Верашчака
480 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Мне здаецца, што "тэрмін захоўвання" на шаладках - лішняя інфармацыя.
Дзе такое бывае, каб шакалад захоўваўся!?

🎨 Малюнак Alison Friend
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Той выпадак, калі надпісы на ўпакоўцы лепш за якія карцінкі!

Перац - непыл
Сумесь перцаў - многанемала
Праправа для крылак - з'еўпаляцеў

Ды і прыправы харошыя, перац тэрмаядзерны проста, сумесь духмяная. Як бачу такія прыправы, то выбіраю менавіта іх. Галоўнае што без солі і ўсялякіх дадаткаў.
#МіфыЛегендыБеларусі

Напасць

Вёз чалавек у горад пшаніцу прадаваць. Сустрэлася яму па дарозе баба з кавальскім молатам на плячы. І просіць жаласліва:
— Падвязі, чалавеча, мой молат.
— Добра, падвязу.

Укінула баба молат на воз, а сама побач пешкі ідзе. Потым пытаеца:
— Скажы, гаспадарыку, а ці молішся ты Богу ад злой напасці?
— Навошта мне маліцца? — здзівіўся чалавек. — Яна і так да мяне не прычэпіцца.
— А ты маліся, дзетка, — няўхвальна заківала галавой старая, — бо пашкадуеш, што не маліўся…
Сказала так і залезла на воз.

Едуць далей. Пад’язджаюць да горада, баба зноў пра сваё:
— А чаму ты не молішся ад напасці?
Маўчыць чалавек, а сам сабе думае: «Што з дурною бабаю гаманіць…»
Яна ж не сунімаеца, зноў са сваім пытаннем лезе. Так дапякла, аж чалавек прыгразіў:
— Сядзі, калі сядзіш, бо папру з воза!

Нарэшце прыехалі на кірмаш. Выпраг гаспадар коні, паставіў каля воза, сена падкінуў. А баба не злазіць, сядзіць на мяхах з пшаніцай.
— Бяры свой молат ды ідзі, куды табе трэба, — кажа ёй чалавек.
А яна на ўвесь кірмаш:
— Ты чаго прывязаўся да майго воза? Прывезла твой молат, дык яшчэ лаешся!..

Усчалася сварка. Прыбегла паліцыя.
— Што тут здарылася?
Чалавек кажа, што ён падвёз бабу, а баба бубніць, што яна яго падвезла. Вядома, усе заступаюца за бабу, бо кавальскі молат не для жаночых рук. Хацелі ўжо гаспадара ў астрог валачы.

Давай ён маліца, хрысціцца і плакаць:
— І не сніў, — кажа, — і не думаў, што такая напасць прычэпіцца!..

Зарагатала тут баба і злезла з воза.
— Глядзі, чалавеча, помні, што я па дарозе табе казала, бо завуць мяне — Напасць.
Сказала так і знікла, як скрозь зямлю правалілася.
Forwarded from ДимДимыч
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Навестили вчера Веронику❤️

Всем добра! Маленькой помощи не бывает🙏
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
Навестили вчера Веронику❤️ Всем добра! Маленькой помощи не бывает🙏
Калі першы раз апублікавала на Верашчацы пост пра збор сродкаў, то не зусім верыла ў тое, што магчыма сабраць амаль 2 млн. даляраў!

Аказалася, што разам можна ўсё!

Але хачу не толькі пра гэта....
Хачу пра тое, што тыя самыя Дзім Дзімыч і Анджыліша, якіх кім толькі не называлі нашы абшчэственныя вар'яткі, адгукнуліся і дапамагалі.

А вось вар'яткі, якія лічаць сябе паборніцамі маралі, яны проста выдалялі з канала рэпосты пра збор сродкаў.

Не трэба нічога пісаць у каментарах, не вартыя яны абмеркаванняў.
Проста хацела сказаць, што людзей трэба судзіць не па словах, а па справах іх. І што рана ці позна ўсім будзе тое, што яны заслужылі!

А я сачу за Веранікай у Інстаграм. У дзяўчынкі насамрэч значныя поспехі ў развіцці рухаў. І гэта зрабілі мы ўсе разам! Вось яно, сапраўднае адзінства народаў! У добрых справах!

Зоя С
#КухняБеларусі

Полацкія сырнікі

Прадукты
500 гр. тварагу
130-150 гр. мукі
50 гр. цукру
1 яйка

 Для соуса
Смятана любой тлустасці — 400-500 гр.
Цукар — 100 гр. альбо па густу
Ванільны цукар
Масла сметанковае — 50 гр.
Мак — 3 ст. л.

Спосаб прыгатавання
Калі ваш тварог вельмі вільготны, адцісніце яго праз марлю. Для сырнікаў змяшайце разам цукар, муку, тварог і яйка.

Замясіце мяккае, прыемнае цеста, яно будзе трохі ліпнуць да рук, гэта нармальна.

Сфарміруйце з цеста шарыкі велічынёй з грэцкі арэх (прыкладна 30 шт.) і пакладзіце іх у маразілку на 30 хвілін, так потым лягчэй будзе абсмажваць.

Абсмажце сырнікі ў добра разагрэтым алеі да румянага колеру, выкладзіце на папяровы ручнік , каб сцякло лішняе масла.

Складзіце ў любую зручную для вас форму і заліце соусам.

Для соуса змяшайце смятану, масла, цукар, ванільны цукар і прамыты мак.

Пастаўце на агонь і падагрэйце, каб масла разыйшлося, але не кіпяціце!

Залійце сырнікі соусам, запякайце ў духоўцы пры 180 градусах 15-20 хвілін

Смачна есці!

Крыніца
У Будслаўскім касцёле пад пластамі сажы і старой фарбы на купале быў выяўлены жывапіс, які аказваецца там быў

31 кастрычніка з санктуарыя Маці Божай Будслаўскай знік яшчэ адзін знак пажару 11 мая 2021 года — страховачная канструкцыя, усталяваная пад купалам базылікі

Працы ўнутры купала ў 2022 і 2023 гадах дазволілі знайсці там невядомыя раней роспісы. Пасля дэмантавання страхоўкі іх можа пабачыць у касцёле кожны жадаючы. Далейшыя працы з жывапісам купала плануецца праводзіць пры наяўнасці фінансавання, якога пакуль не стае.

Крыніца: budslau
#НамПішуць

Во, сёння ў краме ўбачыў такі алей, Палескі....зроблена ў Самарскай вобласці ))

👉 Той самы прыклад, калі суседзі больш паважаюць беларусаў, чым яны самі.
І тут дарэчна будзе яшчэ раз перачытаць урывак з ліста Я.Коласа пра стан
беларускай мовы https://yangx.top/verashchaka_by/9061
#ЛюдзіБеларусі

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька, беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.
Больш падрабязна чытайце далей 👇
#ЛюдзіБеларусі

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька (в.Абарок Маладзечанскі раён) - шматгранная і неацэнная ў поўнай ступені асоба.

Ён вядомы ў першую чаргу як сакратар кампазітара і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Але ж Ходзька і сам вызначаўся як гісторык, выдавец, пісьменнік, архівіст.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў, у якім ён зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашам Занам. 3 1819 года — сакратар кампазітара М. К. Агінскага. Аўтар паэмы «Залессе», у якой услаўляў прыгажосць Смаргоншчыны, зрабіў малюнкі маёнтка Агінскага ў Залессі.

Менавіта ён адкрыў для Заходняй Еўропы польскую нацыянальнасць Мікалая Каперніка, стаў ініцыятарам пазначэння на трыумфальнай працы ў Парыжы імёнаў слаўных генералаў Рэчы Паспалітай і ваяроў ВКЛ.

Большую частку жыцця правёў у вымушанай міграцыі. Удалечыні ад радзімы ён збіраў дакументы па гісторыі Рэчы Паспалітай (сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны). Усяго было сабрана 125 тамоў матэрыялаў.

Леанард выдаў мемуары Агінскага, двухтомнік вершаў Міцкевіча, кнігі Бакуніна, Лялевеля і інш. Калі ж на актуальную тэму не было адпаведнага твора - пісаў сам. Ён стаў аўтарам біяграфіі Тадэвуша Касцюшкі, "Генеалогіі князёў Агінскіх...", "Гісторыі польскіх легіёнаў" і інш.
#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову

"Саюзы кампазітараў і мастакоў таксама адмовіліся ад свае мовы.

Ну, няхай у іх іншыя сродкі выражэння думак і пачуццяў, не моўныя. Аднак, зрабіць уклад у нацыянальнае мастацтва і музыку, не ведаючы мовы народа, немагчыма.

Мова – важнейшы элемент нацыянальнай формы, не ведаючы яе, не карыстаючыся ёю, ні мастак, ні кампазітар не здолеюць аўладаць усімі духоўнымі багаццямі народа."

Я.Колас
25.05.1956
#ДумкіЎслых

Назіраю за суполкай абшчэственных вар'ятаў актывістаў, якія змагаюцца з шыльдамі, перцамі, мукой, назвай краіны, беларускамоўнымі блогерамі, якіх гвалціць праз вушы гук беларускай мовы ў транспарце і так агідна і брыдка ад іх нешта.....

Кажуць, што для іх руская мова родная, таму яны такія. Ну дык хто не дае ім папулярызаваць родную рускую мову праз свае старонкі і блогі? Чаму не публікаваць прыгожыя вершы і прозу, не расказваць пра кніжныя навінкі, пра даследванні мовазнаўцаў? Чаму не арганізаваць цікавыя мерапрыемствы, флэшмобы, апытанкі пра любімую рускую мову?

Думаеце, ім яно трэба?! Большасць з гэтых "рускоязычных пророссийцев" пішуць з такімі памылкамі на рускай мове, што кроў з вачэй! Бязграматныя невукі з абмежаваным светапоглядам, звар'яцелыя ад таго, што самі прызначылі сабе права ўказваць іншым, што любіць, што святкаваць, як жыць!

Што можна сказаць? На розум прыходзяць радкі з вядомай байкі:

- Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала!

Проста праціўна ўсведамляць, што сярод нас жывуць і дыхаюць адным паветрам людзі, якія супраць усяго таго, што робіць нас беларусамі. Супраць беларускай мовы, супраць матываў нашага арнамента, супраць гісторыі беларускай дзяржаўнасці, супраць прызнання нас асобным народам. Гэта проста ў галаву не ўкладваецца! Нейкі бздур! Як такое наогул магчыма!?
І як можна называць такіх людзей, якімі словамі?
Па мне, гэта праўда нейкія вар'яты!

Зоя С