#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа
Сядзіба ў Камарове
Мядзельскі раён Менскай вобласці
Вёска Камарова можа стаць не толькі перавалачным пунктам на шляху да Нарачы або Блакітных азёр – сюды варта прыехаць і асобна.
Мястэчка вядомае яшчэ з XIV стагоддзя. За гэты час уладальнікі шмат разоў мяняліся, апошнімі – у канцы XIX стагоддзя – былі Старжынскія.
Тады маёнтак моцна пашырыўся, на тэрыторыі з'явіліся новыя гаспадарчыя пабудовы, а ў парку – аранжарэя.
Зараз аранжарэі ўжо няма, але захаваліся старыя алеі і вадаём з невялікім вадаспадам.
Бяры з сабой тэрмас, у мясцовай пякарні хапай свежую выпечку і размяшчайся на маляўнічым беразе – атрымаецца выдатны перакус with a view.

#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
#ДумкіЎслых
.... Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі выдаваў на беларускай мове лацінскім шрыфтам газету "Мужыцкая праўда". Газета тлумачыла сялянам характар адмены прыгоннага права, заклікала іх не верыць цару і "з мужыкамі з-пад Варшавы... і ўсёй Расіі" са зброяй у руках ісці здабываць "сапраўдную волю і зямлю"....
....Усе жыхары абвяшчаліся вольнымі і раўнапраўнымі....
....Паўстанне 1863 - 1864 гг. непасрэдна не ставіла задач фарміравання беларускай дзяржаўнасці, але змяніла на наступныя дзесяцігоддзі ход грамадска-культурных працэсаў. Істотнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання стала штуршком для пошукаў самаідэнтыфікацыі сярод інтэлігенцыі Беларусі. Невыпадковым сярод адукаванага грамадства стаў паступовы заняпад ідэі "літвінскага" патрыятызму і пашырэнне самаўсведамлення беларускай нацыі ў сучасным яе разуменні.
Крыніца: "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці" Вучэбны дапаможнік рэкамендаваны Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
👉 Што б там не казалі Рыгор і псеўдагісторык Дзюкаў, а нашы студэнты вывучаюць падзеі паўстання з розных бакоў, як і асобу Каліноўскага.
Так што, усё будзе добра.
Зоя С

#ЛюдзіБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Ігнацій Бжастоўскі - на пачатку 1863 г. распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай.
Уладзіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты - належыў да групоўкі «чырвоных», абараняў інтарэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі зямельнай маёмасці памешчыкаў. Удзельнік Парыжскай камуны. Адна з вуліц Навагрудка носіць яго імя.
Элігій-Францішак Карафа-Корбут - беларускі і польскі паэт, празаік і публіцыст. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе быў адным з стваральнікаў беларускага гуртка. Аўтар верша «К дудару Арцёму ад надзвінскага мужыка» — аднаго з найлепшых узораў раннебеларускай грамадзянскай лірыкі. Разглядаецца асобнымі даследчыкамі як магчымы аўтар альбо суаўтар паэмы «Тарас на Парнасе».
Працяг будзе...

26 снежня 1926 года адбыўся паказ першай беларускай кінастужкі "Лясная быль" ў кінатэатры "Культура" ў Мінску.
Мастацкі фільм быў зняты па аповесці Міхася Чарота "Свінапас" рэжысёрам Юрыем Тарычам.
Цікава, што здымкі адбываліся ў вядомай сядзібе Чапскіх — Прылуках. На здымках былі задзейнічаны мясцовыя сяляне, якія па сутнасці выконвалі ролі саміх сябе і нават у сваіх уласных строях.
Кульмінацыйная сцэна фільма, калі галоўны герой з'яўляецца ў Мінску ў ваенна-рэвалюцыйным камітэце, бадай, самая цікавая. На экране з'яўляюцца вышэйшыя службовыя асобы беларускай дзяржавы: Аляксандар Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту, Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР і Вільгельм Кнорын, былы кіраўнік Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Пры гэтым яны іграюць у фільме саміх сябе.
Сама стужка выйшла на экраны ў чорна-белым фармаце з тытрамі і ўключала ў сябе восем частак, але трэцяя частка, нажаль, страчана.

26 снежня 1893 года нарадзіўся Яўген Карлавіч Цікоцкі, беларускі кампазітар, народны артыст БССР і СССР.
З'яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы.
Заслужанае прызнанне кампазітар атрымаў як стваральнік оперных і сімфанічных твораў.
Ён з'яўляецца аўтарам адной з першых беларускіх опер — народна-гераічнай драмы «Міхась Падгорны» (1939), а таксама героіка-патрыятычнай оперы «Алеся».
Яго пяру належаць: араторыя «Вызваленне», гераічная паэма «Буравеснік»; уверцюры «Свята на Палессі», «Слава»; аперэты «Кухня святасці», «Ганна Громава».

Forwarded from ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калядны трэнд - саламяны павук 🕸️
Магчыма, для кагосьці з вас гэта будзе навіной, але раней на Новы год і Раство беларусы не ставілі ў хаце елку. Раней у вёсках жыла традыцыя плясці саламянага павука – падвясную канструкцыю з трубачак саломы.
Павук - абярэг: у яго павуцінне на працягу года траплялі дрэнныя сны, праклёны, няшчасці і хваробы. Таму было прынята напярэдадні кожных наступных Калядаў плясці новага павучка, а старога спальваць разам з усім накопленным негатывам у доме 🔥
Яшчэ больш беларускіх традыцый можна даведацца у нашым парку сярэднявечнай гісторыі Сула.
❗️Да 12 снежня працуем для вас з 10:00 да 17:30 кожны дзень без выходных.
Для самых уважлівых наведвальнікаў апытанка ⤵️
напішыце ў каментарах, на якой лакацыі парка вісіць саламяны павук 😉
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

Forwarded from Звязда
📫 «Белпошта» бясплатна даставіць паштоўкі да Новага года
«Зусім крыху часу засталося да галоўнага свята года. А значыць, прыйшоў час павіншаваць сваіх родных і блізкіх. Паштовыя карткі, падпісаныя ад рукі, з цёплымі словамі падораць станоўчыя эмоцыі, хвалюючыя хвіліны і шчырую радасць, а беларуская пошта бясплатна даставіць вашыя віншаванні адрасату».
«Белпошта» 27 снежня даставіць бясплатна па Беларусі паштовыя карткі, набытыя ўдзельнікамі акцыі ў месцах правядзення. У Мінску акцыя пройдзе на сталічным паштамце (пр. Незалежнасці, 10) з 10.00 да 12.00 і з 17.00 да 19.00 і ў аддзяленні паштовай сувязі нумар 60 (вул. Вакзальная, 22) з 17.00 да 19.00.
zviazda.by

Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Калядны студэнцкі
падарунак 1930-х.
Талён на права атрыманьня БАЦІНАК ЖАНОЧЫХ і КАЛЁШ МУЖЧЫНСКІХ да 25.12.1932 г. Зачынены Студэнцкі Кааператыў
г. Менск.
#Дакументы
#Каляды
#Студэнты
#Кааперацыя

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
🆕 Навінкі працягваюцца!
«Ціхім вечарам»: жахлівік
Кацярына Хадасевіч-Лісавая
6+
Гэта гісторыя адбылася са школьнікамі, якія не любілі чытаць і ўсімі шляхамі вынаходзілі спосаб напісаць сачыненне, не разгарнуўшы кнігу. Кажуць, непрачытаныя кнігі ўмеюць помсціць… Ціхі вечар стаўся страшнай рэальнай гісторыяй, у якой да палонных гасцей з’явіліся прывіды з аповесці пісьменніка, а сам ён…
📌 Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга» і інтэрнэт-краме «Оз.бай».
📌 Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

🌖 Жыхары Зямлі змогуць назіраць рэдкую астранамічную падзею — «чорны» Месяц
«Чорны» Месяц у пятай фазе. На гэтую навагоднюю ноч выпадае «лішняя», пятая, фаза Месяца — маладзік, калі ён звернуты да Зямлі неасветленым бокам, таму нябачны».
Звычайна Месяц праходзіць чатыры фазы — маладзік, першая чвэрць (якая расце), поўня і апошняя чвэрць (змяншальная). Адрозненне снежня гэтага года заключаецца ў тым, што спадарожнік Зямлі паспее ўступіць ва ўмоўна кажучы пятую фазу месяца, гэта значыць 31 снежня будзе другі маладзік.

#КухняБеларусі
Язык ялавічны ў смятанным соусе
Склад:
● язык ялавічны (500 г),
● цыбуля (50 г),
● смятана (100 г),
● хрэн (20 г).
Гатаванне
Апусціць язык у кіпень, дадаць соль, перац гарошкам і лаўровы ліст.
Варыць 3 гадзіны на павольным агні.
Дастаць язык, апусціць пад халодную ваду і зняць скуру.
Парэзаць і разлажыць на глыбокай блясе. Дробна парэзаную цыбулю абсмажыць да залацістай скарыначкі. Змяшаць смятану, хрэн, дадаць цыбулю і паліць падліўкай язык.
Паставіць бляху у разагрэтую духоўку на 10 хвілін.

Сядзібны парк Кужанецкіх у Дубае
Пінскі раён Брэсцкай вобласці
Мястэчка Дубае вядомае з канца XV стагоддзя. З тых часоў ім валодалі многія знатныя сем'і, а ў XVII стагоддзі маёнтак перадалі мясцовым езуітам.
Калі ордэн езуітаў скасавалі, сядзіба перайшла да Кужанецкіх – яны ж і разбілі пейзажны парк з экзатычнымі дрэвамі.
Адна з галоўных прыродных славутасцяў парку – дуб Боны Сфорцы, які, паводле легенды, мае ўсялякія магічныя ўласцівасці.
Для зручнасці падарожнікаў па парку пракладзеная экасцежка. Акрамя таго, у парку Дубае захавалася сімпатычная барочная капліца другой паловы XVIII – пачатку XIX стагоддзя.

📚27 снежня 1908 года у Вільні было створана беларускае кнігавыдавецкае таварыства «Наша хата».
Мела на мэце выданне кніг пра Беларусь на беларускай і іншых мовах.
У 1909–1911 гадах выпусціла творы мастацкай літаратуры: ананімную беларускую паэму «Тарас на Парнасе», «Дзед Завала» Ядвігіна Ш., «Дзядзька Голад» С. Віткевіча, «Дым» М. Канапніцкай, «Архіп і Лявонка» М. Горкага, падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа, а таксама шэраг навукова-папулярных кніг.

https://yangx.top/AzarenokCTV/42294
Хіба гэта нармальны і адэкватны пост і відэаролік? І на колькі гэта адпавядае палітыцы нашай дзяржавы? Прэзідэнт змагаецца за мір, за павагу да ўсіх народаў і іх культур. А ў Рыгора такое....ну не ведаю. Гэта ні разу не смешна, і не дзеля міру дакладна...тут больш смярдзіць распальваннем варожасці.
Увогуле, трэба спачатку крэпка падумаць перад тым, каб такое выкладваць.

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Прекрасный ролик про приключения очкастого педофила с оленями в России
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Эдмунд Іванавіч Вярыга - з 1857 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, вёў рэвалюцыйную працу сярод студэнтаў, агітацыю сярод сялян.
Ежы Гажыч - у час паўстання 1863 года арыштоўваўся за тое, што ўгаворваў сялян далучыцца да паўстання.
Апалон Паўлавіч Гофмёйстар - прыязна і спачувальна ставіўся да сялян, намагаўся іх вызваліць. Адчыніў школу для вясковых дзяцей і заняўся сельскай гаспадаркай. Пасля адмены прыгоннага права юрыдычная сітуацыя была складанай, таму за свой рахунак ён ажыццявіў фіктыўны продаж кожнага ўчастка сялянскай сям’і. Сяляне яго любілі і паважалі.
Тамаш Міхайлавіч Грыневіч - магчымы продак Уладзіміра Караткевіча, былы вайсковец, штабс-ротмістр, арганізаваў паўстанцкі атрад ў Рагачоўскім павеце. Быў публічна растраляны ў Рагачове. У 2015 годзе ў Рагачове грамадскія актывісты паставілі памятны знак Тамашу Грыневічу. Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім».