Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
23.7K photos
486 videos
99 files
20.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
⚖️Справу палітзняволенай Святланы Кароль перадалі ў пракуратуру

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Святлану абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК).

Як паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка, крымінальную справу Святланы перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў

Мінскі абласны суд 23 студзеня разглядзеў апеляцыйную скаргу журналіста. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

Нагадаем, у судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

(Не)апошняе слова Аляксандра Манцэвіча

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻Напісаць анлайн
ЦВК расказала, як беларусы, якія жывуць за мяжой, змогуць прагаласаваць на выбарах*

Для іх будзе арганізаваны адзін выбарчы ўчастак у Мінску.

«У адпаведнасці са зменамі Выбарчага кодэкса Беларусі ўчасткі за мяжой у гэтую выбарчую кампанію адкрывацца не будуць», — падкрэсліў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.

🧳Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад «Вясны» за 2023 год
У Гомелі затрымалі былога палітвязня Аляксея Раманава

Як стала вядома @radiosvaboda, каля 6-7 раніцы да яго прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў і правялі ператрус. Затым Аляксея забралі на допыт у КДБ. Вядома, што гаворка ішла пра ўдзел былога палітвязня ў «экстрэмісцкім фармаванні».

Аляксей раней быў асуджаны да года калоніі за «абразу Лукашэнкі». 23 лістапада 2021 года Раманаў выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Пасля вызвалення застаўся жыць у Гомелі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
⚡️Супрацоўнікі КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных

Праваабаронцам вядома, што такія візіты адбываюцца па ўсёй краіне.

У пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за «фінансаванне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».

Раім сваякам палітвязняў і былым палітзняволеным паклапаціцца пра бяспеку — асабліва пачысціць перапіскі, якія патэнцыйна могуць зацікавіць сілавікоў.

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Ксенія Хадырова, Віталь Максімчук, Галіна Краснянская, Ірына Бандарэнка, Надзея Каранкевіч, Аляксандр Зянкоў, Аляксандр Бойка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114087

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
⚡️Праект «INeedHelpBY» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае 16 студзеня КДБ. У рашэнні ведамства пазначана прозвішча чалавека, які нібыта кіруе праектам — Піліп Гаўрышаў.

Ініцыятыва INeedHelpBY дапамагае прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі.

Нагадаем, сёння стала вядома пра тое, што супрацоўнікі КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
«Беларускае Радыё Рацыя» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 16 студзеня.

Паводле ведамства, дачыненне да СМІ маюць паляк Wappa Eugeniusz і беларус Валошын Яўген.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Таксама спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўнілі праекты «КОТОС: мясцовае самакіраванне» і «Триэлит»

Паводле КДБ, дачыненне да праекту «КОТОС: мясцовае самакіраванне» маюць Вольга Цесакова і Дзмітрый Кухлей, а да Telegram-каналу «Триэлит»: Аляксееў Павел, Шчамялёў Кірыл, Андраюк Яніна, Чарнак Аляксей, Балабановіч Уладзімір, Рушкевіч Вадзім, Слабодчыкаў Юры, Карцаў Аляксандр.

Абедзьве ініцыятывы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» КДБ 16 студзеня.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Гомельшчына: большасць участкаў для галасавання размешчаныя ў будынках устаноў адукацыі і культуры

На Гомельшчыне большасць участкаў для галасавання размешчаныя ў будынках устаноў адукацыі і культуры. На тэрыторыі вобласці ўтворана 955 участкаў для галасавання, 40 з іх – закрытыя (участкі, якія ў асноўным знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя і ў вайковых частках). З агульнай колькасці участкаў 466 размешчаны ў гарадской мяжы, 489 — у сельскай мясцовасці.

Больш за ўсё — 37,5% ўчасткаў для галасавання размешчаныя ў будынках устаноў адукацыі, ва ўстановах культуры – 33,9%, спорту — 2,1%, аховы здароўя — 6,3%, у сельскіх выканаўчых камітэтах — амаль 10%, у адміністрацыйных будынках — 5,7%.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114088
‼️Масавы «хапун» сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных — праваабаронцам вядомы прозвішчы як мінімум 24 затрыманых

Затрыманні адбываюцца па ўсёй краіне — сярод іх і былыя палітвязні, якія выйшлі на волю, але заставаліся ў Беларусі.

Як мы пісалі раней, у пастановах супрацоўнікаў КДБ, якія прыходзяць да людзей, фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
📍Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў гродзенскую турму

Нагадаем, у судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Сяргея Кухацкавальца, старшыню Партыі БНФ перавялі ў гродзенскую турму № 1. Пра гэта паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык

Рыгора затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі ў ПКТ на 6 месяцаў.

У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
💻Напісаць анлайн
🗣«Ідзе дэзінфармацыя». BYSOL пракаментаваў допісы праўладных тэлеграм-каналаў нібыта пра спісы тых, хто данаціў ініцыятыве

«Атака на сайт і сацыяльныя сеткі BYSOL пачалася ў панядзелак і працягваецца сёння. Яна беспаспяховая. Такія атакі адбываюцца на ўсю сістэму дапамогі.

Ідзе дэзінфармацыя. Скрыны і відэа прапагандыстаў альбо не адпавядаюць рэчаіснасці, альбо скампіляваныя так, каб уразіць і запалохаць людзей. Дадзеныя пра плацяжы ў бяспецы, сістэма ахвяраванняў працуе спраўна, хвалявацца не трэба»
, — паведамляе @bysol.

Улічваючы масавы «хапун» сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных, ініцыятыва раіць выканаць меры бяспекі: выдаліць любую перапіску са службамі BYSOL, пераправерыць падпіскі і папярэдзіць сваякоў пра небяспеку, пераканацца ў «чысціні» іх дэвайсаў.
Сілавікі затрымалі кур'ера «Яндэкс.Ежы» за пратэсты 2020 года

Паводле інфармацыі @mediazona_by, яго імя — Андрэй Міцін.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Віцебску затрымалі 76-гадовага Барыса Хамайду

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне вядомага віцебскага дэмакратычнага актывіста — падрабязнасці высвятляюцца.

Па інфармацыі на 16:50, праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 37 затрыманых 23 студзеня па ўсёй Беларусі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Затрыманні некаторых сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных могуць быць звязаныя з праектам «INeedHelpBY»

Такую інфармацыю казалі самі супрацоўнікі КДБ некаторым затрыманым падчас ператрусаў.

@zerkalo_io паведамляла таксама, што адна з сямей, да якой сёння прыйшлі сілавікі, шмат месяцаў таму атрымлівала прадукты пры дапамозе гэтай арганізацыі.

Нагадаем, сёння ініцыятыва «INeedHelpBY» з'явілася ў Рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» — туды яе дадалі на падставе рашэння КДБ ад 16 студзеня.

«INeedHelpBY» дапамагала прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіўся ў цяжкай фінансавай сітуацыі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Івана Краўцова

Яму інкрымінаваныя:

• ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці)
•ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў буйным памеры)
• ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады)
• ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім)

Іван — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Як мінімум 60 чалавек трапілі пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна»

Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне. Адзначым, што затрыманні і ператрусы працягваюцца дагэтуль.

Як мы пісалі раней, у пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях». Некаторым людзям супрацоўнікі КДБ казалі, што затрыманні і ператрусы звязаныя з праектам «INeedHelpBY», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
❗️«У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі займацца». Гісторыя Яўгена Сухаверха — у выразах, пачутых ад сілавікоў

Журналіст-фрылансер з Маладзечна Яўген Сухаверх ужо двойчы адбыў адміністрацыйны арышт у 2023 годзе за фота з нацыянальнымі сцягамі Беларусі ў сацыяльных сетках. Блогер вядзе аўта-мота блог на сайце Tribuna.cоm «Гоначная псіхапатыя» і тэлеграм-канал на гэтую ж тэматыку, але вымушаны быў пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі.

Яўген распавёў «Вясне» пра свой шлях скрозь рэпрэсіі праз выразы, пачутыя ад сілавікоў — участковага, міліцыянтаў, кэдэбэшнікаў.

«Яны ведаюць, што ніхто старонку не перагортваў, што ўсе добра памятаюць 2020-ы год, і што пратэсныя настроі ў грамадстве захоўваюцца. Мы бойку за сваю Беларусь яшчэ не прайгралі, і нам трэба змагацца далей».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114095
Затрымалі Марыну Адамовіч — жонку палітвязня і экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча

Пра гэта паведамляе @nashaniva.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» фільм Іллі Варламава пра Беларусь

Гаворка пра відэа «Беларусь: тирания Лукашенко, Чернобыль и союз с Россией | Страна КГБ и колхозов», які праглядзела амаль 3,5 мільёны чалавек. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 17 студзеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Беларуский Дом в Украине – взаимопомощь», «БЕЛАРУСКI IНФАРМАЦЫЙНЫ», «FRIEDMAN», «Переможний Магдiяж», «Наталля с двумя “Л”», «Тирасполь, Витебск»;
📍Instagram старонкі «zyve_belarus_vechna», «belarus_com», «stachkomgrodnopromstroj.l»;
📍YouTube-старонка «BELPOL – Объединение Силовиков Беларуси»;
📍Facebook старонка «Тим Суладзе»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Андрэй Гарадзенскi»;
📍TikTok-старонкі «belarus_youtube», «svoboda_tv», «.news177».