Верашчака
456 subscribers
10.4K photos
1.63K videos
6 files
2.7K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ.

12 лістапада 1623 г.
гадавіна з пачатку
Віцебскага паўстання.

Некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі уніяцкага архіяпіскапа Іазафата Кунцэвіча і забілі яго. Збілі уніяцкіх святароў, слуг Кунцэвіча. Некаторыя з паўстанцаў і іх кіраўнік Сцяпан Пасіёра, уцяклі.

Віцебск пазбавілі магдэбургскага права і некаторых прывілеяў.

Іазафат Кунцэвіч быў далучаны да ліку пакутнікаў.
У 1867 Папа Рымскі Пій Дзявяты назваў Кунцэвіча святым.


#ViktarKaval
НАША ГІСТОРЫЯ.
БЕЛАРУСКІ ДРУК.

"ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІ КРАЙ".

14 лістапада 1902 г.
Выйшла штодзённая грамадска- палітычная і літаратурная газета "СЕВЕРО- ЗАПАДНЫЙ КРАЙ".


Выдавалася на рускай мове ў Мінску да снежня 1905 г. Рэдактар- выдавец М.Мысаўской. Газета друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі, фальклорныя творы (К.Каганца, С.Барташэвіча і інш.), апавяданні і нарысы пісьменніка і этнографа А.Пшчолкі, шмат увагі аддавала дзейнасці Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, знаёміла чытачоў з украінскай і польскай літаратурамі.

15 мая 1905 г. тут быў апублікаваны першы друкаваны твор Я.Купалы - верш "Мужык".

#ViktarKaval
👍9
НАША ГІСТОРЫЯ.
БЕЛАРУСКАЕ КРАЯЗНАЎСТВА.

РУЖАНЫ.

20 чэрвеня 1637 г. Ружаны атрымалі герб і магдэбургскае права.

Вядомы з 1552 г. калі належылі графам Тышкевічам, потым пераходзяць ва ўласнасць Сапегаў, многія з якіх займалі адказныя пасады ў дзяржаўным апараце Вялікага княства Літоўскага.

У XVIII cт. у Ружанах збудаваны палац з багатай бібліятэкай і археалагічным кабінетам, пры палацы існаваў тэатр.

У 1921 - 1939 гг. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Косаўскага павета. З 1939 г. прыяднаны да БССР.

Сёння Ружаны - гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне.

#ViktarKaval
👍7