Верашчака
478 subscribers
6.41K photos
938 videos
3 files
1.49K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі

Капуста вясковая

1 качан капусты,
2 л агурочнага расолу,
часнок, кроп.

Качан капусты, з якога зняты пашкоджаныя лісты, разрэзаць на кавалкі разам з храпкай, перакласці ў пасудзіну, на дно якой уліць трошкі вады.

Пасудзіну пад накрыўкай паставіць на 2-3 гадзіны ў духоўку з тэмпературай 105-110°.

Затым капусту ахаладзіць, пасыпаць змельчаным зялёным кропам і дробна пасечаным часнаком, заліць агурочным расолам. Пакласці зверху драўляны кружок (талерку), прыціснуць яго. Паставіць у халоднае месца на двое сутак.

Выняць капусту з расолу, нарэзаць скрылькамі. Падаць з варанай бульбай.
#ПобытБеларусі

Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую ці Раство Прасвятой Багародзіцы.

Прасвятая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям'і праведных Ганны і Іакіма.

Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу.

Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.
#ПобытБеларусі

Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок ці Багач.

Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".

У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.

Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.

Багачом называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі.

Прыняць удзел у зборы жыта на Багач азначала надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшы
#ДумкіЎслых

🔻Існуе мацярык Еўразія

🔻На іх дзве часткі свету: Еўропа і Азія

🔻На еўрапейскай частцы Еўразіі жывуць еўрапейцы, а на азіацкай - азіяты.

🔻Беларусь знаходзіцца ў Еўропе. Расія - у Еўропе і Азіі

🔻 Саюз дзяржаў Еўропы і Азіі - Еўразійскі саюз

А ўсё астатняе - выдумкі філосафаў для адурэння народа. Сталіна на іх няма!

Зоя С
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вывучаючы рэлігійныя пытанні ў XVI-XVIII ст., каб зразумець тыя ці іншыя падзеі і працэсы, вельмі важна ведаць, што ў той час было з адукацыяй.

І вось сустракаем першы ўспамін пра гэта ў кнізе "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя.

Як бачым, першае параўнанне не на карысць адукацыі ў Расійскай дзяржаве.
#СучаснаяБеларусь

Некалькі дзён навучэнцы сярэдняй школы № 151 г.Мінска правялі на археалагічных раскопках старажытнага гарадамна Р. Менцы. Члены археалагічнага аб'яднання, якія ўжо маюць веды ў галіне археалогіі, замацавалі іх на практыцы. Хлопцы не толькі паўдзельнічалі ў раскопках пад кіраўніцтвам вопытных навукоўцаў Інстытута гісторыі, але і пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Мінска. Для дзяцей гэта стала выдатным вопытам палявых даследаванняў і магчымасцю глыбей зразумець мінулае роднага горада.
Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячых мастацкіх праектаў "Спадчыннікі Язэпа Драздовіча" адкрылася ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 19 верасня.

На выставе, удзел у якой прынялі мастацкія калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўлена 67 праектаў. Работы ацэньвалі прафесійныя мастакі, мастацтвазнаўцы, выкладчыкі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прадстаўнікі мастацкіх галерэй.

Язэпа Драздовіча мы ведаем найперш як мастака і графіка. Але акрамя гэтага беларускі майстар быў яшчэ фалькларыстам, этнографам і археолагам. Ездзіў па краіне і збіраў народную лексіку, запісваў песні, замалёўваў уборы, сельскагаспадарчыя будынкі і прадметы побыту. А які бачыць творчую дзейнасьць генія беларускай культуры маладое пакаленьне?

Прадстаўленыя творы выкананы ў розных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.