Кунцэвіча. Некаторыя…
#ДумкіЎслых
Наколькі супярэчліва выглядаюць гістарычныя асобы, калі глядзець на іх з розных бакоў ...
Безумоўна, расправа паўстанцаў над святаром нічым не можа быць апраўдана, але ж і сам святар паводзіў сябе не так, як маглі чакаць ад яго людзі
https://yangx.top/verashchaka_by/8985?single

Telegram
Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня вам!
Спадзяёмся, ва ўсіх усё добра?
Спадзяёмся, ва ўсіх усё добра?
#КухняБеларусі
Салат "Беларускі"
Гэтая страва з'явілася адносна нядаўна, але створана ў традыцыях нацыянальнай беларускай кухні. Яе аснова – прадукты, якія здаўна выкарыстоўваліся ў многіх беларускіх рэцэптах: печань, цыбуля, лясныя грыбы, салёныя агуркі.
Для прыгатавання 2 порцый:
200 г сырой печані ялавічыны
2 цыбуліны
100 г адварных белых грыбоў
салёныя агуркі – 2 шт.
вараныя яйкі – 2 шт.
100 г маянэзу
50 г мукі
Печань нарэзаць лустачкамі, пасаліць, паперчыць, абкачаць у муцэ, выкласці на разагрэтую патэльню і смажыць па 3-4 мінуты з кожнага боку.
Зняць з пліты і накрыць накрыўкай да гатоўнасці.
Цыбулю і грыбы нарэзаць саломкай і абсмажыць да залацістага колеру.
Агуркі нарэзаць саломкай, яйкі – буйнымі кавалачкамі.
Усё гэта змяшаць з грыбамі і цыбуляй, заправіць маянэзным соусам.
На талерку выкласці горкай салат, зверху – лустачкі печані. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі і журавінамі.

#ПарадаДня
Лайфхак ад абшчэственнайвар'яткі актывісткі як паралізаваць дэпутатскі прыём і звесці вынік яго работы на 0.
https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/37227?single
1. Знаходзіце ў сеціве "аднадумцаў", чалавек па 3-5 на кожнага выбранага дэпутата
2. Складаецца спіс пытанняў, якія павінны задаваць гэтыя людзі ў час прыёму
3. Адпраўляеце людзей з гэтымі пытаннямі да дэпутатаў
Усё, работа з грамадзянамі паралізавана, нічога дакладна важнага да дэпутатаў не данясуць, бо людзі з рэальнымі праблемамі туды не трапяць
Спадарства! Не будзьце як Вольга Бондарава! Звяртайцеся да народных абраннікаў толькі з рэальнымі праблемамі!
Цаніце свой час і час іншых людзей!
І беражыце сябе і блізкіх!
Зоя С
Лайфхак ад абшчэственнай

Бондарева. БЕЗ КУПЮР
#ГісторыяБеларусі
#Архітэктура
Мала хто ведае але першапачаткова ў 1980 годзе Мінская спадчына на чале з Сяргеем Баглосавым планавала пасля рэканструкцыі Траецкага Прадмесця, стварыла эскізны план рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска. аднак праект не быў ухвалены ў той час.
На здымку можна ўбачыць план рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска 1982 года.

#МоваНашаРодная
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.
Алесь Разанаў
Пачатак беларускай мовы як адной з усходнеславянскіх можна смела адносіць да 2-й паловы І тысячагоддзя нашай эры, бо менавіта ў гэты час на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачынаюць фарміравацца племянныя аб'яднанні ўсходніх славян.
Безумоўна, гэта была яшчэ далёка не тая мова, якую цяпер вывучаюць у школах і на якой выдаюць кнігі. Але якраз тады стала закладвацца аснова беларускіх гаворак з іх адметнымі рысамі, што пазней праявіліся як у старабеларускай (з XIV па XVIII стагоддзе), так і ў новай беларускай літаратурнай мове ( з XVIII стагоддзя і да нашага часу).
З пэўнымі зменамі мясцовыя моўныя асаблівасці захаваліся да сёння, выступаючы сведчаннем унікальнасці беларускай мовы, натуральнасці яе ўзнікнення і развіцця.

Forwarded from Палявая пошта
#Менск
Акруговы суд, паштоўка 1912 г.
Дом Працы, фота 1932 г.
Сёньня офісны будынак на Плошчы Свабоды, актуальны ракурс ад igorurbanist.