Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.63K subscribers
24.5K photos
498 videos
110 files
21.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Амерыканскі сенатар паказаў партрэты беларускіх палітвязняў падчас афіцыйнай прамовы. Сярод іх — Алесь Бяляцкі;

🔹Мінула 2,5 года, як ў зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — праваабаронцаў затрымалі ў ліпені 2021-га году;

🔹Былая палітзняволеная, якая прасядзела разам з Марфай Рабковай на Валадарцы 10 месяцаў, распавяла пра праваабаронцу: «Параўнаю яе з каштоўным каменем. Гэта такі чалавек, які вельмі рэдкі экзэмпляр»;

🔹Мінула 1200 дзён, як за кратамі знаходзіцца Андрэй Чапюк — яму канчаткова прызначылі 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/114061

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Святар са Смаргоні заклікае да «паслухмянасці перад народам і дзяржавай»

На старонках Смаргонскай раённай газеты «Светлы Шлях» з заклікамі «прыйсці на выбары і прагаласаваць» выступіў настаяцель храма Праабражэння Гасподняга Анатоль Разановіч.

Удзел у выбарах святар расцэньвае, як «паслухмянасць перад народам і дзяржавай».

«Мы жывем у невялікім горадзе. І тыя людзі, якія вылучаюць свае кандыдатуры ў дэпутаты, ужо знаёмыя большасці смаргонцаў. Дэпутаты, якія будуць прадстаўляць наш рэгіён у парламенце – гэта годныя людзі, гатовыя клапаціцца пра нас. Менавіта яны здольныя прасоўваць нашы ідэі на самым высокім узроўні».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114062
❗️За відэа з ваеннай тэхнікай інжынера з Брэста асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе да 2,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі інжынера-энергеціка Аляксандра Бойку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай.

Прысуд вынес Дзмітрый Карасінскі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў Генадзь Буры.

Вядома, што мужчына затрымалі 24 кастрычніка 2023 года, пасля чаго на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з ім, дзе паведамлялася, што Аляксандра затрымалі за адпраўку ў чат відэа з ваеннай тэхнікай. Што гэта быў за чат — не ўдакладняецца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114065

💌Падтрымайце Аляксандра лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка
💻Напісаць анлайн
ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае відэа» з аўтаркай блогу «Vёska Life»

На ім затрыманая Ксенія «прызнаецца» ў тым, што мае «нацысцкую татуіроўку» і абяцае яе звесці.

Меркавана, відэа было запісана раней, бо ў сваіх Instagram Stories жанчына сёння публікуе звычайныя кадры з паўсядзённага жыцця.

Як адзначана ў апісанні праекту, «Vёska Life — першая суполка ў Беларусі "вясковых" аматараў аднаўлення і рамонту. Натхняем на куплю хаты ў вёсцы».
👵🏻Дапамога беларускім палітвязням пенсійнага веку

Сярод палітвязняў у Беларусі нямала пенсіянераў, у тым ліку з інваліднасцю. Без уліку ўзросту ці стану здароўя людзям пенсійнага ўзросту даюць турэмныя тэрміны, прызначаюць непамерныя для іх пенсій штрафы, цалкам пазбаўляюць магчымасці падпрацоўкі пасля вызвалення.

Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу палітвязням пенсіянерам, а таксама сваякам, якія падтрымліваюць іх у зняволенні.

Падтрымаць збор на BYSOL
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і працягваюць пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Кухта Анастасія, Шчарбіна Яўген, Яскевіч Анатоль, Ляшнеўскі Арцём, Бераснеў Васіль, Пярэдня Данута, Вайцюк Сяргей, Цюрлік Руслан, Юр'ева Аксана, Точаная Вольга.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
У Віцебску патэнцыйны кандыдат у дэпутаты даў інтэрв'ю да пачатку агітацыйнай кампаніі

З 31 студзеня па 24 лютага ў Віцебскім рэгіёне будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя. Але ўжо зараз, у парушэнне выбарчага закону, некаторыя прэтэндэнты на крэсла дэпутата пачалі сваю агітацыйную кампанію ў СМІ.

Першым у Віцебску выпадкам ускоснай агітацыі стала інтэрв'ю вайсковага камісара Віцебскай вобласці Руслана Шкодзіна, які збіраецца стаць дэпутатам у Палату прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай № 19 выбарчай акрузе. Інтэрв'ю з'явілася ў суботу, 20 студзеня, на сайце дзяржаўнага СМІ газеце «Віцьбічы», якое за суткі праглядзела больш за 1500 патэнцыйных выбаршчыкаў.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114071
«Выкарыстоўвала палотнішча бел-чырвона-белага колеру». 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы новай Беларусі

У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2023 года асудзілі Наталлю Ажнову паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Суддзя Марына Клімчук прызначыла Наталлі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Жыхарку Лагойску абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Наталля «выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру».

Жанчыну апазналі па фотаздымку з інтэрнета і даных мабільнага аператара.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114073
🇺🇦Падтрымайце ўкраінку Кацярыну Бруханаву, асуджаную да 2,5 гадоў калоніі

Кацярына — грамадзянка Украіны, родам з горада Херсон. Яна адвучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 пераехала ў Беларусь, дзе працавала перакладчыцай з кітайскай.

25 ліпеня 2023 года Бруханаву затрымалі пры праходжанні беларускай мяжы. Сілавікі нібыта ўбачылі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот "Люстэрка" з перасоўваннем расейскай вайсковай тэхнікі пад Мінскам. У выніку яе асудзілі да 2,5 гадоў калоніі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 

Цяпер палітзняволеная адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.

💌Падтрымаць Кацярыну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Кацярына Андрэеўна Бруханава
💻Напісаць анлайн

Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад "Вясны" за 2023 год
🔗Сон на падлозе і расшпілены гузік: як палітвязняў пераследуюць за "злоснае непадпарадкаванне" ў зняволенні

Узбуджэнне новай крымінальнай справы — адзін з галоўных страхаў палітвязняў, якія адбываюць тэрміны ў папраўчых установах. У Беларусі існуе артыкул 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), паводле якога па ініцыятыве адміністрацыі калоній і турмаў зняволеным могуць бясконца дадаваць тэрмін. Часта гэта робіцца па надуманых прычынах з мэтай дадатковага ціску на вязня. Праваабаронцы шмат гадоў настойваюць на яго дэкрыміналізацыі.

Па даных "Вясны", за апошнія тры гады супраць мінімум 33 палітвязняў узбудзілі крымінальныя справы паводле гэтага артыкула, а супраць некаторых з іх — двойчы.

📌"Вясна" прааналізавала судовыя пастановы паводле арт. 411 КК і распавядае, за якія абсурдныя і надуманыя парушэнні палітвязням выпісваюць спагнанні, на падставе якіх пазней судзяць і дадаюць новыя тэрміны 👉 https://spring96.org/be/news/114075
У Мінску са спазненнем вызначылі месцы для агітацыі, але ўжо заявілі пра творчыя сустрэчы з артыстамі

Згодна Календарнаму плану Цэнтрвыбаркама не пазней да 12 студзеня па ўсёй Беларусі мусілі быць вызначаныя месцы для перадвыбарчай агітацыі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, як і з вызначэннем месцаў для збору подпісаў, спазніўся з гэтым на шэсць дзён.

Апроч таго, на сайце Мінгарвыканкама ў адаведным раздзеле да гэтага часу не аблікавана гэтае рашэнне. Адпаведную інфармацыю паведамляюць дзяржаўныя медыя.

Але ўжо можна адзначыць, што калі на парламенцкіх выбарах у 2018 годзе перадвыбарчую агітацыю ў сталіцы маглі праводзіць у «любых прыдатных для гэтага месца» за невялікімі выключэннямі, то цяпер гэта строга вызначаны спіс.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114077
📸Фотафакт: у Мінску з'явіліся білборды з пагрозамі за данаты

Іх фотаздымак апублікавала @radiosvaboda.

Паводле інфармацыі «Вясны», у Беларусі як мінімум 58 чалавек асуджаныя па артыкуле за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (або ў сукупнасці з іншымі) на тэрміны ад 1,5 да 19 гадоў калоніі. За данаты ў структуры, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», у Беларусі пагражае да 5 гадоў калоніі — нават на момант, калі яны не былі прызнаныя гэткімі.

Таксама за данаты судзяць па артыкуле аб «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» — па ім асудзілі як мінімум 2 чалавек на 9,5 і 8,5 гадоў калоніі.

💵 60 чалавек асудзілі за данаты. Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі
🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Гашнікава з Днём народзінаў

Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. 

Заўтра, 23 студзеня, Аляксандру споўніцца 37 гадоў.

💌Павіншуйце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў
💻Напісаць анлайн
🎥Распавядаем пра «экстрэмісцкія фармаванні» ў новым TikTok-відэа «Вясны»

• Колькі «экстрэмісцкіх фармаванняў» на дадзены момант у Беларусі?
• Колькі чалавек агулам асудзілі за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»?
• Што важна ведаць тым, хто знаходзіцца ў Беларусі, ці збіраецца вяртацца на Радзіму?

👉Глядзець па спасылцы

🔹У 2023 годзе прызналі 62 «экстрэмісцкія фармаванні», з іх 11 – медыя. Распавядаем падрабязнасці
За тры каментары абвінаваўца запрасіла тры гады калоніі

Брэсцкі абласны суд 22 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 48-гадовага Дзяніса Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабвінаваўца — пракурорка Марыя Бялт.

Усе тры тэлеграм-паведамленні, якія нібыта пакінуў Красько, былі напісаныя як каментары да публікацый на тэлеграм-канале «Вусы Лукашэнкі».

Вядома, што прадстаўніца абвінавачання Марыя Бялт запатрабавала для Красько пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Які тэрмін насамрэч прысудзілі Дзянісу — пакуль невядома.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114079
Суд спыніў адміністрацыйную справу за «экстрэмісцкія» падпіскі ў Telegram

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 27 снежня не стаў караць за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўраджэнца Расійскай Федэрацыі беспрацоўнага жыхара Віцебска Эдуарда Тарканоўскага. Работнікі міліцыі не змаглі даказаць вінаватасць маладога чалавека.

Міліцыя абвінаваціла Эдуарда ў тым, што ён пачынаючы з 2020 года быў падпісаны на шэсць тэлеграм-каналаў, якія раней унеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні сваю віну «правапарушальнік» не прызнаў, адмаўляў, што захоўваў з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкія матэрыялы, піша «Віцебская Вясна».

Заслухаўшы аргументы Тарканоўскага і даследаваўшы доказы, якія змяшчалісь ў матэрыялах справы, суддзя прыйшоў да высновы, што пакараць мужчыну ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП не магчыма «…паколькі прадстаўленыя суду доказы адназначна і бясспрэчна не пацвярджаюць факт учынення адзначанага правапарушэння».
У Хойніцкім раёне, па-ранейшаму, месцаў для агітацыі вельмі мала

Хойніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб вызначэнні ў Хойніцкім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.

Для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў — мітынгаў і пікетавання, якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў дэпутаты мясцовых Саветаў, вызначаная пляцоўка каля Хойніцкага Цэнтра культуры па вул. Калесніка, 13. Гэта месца на працягу двух апошніх электаральных кампаній застаецца адзінай і нязменнай пляцоўкай для агітацыі па-за памяшканнямі.

А вось у пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбарцамі у адрозненні ад папярэдніх выбарах дадаліся новыя месцы: у раёне іх было тры (!), а зараз стала пяць.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114081
Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да журналіста Сяргея Дубаўца

Яму інкрымінавана парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа.

Паводле матэрыялаў спраў, Дубавец «распаўсюдзіў загадзя ілжывыя і адкрыта дэструктыўныя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, чым дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь, органы дзяржаўнай улады; адмаўляў факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд; здзейсніў наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму».

🔗Хроніка палітычнага пераследу