Верашчака
496 subscribers
7.43K photos
1.19K videos
4 files
1.86K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#НамПішуць

Даслаў падпісчык

"Зайка"
Пластылін


Аўтар: Ліліана, 4 гады
#НамПішуць

Учора падпісчык наведаў ЦУМ і падзяліўся фотаздымкамі адтуль

Хочацца верыць, што беларуская мова будзе ўсё шырэй распаўсюджвацца ў інфармацыйнай прасторы і аздабленні. Гэта прыемна, згадзіцеся!
#НамПішуць

Ізноў мастацтва ад падпісчыкаў

Апошняя восень

Аўтар: Ліліяна, 4 гады
Акварэль
#АнекдотДня
#НамПішуць
#ДумкіЎслых

Ці чыталі вы гэты скажам... опус ад "сябра" Бондаравай?
https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/38438

Я так чытаў і гэтак чытаў...
Як не чытай — нейкая шызафрэнічная бздура, трызненне чалавека які не здольны праслухаць 50 хвіліннае выступленне і што-небудзь зразумець.

Так і хочацца сказаць словамі прафесара Прэабражэнскага.
Кто на ком стоял?

https://youtu.be/e-qDHM0slB0?si=YGywrxc7yZqcbGtb
#АнекдотДня
#ДумкіЎслых
#НамПішуць

Сёння прачытаў даўно чаканы разгляд Юспы выступлення Ігара Аляксандравіча Марзалюка ажно у двух частках.
https://yangx.top/usparus/942

У адрозненне ад Сапегаўны з сябрамі наш сябра Міхаіл выступленне праглядзеў і нават зразумеў пра што была размова.

Хаця Сапегаўну Юспа і пахваліў за яе разгляд выступлення, але гэта больш падобна на прыказку "Варона хваліць пеўня за тое што ён хваліць варону". А па сутнасці ў самім па сабе разглядзе фактычна толькі прэтэнзіі да таго што вобраз Мураўёва ў выкладанні Марзалюка выйшаў не на столькі светлы як жадаюць "булкахрусты", што аказваецца і на іх "сонцы" дастаткова чорных плямаў, хатя у цэлым колер не такі ужо і чорны, а скарэй шэры. Гэта ж дарэчы можна сказаць і аб Каліноўскім.

Ну а далей, у другой частцы, распавядаецца старая песня пра адсутнасць мовы і самаідэнтыфікацыі ў беларусаў, якая была дрэнная шляхта і добрыя рускія памешчыкі. Адным словам, тое за што мы "любім" Міхаіла.

Вось такая рэцэнзія на рэцэнзію атрымалася.
У беларусафобаў падгарае і мы гэтаму іх стану рады.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Відэа ад падпісчыка

Так у школе пачаўся бацькоўскі сход. Ну хіба не мілата!? Настрой паднялі на ўвесь вечар. Няхай квітнее і багацее наш беларускі свет!