Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.65K photos
208 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
​​Водным шляхам Е40 хочуць злучыць у адзіны канал Віслу, Прыпяць і Днепр. Для гэтага спатрэбяцца інфраструктурныя работы і паглыбленне дна, на якім ляжыць забруджаны радыёнуклідамі глей: шлях праляжа праз зону адчужэння і зусім побач з рэактарамі ЧАЭС.

Пад пагрозай здароўе каля 28 мільёнаў чалавек і дзікая прырода Палесся! #wildPolesia 🆘

Напярэдадні гадавіны аварыі на ЧАЭС апублікавана навуковае даследаванне, якое высветліць, як будаўніцтва Е40 можа паўплываць на радыяцыйную сітуацыю ў рэгіёне. 👇

Над ім працавала незалежная каманда экспертаў Лабараторыі па кантролі за радыеактыўнасцю Францыі ACRO сумесна з прадстаўнікамі Аховы птушак Бацькаўшчыны і Багна.

#Stop_E40 #savePolesia

ptushki.org/news/686614.html
​​Е40 ператворыць Віслу, Прыпяць і Днепр у суднаходны канал, які пройдзе па мностве асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і адбярэ ў многіх рэдкіх відаў апошні прыстанак. 🥺

Але ёсць і яшчэ адна небяспека: водны шлях пройдзе за 2,5 кіламетраў ад чарнобыльскіх ядзерных рэактараў, праз раёны, якія ў выніку выбуху на ЧАЭС сталі аднымі з самых забруджаных на Зямлі. 😥

Чытай незалежнае экспертнае даследаванне ад Лабараторыі па кантролі за радыеактыўнасцю Францыі ACRO.
ptushki.org/news/686614.html

📷 Фота Даніэля Розэнгрэна, ФЗТ.
#Stop_E40 #savePolesia
Запланаваны водны шлях E40 уздоўж зоны адчужэння можа зноў распаўсюдзіць радыеактыўныя рэчывы – гэта пагражае здароўю каля 28 мільёнаў чалавек, а таксама знішчыць дзікую прыроду Палесся! #wildPolesia

Паслухай, што кажа ядзерны фізік Дэвід Бойлі з Лабараторыі па кантролі за радыеактыўнасцю Францыі ACRO.

#Stop_E40 #savePolesia

https://www.youtube.com/watch?v=rAJoVR9TY-A&feature=emb_logo
22 сакавіка – Сусветны дзень водных рэсурсаў. 💧Давай ахоўваць і шанаваць тое, што стварыла прырода, і не дадзім ператварыць нашу прыгожую і каштоўную Прыпяць у канал. 🙌🏻

❗️Падпішы петыцыю за захаванне гэтай дзікай ракі і падзяліся з сябрамі! 👉🏻 https://bit.ly/2QwS4KN.

📷 Фота: Віктар Малышчыц. #savepolesia #wildpolesia #stope40 #stop_E40
У 2020-м The Guardian напісала пра "Амазонку Еўропы" – Прыпяць і палескі рэгіён, дзе збіраюцца будаваць водны шлях Е40.

@mediaIQBelarus спыталі ў эксперта ініцыятывы "Захаваем Палессе", чаму журналістам важна крытычна ставіцца да заяў палітыкаў і чыноўнікаў, як будаўніцтва Е40 асвятляюць замежныя СМІ і ці могуць публікацыі ў медыя змяніць сітуацыю. #savepolesia #wildpolesia #stope40 #stop_E40

Чытай вельмі важны матэрыял па спасылцы. 👇🏻
ptushki.org/news/702878.html

📷 Фота: Аляксей Зайцаў.
🛶 Сапраўдны марафон на каяках зрабілі захавальнікі дзікай прыроды Палесся – яны адправіліся ўлічваць птушак уздоўж берагоў Случы і Прыпяці!

Маршрут у 65 кіламетраў пераадолелі за дзень – уражвае! Але яшчэ больш уражвае дзікая прырода поймаў і самі дзікія рэкі Палесся.💚

Праўда, прыгожай Прыпяці пагражае патэнцыйнае будаванне воднага шляху E40. Раку плануюць ператварыць у канал!
❗️ Ты можаш падпісаць петыцыю супраць гэтага 👉🏻 https://bit.ly/2QwS4KN.

🙋‍♀️ І далучыцца да акцыі "Прыпяць, дай пяць", каб прыцягнуць увагу да праблемы будаўніцтва Е40. Маршруты, па якіх можна сплавіцца, знойдзеш тут: ptushki.org/news/691149.html.
#savepolesia #stop_e40 #wildpolesia
😇Добрая навіна: Польшча блакуе будаўніцтва воднага шляху Е40, які хочуць правесці ў тым ліку і праз Беларусь па рацэ Прыпяць!

💦Польскі міністр клімату і навакольнага асяроддзя пад ціскам экалагічных арганізацый, сярод якіх міжнародная кааліцыя "Захаваем Палессе", адклікаў раней выдадзены дазвол на будаўніцтва плаціны «Сяжэва» на буйной рацэ Вісла.

🚢Гэты праект разглядаўся як ключавы для польскага ўчастка суднаходнага воднага шляху Е40, якім хочуць злучыць Балтыйскае і Чорнае моры. У Сяжэва збіраліся ўзвесці цэлы каскад плацін і стварыць новыя магутнасці ГЭС.

З рашэння міністра вынікае, што раней падрыхтаваная ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе была праведзена са шматлікімі парушэннямі заканадаўства і не ўлічвала ўсіх аспектаў. 😞

Без пабудовы каскадаў на Вісле і будаўніцтва канала Вісла - Мухавец немагчыма паўнавартаснае злучэнне ўнутраных водных шляхоў Польшчы, Беларусі і Украіны ў рамках Е40.

#stop_e40 #savepolesia

📷Фота Віслы ў натуральным стане: amber.international.
💙Сёння адзначаюць Сусветны дзень рэк, мэта якога - захаванне і паляпшэнне становішчаў водных артэрый планеты. Кожны год гэтая дата выпадае на апошнюю нядзелю верасня.

👆Свята стварыў актывіст аховы прыроды з Калумбіі Марк Анджэла ў 2005 годзе. А ўжо ў 2012 годзе больш за 60 краін свету сталі штогод далучацца да мерапрыемстваў з нагоды гэтай цудоўнай даты.☺️

АПБ таксама паўдзельнічала ў Сусветным дні рэк: у нас адбыўся надзвычай ажыўлены і цікавы круглы стол пра будаўніцтва суднаходнага шляху Е40 і будучыні ракі Прыпяць.💦🌿

Хочаш таксама зрабіць нешта карыснае ў дзень рэк? Далучыцца да святкаванняў можа кожн_ая! Напрыклад, прыбяры смецце з берага ракі або пачытай нашыя матэрыялы і раскажы пра Прыпяць і Е40 знаёмым: https://ptushki.org/tag/stope40.

Дзякуем за фота Прыпяці Івану Мураўёву.
#stop_e40 #savepolesia
​​Убачыць поймавыя дубровы падчас разліву – гэта нешта неверагоднае, можна плаваць на лодцы паміж дрэвамі, быццам у лесе на вадзе! 💧😍

🌳 Поймавыя дубровы Палесся – гэта дубовыя гаі, якія растуць у пойме ракі Прыпяць. Пойма – гэта месца, якое затапляецца вадой падчас паводкі. Поймавыя дубы прыстасаваліся да такіх умоў: іх вегетацыя пачынаецца пасля паводкі, то бок увесну яны ажываюць пасля разліву.

Палескія дубровы – найбольш захаваныя ў натуральным стане поймавыя лясы ва ўсёй Еўропе. Гэта ўнікальны прыродны комплекс, дзе сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл. 🌱

Поймавыя дубы шырокія, з разгалістымі кронамі. Ствалы некаторых дубоў дасягаюць метра ў дыяметры! У дуплах гэтых дрэваў любяць сяліцца "чырванакніжныя" птушкі: пугач (филин), сіваграк (сизоворонка), белая сініца (белая лазоревка). 🦉 З сысуноў можна сустрэць розныя віды кажаноў і "чырванакніжніка" соню-палчка. У дубровах растуць рэдкія віды раслін: шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі.

❗️Будаўніцтва воднага шляху E40 нанясе непапраўную шкоду гэтым дубровам, якім патрэбен натуральны гідралагічны рэжым, каб вада прыходзіла і сыходзіла. Калі Прыпяць зарэгулююць – ператвораць у канал, то ўнікальны рэгіён, які і існуе дзякуючы разлівам гэтай ракі, знікне.

🙌🏻 Мы выступаем за захаванне Палесся і за яго альтэрнатыўнае развіццё. Спадзяёмся, што менавіта такім шляхам будзе развівацца гэты рэгіён 👉🏻 ptushki.org/news/700793.html

📷 Фота: Вольга Каскевіч. #savepolesia #wildpolesia #stop_e40
​​Добрая навіна! Мы з кааліцыяй “Захаваем Палессе” вельмі перажывалі, ці ўключаць водны шлях Е40 у абноўлены стратэгічны дакумент па стварэнні эфектыўнай транспартнай сеткі ў Еўрасаюзе – TEN-T. І вось на мінулым тыдні стала вядома, што не ўключылі. 🙌🏻

Чаму гэта добра? Таму што Е40, якім хочуць злучыць Балтыйскае і Чорнае мора, ператворыць у каналы апошнія буйныя дзікія рэкі Еўропы і знішчыць дзікую прыроду на вялізных тэрыторыях у Польшчы, Беларусі і Украіне.

Еўракамісія адзначыла немэтазгоднасць польскага ўчастка Е40: акрамя вельмі высокага кошту – блізу 12 млрд еўра – будаўніцтва несумяшчальнае з аховай прыроды і ўстойлівым развіццём. Альтэрнатывай Е40 Камісія лічыць кліматычна ўстойлівую высокахуткасную чыгунку. Таму фінансаваць Е40 у Польшчы ЕС не будзе.

Для беларускага і ўкраінскага ўчасткаў Е40 вердыкту ў дакуменце няма: хутчэй за ўсё, еўрачыноўнікі будуць рашаць гэтае пытанне на ўзроўні Усходняга партнёрства ў 2022 годзе.
Хай рашэнне будзе правільным – на карысць дзікай прыроды!🐦

📷 На фота крывок (кулик-сорока), які жыве на Палессі. Аўтар – Сяргей Зуёнак.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
Баталёны ў Telegram! 😍

Кааліцыя "Захаваем Палессе" падрыхтавала падарунак на святы: стыкерпак з прыгожай заўважнай птушкай – баталёнам (турухтаном)! Цяпер дзякаваць калегам, дамаўляцца на сустрэчу з сябрамі і зычыць родным добрай ночы можна разам з баталёнам! 🤗

Каб дадаць стыкеры, пераходзь па спасылцы 👉🏻 t.me/addstickers/savepolesia.

Чаму менавіта баталён?
Каля паўмільёна гэтых птушак пралятае праз Палессе за год падчас міграцыі. Гэта адно з найважнейшых месцаў на шляху іх доўгага падарожжа.

Баталёны моцна залежаць ад Прыпяці. Яе разлівы, што ўтвараюць мноства выспачак на мелкаводдзі, даюць ім бяспеку ад драпежнікаў і ежу. Будаўніцтва воднага шляху Е40 ставіць пад пагрозу іх выжыванне, бо змяняе натуральны стан ракі.

🙌🏻 Кааліцыя "Захаваем Палессе" выступае за тое, каб Прыпяць заставалася дзікай ракой і хай баталёны радуюць нас і будучыя пакленні ў дзікай прыродзе.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
Існуе міф, што дзякуючы E40 Беларусь магла атрымаць выйсце адразу да двух мораў (Балтыйскага і Чорнага) за мінімальную цану, што гэта эканамічна выгадны праект. 🤔

❗️Але новае эканамічнае даследаванне зноў паказвае, што нават аптымістычныя сцэнары не могуць выратаваць запланаваны водны шлях E40 ад банкруцтва.

У справаздачы Langhout Ecologisch Advies апісваюцца доўгатэрміновыя страты ў мільярды еўра, якія могуць узнікнуць у выніку будавання ключавой часткі прапанаванага воднага шляху, што ідзе з польскага Гданьска ў беларускі Брэст 👉🏻 ptushki.org/news/711787.html.

📷 Фота: Віктар Малышчыц. #savepolesia #wildpolesia #stop_e40
🌱 Казлабарод беларускі і шальнік вясновы – новыя для навукі віды, якія сфармаваліся на Палессі, дзякуючы ўнікальным прыродным умовам гэтай тэрыторыі.

Чаму Палессе клічуць ключавой тэрыторыяй у біяразнастайнасці краіны? І ці можна сказаць, што Палессе багацейшае за іншыя раёны Беларусі па колькасці відаў раслін? Якія рэдкасці расліннага свету можна ўбачыць на Палессі?

На гэтыя пытанні адказвае Аркадзь Скуратовіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі 👉🏻 ptushki.org/news/711946.html.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40

📷 Фота: Віктар Малышчыц, Аркадзь Скуратовіч, Stefan.lefnaer, Tanel Teemusk, Le.Loup.Gris, Chrumps – Wikimedia Commons.