Верашчака
480 subscribers
9.08K photos
1.45K videos
5 files
2.33K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Больш за 200К праглядаў

Цікава было б параўнаць з папулярнасцю ролікаў ад Белай Русі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі нашыя!

У каго яшчэ лістапад, а ў каго ўжо снегапад пачаўся?
#КухняБеларусі

Зразы – мясныя рулецікі з начынкай – адна з асаблівых страў нацыянальнай кухні, вядомая з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Першыя пісьмовыя згадванні пра зразы з’явіліся ў гады праўлення вялікага князя і караля Ягайлы (ХV стагоддзе).
Гэту смачную страву падавалі і да стала караля Жыгімонта ІI, жанатага з міланскай прынцэсай Бонай Сфорца, якая магла асабліва ацаніць зразы, падобныя на італьянскія
cotoletta alla milanese.

Пазней зразы, якія гатавалі повары магнатаў, распаўсюдзіліся ў народнай кухні. У розных мясцовасцях Беларусі мясныя рулецікі з начынкай называюць таксама завіванцыкручэнікі.

Класічныя зразы гатуюць з ялавічыны: мяса адбіваецца, а потым у яго загортваецца начынка. Для яе прыгатавання могуць выкарыстоўвацца грыбы, печань, агародніна, яйкі, кашы.
#КухняБеларусі

Зразы

Для рэцэпта спатрэбіцца:
ялавічына
грыбы белыя
яйка адварное
грудзінка вэнджаная
цыбуля рэпчатая
сухары молатыя
алей
соль
чорны перац, лаўровы ліст, духмяны перац
мука пшанічная
морква

Гатаванне:
Цыбулю, грудзінку і адварныя белыя грыбы парэзаць дробнымі кубікамі і абсмажыць на частцы алею да залацістага колеру. Дабавіць сухары і патушыць яшчэ 5 мінут.

Перакласці грыбы з цыбуляй і грудзінкай у міску і крыху астудзіць, нацерці адварное яйка, пасаліць і паперчыць, добра перамяшаць. Начынка для зразаў гатова.

Ялавічыну (найлепш падыходзіць выразка, але можна выкарыстаць і шыначную частку)
нарэзаць невялікімі медальёнамі і добра адбіць, прыдаючы мясу прамавугольную форму.

Выкласці начынку на мяса, скруціць рулецікі, замацаваўшы зубачысткай або
абвязаўшы поварскай ніткай.

Запаніраваць зразы ў муцэ і абсмажыць да залацістай скарыначкі.

У кастрюлю з вадой дабавіць цыбулю, моркву, лаўровы ліст, духмяны перац, соль, давесці да кіпення і выкласці туды абсмажаныя рулецікі. Накрыць накрыўкай і тушыць на маленькім агні да гатоўнасці.

Падаваць зразы з грэцкай кашай і смажанай цыбуляй.
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Навагрудская Царква Святых Барыса і Глеба

Хутчэй за ўсё будавалася адначасова з гродзенскім храмам — знойдзеныя пры раскопках старыя падмуркі археолагі датуюць XII стагоддзем.
Не выключана, што ўзводзілі яго гродзенскія майстры.

У першай палове XIV стагоддзя храм атрымаў статус сабора, пры якім знаходзіўся мужчынскі манастыр. Праз два стагоддзі князь Канстанцін Астрожскі пачынае будаўніцтва новага храма, захаваўшы, аднак, падмуркі старога.

Збудаваная з цэглы і атынкаваная, царква шмат разоў перабудоўвалася па жаданні тых, у чые ўладанні пераходзіла. Так помнік гатычнай архітэктуры з часам набываў рысы іншых стыляў.

У гады царкоўных ганенняў храм служыў памяшканнем для гарадскога архіва. У канцы 1990 - х ён быў вернуты вернікам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Ну вось прыемна ж!
Глядзіш, слухаеш і адразу разумееш, што гэта Беларусь.
#ЗробленаЎБеларусі

Хараство беларускага свету на прадукцыі Камунаркі 🥰
Актуальныя спасылкі, дзе можна купіць каляндар на 2025 год на беларускай мове ад выдавецтва "Папуры" 👇

✓ заўсёды ў наяўнасці ў кнігарні "Параграф 45" у Мінску па вул. Бяды, 45
wildberries арт. 181609357
catalog.onliner.by ужо адзначаны як "выбор покупателей"
emall.by
✓ у наяўнасці ў кнігарні "Кніжная шафа"
polosochka.by
kniganosha.by
✓ у сетцы кнігарняў bukvaeshka.by
✓ у Еўропе з дастаўкай па ўсім свеце можна набыць на сайце alfavit.eu
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Чым бліжэй да сярэдзіны XVII ст., тым часцей будзем узгадваць пра казакоў, як абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.

Калі вы ўважліва чыталі мінулыя ўрыўкі з кнігі, то маглі заўважыць, што ўніяты больш актыўна дзейнічалі на сучасных беларускіх землях і на Валыні.

У гэтым тэксце параўноўваецца становішча праваслаўных на беларускіх землях (Вільня, Полацк) і на ўкраінскіх. Гэта розніца і паўплывала на далейшую гісторыю нашых народаў, якая адбілася ў рэшце рэшт на фарміраванні нашых нацыянальнасцей у будучыні.

Пра гэта мы яшчэ не раз узгадаем пазней.
15 лістапада 1925 года выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё.

Адкрыццё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыццём мінскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі.

Радыё выкарыстоўвалася не толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асветы. У эфіры гучала музычная і літаратурная класіка, творы сучасных аўтараў.

Першапачаткова трансляцыя вялася на тэрыторыі радыусам 300 км 30 хвілін у дзень. Для стварэння радыёсеткі ў Мінску і Гомелі былі ўстаноўлены радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстання. У Мінску была пабудаваная 75-метровая драўляная мачта, побач наладжана студыя.
#МоваНашаРодная

Мы прывыклі ўжываць у маўленні рускую фразу: "Меня бесит!"
Якія ж аналагі ёсць у роднай мове?

😤 Мяне вар'юе ад гэтага бязглуздага спалучэння колераў!

😤 Я шалею калі бачу несправядлівасць!

😤 Мяне прыводзіць у шаленства здольнасць Міхаіла пераварочваць сэнс сказанага!

😤 Мяне юшыць калі я бачу некарэктны пераклад у беларускіх тэкстах!

😤 Мяне раз'юшвае калі я чую абразы ў бок беларускай мовы!

😤 Мяне злуе калі апанент пераходзіць на асобы, не валодаючы дастатковасцю аргументаў!

😤 Мяне абурае твой тон размовы!

😤 Мяне раздражняе непарадак у доме!

😤 Мяне каўбасіць калі чытаю пасты Вольгі!

😤 Мяне аж падкідвае ад таго, як хутка Рыгор змяняе свае погляды!

😤 Мяне аж дрэнчыць ад гэтай сітуацыі!

Спадзяёмся, цяпер вы будзеце ўжываць беларускія словы для перадачы сваіх пачуццяў. А лепш, заставайцеся ў добрым настроі і не раз'юшвайцеся, не шалейце і не злуйцеся!

* Усе супадзенні імёнаў у прыкладах выпадковыя, праўда-праўда))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога асабліва, проста рыбалка, проста карпік ))

У тыкток https://www.tiktok.com/@sikirzhytski_valer?_t=8rOVkLDjWOW&_r=1
#МіфыЛегендыБеларусі

Смерць чараўніка

Жыў у нашай вёсцы чараўнік, які знаўся з нячыстай сілай. І быў у яго сын.

Калі бацька пачаў паміраць, сын папрасіў:
— Навучы мяне чараваць, бо памрэш, а я нічога не буду ведаць.
— Добра, навучу, — згадзіўся стары чараўнік. — Залезь на печ і глядзі на мяне праз хамут.

Сын так і зрабіў. Залез на печ і цікуе праз хамут. Бачыць — канае бацька. Тут як тут зляцеліся чэрці. Мучылі бацьку, мучылі, аж пакульён язык не высалапіў.

Тады чэрці падзялілі паміж сабою чалавечыя косці, жылы і вантробы, а скуру кінулі. Галоўны чорт залез у яе і рагоча:
— Глядзіце, што я прыдумаў! Няхай замест нябожчыка мяне абмываюць, аплакваюць і хаваюць. Вось нам смеху будзе!

Тым часам збегліся суседзі. Паставілі ў печ ваду грэцца, мерцвяка паклалі ў карыта, каб абмыць перад апошняй дарогай. Суседзі, вядома, радыя, што чараўнік памёр, але хаўтуры спраўляюць па-людску.

Сын таксама злез з печы, сядзеў каля нябожчыка і маўчаў. А потым падскочыў — і да печы.
Схапіў гаршчок з варам і бяжаць да карыта. Убачылі суседзі, што ён хоча лінуць кіпень на бацьку, пачалі сварыцца:
— Што ты робіш?! Ты ж бацьку роднага ашпарыш!..
— Гляньце, які гэта бацька! — адказаў сын.

І плюхнуў вар на мерцвяка. Як трэсне на ім скура! Як сігане чорт у карыце з хаты — толькі яго і бачылі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вясёлая песня зранку - добры настрой на ўвесь дзень!
#КухняБеларусі

Хрушчы

Інгрэдыенты
Яйка — 1 шт
Вада — 1 ст л
Гарэлка —1 ст л
Мука сколькі возьме цеста — прыблізна 150 гр
Алей для абсмажвання
Цукровая пудра для пасыпкі

Спосаб прыгатавання

Усе інгрэдыенты акрамя мукі змяшаць паміж сабой.
Дадаць столькі мукі, каб цеста схапілася і яго можна было б выкуліць на дошку.
Паступова дадаючы муку замясіць тугое цеста. Прыкрыць міскай і пакінуць на стале на 5-10 хвілін.

Раскатаць цеста як мага таней, яно павінна быць як папера.
Нарэзаць палоскі з цеста і сфарміраваць хрушчы.

Алей разагрэць да вельмі гарачага стану. Па аднаму ўкідваць хвораст вельмі хутка, абсмажваць з кожнага боку па 10-20 секунд.

Выкладаць на папяровы ручнік.

Гатовы хвораст пасыпаць цукровай пудрай.

Крыніца