Дзікая прырода побач
3.04K subscribers
2.8K photos
229 videos
3 files
1.34K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Кампанія #StopE40 супраць будаўніцтва воднага шляху, які ператворыць жывую Прыпяць у канал, намінуецца на прыз глядацкіх сімпатый RADA Awards. АПБ і шэраг іншых экалагічных арганізацый распачалі кампанію ў 2017 годзе. Палессе трэба захаваць!
• Галасаванне ідзе да 20 снежня: docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScxe8BEST7wbd2uCfvQtUPHdwgejkhKS2htv1kCqH4JIVE-fg/viewform
• Падрабязней пра кампанію Стоп-Е40 тут: stope40.org/ru/articles/public-opinion

А ты ці маеш сертыфікат птушкара?
• Першапраходцы дыстанцыйнага курса для бёрдвочараў дзеляцца ўражаннямі і здымкамі сваіх назіранняў. ptushki.org/news/654134.html
• Прайсці курс па асновах бёрдвочынгу можна тут: course.ptushki.org

Загадкавыя арліцы (тры самкі на адным гняздзе! 0_о), барадатыя кугакаўкі, куніца і іншыя наведнікі гнязда вялікага арляца Блонда.
• Глядзі, што падгледзела камера-фотапастка! ptushki.org/news/654076.html

12 снежня вучоныя і паляўнічыя сустрэліся, каб абмеркаваць будучыню ваўка. Як яго пераслед змяніць кіраваннем?
• Цікавыя даклады і гарачыя дэбаты – гартай канспект! ptushki.org/news/654163.html
​​Пераклад артыкула The Guardian ад Багны пра водны шлях E40.👇🏻

Раім прачытаць кожнаму, таму што будаўніцтва ўнутранага суднаходнага маршрута даўжынёю 2000 км можа стаць сапраўднай катастрофай.😔
#stopE40
​​Нашыя сябры з Клуба падарожжаў Гомельскага аддзела ГА "Беларускае геаграфічнае таварыства" паўдзельнічалі ў акцыі "Прыпяць, дай пяць!".✋🏻 Каб прыцягнуць увагу да праблемы будаўніцтва воднага шляху Е40, яны сплавіліся па адным з прытокаў Прыпяці – рэчцы Убарць.🛶

Маршруты, па якіх можаш сплавіцца і ты, глядзі па спасылцы ➡️ ptushki.org/news/691149.html
#savepolesia #stope40
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🛶 Супрацоўнікі АПБ падтрымалі акцыю "Прыпяць, дай пяць!" і сплавіліся па адным з самых маляўнічых прытокаў Прыпяці, рацэ Сцвіга. На працягу ўсяго маршруту стаяла такая цішыня, якая магчымая толькі ў акружэнні некранутай прыроды Альманскіх балот.💚

❗️Гэтым сплавам мы хочам прыцягнуць увагу да праблемы будаўніцтва воднага шляху Е40. Прыпяць і яе прытокі патрэбныя дзікай прыродзе і павінны застацца некранутымі!

Далучайся да акцыі і ты, ацані прыгажосць некранутай палескай прыроды! Маршруты, па якіх можна сплавіцца, знойдзеш тут: ptushki.org/news/691149.html

Сплаў адбыўся ў межах праекта АПБ "Палессе – дзікая прырода без межаў" і акцыі АПБ і Багны "Прыпяць, дай пяць!".
#savepolesia #wildpolesia #stope40
​​Дзікіх рэк, на берагах якіх не сустрэнеш паселішчаў, у Беларусі амаль не засталося. Тыя нешматлікія, што ёсць, – на Палессі. Каманда АПБ сплавілася па адной з такіх рэк – вось як гэта было.🛶👇
ptushki.org/news/692068.html

Сплаў адбыўся ў межах праекта АПБ "Палессе – дзікая прырода без межаў" і акцыі АПБ і Багны "Прыпяць, дай пяць!".
#savepolesia #wildpolesia #stope40 #прыпяцьдайпяць
​​⚠️ Ва Украіне ўжо ўзяліся будаваць небяспечны водны шлях Е40, парушаючы нацыянальнае заканадаўства і ігнаруючы радыяцыйныя рызыкі для мільёнаў людзей! https://ptushki.org/news/692267.html

❗️Занепакоеныя прадстаўнікі экалагічных арганізацый з розных краін накіравалі ліст Уладзіміру Зяленскаму з просьбай спыніць паглыбленне дна Прыпяці.
#savepolesia #wildpolesia #stope40

Фота: Daniel Rosengren.
22 сакавіка – Сусветны дзень водных рэсурсаў. 💧Давай ахоўваць і шанаваць тое, што стварыла прырода, і не дадзім ператварыць нашу прыгожую і каштоўную Прыпяць у канал. 🙌🏻

❗️Падпішы петыцыю за захаванне гэтай дзікай ракі і падзяліся з сябрамі! 👉🏻 https://bit.ly/2QwS4KN.

📷 Фота: Віктар Малышчыц. #savepolesia #wildpolesia #stope40 #stop_E40
У 2020-м The Guardian напісала пра "Амазонку Еўропы" – Прыпяць і палескі рэгіён, дзе збіраюцца будаваць водны шлях Е40.

@mediaIQBelarus спыталі ў эксперта ініцыятывы "Захаваем Палессе", чаму журналістам важна крытычна ставіцца да заяў палітыкаў і чыноўнікаў, як будаўніцтва Е40 асвятляюць замежныя СМІ і ці могуць публікацыі ў медыя змяніць сітуацыю. #savepolesia #wildpolesia #stope40 #stop_E40

Чытай вельмі важны матэрыял па спасылцы. 👇🏻
ptushki.org/news/702878.html

📷 Фота: Аляксей Зайцаў.