Верашчака
490 subscribers
7.02K photos
1.1K videos
4 files
1.72K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

16 снежня 1876 года нарадзіўся Яўген Уладзіміравіч Клумаў, беларускі вучоны-медык, удзельнік Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

З 1905 года — земскі урач у Рэчыцкім павеце, у гады 1-й сусветнай і Грамадзянскай войн — ваенны хірург і ўрач шпіталяў на Заходнім фронце, пасля працаваў у медыцынскіх установах Мінска.

З восені 1941 года актыўна дапамагаў партызанам і падпольшчыкам, за што быў арыштаваны і ў сакавіку 1944 года разам з жонкай закатаваны фашыстамі.

У Мінску яго імем былі названы вуліца, завулак і 3-я клінічная бальніца, на будынку якой устаноўлена мемарыяльная дошка.
#ЛюдзіБеларусі

230 гадоў таму нарадзіўся Ян Баршчэўскі

У гэты дзень у 1794 г. нарадзіўся пачынальнік новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі (паводле іншых звестак 1796).
📌 Ён нарадзіўся ў фальварку Мурагі Полацкага пав. Віцебскай губ. у сям’і грэка-каталіцкага святара.
📌 Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Шмат падарожнічаў па Беларусі і Еўропе, збіраў фальклор. Жыў некаторы час ў Санкт-Пецярбургу.
📌 У 1844—1846 гг. выдаў свой галоўны твор — кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
📌 Памёр ад сухотаў 28 лютага 1851 года ва ўзросце 54 гадоў.
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

18 снежня 1296 года меркаваная дата нараджэння Альгерда, князя крэўскага і віцебскага, вялікага князя ВКЛ.

Вядомы як адзін з палкаводцаў, кіраўнікоў, збіральнікаў старажытнай Літоўска-Беларускай дзяржавы.

Паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсходнеславянскіх земляў у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства, у палітычнай залежнасці ад яго аказалася Смаленскае княства.

На працягу свайго жыцця праводзіў хрысціянізацыю Вільні. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш як у два разы, што было на карысць беларускім землям, якія займалі цэнтральнае месца ў дзяржаве. Гэта асабліва спрыяла росту эканомікі, высокаму развіццю культуры і тым самым забяспечвала ім вядучае месца ў дзяржаўным жыцці.

Больш падрабязна чытайце тут
https://zviazda.by/be/news/20170717/1500306168-knyaz-algerd-1296-1377
#ЛюдзіБеларусі

23 снежня 1891 года нарадзіўся Мінай Піліпавіч Шмыроў (партызанскі псеўданім Бацька Мінай).

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Удзельнік Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча.

З 1921 года — камандзір атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У ліпені 1941-га ў Суражскім раёне арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады.

Пасля вайны быў на гаспадарчай рабоце ў Віцебску.

Сёння яго імем названы вуліца, парк, сярэдняя школа ў Віцебскім раёне. У Віцебску ўстаноўлены бюст і створаны мемарыяльны музей.
#ЛюдзіБеларусі

24 снежня 1784 года нарадзіўся (в. Гайна, цяпер у Лагойскім раёне) Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі), славяназнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі.

Член Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расійскага пісьменства, маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх.

Працаваў у Мінску прыватным адвакатам, вывучаў старажытныя беларускія акты і граматы.

Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, каля Брэста, Гомеля, Магілёва. Рабіў запісы фальклору, мясцовых дыялектаў, абрадаў.

Склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў, у тым ліку беларускіх, вызначыў тэрыторыі распаўсюджвання беларускай мовы.

Больш падрабязна пра яго біяграфію тут 👇
https://zviazda.by/be/news/20191008/1570505962-zaryyan-dalenga-hadakouski-apanent-karamzina
#ЛюдзіБеларусі

✒️ 120 гадоў з дня нараджэння Алеся Дудара

Паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 г. у в. Навасёлкі Мазырскага павета Мінскай губерні.
📌 Першы верш апублікаваны ў 1921 г. у газеце “Савецкая Беларусь”.
📌 Выдаў кнігі паэзіі “Беларусь бунтарская” (1925), “Сонечнымі сцежкамі” (1925), “І залацісцей, і сталёвей” (1926), “Вежа” (1928), кнігу апавяданняў “Марсельеза” (1927), зборнік артыкулаў “Пра нашы літаратурныя справы” і інш.
📌 Разам з многімі іншымі творцамі свайго часу трапіў пад палітычныя рэпрэсіі.
📌 29 кастрычніка 1937 г. расстраляны ў Мінску.
#ЛюдзіБеларусі

24 снежня 1939 года нарадзіўся Уладзімір Міхайлавіч Мажуль, вучоны ў галіне біяфізікі, пратэёміка.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар біялагічных навук (1986), прафесар (1991).

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 12 вынаходак.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 1992 г.
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Францішак Багушэвіч - тут без каментарыяў, і так усім усё пра яго вядома, у гонар яго і плошчы названы, і помнікі яму стаяць.

Юліян Бакшанскі - яшчэ ў 1847 г. зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў, за што быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі. У 1863 годзе арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з урадавымі войскамі на Віленшчыне загінуў.

Адольф Белакоз - адносіўся да «чырвоных». У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў некалькі рэвалюцыйных выданняў, сярод іх — «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў» (вядомы 4 нумары; па сутнасці, гэта было першае перыядычнае выданне на беларускай мове). У пачатку 1863 года стаў паўстанцкім начальнікам Беластока. 

Працяг будзе...
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Ігнацій Бжастоўскі - на пачатку 1863 г. распаўсюджваў сярод беларускіх сялян нелегальную літаратуру (буквары і календары) на беларускай і польскай мовах, друкаваныя лацінкай.

Уладзіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты - належыў да групоўкі «чырвоных», абараняў інтарэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі зямельнай маёмасці памешчыкаў. Удзельнік Парыжскай камуны. Адна з вуліц Навагрудка носіць яго імя

Элігій-Францішак Карафа-Корбут - беларускі і польскі паэт, празаік і публіцыст. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе быў адным з стваральнікаў беларускага гуртка. Аўтар верша «К дудару Арцёму ад надзвінскага мужыка» — аднаго з найлепшых узораў раннебеларускай грамадзянскай лірыкі. Разглядаецца асобнымі даследчыкамі як магчымы аўтар альбо суаўтар паэмы «Тарас на Парнасе».

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі

26 снежня 1893 года нарадзіўся Яўген Карлавіч Цікоцкі, беларускі кампазітар, народны артыст БССР і СССР.

З'яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы.

Заслужанае прызнанне кампазітар атрымаў як стваральнік оперных і сімфанічных твораў.

Ён з'яўляецца аўтарам адной з першых беларускіх опер — народна-гераічнай драмы «Міхась Падгорны» (1939), а таксама героіка-патрыятычнай оперы «Алеся».

Яго пяру належаць: араторыя «Вызваленне», гераічная паэма «Буравеснік»; уверцюры «Свята на Палессі», «Слава»; аперэты «Кухня святасці», «Ганна Громава».
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Эдмунд Іванавіч Вярыга - з 1857 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, вёў рэвалюцыйную працу сярод студэнтаў, агітацыю сярод сялян

Ежы Гажыч - у час паўстання 1863 года арыштоўваўся за тое, што ўгаворваў сялян далучыцца да паўстання.

Апалон Паўлавіч Гофмёйстарпрыязна і спачувальна ставіўся да сялян, намагаўся іх вызваліць. Адчыніў школу для вясковых дзяцей і заняўся сельскай гаспадаркай. Пасля адмены прыгоннага права юрыдычная сітуацыя была складанай, таму за свой рахунак ён ажыццявіў фіктыўны продаж кожнага ўчастка сялянскай сям’і. Сяляне яго любілі і паважалі.

Тамаш Міхайлавіч Грыневіч - магчымы продак Уладзіміра Караткевіча, былы вайсковец, штабс-ротмістр, арганізаваў паўстанцкі атрад ў Рагачоўскім павеце. Быў публічна растраляны ў Рагачове. У 2015 годзе ў Рагачове грамадскія актывісты паставілі памятны знак Тамашу ГрыневічуВобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім».

Працяг будзе...
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Войцех Іосіфавіч Дамарацкі - студэнт Горы-Горацкага сельгаспадарчага інстытута, быў удзельнікам сакрэтнага студэнцкага камітэта, удзельнікі якога адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове. Менавіта ў савецкі час на магіле гераічнага студэнта была пакладзена пліта з адпаведным надпісамНовае кіраўніцтва БДСГА ў 2010 годзе аднавіла і добраўпарадкавала пахаванне, ўсталявала над ім помнік.

Яраслаў Дамброўскі - польскі і французскі рэвалюцыянер і ваенны дзеяч, актыўны ўдзельнік Парыжскай камуны, генерал.

Ге‌нрых Міхайлавіч Дмахо‌ўскі - скульптар, для будынку кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварыў бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць памяшканне Кангрэса ЗША. У гэты ж час зрабіў медальён з сілуэтамі пакараных смерцю дзекабрыстаў. Загінуў 26 мая 1863 года ў адным з першых баёў з расійскімі войскамі каля фальварка Парэчча. Пахаваны на курганным могільніку каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У маі 2020 на магіле Г. Дмахоўскага быў усталяваны помнік.

Працяг будзе...