Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.66K subscribers
24.3K photos
495 videos
107 files
21.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
Беларусы Беластока падтрымалі палітвязняў

Акцыя салідарнасці прайшла ў падтрымку тых палітзняволеных, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы.

Цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца 1203 палітвязня.
Адкрыты грашовы збор экс-палітзняволенай Антаніне Канавалавай

За кратамі ў жанчыны вельмі пагоршыўся зрок. Яна атрымала інваліднасць. Для аднаўлення Антаніне патрэбная тэрміновая дыягностыка і аперацыя.

Нагадаем, давераную асобу Святланы Ціханоўскай Антаніну Канавалаву асудзілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) на 5,5 гадоў калоніі. Жанчына правяла з няволі 4,5 гады і выйшла па памілаванні. Увесь гэты час на волі яе чакалі двое непаўнагадовых дзяцей.

Падтрымаць Антаніну можна па спасылцы👉https://www.bysol.org/ru/private/antonina_konovalova/
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, што адбыліся 26 студзеня 2025 года, не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў. Яны праходзілі ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека, у атмасферы татальнага страху, выкліканага рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, апазіцыі ды ўсіх іншадумцаў.

У сувязі з гэтым, мы ў чарговы раз заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, правесці іх поўную рэабілітацыю з кампенсацыяй шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі, а таксама спыніць рэпрэсіі.

Фота: NATALIA KOLESNIKOVA, AFP, East News

Чытаць цалкам👉https://elections2025.spring96.org/be/news/117663
"За кошт тэрору душаць іншадумства". Што казалі НДА на інтэрактыўным дыялогу па Беларусі

На інтэрактыўным дыялогу, падчас якога група незалежных экспертаў ААН прэзентавала даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выступіў і шэраг НДА. "Вясна" распавядае, што яны казалі.

"Рэпрэсіі ў Беларусі носяць сістэмны характар і распаўсюджваюцца на ўсе аспекты правоў чалавека. У выніку законнага палітычнага выбару, зробленага беларусамі пяць гадоў таму, яны не толькі рызыкуюць апынуцца ў турме, але і па-ранейшаму спазнаюць звальненні ды адвольныя адмовы у прыёме на працу, неабгрунтаванае ўмяшанне ў прыватныя справы і карэспандэнцыю, яны не могуць вольна выязджаць за мяжу і жывуць у пастаянным страху, пазбаўленыя элементарнай бяспекі ды кантролю над уласным жыццём. Мы настойваем на безумоўным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і спыненні палітычных рэпрэсій, і прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці".

Чытаць цалкам👉https://spring96.org/be/news/117665
На Дзень Волі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

Як паведаміў "Hoster.by", паводле распараджэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра абмежаванні пачнуцца з 19:00 24 сакавіка па 23:59 25 сакавіка.

Большасць беларускіх старонак і сервісаў будуць недасяжныя з-за мяжы.
У Дзень Волі ў Варшаве пройдзе акцыя пратэсту супраць фальсіцікацыі выбараў у Беларусі

Заўтра, 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Беларусі запланавана правядзенне інаугурацыі А. Лукашэнкі. З гэтай нагоды ў Варшаве адбудзецца акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Таксама арганізатары акцыі патрабуюць правядзення свабодных выбараў у Беларусі і вызвалення ўсіх палітвязняў.

Дзе: Варшава, Пляц Канстытуцыі 6 (правы бок).
Калі: 25 сакавіка, 18:00 па 19:30
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі Славы Камісаранкі

Гаворка пра афіцыйны сайт стэндап-коміка, яго старонкі ў Instagram і YouTube. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 20 сакавіка.

Раней у Беларусі Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі, а пасля дадалі ў спіс «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».
🌿Праваабарончы Дзень волі: як у гэтую дату абараняюць правы чалавека

Дзень Волі для праваабаронцаў заўжды быў і застаецца асаблівым днём. Але 25 сакавіка для праваабаронцаў — гэта не толькі гістарычная дата, але і чарговы дзень штодзённай абароны правоў чалавека.

За рэдкім выключэннем, 25 сакавіка заўсёды быў днём затрыманняў, арыштаў, брутальных разгонаў мірных грамадзян. У «Вясну» з розных гарадоў сцякалася інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працавалі юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.

Узгадваем наш архіўны матэрыял пра працу праваабаронцаў у гэтую дату ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114829

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу пра Лукашэнку «Случайный президент»

Яе аўтары — Павел Шарамет і Святлана Калінкіна.

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 18 сакавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😔Рэпрэсаваны Дзень Волі. Хроніка пераследу 25 сакавіка за апошнія гады ў Беларусі

У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне Дня Волі. Любыя масавыя святы, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, улады ўспрымаюць як патэнцыйную небяспеку. Грамадзянам не выдаюць дазвол на правядзенне дэманстрацыі ў бачным месцы. А ў выпадку дазволу, пасля свята сілавікі ладзяць хапун удзельнікаў.

Прэвентыўная зачыстка актывістаў і арганізатараў — традыцыйная практыка рэжыму. На Дзень Волі траплялі пад зачысткі тыя, хто цяпер прызнаныя палітзняволенымі і знаходзіцца за кратамі паводле ілжывых абвінавачванняў.

Узгадваем наш архіўны тэкст пра тое, як за апошнія гады сілавікі перашкаджалі адзначаць гадавіну абвяшчэння БНР і затрымлівалі ўдзельнікаў дэманстрацый.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111200
Сёння ў Беларусі адбылося некалькі затрыманняў у межах палітычных крымінальных спраў

Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Папярэдне паведамляецца, што затрыманні адбыліся па «справе Гаюна».

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS. У мэтах бяспекі, вы можаце папрасіць звязацца з намі вашых сяброў, што знаходзяцца за межамі Беларусі.

🔹Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на
@help_bysol.
«Гэта ўсё ёсць у нашай гісторыі»: як палітвязні спрычыняліся да святкавання Дня Волі ў розныя часы

Дзень Волі — не толькі гістарычная дата для беларусаў. Угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі заўсёды былі для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій.

Шмат хто з цяперашніх палітвязняў так ці інакш спрычыняўся да святкавання 25 сакавіка: у гэты дзень яны сядзелі на «сутках» пасля затрыманняў на мірных сходах, арганізоўвалі святкаванні і чыталі на іх прамовы, назіралі за мірнымі сходамі.

Узгадваем наш архіўны тэкст пра ўдзел палітзняволеных у святкаванні Дня Волі ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111189
📸Фотафакт: Затрыманне Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча на Дзень Волі

Фотаздымак зроблены напачатку 2000-ых гадоў.