Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
917 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Стайня і экспазіцыя, прысвечаная шляхце і магнатам...размешчаная ў былым свіране....ну што ж - сімвалічна 😁

Тут распавядаюць пра шляхецкія традыцыі. Напрыклад, як замест дуэлі, шляхцічы спрачаліся ў выпіванні гарэлкі з шаблі.

Таксама тут на сценах вісяць розныя шляхецкія гербы і прозвішчы, якія ім належылі. Не ведаю, ці сапраўдныя яны.

Ці знайшоў хто-небудзь сваё прозвішча там? 😁
Forwarded from Šynkarenka
Сябры, сёння на восеньскіх вайбах💋🍁 *трымайце калажык*
чакаем дождж🙏🏻
Са святам!

Дарагія калегі! Віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры Беларусі. Час выбраў нас для высакароднай працы на карысць Айчыны. А вы абралі сваёй прафесіяй тую, што нясе людзям асвету, гармонію, радасць.

Наша нацыянальная культура і ёсць сапраўдны абярэг душы народа. Яна сілкуецца гаючай крыніцай памяці аб традыцыях продкаў. У кантэксце штодзённасці вы годна развіваеце яе патэнцыял і ў рэгіёнах, і ў сталіцы рэспублікі.

Ваш прафесійны вопыт запатрабаваны рознымі пакаленнямі суайчыннікаў. Пра гэта сведчыць у тым ліку кожная памятная дата або падзея, якія святкуюцца грамадствам.

Сёлета мы жывём пад знакам 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Працаўнікі сферы з усёй шчырасцю і самаадданасцю звяртаюцца да людзей праз сваю творчасць, каб распавесці аб неўміручасці подзвігу народа.

Дзяржава забяспечыла нацыянальнай культуры вялікія перспектывы для далейшага стваральнага шляху. Няхай гэты шлях адзінства з краінай застаецца светлым ды плённым.

Моцнага вам здароўя, мірнага неба, ладу — кожнай сям’і. Са святам!

✍️ Анатолій МАРКЕВІЧ, Мiністр культуры Рэспублікі Беларусь
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Паходжанне ў часы ВКЛ і РП мела вельмі важнае значэнне, калі не галоўнае. Для нас гэта зараз гучыць дзіка, а ў тыя часы важна было, каб нават духавенства мела шляхецкае паходжанне.

Яшчэ адзначым, што ўніятам у першыя гады іх дзейнасці дапамагалі езуіты, у тым ліку ў адукацыі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

Часам выпадае пачуць, што беларусам не абавязкова ведаць беларускую мову. Можна ж і без яе абысціся.

Ці так гэта? Ці будзе беларус беларусам без сваёй мовы?

Даследванні шматлікіх вучоных-лінгвістаў сведчаць аб тым, што ўяўленне чалавека пра свет абумоўлены мовай, на якой фарміруюцца ягоныя думкі.
То бок, культура грамадства, яго светапогляд і каштоўнасці напрамую залежаць ад таго, на якой мове пазнаецца свет яго людзьмі.

Страціўшы родную мову мы страцім і наш беларускі свет, мы ўжо па-іншаму будзем бачыць з'явы, нейкія вымярэнні, у нас будзе іншае ўспрыманне гэтага света.

Так лічыць навука. А як лічаце вы?

Крыніца відэа
#НамПішуць

Меркаванні падпісчыка:

Маё меркаванне такое, калі ты лічыш сябе беларусам, то вельмі пажадана родную беларускую мову ведаць і імкнуцца размаўляць на ёй, а таксама папулярызаваць яе ў сваім асяродзі. Але пры гэтым я абсалютна супраціў навязвання беларускай мовы пад прымусам ці ўціскам. Людзі напэўна не здарма кажуць, што сілком мілы не будзеш.