This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Надзея" на беларускай мове ў выкананні абаяльнага і таленавітага Андрэя Усанава
Крыніца відэа ў тыкток
Крыніца відэа ў тыкток
#КухняБеларусі
Грачаная каша з грыбамі ў гарбузе
Прадукты:
● гарбуз,
● вада (1 шклянка),
● цыбуля,
● морква,
● сушаныя грыбы,
● грачаныя крупы,
● соль,
● перац,
● часнок,
● масла.
Гатаванне
Зразаць з гарбуза верхавіну і лыжкай дастаць з яго ўсе семечкі. Уліць унутр 1 шклянку вады і паставіць у разагрэтую духоўку, запякаць прыкладна паўгадзіны. Мякаць гарбуза павінна стаць мяккай.
Выскрабці лыжкай нутро так, каб сценкі “чыгуна” засталіся таўшчынёй каля 2 см.
Тым часам абсмажыць на патэльні на алеі цыбулю і моркву, дадаць загадзя замочаныя і здробненыя сушаныя грыбы, замочаныя грачаныя крупы і кавалачкі гарбуза. Дадаць соль і перац. Усе абсмажыць напалову.
Дастаць з духоўкі гарбуз і вылажыць кашу ў гарбузовы “гаршчочак”. Уставіць зубчыкі часнаку, закрыць гарбузным вечкам.
Пэндзлікам абмазаць гарбуз звонку маслам, паставіць у разагрэтую духоўку на 30 хвілін.

Forwarded from Институт истории НАН Беларуси
Крэўскі замак. Здавалася б, гэты замак -- узор тыпавога будаўніцтва часоў Сярэднявечча. Дзве вежы, чатыры сцяны -- і ўсё. Так думалі навукоўцы да нядаўняй пары, пакуль у Крэве не пачаліся археалагічныя даследаванні. Гэтыя раскопкі прывялі да сенсацыйных адкрыццяў.
Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на з’яўленне першага каменнага замка на Беларусі? Якія драмы ў ім адбываліся? Што агульнага паміж Крэвам і каралеўскім Вавелем? І як легендарныя руіны будуць выглядаць пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ?
На гэтыя і іншыя пытанні ў праекце «Хронас» тэлеканала Яснае TV адказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX--XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.
Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на з’яўленне першага каменнага замка на Беларусі? Якія драмы ў ім адбываліся? Што агульнага паміж Крэвам і каралеўскім Вавелем? І як легендарныя руіны будуць выглядаць пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ?
На гэтыя і іншыя пытанні ў праекце «Хронас» тэлеканала Яснае TV адказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX--XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў
Шаліноўка, тарыноўка, абхінанка.....
Гэта ўсё назвы хустак, якіх было шмат у кожнай жанчыны

Forwarded from Мода На Мову
#НамПішуць
🔥 Меркаванні ў чаце: 👇
https://yangx.top/belta_telegramm/281622
Даўно ўжо хацеў агучыць наступную думку. Сённяшняя нарада ў прэзідэнта на конт працы Акадэміі навук толькі ўзмацніла гэта жаданне.
Чытаючы афіцыйныя дзяржаўныя СМІ, прапагандыстаў, журналістаў, палітолагаў складваецца такое ўражанне, што ў нашай краіне ўсё выдатна і супер, росквіт, і няма ніякіх праблем. Ніхто з афіцыйных і праўладных крыніц не агучвае. Ва усіх усё добра. А ў некаторых асобных журналістаў дык увогуле ў нас ідэальная краіна, а ў асобных філосафаў - у нас, аказваецца, ужо сацыялізм.
Крытыка агучваецца толькі прэзідэнтам. Толькі ён публічна агучвае праблемы ў эканоміцы, вытворчасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Не ведаю, гэта такая дамоўленасць, ці як. Але складваецца ўражанне нейкага застою ў дзяржсістэме, а дакладней у агучванні актуальнай інфармацыі, сапраўднай рэальнай аналітыкі.
Розныя апазіцыйныя крыніцы, як і раней гэта было, таксама не адзначаюцца аб'ектыўнасцю, бо вырываюць інфармацыю з кантэкста, шукаюць і публікуюць толькі адзін негатыў. Такім самым чынам маніпуліруюць інфармацыяй.
У выніку атрымліваецца, што нейкай аб'ектыўнай інфармацыі, аб'ектыўнага аналізу поспехаў і праблем мы не атрымліваем. Можа звычайнаму грамадзяніну гэта і не трэба. Але людзям з мысленнем такая інфармацыя была б карыснай. А ў абывацелей проста можа ў пэўнай сітуацыі скласціся ў галаве дысананс, што па тэлеку вяшчаюць адно, толькі пазітыў, а ў рэальным жыцці па-іншаму атрымліваецца.
Не ведаю, а як лічыце вы?

Telegram
BELTA
⚡️Лукашенко о дополнительном финансировании науки: будет результат - в долгу не останемся
"К сожалению, Академия наук не стала драйвером опережающего научно-технического развития страны на нынешнем этапе. У нас критически мало прорывных научных достижений.…

Як лічыце, ці з'явіцца ў нас беларускае кіно па-беларуску?
Anonymous Poll
56%
Спадзяюся на гэта вельмі і чакаю!
32%
Хацелася б, але надзеі мала. Хіба аматары перакладуць што.
5%
Мне ўсё роўна. Я беларускае кіно не гляджу
6%
Я за капіталістычны падыход і лічу, што кіно па-беларуску - гэта лішнія растраты
2%
Я наогул супраць усяго беларускага
#ГісторыяБеларусі
#ВялікаяАйчынная
Лаўскі бой
3 снежня 1942 года адбыўся бой групы партызан брыгады імя Варашылава з нямецка-фашысцкай карнай экспедыцыяй каля Лаўскага лесу ў Капыльскім раёне, які ўвайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Лаўскі бой.
Супраць сямі атрадаў брыгады гітлераўцы кінулі больш як сем тысяч карнікаў з танкамі, бронемашынамі, артылерыяй. Засада партызан з 18 чалавек на чале з В. І. Драздовічам сустрэла ворага каля в. Кляцішча. Заняўшы зручную пазіцыю, партызаны ў выніку чатырохгадзіннага бою знішчылі 85 карнікаў, але ўсе загінулі.
За гэты час брыгада эвакуіравала шпіталь, разгарнула асноўныя сілы і пачала бой, які працягваўся ўвесь дзень. Уначы партызанская брыгада выйшла з акружэння.
Больш падрабязна чытайце тут

#СучаснаяБеларусь
А вы ўжо ладзілі спатканне ў музеі Петруся Броўкі?
Уяўляю, як рамантычна можна там зрабіць прапанову каханай!
Крыніца відэа ў тыкток
А вы ўжо ладзілі спатканне ў музеі Петруся Броўкі?
Уяўляю, як рамантычна можна там зрабіць прапанову каханай!
Крыніца відэа ў тыкток
Forwarded from Нячысцікоміксы (oUo)
31.10.2024 - Зюзя
Уяўляўся сівым дзедам, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой. Валасы і доўгая барада пакрытыя інеем. На Палессі ўяўлялі як лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе.
Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносіць туды моцную сцюжу. Раззлаваны, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаецца траскучы мароз.
На Каляды яму пакідалі частку куцці («Зюзя на дварэ — куцця на стале»), каб не быў такім лютым, а часцей гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: «Мароз, хадзі куццю есці!»

Мачанка з блінамі
Прадукты:
● мяса,
● каўбаса,
● мясны булён,
● смятана,
● мука,
● цыбуля,
● вада,
● малако,
● соль,
● цукар,
● дрожджы разведзеныя,
● яйкі,
● тлушч растоплены.
Гатаванне
Мяса наразаць па 2 кавалкі на порцыю, абсмажыць, заліць булёнам і тушыць.
На булёне, што застаўся пасля тушэння, прыгатаваць соус са смятаны, пасераванай мукі і цыбулі. Соусам заліць мяса, смажаную каўбасу і давесці да кіпення.
Бліны падаць асобна.
Бліны: у невялікай колькасці вады ці малака распускаюць соль, цукар, дадаюць папярэдне разведзеныя ў цёплай вадзе дрожджы, дадаюць яйкі і змешваюць да аднароднай масы, затым уводзяць растоплены тлушч і зноў змешваюць да аднароднай масы.
Цеста пакідаюць у цёплым месцы на 3-4 гадзіны. Падчас закісання цеста перамешваюць.
Бліны выпякаюць на чыгунных патэльнях, змазаных тлушчам.

#МузеіБеларусі
🔥 65 гадоў таму быў адкрыты музей Якуба Коласа
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа быў створаны паводле пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1956 г. і быў афіцыйна адчынены 4 снежня 1959 г. у доме, у якім пісьменнік правёў апошнія гады свайго жыцця. 👍
Сам будынак у стылі сталінскага неакласіцызма быў узведзены да 70-гадовага юбілею паэта ў 1952 г., на падмурку папярэдняга дому, па праекце архітэктара Г. Заборскага.🔥
Першым дырэктарам музея быў Даніла Міцкевіч.👍👍👍
Музей мае таксама і філіял на сядзібе Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына.

#ДумкіЎслых
Канал "Патрыёты Беларусі", пад націскам абшчэственных вар'ятаў у асобах бчб актывісткі Бондаравай (мяркуючы па аватарцы канала) і Ко, змяніла на эмблеме традыцыйны беларускі арнамент на расійскую вышыўку.
Што ж, сапраўдныя патрыёты так і робяць, праўда?
Ну і чарговы повад для вар'ятаў беснавацца далей! Чаму не, калі іх усе баяцца?!
Зоя С