Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.64K subscribers
24.5K photos
498 videos
109 files
21.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
🎥Распавядаем пра чарговую атаку сілавікоў на палітвязняў у нашым TikTok

23 студзеня супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя затрыманні, допыты і ператрусы ў сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных. Праваабаронцам вядома пра затрыманне больш за 60 чалавек.

Падрабязнасці па спасылцы
У маці Марыны Касінеравай 10 гадзін праводзілі ператрус

Як паведамляе @dissidentBY, яго ладзілі супрацоўнікі мясцовага КДБ і аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю. З якой крымінальнай справай звязаны ператрус — невядома.

Па інфармацыі на 19:45, праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 73 чалавек, у якіх сёння ладзілі ператрус ці затрымалі — адзначым, што ў некаторых выпадках людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:16 Турэмны рэжым для Рыгора Кастусёва. Што гэта такое і зварот да спецдакладчыкаў

12:10 Чарговае папаўненне спісаў экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іх – тэлеграм-каналы «Дом Творцаў» і Уладзіслава Бохана

16:18 Акцыя салідарнасці беларускай дыяспары Беластока з «NIZKIZ» і «TOR BAND»

22:11 Якія тэндэнцыі па кантролі і ліквідацыі грамадскіх арганізацый назіраліся ў Беларусі за мінулы год?

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
❗️Як мінімум 84 чалавекі трапілі пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна»

Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што сілавікі бяруць у людзей падпіскі аб неразгалошванні.

Як мы пісалі раней, у пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».

Некаторым супрацоўнікі КДБ казалі, што затрыманні і ператрусы нібыта звязаныя з праектам «INeedHelpBY», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
🗣Леанід Судаленка: «Хто адкажа за смерць Алеся Пушкіна? Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр [у турме]?»

21 ліпеня 2023 года пасля двух з паловай гадоў турмы ў Беларусі выйшаў на волю вядомы праваабаронца Леанід Судаленка.

У інтэрв’ю Human Rights House Foundation, пасля шасці месяцаў з дня вызвалення, Судаленка дзеліцца сваім досведам ад несправядлівага зняволення да прымусовага выгнання і разважае пра залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад бесперапынных рэпрэсій супраць беларускай грамадзянскай супольнасці.

«Я, як і іншыя палітвязні, адседзеў свой тэрмін, не здзейсніўшы ніякіх злачынстваў. Адседзець без злачынства значна цяжэй. Кожны дзень ловіш сябе на думцы: "Чаму я тут? Чаму я ў турме? Толькі таму, што дзяржава прызнала мяне экстрэмістам?"».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114094
Выкладчык крымінальнага права прывёў студэнтаў у РАУС на экскурсію — яго затрымалі і адправілі на суткі

Гэту гісторыю распавёў журналіст-фрылансер з Маладзечна Яўген Сухаверх, які двойчы адбыў адміністрацыйны арышт у 2023 годзе.

«Аднойчы адзін былы сілавік і выкладчык крымінальнага права ў каледжы прывёў сваіх студэнтаў на экскурсію ў Маладзечанскі РАУС, які знаходзіцца побач з ІЧУ, дзе сядзеў Яўген. А па выхадзе адтуль супрацоўнікі РАУС яго паклікалі… і затрымалі. Прычынай сталі фота з адной з беларускіх акцый у Вільні, якія той выкладчык неяк зрабіў».

🔹«У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі займацца». Гісторыя Яўгена Сухаверха — у выразах, пачутых ад сілавікоў
⁉️Ператрус: што важна ведаць

Нагадваем, што трэба ведаць пра ператрус.

• Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?
• Што, калі нікога няма дома?
• Якія дакументы павінны прад'явіць да пачатку ператрусу?
• Як павінен праходзіць ператрус?
• Якія дакументы вы павінны мець пасля ператрусу?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113640

📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected]
Калінкавічы: што ўяўляюць сабой участковыя выбарчыя камісіі

Ужо заўтра, 25 студзеня, у Калінкавіцкім раёне завяршаецца фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. «Калінкавіцкія навіны» паведамляюць, што ў раёне сфармавана 67 участковых камісій, у склад якіх увайшлі 618 чалавек. На ўчастках ужо ажыццяўляецца дзяжурства сябраў камісій.

Просты аналіз сведчыць аб тым, што сябрамі камісій сталі прадстаўнікі праўладных грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый (на іх долю прыпадае больш за палову – 58,1% ад агульнай колькасці вылучэнцаў). Як і паўсюдна на Гомельшчыне, праўладныя прафсаюзы – у лідарах: яны вылучылі ў склад участковых камісій выбарчых 135 чалавек, або 21,8% ад агульнай колькасці.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114097
Беларусам з-за мяжы прапаноўваюць прагаласаваць на ўчастку каля вакзалу ў Мінску. Каментуе юрыстка

Апошнімі днямі дзяржаўныя медыя актыўна распаўсюджваюць наратыў, што беларусы, якія пражываюць за мяжой, усё ж такі змогуць прыняць удзел у выбарах* і рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на галасаванне. Але ёсць нюанс: для гэтага трэба вярнуцца ў Беларусь і знайсці той адзіны ўчастак для галасавання ў Мінску, які прадаставілі для гэтых мэтаў.

Юрыстка Святлана Галаўнёва падкрэслівае, што забяспечэнне сваім грамадзянам магчымасці прагаласаваць на выбарах — гэта абавязак дзяржавы:

«Адмаўленне ад гэтага, без нейкага рацыянальнага абгрунтавання, з'яўляецца парушэннем міжнародных абавязкаў Беларусі і дэманстрацыяй няздольнасці ўлады выконваць свае абавязкі перад грамадствам».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114100
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій

У апошнія гады праз падзеі ў нашай краіне мноства людзей сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі. Некаторыя з іх вострыя, некаторыя могуць прайсці самі па сабе. Як зразумець, калі патрабуецца дапамога спецыяліста, і як самастойна адсочваць свой псіхалагічны стан?

Мы паразмаўлялі з дваімі героямі, якія перажылі посттраўматычны стрэсавы разлад, ды папрасілі псіхолага пракаментаваць сітуацыі і даць шэраг парадаў.

Чытаць па спасылцы