Верашчака
501 subscribers
7.22K photos
1.16K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціхай каляднай ночы, спадарства!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З Калядамі віншуем каталіцкіх вернікаў!
Усім астатнім проста добрай песні ў стужку
#КухняБеларусі

Кусачанка з бульбянымі клёцкамі

Склад:
● бульба,
● цыбуля,
● морква,
● алей,
● курыца,
● памідоры,
● зеляніна.

Гатаванне
Свежую моркву, цыбулю, бульбу нарэзаць саломкай і абсмажыць на свежым сметанковым масле.

Адварыць курыны булён, курыцу дробна нарэзаць і вярнуць у булён.

Дадаць абсмажаныя гародніну і бульбу, варыць да гатовасці, за 5 хвілін да канца гатавання дадаць свежыя вострыя прыправы і нарэзаныя памідоры
Forwarded from Звязда
Наша непахісная надзея

За вігілійным сталом мы дзяліліся аплаткай, выказвалі сваю дабрыню, павагу і любоў да нашых родных і блізкіх. Складаючы калядныя пажаданні, мы глядзелі адно аднаму ў вочы, жадаючы блізкаму чалавеку здароўя і радасці, душэўнага спакою і надзеі. Мы ўспаміналі сваё дзяцінства, успаміналі тых, хто ўжо адышоў да Пана, можа, нашага бацьку ці нашую маці. Гэта яны вучылі нас веры, хрысціянскім каштоўнасцям і традыцыям, вучылі, што мы, як аплаткай, павінны дзяліцца сваім сэрцам.

Сапраўды, так і павінна быць, бо Пан Бог даў нам сэрца, каб падзяліцца ім, як аплаткай у вігілію Божага Нараджэння. Ён хоча, каб ты быў сапраўдным бацькам, была сапраўднай маці, сынам, дачкою. Бог жадае, каб вы стварылі святую сям’ю, падтрымлівалі адно аднаго, каб кожны з нас быў чалавекам, на якога заўсёды можна разлічваць, якому заўсёды можна давяраць.

Чытайце цалкам на zviazda.by
Беларуская паштоўка да зімовых сьвятаў, 1950-ыя, Кліўлэнд, ЗША

Віншую, спадарства🌝❤️

(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі
Forwarded from Звязда
Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам, якія адзначаюць Раство 25 снежня

Гэтае свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам аб бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін.

У такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення. Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі.

Няхай урачыстасць нараджэння Збаўцы падорыць дабрабыт вашым сем’ям, прынясе цяпло і ўтульнасць у кожны дом.


zviazda.by
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Навіцкіх у Савейках
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці

Непадалёк ад Начы знаходзіцца яшчэ адна славутасць Ляхавіцкага раёна – закінутая сядзіба Навіцкіх у Савейках, пабудаваная на стыку XVIII–XIX стагоддзяў.

Агледзеўшы сядзібны дом, які, дарэчы, вельмі нядрэнна захаваўся, адпраўляйся на павольны шпацыр па мясцовым парку з вадаёмамі – па шляху адшукаеш яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў.
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Францішак Багушэвіч - тут без каментарыяў, і так усім усё пра яго вядома, у гонар яго і плошчы названы, і помнікі яму стаяць.

Юліян Бакшанскі - яшчэ ў 1847 г. зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў, за што быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі. У 1863 годзе арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з урадавымі войскамі на Віленшчыне загінуў.

Адольф Белакоз - адносіўся да «чырвоных». У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў некалькі рэвалюцыйных выданняў, сярод іх — «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў» (вядомы 4 нумары; па сутнасці, гэта было першае перыядычнае выданне на беларускай мове). У пачатку 1863 года стаў паўстанцкім начальнікам Беластока. 

Працяг будзе...
https://yangx.top/ratannihilator/5593

Ай-яй-яй, як не прыгожа вырываць з кантэксту асобны тэкст. А чаму ўвесь пост крысалоў не выцягнуў? Можа б што цікавага даведаўся пра ўдзельнікаў паўстання, пра іх сувязь з простымі беларусамі, з іх поглядамі, а? А яшчэ б лепш паглядзеў апошняе відэа Марзалюка на гэту тэму.

А так, атрымаўся ў крысалова чарговы маніпулятыўны зблёў на гэту тэму. Дзюкаў, Гігін і Азаронак вам на дапамогу 😏

Цікава, калі ўжо скончацца гэтыя танныя маніпуляцыі па тэме паўстання 1863 г.? Мабыць пакуль сам прэзідэнт не навядзе парадак...
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Кушлянская балада

Вось і мара яго расстраляна,
Ды вісельняў жах не спужаў. Здаецца, учора ў Кушлянах
Яшчэ конь Каліноўскага ржаў.

Здаецца, учора ў Кушлянах...
Сумна мужыцкая скрыпка пяе,
Над крывавай палянай
Крывавае сонца ўстае.

У дарогу сабраны пажыткі,
Аж заходзіцца плачам смычок.
Запяе на ўвесь свет
па-мужыцку
І Мацей Бурачок.

...Гоніць холад турэмнага склепу, Ды вісельняў жах не спужаў.
Яшчэ доўга ва ўкраінскім
стэпе
Яму конь Каліноўскага ржаў...

Алесь Пісьмянкоў

На фота Багушэвіч у 1863 годзе.

#смаргоншчына
Гісторыка-псіхалагічны раман пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па воле акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.

Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера.

Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…

oz.by | wildberries | biblio.by | alfavit.eu
https://yangx.top/AzarenokCTV/42170

Не, Рыгор, так не пойдзе. Прыведзеныя словы Сергеенкі - гэта аднабокі падыход. Гэта вырваныя з кантэксту гісторыі асобныя адзіныя факты, вельмі не прыемныя. Такія эпізоды можна знайсці ў любых гістарычных падзеях. Гэта таксама падыход тых, хто жадае раскалоць наша грамадства.

У адказ выкладаем нядаўна выказаную пазіцыю нашага вядомага гісторыка і дэпутата Вярхоўнага савета РБ - Ігара Марзалюка, самая аб'ектыўная пазіцыя на тыя падзеі:

https://belta.by/society/view/odin-geroj-drugoj-ischadie-ada-marzaljuk-pro-obrazy-kalinovskogo-i-muravjeva-681472-2024/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем вас, сябры!
Беларускія дзеці спяваюць беларускія песні. Цудоўна!
#КухняБеларусі

Калдуны са свінінай і грыбамі

Склад:
● мука (500 г),
● яйкі (2 шт.),
● цёплае малако (1 шклянка),
● алей (1 ст. л.),
● грыбы (100 г),
● свініна (300 г),
● цыбуля (1 шт.),
● перац,
● соль.

Гатаванне
Муку прасеяць, высыпаць горкай, у паглыбленне убіць 1 яйка, уліць цёплае малако, алей, дадаць дробку солі і замясіць цеста. Пакінуць на 20 хвілін.

Грыбы адварыць і разам са свінінай прапусціць праз мясасечку. У фарш дадаць дробна парэзаную цыбулю, 1 яйка, перац, соль і добра змяшаць.

Цеста тонка раскачаць, выразаць кубкам кружочкі, у цэнтр кожнага кружочка пакласці фарш і зашчыпаць краі.

Гатовыя калдуны апускаць па адным у падсолены вар і варыць 10 хвілін.

Падаваць гарачымі са смятанай